"Медыцынска-хірургічныя мэмуары Ж. Д. Ларэя з яго ваенных паходаў.", Ляйпцыг 1819, 2-і том (паходы з 1812 па 1814).
Аўтар: Dominique J. Larrey (пераклад з французскай Gottfried Wilhelm Becker).
Цікавы выпадак з параненым у 1812 годзе падчас баёў за Магілёў французскім салдатам.
Другі выпадак.
У сутычцы пад Магілёвам 26-і гадовы капрал, Луі Клэй, з былога 61-га лінейнага палка, атрымаў 27-га ліпеня кулю. Яна прайшла паміж 8 і 9 рэбрамі правага боку ў грудзь і засталася там у сваёй дзірцы. Салдат беспрытомна ўпаў на паранены бок, заставаўся ляжаць на полі бою два дні, кожны момант пад пагрозай удушша, і толькі на другі дзень яго паднялі, каб даставіць у адзін з шпіталей Магілёва.
Праз тры дні хворы хацеў памерці праз наступствы невыносна моцнага болю ў грудзі. На шчасьце яму была аказаная дапамога адным з нашых обэр-хірургаў, які ўвёў у рану кнопкавы скалпель і пашырыў яе паралельна верхняму краю ніжняга рабра. Гэта аперацыя, якую можна было б назваць штучнай эмпіемай, паколькі яна адбылася на тым месцы, дзе яе звычайна прывылкі рабіць, прынесла яму надзвычайную палёгку, ён вярнуўся назад да жыцьця, і пасьля таго, як скончылася яго знаходжаньне ў Магілёве, ён быў эвакуіраваны праз Коўна, Кёнігсберг, Торн.
- - - далей ідзе доўгае апісаньне лекаваньня салдата ва Францыі - - -
Салдат 1-га кастрычніка 1816 выйшаў са шпіталя на сваёй радзіме; ён быў абсалютна здаровы; праз шмат месяцаў пасьля таго ён вярнуўся назад у Парыж у поўным здароўі.

Комментариев нет:
Отправить комментарий