15.01.2015

Мы марылі пра хлеб і мір. Магілёў 1944-1949

"Мы марылі пра хлеб і мір", 1983 г.
Аўтар - Hubert Griewel
    Дзякуючы парадзе пана Плоткіна я атрымаў кнігу "Мы марылі пра хлеб і мір", складзеную былым нямецкім салдатам Губертам Грывэлем паводле яго ўспамінаў пра жыцьцё ў магілёўскім лагеры ваеннапалонных з 1944 па 1949 годы.
    На першы погляд кніга вельмі цікавая. Яна апсівае шлях маладога нямецкага хлопца ад прызыва ў Вермахт восеньню 1942г да яго вяртаньня на радзіму пасьля палону ў Магілёве. Большая частка кнігі - гэта апісаньне менавіта жыцьця ў Магілёве.     Менавіта па гэтаму я вырайшыў пачаць поўны пераклад гэтага мала вядомага твору. Ня ведю, аднак, ці будзе гэта цікавым камусьці акрамя мяне і дзьвух трох аматараў гісторыі.     Таму пакуль што выстаўляю на ваш суд невялічкі ўрывак з кнігі, першае знаёмства аўтара з Магілёваў напярэдні вызваленьня горада.

05.01.2015

Медыцынска-хірургічныя мэмуары, 1819

"Медыцынска-хірургічныя мэмуары Ж. Д. Ларэя з яго ваенных паходаў.", Ляйпцыг 1819, 2-і том (паходы з 1812 па 1814).
Аўтар: Dominique J. Larrey (пераклад з французскай Gottfried Wilhelm Becker).
Цікавы выпадак з параненым у 1812 годзе падчас баёў за Магілёў французскім салдатам.