24.09.2014

Пра магілёўскую сінагогу. "Rimon", 1923

Нарэшце, поўны пераклад з ідыш артыкула Элі Лісіцкага ў часопісе "Рымон" (Гранат) 1923 году. У артыкуле Лісіцкі ўзгадвае свае ўражаньні ад наведваньня ў магілёўскую Халодную сінагогу ў 1916, у межах этнаграфічнага падарожжа.
Неверагодна цікавы аповед пра зьнішчаную камуністамі каштоўнасьць эўрапейскага, а можа нават і сусьветнага масштабу.
3d рэканструкцыя сінагогі і роспісаў ТУТ


08.09.2014

Роспісы халоднай сінагогі, 1920/1929

Кароткі ўрывак з артыкула "Яўрэйскае мастацтва ў Кіеве і Петраградзе (1918-1920)" са штомесячнага часопіса "Der Jude" (Жыд) 1920 г. (Бэрлін / Вена).
Аўтар распавядае пра габрэйскага мастака Рыбака і асабліва яго копію роспісаў халоднай сінагогі ў Магілёве.
А таксама ўрывак артыкула з часопіса "Ранак" (1929), таксама ўзгадваюцца роспісы халоднай сінагогі.

Унізе дадаў шмат здымкаў роспісаў, зробленых у 1913-1917 г., а таксама некалькі копій знакамітага мастака Рыбака.