22.10.2013

Дзіўныя паведамленьні пра езуітаў Беларусі

"Merkwürdige Nachrichten von den Jesuiten in Weißreußen.", Франкфурт і Ляйпцыг, 1785.
    Вырайшыў дадаць сюды таксама спасылку на пераклад гэтай кнігі. Пераклад яшчэ не скончаны. Таму "далей" можна будзе паглядзець урыўкі, нейкую цікавую інфармацыю, аднаўленьні стану пераклада і спасылку на афіцыёную фэйсбук суполку пераклада, дзе можна таксама падпісацца на кнігу.

 
    Кніга была напісаная ў Фларэнцыі па італьянску ў 1780-м годзе (у 1785-м перакладзеная на нямецкую) ў выглядзе перапіскі аўтара з сябрам. У сваёй "размове" яны абмяркоўваюць актуальную на ты момант справу езуітаў у Беларусі (якая паводле 1га падзелу РП адышла да Расейскай Імпэрыі). Езуіты між тым былі скасаваныя Рымам і оржэн афіцыйна скончыў сваё існаваньне. Аднак езуіты Беларусі апынуліся на нейкі час у інфармацыйным вакууме і не атрымалі належным чынам загад аб скасаваньні, таму працягвалі працаваць як і раней. Гэты прэцэндэнт хваляваў Рым, мэтай якога было зьнішчыць ордэн. Аднак іх інтарэсы сутыкнуліся з інтарэсамі імпэратрыцы Кацярыны ІІ. У кнізе прыводзіцца аналіз палітычна-дыпляматычнага становішча вакол езуітаў. А таксама апісвае ролю, якую сыграй біскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч у тым, каб прымірыць усе бакі. Дзякуючы яго намаганьням і талентам дыплямата, паміж Рымам і Пецярбургам была зроблена пагадненьне, а ордэн езуітаў быў адноўлены па ўсяму сьвету.
    Але, пры чым тут Магілёў? Пры тым, што біскуп Станіслаў на ты момант быў біскупам Магілёва, дзе знаходзілася яго асноўная рэзыдэнцыя, зь якой ён вёў усе справы. То бок, Магілёў быў тым месцам, дзе вырашаліся спрэчкі Рыма і Пецярбурга, дзе пісалая сусьветная гісторыя. І хаця горад амаль не ўзгаданы ў кнізе, аднак уся кніга, так бы мовіць, прысьвечаная Магілёву. 

На сёняшні дзень перакладзена 177 старонак з 380ці.
Інфармацыя пра пераклад даступная тут: Фэйсбук суполка пераклада

І для цікаўнасьці некалькі цытат з кнігі:

    "Калі Вы ўчыняеце забойства, нават калі менавіта гэта было Вам загадана: то Вы ўсё жа зьяўляецесь перад Богам і разумным сьветам сапраўдным забойцай, і варты быць як забойца пакараныя.
    Калі Вы відавочна зьдзейсьнілі пазаконнае рабаваньне чужой маёмасьці, нават калі Вам менавіта гэта было загадана, то Вы зьяўляецеся не больш не менш, як сапраўдным рабаўніком, і заслугоўваеце, каб з Вамі абыходзіліся, як з рабаўніком.
    Калі Вы ўвагналі Рэспубліку ў заняпад, нават калі Вы мелі загад менавіта на гэта, то Вы зьяўляецеся перад Богам і разумным сьветам не больш не менш, як сапраўдным ворагам чалавечага роду, бічом чалавецтва; і заслугоўваеце, каб з Вамі абыходзіліся адпаведна, і будзеце такім у Дзень Госпада.
    Прычынай усяго гэтага тое, што несправядлівасьць і хлусня падданым і уладару, біскупу і Папе, зьяўляюцца аднолькава забароненымі Богам.
"

    "Але адбылася іншая прыкрая акалічнасьць. Рым ужо зацьвердзіў новы духоўны плян і выбар новага біскупа, але толькі пры ўмове, што біскупы Вільні, Ліфляндыі і Смаленска дадуць сваю згоду. Гэтую згоду не даў ніводны з гэтых трох; і таму выкананьне праэкту адкладалася шмат часу, пакуль біскуп Ліфляндыі, які ніколі не жадаў саступаць, не быў пераведзены ў іншае біскупства; а два астатнія нарэшце паддаліся паўторнай настойлівай просьбе з агаворкай, што новы прэлат, пакуль яны будуць жывымі, не будзе называцца біскупам Беларусі, але Малінскім."

    "Дарэчы я не магу досыць зьдзіўляцца глупству езуітаў. Той вялікі цуд праніклівасьці, тыя вялікія палітыкі, што зрабілі падазронымі самыя прадбачлівыя двары сьвету, мусяць быць насамрэч нічым іншым, як кучкай дурных і абмежаваных людзей. Навошта жадаюць яны ўзваліць на сябе сорам такога жудаснага злачынства? Навошта падвяргаць сябе незадавальненьню наймагутных зямлі і рабіць сябе пасмешышчам перад усёй Эўропай? Усё, каб пазбегчы волі, каб мець магчымасьць весьці самотнае, пакорлівае, працавітае, зусім невыноснае жыцьцё, каб у школах праводзіць свае дні поўнымі неспакою, каб у шпіталях удыхаць смуродны подых, каб у вязніцах выкалупваць паразітаў, каб у місыях пераходзіць цераз замёрзлыя рэкі і караскацца цераз непраходныя горы: і ўсё гэта без платы, без узнагароды. Што гэта за глупства, дзеля таго, каб весьці такое стомнае жыцьцё, зьдзяйсьняць такое вялікае злачынства і выкленчваць так шмат адгаворак!

11 комментариев:

  1. UPD 11.12.13:
    229 старонак, 11 Параграфаў, 60% агульнага тэксту

    ОтветитьУдалить
  2. UPD 23.01.14:
    252 старонкі, 12 Параграфаў, 66% агульнага тэксту

    ОтветитьУдалить
  3. UPD 30.01.14:
    267 старонак, 13 Параграфаў, 70% агульнага тэксту

    ОтветитьУдалить
  4. UPD 07.02.14:
    286 старонак, 74% агульнага тэксту

    ОтветитьУдалить
  5. UPD 14.02.14:
    300 старонак, 14 Параграфаў, 78% агульнага тэксту

    ОтветитьУдалить
  6. UPD 25.02.14:
    310 старонак, 15 Параграфаў, 81% агульнага тэксту

    ОтветитьУдалить
  7. UPD 03.03.14:
    Скончаны асноўны тэкст кнігі: 328 старонак, 85%.
    засталіся толькі заключэньні, вынікі і розныя дадатковыя матэрыялы.

    ОтветитьУдалить
  8. UPD 06.03.14:
    Скончаны поўны тэкст: 347 старонак, 90%.
    засталіся толькі дадаткі : )

    ОтветитьУдалить
  9. UPD 19.03.14:
    365 старонак, 95% агульнага тэксту

    ОтветитьУдалить
  10. UPD 21.03.14:
    Скончаны асноўны тэкст кнігі з дадаткамі: 375 старонак, 98%.
    Засталіся два сьпіса і дапаўненьні/паляпшэньні

    ОтветитьУдалить
  11. UPD 01.04.14:

    Пераклад гатовы !

    ОтветитьУдалить