tag:blogger.com,1999:blog-82740020452131260152024-03-21T14:17:31.119+01:00Магілёў у старых кнігах / Mogilev in ancient booksпераклады з старых кніг і газэт, дзе ўзгадваецца МагілёўХітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.comBlogger98125tag:blogger.com,1999:blog-8274002045213126015.post-23721887503766240462024-03-19T12:56:00.001+01:002024-03-19T12:56:58.770+01:00Магілёў 1780х - вачыма нямецкага падарожніка
Прыгожае апісаньне горада ад нямецкага падарожніка Хрысьціяна Еронімуса Юстуса Шлегеля (Christian Hieronymus Justus Schlegel, 1752 - 1842), які шмат падарожнічаў па Расейскай імперыі напрыканцы 18га, пачатку 19га ст. і наведаў Магілёў напрыканцы 1780х.
Падарожныя нататкі былі выдадзеныя ў 2х тамамх у 1819 і 1823 гг.
Падарожжы ў шматлікія расейскія губрені ў гадах 178*, 1801, 1807 і 1815.
Другі том, Майнінген 1823г
Падарожжа цераз Дэрпт і частку Дэрптскага раёну па Пскоўскай, Полацкай і Магілёўскай губерням у 178* годзе.
Ст. 125
Магілёў
На 53° 54‘ шырыні і 48° 4‘ даўжыні.
Гэты горад вядомы праз сустрэчу расейскай манархіні з рымскім імпэратарам Ёзафам Другім.
Цэнтр горада, памер якога аднак не надта вялікі, мае цагляныя будынкі. А за валам, які яго акаляе, будынкі па большасьці драўляныя; часткай новыя і добра пабудаваныя, часткай старыя і дрэнныя. Новыя вуліцы па-за яго мяжой шырокія і прамыя: а старыя, якія засталіся, вузкія, крывыя і са шматлікімі паваротамі, будынкі на іх большай часткай дрэнныя і падобныя на полацкія. Увесь горад, які займае не малую плошчу, зноўку аточаны яшшчэ адным валам, ён аднак ніжэй за першы. Колькасьць жыхароў складае каля 10 000.
У мяне была рэкамендацыя да тутэйшага генэрал-губэрнатара.
Пан фон Пасек з вялікай ветлівасьцю заслуговае вялікі bon-sens. Ён аб’езьдзіў Англію, Галандыю і Нямеччыну. Акрамя францускай мовы ён таксама валодае нямецкай і сапраўды вельмі прывязаны да нашага народу.
Я павінен пацьвердзіць, што пакуль я знаходзіўся тут, ён аказаў мне пашану пераважнай прыхільнасьці.
Народнай школы тут яшчэ няма, аднак маецца сэмінарыя для будучых рускіх сьвятароў. Туташні рускі арцыбіскуп пабудаваў за свае грошы прыгожы будынак, у якім яна і знаходзіцца. Недалёка адтуль стаіць палац, у якім жывець ён сам: я нанёс яму свой візыт, і мяне не расчаравала знаёмства з гэтым паважаным чалавекам (* гэта быў старац прыкладна 80 гадоў).
Было вельмі прымна накіравацца ў яго бібліятэку, якая складалася са шматлікіх прац грэцкіх і лацінскіх айцоў царквы і эксклюзыўных тэалагічных і філасоўскіх твораў. Сярод іх было шмат прац пратэстанцкіх багасловаў і філосафаў. Ён запэўніў, што гэтым творам ён надае пераважную вартасьць і пераняў з іх у сваю царкву столькі, колькі было магчыма. Талерантнасьць ніколі не можа дайсьці да той высокай ступені, якой яна дасягнула ў гэтага кіраўніка рускага сьвятарства.
Я наведаў рускую імшу ў катэдральнай царкве. Імша была простая і пампезная. Простая ў сваёй унутранай сутнасьці, шыкоўная і бліскучая зьнешне. Там няма ніякіх гукаў скрыпкі, ніякіх асобных дыскантных галасоў, якія б мусілі прыцягваць увагу некалькіх тысяч чалавек. Усе стаяць поўныя глыбокай пашаны, ад старых да малых, і слухаюць сьпеў, малітву і ўсе тое, што яшчэ звычайна чытаецца. Два хора сьпевакоў, якія, здаецца, сьпяваюць толькі ў старажытнагрэцкай мадуляцыі, зьмяняюць адзін аднаго, а потым зноўку аб’ядноўваюцца – часам сьпявае некалькі дыскантных галасоў, ці нават дыскант і ценар, асабліва альт і бас, аднак напрыканцы ўсё зноўку сьцякаецца разам у адзін хор. Зьзяюць сотні сьвяцільнікаў: сьвятары маюць раскошныя строі, сьвецкія застаюцца сур’ёзнымі і адданымі; там няма ніякіх перашэптаў, ніякага баўленьня часу перасказам навінаў, што часам можна сустрэць у нашых цэрквах... Усе стаяць моўчкі з выразам глыбокай пашаны да свайго Бога на тварах.
Адразу каля катэдральнай царквы знаходзіцца частка вала. З яго адкрываецца позірк на невымяральную прыгажосьць прыроды. Адна частка горада ляжыць пад валам, цалкам пабудаваная не вельмі добра, аднак трошкі схаваная ў сваім бязладзьдзі ад вачэй зялёнымі дрэвамі, што атачаюць шматлікія хаты... Дняпро велічна працякае каля горада вялікай дугой. Частка яго закрытая высокімі хмызамі; тут ён здаецца зьзяючай металёвай талеркай, якую паклалі сярод зеляніны, а там ён нібыта адлюстраваньне пакрытага цёмнымі хмарамі неба – на яго беразе ўзвышаюцца Бернардынскі кляштар, габрэйская сінагога і пара рускіх цэркваў, разам утвараючы сімвал туташняй талерантнасьці. Крыху туманным сонечным ранкам, калі даліна праглядаецца цалкам са сваімі лясамі і лугамі яшчэ трошкі выпараючымі сваю вільгаць, уся сцэна – зьяўляецца адным з найпрыгожых цудаў прыроды, якія я калісь бачыў.
Нямецкі імпэратар, каб пацьвердзіць свае талерантныя настроі, заклаў першы камень у падмурак грэцкай царквы, а расейская манархіня вылучыла на гэтую будоўлю 100 000 рублёў. Плян гэтай царквы быў зроблены маладым русам, які вучыўся ў італьянскіх майстроў. Калоны звонку ствараюць прыгожую залу: інтэр’ер таксама мае калоны, якія трымаюць купал, з якога ўнутр падае сьвятло. Паколькі ўнутраныя сьцены мусяць быць пакрытыя штучным мармурам, то яны абяцаюць у будучым вялікую прыгажосьць. На гэты момант царква пакуль што зробленая толькі ў асноўных рысах. З Пецярбургу сюды адправілі італьянскага архітэктара, на якога пераклалі клопаты па яе канчатковаму завяршэньню.
Мясцовы каталіцкі арцыбіскупа, Сестранцэвіч, мае надзвычай рэдкі духоўны талент і талерантныя настроі, менавіта пагэтаму Катарына і ўзьняла яго на гэтую пасаду, бо яна знайшла яго здольным ажыцьцявіць яе намеры. Палац, які яна загадала пабудаваць яму, каштуе 25 000 рублёў. На яго ўскладзены нагляд за ўсімі царкоўнымі справамі ўсіх каталіцкіх вернікаў ва ўсёй Расейскай Імпэрыі (* спачатку манархіня загадала яму прыехаць у Пецярбург і асабіста пазнаёмілася зь ім, і толькі потым яна перадала яму гэтую важную пасаду).
У яго асобе я знайшоў вельмі асьвечанагя багаслова, які часткова пазбавіўся і яшчэ пазбаўляецца ад трызьненьня рымскіх забабонаў, а часткова старанна працуе над вялікай асьветай сваіх братоў па рэлігіі. Менавіта такога кіраўніка павінен мець каталіцкі паляк у Беларусі, калі яго сэрца схіляецца да міру з грэцкай царквой і іншымі прызнанымі ў расейскіх правінцыях хрысьціняскімі сэктамі. У польскія часы грэцкія біскупы нярэдка моцна перасьледваліся католікамі. Прапаведнікі іншых братоў па рэлігіі наогул не маглі там паказацца: усе яны адразу выклікалі абурэньне. Каталіцкі паляк цяпер думае зусім інакш, бо яму паказвае ўзор такая Сьветласьць і напаўняе яго сэрца талерантнымі гуманнымі настроямі.
Якія вялікія магчымасьці мае кіраўнік вялікай рэлігійнай партыі! Звычайны чалавек значна больш падатлівы, чым здаецца. Яго трэба толькі прывабіць належным чынам, і калі пусьціць наперадзе кагосьці з рэпутацыяй і даверам, то ўсе адразу пайдуць за ім.
Раней у мясцовых католікаў было шмат шарлатанскіх модаў, якія праз сваю безгустоўнасьць былі скасаваныя кіраўніком іх рэлігіі. У страсную пятніцу жанчыны і мужчыны ў цэрквах былі апранутыя ў тонкія льняныя строі, а людзі больш высокага рангу ў марлевыя, каб лепш ачуваць бізун, якім яны лупілі самі сябе за свае грахі. Цяпер ніхто больш не лупіць сябе публічна. Хто хоча рабіць гэта дома, можа рабіць, што пажадае. Аднак паколькі больш няма ніякага натоўпу гледачоў і разявакаў, то людзі закінулі і само гэтае дзеяньне.
Хутка пасьля таго, як гэты край быў захоплены, у адной мясцовай каталіцкай царкве адбылася асаблівая падзея. Калмыкі раней ніколі не прысутнічалі на каталіцкай імшы. Цікаўнасьць прывяла іх у страсную пятніцу туды. Адзін з іх, як заўжды падпаясаны сваім канчуком (кароткі, скураны, шырынёй у 2 пальцы рамень), стаяў з іншыімі ў порціку і са зьдзіўленьнем назіраў, як усе апантана лупцуюць сябе. Ён памылкова вырашыў, што зробіць гэтым людзям паслугу, калі дапаможа ім. То ён пабег уніз, узяў свой канчук у дзьве рукі і так моцна ўдарыў першага на сваім шляху, які моцна лупіў сябе бізуном па сьпіне, што той паваліўся на зямлю. Распачаўся агульны хаос, аднак іншыя расейскія ваяры, якія былі паблізу, пасьпяшылі туды і пратлумачыўшы, які насамрэч намер меў той калмык, прадухілілі цяжкія наступствы, якія маглі яго чакаць. – Пасьля гэтага здарэньня, сьмехатворная сцэна лупцаваньня сьпіны ў каталіцкіх цэрквах Беларусі зьнікла назаўсёды. Я зычу кожнай цемрашальскай каталіцкай краіне тузіна гэткіх дабрачынных калмыкаў.
Раней таксама і тут, як і ў іншых мясьцінах Польшчы, была мода, што на крыж вешалі жывога Езуса апранутага ў чырвоны плашч і насілі яго па вуліцам. – Ніхто не паверыў бы, што гэткая агідная цэрымонія можа недзе існаваць. Толькі вульгарныя папы маглі выдумаць падобнае для вульгарных людзей, і толькі ім яно магло спадабацца. – Таксама і гэтая цэрымонія была скасаваня іх біскупам.
Вальтэр кажа ў сваім Traite sur la Tolerance:
Monsieur de Noailles, Evenquo de Chalons, fit enlever et jetter au deu la pretendue Relique du saint nombril de Iesus Christ. Chalons lui fit un proces: mais il avoit du courage et de pitie, ex il parvint a faire croire aux Champenois, qu’on paurroit adorer Iesus Christ en esprit. //”Трактат аб цярпімасьці” Вальтэра. Вядома, што калі Ноайль, біскуп Шалонскі, загадаў прыбраць і кінуць у раку рэліквію – сьв. пупок Езуса Хрыста, то ўвесь горад Шалон паўстаў супраць яго. Але біскуп быў настолькі ж мужны, наколькі і пабожны, і ў яго атрымалася пераканаць шалонцаў, што можна служыць Езусу Хрысту ў духе (і вернасьці, не трымаючы яго пупка ў царкве).//
Палякі ў Беларусі вольна далі свайму біскупу забраць іх агідныя забабоны: што стала для іх вялікім гонарам.
Я быў вельмі шчасьлівы пазнаёміцца з генэралам, графам фон Мелін, пад началам якога стаяць войскі гэтай губерні. Гэта чалавек выбітнага, шляхетнага нораву; яго прыстойнасьць, хачу сказаць, амаль ня мае сабе роўных; яго гатоўнасьць служыць іншым і, наколькі магчыма, быць прыязным, гэта нешта незвычайнае і вартае найвысокай хвалы; то я магу сцьвярджаць, што побач з яго асобай я не раз быў сьведкам гэтых вялікіх упрыгожваньняў чалавечага сэрца. – Яго супруга (ад нараджэньня графіня Грабоўская) – пані найрэдкага розуму. Побач з ёй здаецца, нібыта раптам перамясьціўся ў зусім іншы рэгіён: такую высокую культуру можна сустрэць у ёй.
Таксама мяне вядалі ў доме пані Салтыковай, які праз сваю раскошу і свой добры густ асабліва рэкамендаваны сярод замежнікаў. Сама пані праз розум і вытанчанасьць сваіх манэр надзвычай прыязная. У яе я бачыў партрэт намаляваны Ангелікай Каўфман у Рыме! Я ніколі б не паверыў, што сустрэну нешта ад гэтай мастачкі ў Магілёве. Аднак адна з найпершых расейскіх прыгажунь безумоўна вартая быць намаляванай такім майстрам. Якая зграбнасьць! Якая чароўнасьць! – Як прыцягвае яна ўсіх да сябе! Цэлае мора асалоды праплывае перад чалавекам: ён стаіць нібыта зачараваны перад ёй і не ў сілах адвесьці вачэй!
Яе дочкі былі найлепшым чынам выхаваныя ў Пецербурзе і зьяўляюцца ўзорам для ўсіх маладых паненак губерні.
Тут жывець прыкладна дваццаць немцаў, большасьць з якіх займаецца рамяством. У Шклове і ваколіцах немцаў прыкладна такая самая колькасьць.
Перад тым як я пакіну Магілёў, я хачу яшчэ ўзгадаць маёнтак генэрал губернатара Пасека, які вельмі любіць нямецкую мову, гэты маёнтак ляжыць усяго ў 4 вёрстах адсюль і носіць назву Піпенберг. Ён знаходзіцца на ўзвышшы і мае перад сабой Дняпро. Пад ім і на іншым баку ракі раскінуліся лугі з алешынамі і вербамі, якія надзвычайна ўпрыгожваюць даліну. Адтуль адкрываецца краявід да самага Магілёва. На процілеглым баку і адразу наперадзе, позірк ахоплівае краявід больш чым на мілю. Гэта проста цудоўны від!
Жылы дом быў выкананы па пляну аднаго італьняскага архітэктара ў гатычным стылі і каштуе звыш 30 000 рублёў. Яго інтэр’еры цудоўныя. Яшчэ ніколі я не бачыў маёнтка, дзе б усе ўпрыгожваньні і аздабленьні былі настолькі прыгожа і мілавідна разьмешчаныя на сваіх месцах і настолькі бездакорна. У залі стаіць бюст манархіні з белага мармуру. Мэбліроўка зробленая па апошняму густу. Усё, да дробязей, найлепшае, што толькі можна было здабыць. Пад Bel Etage зроблена нешта накшталт сутарэньня, каб улетку, калі надта сьпякотна, можна было з асалодай карыстацца асьвяжальнай прахалодай; на самым версе знаходзіцца спальня, чыя падлога падбітая конскім воласам і пакрытая дываном, дзеля таго каб, калі нехта ідзе, не турбаваць крокамі тых людзей, што знаходзяцца ўнізе.
На ўезьдзе ў гэты маёнтак можна ўбачць прыгожы драўляны будынак у два паверхі; побач – трошкі назад – некалькі іншых гаспадарчых будынкаў, стайні для коней і г.д. Усё прыгожа пабудавана, аднак усё ж паколькі гэта толькі абслуговая забудова, яна большай часткай схаваная хмызамі.
Побач з асноўным будынкам знаходзіцца прыгожы яловы гай – па якому пракладзеныя найпрыгожыя сьцежкі – яшчэ іншыя больш вузкія сьцежкі вядуць праз гушчар па схілу ўніз. У самым нізе знаходзіцца пячора, якая ўяўляе сабой саму прахалоду... Наверсе і на схілах маюцца найпрыгожыя газоны – па-за палацам знаходзіцца асобны дом з роспісамі al Fresco знутры і звонку, які часткова схаваны ад цікаўных вачэй хмызамі. Ва ўсіх гэтых пабудовах бачны геній гаспадара гэтага надзела. Яшчэ некалькі год таму ўсё гэта было пусткай, якая ня мела на сабе нічога акрамя калючага хмызьняку – а цяпер гэта адно з самых мілавідных месцаў, якія калісьці стварала рамантычная фантазыя.
У Піпенберзе ў прыгожыя часы года кожную нядзелю адбываецца баль. Старыя палякі зьяўляюцца ў сваіх нацыянальных строях; маладыя, як і русы, ў францускай вопратцы. Жанчыны абодвух народаў апранутыя па апошняй модзе і з надзвычайным густам. Іх манэры вытанчаныя і ладныя.
Пасьля таго як я правёў пэўны час у Магілёве, я накіраваў свой кій далей....
Хітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-8274002045213126015.post-29473291229694148682023-08-03T14:38:00.003+02:002023-08-03T14:38:17.690+02:00Магілёў 1678 - вачыма польскага пасла
Кароткае апісаньне горада ад польскага дыплямата Бернарда Леапольда Францыска Таннэра, які быў праездам у Магілёве падчас пасольскай місыі ў Маскву ў 1678 г.
Дзёньнік быў выдадзены на латыні ў 1689 г. і ў 1891 г. перакладзены на расейскую.
Апісанне падарожжа польскага пасольства ў Маскву ў 1678 годзе.
Сакавіка1678 г.
У горадзе Бобр (Bobr), які называецца так па рацэ, у 2-х мілях адсюль (дзе мы начавалі 10-га сакавіка) да нас далучыўся адзін багаты габрэй, які на ўсім нашым далейшым шляху карыстаўся вольным з намі праездам. Праз в. Паўлавічы (Pawlovice), маёнтак Чэчэрын (Tczeczerin), невялікі і разбураны маскавітамі гарадок Галоўчын (Holevczin) мы праехалі да Магілёва і пад самым амаль горадам, у нядаўна пабудаваным горадзе Княжыцах (Knissice) зрабілі прыпынак, каб уехаць у горад больш парадна, і, калі прывялі ў парадак усю світу, што суправаждала нас, з трубачом наперадзе ўехалі ў гарадскую браму.
Гэтым горадам некалькі год валодалі маскавіты, але паводле мірнага дагавору зноўку ў цэльнасці вярнулі яго палякам. У горадзе вельмі многа цудоўных цэркваў, аднак усе толькі схізматычныя (католікаў мала, і ў іх адна дамініканская капліца з невялікім манастыром); акрамя таго, горад складаецца з будынкаў, упрыгожаных чымсьці накшталт карцін, цудоўных і вытанчаных (у арыгінале: insuper domibus miro quodam et eleganti picturam genere ornatis constat). Трэба яшчэ дадаць шэраг умацаванняў: валы, якія можна бачыць у нешматлікіх тутэйшых гарадах, ды велізарны, навалены накшталт сцяны насып робяць горад моцнай крэпасцю.
Большасць жанчын па моцнай, круглай фігуры не адрозніць ад мужчыны. Асабліва дзіўная іх вопратка: галаву яны пакрываюць рагатым капелюшом (mitra cornuta), а зверху накідваюць доўгае покрыва; носяць футра, што вісіць з плеч накшталт плашча; акрамя таго, усе (што самае смешнае) абуваюцца ў вялікія попельнага колеру боты (ocreis indutae).
Туташнія месцічы вельмі гасцінныя: мы знаходзіліся 8 дзён, і яны ў дастатку забяспечвалі нас усялякімі харчамі – півам, мёдам, гарэлкай, віном, кармілі шчодра ўсіх нашых коней. Тут прыйшла звестка, што іншы пасол (ад Княства Літоўскага) трымае іншы шлях; таму 19-га сакавіка мы, пасля абеду, перабраўшыся цераз р. Дняпро (Nieper), якую інакш называюць Барысфенам, накіраваліся ў Стары Магілёў ціхім крокам, каб іншы пасол, найвяльможны пан ваявода полацкі, меў магчымасць дагнаць нас.
Хітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-8274002045213126015.post-22660986760095248792023-08-03T14:28:00.001+02:002023-08-03T14:28:22.591+02:00Магілёў 1697 - вачыма маскавіцкага дыплямата
Падрабязнае апісаньне горада ад маскавіцкага дыплямата, графа Пятра Андрэевіча Талстога (1645 – 17.02.1729), які спыняўся ў нашым горадзе падчас свайго падарожжа ў Еўропу ў 1697 г.
Тэкст узяты з кнігі “Падарожжа стольніка П.А. Талстога па Еўропе (1697–1699)”, надрукаванай у 1992 годзе паводле падарожных нататак аўтара.
Падарожжа стольніка П.А. Талстога па Еўропе (1697–1699)
Сакавіка ў 29 дзень.
З вёскі Воінава прыехаў пераначаваць у сяло Лупанава, ад вёскі Воінава 3 мілі; у тым месцы належала мне ехаць каля
ракі Дняпро па левым боку. Тое ўзгаданае сяло Лупанава насупраць горада Магілёва на беразе ракі Дняпро.
Сакавіка ў 30 дзень.
Пераехаўшы цераз раку Дняпро на пароме, прыехаў у горад караля Польскага ў Магілёў. На тым перавозе немалы адбыўся канфуз, то-бок замяшанне магілёўскіх начальнікаў, з-за таго што магілёўцы мелі некаторыя асцярогі і перавозіць маскоўцаў цераз раку Дняпро ў Магілёў не дазвалялі. З нагоды таго замяшання хадзіў я да ратушы з праязной вялікага гасудара граматаю, дзе, паглядзеўшы тую грамату, бурмістры адаслалі мяне з той праязной граматай у верхні горад. У тым верхнім горадзе, паглядзеўшы тую грамату, адаслалі мяне з той праязной граматай да падворка аднаго начальнага чалавека, які быў у той час дасланы ад гетмана літоўскага, ад Сапегі, у Магілёў і які завецца пан Бурба. Той узгаданы Бурба, паглядзеўшы тую праязную грамату, загадаў мяне з усімі маімі людзьмі і рэчамі перавезці цераз раку Дняпро і загадаў мне стаяць на прадмесці, але не ў горадзе, а ў горад мяне загадаў пускаць час ад часу, дзеля кожнай патрэбы, якая ўзнікне. І стаяў я на прадмесці на двары ў месціча, які быў пабожнай грэцкай веры.
Горад Магілёў вялікі, і каля горада прадмесці вялікія, шмат у прадмесцях садоў. Той горад Магілёў значна большы за Смаленск. Наўкол прадмесцяў вал Земляны, ад ракі Дняпра пачынаецца і зноўку да ракі Дняпра вяртаецца. Верхні вал таксама земляны, надта высокі; у горад вядуць дзве брамы мураваныя ды дзве драўляныя; вежаў наўкол няма.
У Магілёве жывуць купецкія людзі. Той горад мураваны завец-
ца каралеўская эканомія, то бо каралеўскі прыдворны, а палякі
проста завуць той горад каралеўскай кухняй.
Жыхары, магілёўскія месцічы, усе пабожнай грэцкай веры. У Магілёве манастыр пабожны, завецца Брацкім, жывуць у ім манахі. Каля таго манастыра агароджа мураваная, і царква ў ім саборная, таксама мураваная, немалая, прыгожай будоўлі. У тым самым горадзе другі манастыр пабожны маецца, завецца Спаскім; у ім царква драўляная. На прадмесці тры царквы мураваныя ды восемь драўляных – агулам 11 цэркваў пабожных; ды за валам, дзве вярсты ад Магілёва, манастыр мужчынскі, у ім царква мураваная прыгожай будоўлі; ды за горадам таксама манастыр Мікалаеўскі, а ў ім жывуць манахіні пабожнай грэцкай веры, у тым манастыры царква мураваная прыгожай будоўлі.
На прадмесці надта шмат заможных дамоў месцічаў будоўлі мураванай, шматлікіх дамоў прыгожай і драўлянай добрай будоўлі таксама шмат. У тым горадзе Магілёве шмат жыве габрэяў, і надта заможных, і дамы яны маюць прыгожыя. Дамоў месцічаў у Магілёве-горадзе і на прадмесці каля 20 000 дамоў, а жыдоўскіх каля 10 000 дамоў. У тым горадзе вуліцы брукаваныя дзікім камнем. Гандлёвых радоў у Магілёве шмат, у якіх надта шмат на продаж усялякіх тавараў прыгожых; у радах лаўкі мураваныя.
У тым горадзе няшмат людзей рымскай веры, і касцёлаў рымскіх у Магілёве толькі два, і тыя вельмі небагатыя: адзін мураваны, надта старажытны, другі драўляны, у якім служаць езуіты; а мураваны касцёл называюць Фарай, і служаць у ім плебаны; ды на прадмесці царква рымская таксама драўляная, у той царкве жывуць законнікі рымскія. Алтары ў рымскіх касцёлах зроблены па рымскаму звычаю без агароджы і без дзвярэй, таксама і стальцы па іх заходняму звычаю; а для наведвальнікаў зроблены ў рымскіх цэрквах месцы, дзе, прыходзячы, і стаяць, і садзяцца.
Таго самага дня быў я ў кармеліцкім касцёле. Тут зроблены ў алтар двое дзвярэй, накшталт як бываюць ва ўсходняй царкве – паўднёвыя і паўночныя, і напісаныя на іх выявы Мелхісэдэка і Аарона. Паміж тых дзвух дзвярэй зроблены сталец, а царскіх дзвярэй няма. У тым самым касцёле маюцца яшчэ пяць іншых стальцоў. У тым касцёле аздабленне святым іконам і стальцам добрае; выглядам касцёлы падобныя да ўсходніх цэркваў: і купалы на іх, і крыжы маюцца чатырохконцыя, і званіцы ў касцёлаў ёсць, і званы невялікія; бывае часам і дабравесцяць і звоняць, як у грэцкіх цэрквах у Малай Расіі, ачэпамі.
У тым горадзе хлеб набываюць высокім коштам, ежы ўсялякай шмат, і рыбы жывой нямала, аднак таксама ўсё не танна. Уладар таго горада называецца віцэ-эканом, а падчас майго знаходжання ў Магілёве яго не было: быў у той час у Вільні, у гетмана Сапегі.
Сакавіка ў 31 дзень.
То-бок у сераду Страснога тыдня, быў я ва ўзгаданым вышэй Брацкім манастыры ў перадасвенчаныя абедні. У тым манастыры царква саборная вялікая, у ёй 8 слупоў, каля шасці слупоў зробленыя хоры. Будоўля ў той царкве прыгожай разной працы залачоная. Тая царква ўся распісаная насценнымі роспісамі прыгожымі, іканастас разны, залачоны, вялікай, прыгожай працы. На Страсным тыдні ў той царкве іканастас цалкам і святыя іконы былі завешаныя завесай вішнёвай, і па той завесе намаляваныя Страсці Хрыстовы жывапісным добрым маляваннем. Служба ў той царкве вядзецца паводле грэцкага звычаю надта ўрачыста, святыя іконы у слупоў прыгожага малявання і надта багатым аздабленнем упрыгожаныя. Тая царква пабудаваная ў гонар святога Багаяўлення. У той царкве па абодвух баках па прыдзелу: адзін у гонар Сашэсця Святога Духа, другі ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы.
Таго самага дня быў я за горадам у царкве Ўваскрэсення Гасподня. Тая царква драўляная; іканастас у ёй залачоны, разны і завешаны быў на Страсным тыдні таксама, як і ў узгаданым Брацкім манастыры, дзеля ўспаміну пра Святыя Гасподні Пакуты.
Таго самага дня быў я ў рымскай мураванай царкве, дзе службу вядуць плебаны, то-бок белыя папы. Той касцёл невялікі, называюць яго ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. У тым касцёле будоўля па звычаю рымскаму: маюцца ў ім тры стальцы, аздаблення добрага і не. На правым баку ў тым касцёле зроблены Гроб Гасподні, на якім ляжала плашчаніца. Той гроб зроблены накшталт ложку і аздоблены рознымі мацерыямі, а па баках завесы. Па ім зроблена мноства люстраў, невялікіх і сярэдніх, а каля самай сцяны пастаўленае вялікае люстра, і здалёк позірку чалавечаму з’яўляецца вельмі перспектыўна. Каля таго гробу мноства лампад з алеем, якія былі запаленыя ў патрэбны час. У тым самым касцёле на хорах стаяць невялікія арганы.
У Магілёве ж зноўку будуюць езуіты мураваны кляштар, то-бок манастыр немалы, пабудавана ўжо шмат таго кляштару будоўляй мураванай.
Красавіка ў 1 дзень.
То-бок у чацвер Страснога тыдня, быў я ў царкве Ўваскрэсення Хрыстова. У той час у той царкве не было рытуалу мыцця ног па звычаю грэцкага закону, і ў саборнай царкве іхняй не робяць таго рытуалу. На літургіях, на екценнях падчас майго знаходжання ў Магілёве ўзгадвалі праваслаўных цароў, і вялікіх князёў, і паноў, і ўсё воінства, таму што ў той час караля яшчэ не абралі; таксама на екценнях узгадваюць сусветных патрыярхаў праваслаўных і кіеўскага мітрапаліта, таксама праваслаўнага. Святары маюць вопраткай кароткія рызы, а падрызнікі палатняныя, доўгія, белыя, і падолнікі пашытыя.
Красавіка ў 2 дзень.
То-бок у Вялікі пяток, быў я на вячэрні ў Брацкім манастыры; вячэрня была ў той час у цёплай царкве. Тая цёплая царква мураваная, без зводаў, з накатнай столлю; іканастас у той царкве і ўсялякая будоўля – прыгожыя; пабудаваная тая царква ў гонар святога евангеліста Яна Багаслова. І як на вячэрні прапелі вершы, у той час з алтара святары вынеслі на главах плашчаніцу і панеслі ў вялікую саборную царкву Святога Багаяўлення; а святароў у строях было 5 чалавек, а дзякоў было ў строях 3 чалавекі. Як неслі святую плашчаніцу, у той час званы білі ў той царкве вялікай; тая плашчаніца намаляваная па беламу атласу; і паклалі тую плашчаніцу ў вялікай саборнай царкве перад царскімі дзвярыма. Пад тою плашчаніцай у саборнай царкве замест гроба быў стол, абіты палатном, а сенцы над плашчаніцай, і іншых надпісаў і лампад, і ніякага аздаблення і ўпрыгожвання не было. І як прынеслі ў вялікую царкву, у той час пелі верш «Прыйдзіце, улагодзім» і цалавалі плашчаніцу ўсе. Потым прамоўца казаў пропаведзь з катэдры пра ўкрыжаванне і пахаванне Гасподне, а ў Вялікую суботу вакол царквы там плашчаніцу не носяць.
Той горад Магілёў па каралеўскім прывілеям вольны горад; а эканом месцічаў магілёўскіх нічым не кіруе, а судзіць іх ва ўсіх справах войт. Калі ехаць з маскоўскага напрамку, злева ад Магілёва бяжыць рака Дуброўна і ўпадае ў раку Дняпро каля самай магілёўскай сцяны.
Красавіка ў 3 дзень.
То-бок у Вялікую суботу, быў я на абедні ў Брацкім манастыры і ў саборнай царкве таго манастыра. Цёмныя завесы былі адсунуты ад іканастасу, і прыбраная была тая царква аздабленнямі прыгожымі.
Красавіка ў 4 дзень.
У ноч Святога Вялікадня, а пятай гадзіне пачаўся ў Магілёве у пабожных грэцкіх цэрквах благавест да ранішняй імшы, і я быў у той час на імшы ў Брацкім манастыры.
Каля таго Брацкага манастыра, і ад брам гарадскіх, і са сцен падчас ранішняга спеву было нямала стрэл з гармат; таксама і ў іншых прыходскіх цэрквах пабожных падчас велікоднай імшы былі гарматныя стрэлы немалыя. Магілёўскія жыхары да ранішняй імшы на Вялікдзень яйкі не прыносяць.
Таго самага дня, у Вялікдзень, слухаў я літургіі ў Брацкім манастыры ў саборнай царкве. Святую літургію служыў намеснік і з ім шэсць чалавек святароў ды тры чалавекі дзякоў – усе былі ў залатых строях, вельмі багатых. У той час ва ўсім іканастасе перад усімі святымі іконамі было запалена мноства вялікіх свечак найцудоўных, залачоных, і ў самых верхніх шэрагах запалена было таксама шмат свячэй. А як пачалі чытаць Апостал, у той час са шматлікіх гармат стралялі тройчы. Святое Евангелле чыталі святары і дыяканы, якія былі ў службе, – агулам Святое Евангелле чытала дзесяць чалавек: у алтары з іх чытала два чалавекі святароў перад царскімі дзвярыма, у царкве адзін святар, каля чатырох слупоў чатыры чалавекі, ад заходніх дзвярэй да амвона тры чалавекі дзякоў. І на чытанні Святога Евангелля на ўсякім клічы званілі па шэсць разоў і з гармат стралялі па аднаму разу; а як дачыталі Святое Евангелле, у той час стрэл быў з гармат вялікі. Як пачалі пець Херувімскую песнь, у той час стрэлілі з гармат адзін раз і ад паўночных дзвярэй шаноўных месцічаў 24 чалавекі выйшлі з вялікімі васковымі свечкамі, зялёнымі, і сталі насупраць алтара, і стаялі пакуль не скончыўся праход са святымі дарамі. У той час тройчы стрэлілі з гармат; раптам на словах Хрыстовых зноўку былі стрэлы з гармат; таксама стралялі падчас спявання прычасця; а на з’яўленні Святога Цела Хрыстова і Святой Крыві быў вялікі гарматны стрэл каля той Брацкай царквы і па ўсяму гораду; а потым стрэлілі шэсць разоў з гармат, і па адпушчэнні святой літургіі таксама з гармат тройчы стрэлілі. І як панеслі артус, ізноўку месцічы 24 чалавекі з вялікімі ўзгаданымі свечкамі ішлі наўкол артуса; і ў той час вялікі звон быў, пасля таго звону з адной вялікай гарматы стрэлілі.
У Вялікдзень магілёўскія жыхары пабожнай грэцкай веры маюць звычай з дамоў сваіх нікуды не выходзіць, усе ў сваіх дамах знаходзяцца цэлы той дзень. У той час у цэрквах перад царскімі дзвярыма ставяць слупы ў знак Гроба Гасподня, дзе ляжала плашчаніца.
Таго самага дня на вячэрні я быў таксама ў Брацкім манастыры; святароў у строях было 6 чалавек, дзякоў 3 чалавекі, і пасля вячэрні прамоўца на катэдры казаў пропаведзь вельмі прыгожую.
Красавіка ў 5 дзень.
То-бок у панядзелак Святога тыдня, быў я на абедні ў Мікалаеўскім дзявоцкім манастыры. Там царква мураваная, іканастас вялікі залачоны; там падчас чытання Святога Евангелля, і на Херувімскім спеве, і на словах Хрыстовых, і на прычасці стрэл быў каля той царквы з трох гармат, і перад царскімі дзвярыма ставілі месцічаў з вялікімі прыгожымі свечкамі 14 чалавек. І таго самага дня была ў Магілёве працэсія, хадзілі са святымі крыжамі ад кожнай пабожнай царквы да царквы Ўваскрэсення Хрыстова. У той працэсіі святары ішлі ў строях і ў шапках сваіх, якія звычайна носяць. І перад царквой Уваскрэсення Хрыстова прачыталі Святое Евангелле, і прамоўца казаў пропаведзь перад царквой на катэдры у стыхары белым маткалінавым і ў патрахілі.
Красавіка ў 6 дзень.
У аўторак Святога тыдня, быў я на абедні ў царкве Уваскрэсення Хрыстова, што блізка ад горада. У той царкве іканастас і аздабленні прыгожыя; каля правага крыла ў той царкве стаіць выява цудадзейнай Прасвятой Багародзіцы.
Таго самага дня быў я ў доме магілёўскага месціча, якога завуць Захарія Алтуф’евіч. Дом той месціч мае немалы, будынак у двары мураваны, будоўля і аздабленне ў яго пакоях добрыя і посуду срэбнага нямала. Ад таго месціча клікаў мяне да сябе ў дом другі месціч магілёўскі, якога завуць Касковіч. Той месціч мае дом за горадам, за ракою Дуброўнаю; у доме яго будоўля драўляная, палацавая, прыгожая. І ўсе месцічы магілёўскія былі вельмі прыязныя да мяне, людзі добрыя і вельмі заможныя.
Таго самага дня паехаў я з Магілёва ў свой належны шлях і, пераехаўшы раку Дуброўну пад горадам Магілёвам па масту, начаваў у лесе, ад Магілёва ад’ехаўшы на 2 мілі. Усяго майго знаходжання ў Магілёве 8 дзён.
Хітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-8274002045213126015.post-22819635872221021382023-08-03T12:36:00.006+02:002023-08-03T12:41:25.256+02:00Магілёў 1699 - вачыма нямецкага пасла
Кароткае апісаньне горада ад Яна Георга Корба (Korb Johann Georg, 1672-1741), які суправаджаў пасьля Сьвяшчэннай Рымскай Імперыі ў Маскву да Пятра І. На адваротным шляху місыя рушыла праз Магілёў, што знайшло адлюстраваньне ў дзёньніку пана Корба.
Дзёньнік быў выдадзены на латыні і некалькі разоў перакладаўся на расейскую.
Дзёньнік падарожжа ў Масковію шаноўнага і шляхетнага пана Ігнація Хрыстафора дэ Кварыент і Раль, Сьвяшчэннай Рымскай імперыі і Вянгерскага каралеўства кавалера, Сьвяшчэннай Імператарскай Моцы прыдворна-ваеннага дарадчыка, ад Самага Велічнага і Непераможнага Рымскага Імператара Леапольда 1 да Найвысокага і Самадзяржаўнага Цара Вялікага Княства Маскоўскага Пятра Аляксеіча ў 1698 годзе надзвычайнага пасла.
Жнівень 1699 г.
10. - У адной мілі ад Магілёва была пераправа цераз Барысфен, на пераадоленьне якой мы страцілі тры гадзіны. Граф Бергаміні, начальнік лёгкай кавалерыі, які прыбыў у Масковію адначасова з намі але безвынікова і не павідаўшы Цара вярнуўся да сваіх салдат, накіраваў першае прывітаньне Пану Паслу.
Палкоўнік Начальнік Гарадской Варты паводле загаду Генэрала дэ Бэйста з сотняй сваіх салдат з належнай пашанай прывітаў Пана Пасла на другім беразе ракі і суправадзіў да Магілёва; Пан Генэрал дэ Бэйст, які быў праінфармаваны належным чынам пасьля нашага прыбыцьця, павітаў нас праз Аўдытара свайго палка і паведаміў, што наведае нас. Але гэты візыт быў з павагай адхілены; і сустрэча іх абодвух была перанесеная на заўтра. Між тым, аднак, дзеля аховы ў нашае распараджэньне быў выдадзены капрал з васьмю салдатамі.
11. - У Магілёве на наступны дзень мы агледзелі новы езуіцкі храм і таксама іншы кармеліцкі. Бернардынцы таксама акрамя велізарнага Базыліянскага кляштара свой манастыр маюць; адзін далікатны бернардынец прасіў у нас міласьціну, пра яго нам распавялі наступнае. Гэты манах быў жабраком некатолікам; і даўно ўжо вырашыў перайсьці ў рукі нашай слушнай веры, аднак евангелікі, што жывуць у гэтым месцы, шукалі магчымасьць зьмяніць намеры добрага чалавека, і калі ён больш не мог цярпець іх надакучаньні, тады нарэшце адказаў аднаму з іх: я не хачу быць католікам, але бернардынцам; нібыта гэты ордэн не належыць да каталіцкай рэлігіі. Пан Пасол прымаў вячэру ў генэрала дэ Бэйста, якому даў у падарунак двух авец астраханскіх, рэдкіх жывёлін для гэтага рэгіёну. Мы арэндавалі васямнаццаць коней, за кожнага аддалі па пяць імперыялаў; каб даставіць нас у горад Менск без перапынкаў.
Хітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-8274002045213126015.post-89701875729599577252023-07-25T12:47:00.002+02:002023-07-26T09:19:56.654+02:00Справаздача нямецкага атрада, 21-26.07.1941
Пераклад арыгінальнага дакументу: "Баявыя дзеяньні цяжкага эскадрону 15-га выведавацельнага дывізіёну (Aufklärungs-Abteilung 15) падчас аперацыі Магілёў".
Атрад прымаў удзел у захопе Магілёва, і дакумент апісвае яго баявыя дзеяньні ў перыяд 21-26.07.1941.
Баявыя дзеяньні цяжкага эскадрону ВД 15 падчас аперацыі
Магілёў
Цяжкі эскадрон ВД 15 (15-ы выведавацельны дывізіён / Aufklärungs-Abteilung 15) быў ўзьняты па трывозе ранкам 21.7.1941 і адразу накіраваны ў марш да Княжыц. Там ён быў прыпісаны да перадавога аддзела дывізыі пад началам пана палкоўніка Павела, які павінен быў замяніць часткі 78-й дывізыі на Лахве з фронтам каля Магілёва. Эшалон кавалерыйскага эскадрону рушыў на поўдні ад маста на адрэзку 2-га процітанкавага дывізіёну 15 і пазьней сустрэў на пазыцыях 5-ы пехотны полк 81 пад цяжкім непакоячым агнём ворага. Неўзабаве пасьля падрыхтоўкі да вядзеньня агня быў адкрыты агонь па вызначаным цэлям. Эшалон да цемры змагаўся супраць кулямётных гнёздаў і палявых пазыцый, прагнаў адну варожую процітанкавую гармату, якая раней ужо нанесла страты 2-му процітанкаваму дывізіёну 15.
Упершыню была выкарыстаная трафейная руская гармата (76 мм), якую замацавалі ў пазыцыю на дарозе ў напрамку Магілёва. Па агнявому запыту аднаго атрада выведкі процітанкавага дывізіёну 15 яна вельмі добра абстрэльвала прамой наводкай падвор’е прыкладна ў 1000 метрах, дзе верагодна замацаваўся артылерыйскі наводчык ворага.
Эшалон процітанкавых гармат рушыў паўднёваўсходней пункту 164,5 да абарончых пазыцый пад цяжкім варожым абстрэлам - абапіраючыся справа на 2-ю роту і зьлева на 1-ю роту процітанкавага дывізіёну 15.
Эскадрону пашчасьціла ў гэты дзень абыйсьціся без страт.
22.7.
Ноч з 21-га на 22-е прайшла спакойна. Зацяжны дождж аднак быў зусім непрыемны. На сьвітанку камандзір эшэлону кавалерыйскага эскадрону лейтэнант Кагель перанёс свой назірацельны пункт далей наперад, на самыя перадавыя лініі 5-й роты пехотнага палка 81, і атрымаў такім чынам сапраўды добры позірк на вёску Прысна і на адрэзак роты. Сапраўды цяжка давалася сувязь эскадрона з назірацельным пунктам, бо варожыя снайперы, верагодна з дрэваў на шашы да Магілёва, стралялі па кожнаму зьвязному, які рухаўся па збожжаваму полю каля назірацельнага пункту, і цяжкія гранатамёты ворага сістэматычна накрывалі тэрыторыю. Зараз упершыню быў таксама задзейнічаны гранатамётны эшэлон (3 ангельскіх трафейных гранатамёта) дзеля прыкрыцьця на адрэзку 3-га сапёрнага 15, аднак у бой ён не ўступіў.
Ст. 2
Зранку 23.7 карціна цалкам зьмянілася. Рускія пакінулі пазіцыі і вёску Прысна. Пехота прасунулася наперад, аднак адразу за вёскай зноўку сустрэла моцны агонь. Назірацельны пункт быў арганізаваны на ўскрайку вёскі з таго боку. Тут кавалерыйскі гарматны эшалон мог біць па варожай гармаце, якая як раз накіроўвалася на пазыцую, і прадухіліць яе выкарыстаньне. Зноўку вялася пасьпяховая барацьба супраць кулямётных і снайперскіх гнёздаў. Тэлефонная сувязь назіральнага пункту з агнявой пазіцыяй была 4 разы перабітая і патрабавала рэмонту. Падчас гэтага загінуў ст. ефрэйтар Герхард Гасэ. Каля 15:00 эшэлон быў адкліканы назад паводле загаду камандзіра перадавога аддзела. Падчас выхаду з пазыцыі быў паранены ефрэйтар Вітман. Эшалон састраляў 266 лёгкіх пяхотных гранат.
У ноч з 22-га на 23.7. вораг адступіў таксама і на адрэзку перад эшалонам процітанкавых гармат. Эшалон атрымаў заданьне - абапіраючыся справа на 2-гі процітанкавы дывізіён 15, левы фланг свабодны - на людской цяге (калі салдаты з дапамогай тросаў перакатваюць гарматы сваім ходам на колах) паўночней шашы падтрымаць атаку пяхоты на Магілёў. Каля 11:00 эшалон прасунуўся прыкладна на 500 м у паўночна-заходнім напрамку ад казармаў. Шматлікія спробы аб’яднаньня паказалі, што эшалон знаходзіцца перад уласнымі лініямі. Пасьля гэтага кіраўнік эшалона лейтэнант Вэндлер разам з унтэр-афіцэрам Томасам уласна правялі выведку напрамку да казармаў. Падчас спробы падпаліць сарай, які закрываў агнявы напрамак процітанкавых гармат, абодва трапілі за пярэднія лініі ворага. Унтэр-афіцэр Томас быў падчас гэтага паранены, змог аднак уратавацца з дапамогай лейтэнанта Вэндлера. Эшалон падчас усёй аперацыі знаходзіўся пад моцным артылерыйскім агнём ворага. Каля 16:00 эшэлон быў адкліканы назад паводле загаду камандзіра перадавога аддзела.
26.7.1941 падначаены 81-му пяхотнаму палку выведвацельны бранявік (францускі трафей) атрымаў заданьне, прабіцца праз цэнтр нясхільна абараняемага рускімі горада Магілёва да Дняпра і правесьці выведку. Экіпаж браневіка складалі: старшы вахтмайстар Фешарак, старшы ефрэйтар Гумке і салдат Айд. Да іх далучыўся яшчэ лейтэнант Ёрдан з 81-га пяхотнага палку. Ужо праз некалькі 100 метраў бранявік трапіў пад жорсткі агонь кулямётаў і карабінаў. Старшы вахтмайстар Фешарак змог з дапамогай 2 см вежавай гарматы і кулямёта пасеяць істотную паніку сярод рускіх.
Ст. 3
Вялікая плошча недалёка ад дняпроўскага маста была запоўненая гатовым да руху транспартам. Дарога йшла далей уздоўж берага ракі. Між тым варожы супраціў узмацніўся. Калі выведвацельны бранявік зьвярнуў на адну з бакавых вуліц, ён сустрэў 2 варожых выведвацельных браневіка і некалькі процітанкавых гармат. Першы стрэл процітанкавай гарматы не трапіў у нашу машыну, якая такім чынам змагла павярнуць на іншую вуліцу. Тым часам машына трапіла ў вялікую варонку ад гранаты, якая была так умела накрытая дошкамі, што небясьпеку немагчыма было заўважыць загадзьдзя, і больш не магла рухацца. Рускія цяпер зноўку прывялі сваю процітанкавую гармату ў гатоўнасьць, што ўсяму экіпажу ў якасьці апошняга паратунку заставалася толькі “спешыцца”. З громкімі крыкамі і беспарадачнай стралянінай рускія бросіліся за нашымі. Падчас гэтага загінуў старшы вахтмайстар Фешарак. Некалькі кулямётных чэргаў трапілі яму ў бок на рагу аднаго з дамоў. Астатні экіпаж здолеў непрыкметна забрацца праз акно ў адзін з дамоў, і пасьля 4 гадзін знаходжаньня паміж артылерыйскім агнём немцаў і ворагаў, што іх шукалі, яны былі вызваленыя сваімі нямецкімі таварышамі. У асобе старшага вахтмайстра Фешарэка эскадрон страціў выбітнага кіраўніка выведвацельнага атраду і добрага таварыша.
Бранявік пасьля захопу Магілёва быў з невялікімі пашкоджаньнямі выцягнуты з танкавай пасткі і ў той самы дзень з тым самым экіпажам пад кіраўніцтвам вахтмайстра Буша зноўку стаў у шэраг дывізіёна.
Подпіс: барон фон Крам, старшы лейтэнант.
"Стралковы полк 81 (I.R. 81) займае Магілёў у 7 гадзін 26.07.1941"
(той самы бранявік, пра які йшла гаворка ў дакуменце)
Хітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-8274002045213126015.post-6494284459773962872022-07-28T11:26:00.001+02:002022-09-12T14:24:37.865+02:00Дзёньнік акупанта, 20-31.07.1941
Урывак пра Магілёў з дзёньніку нямецкага салдата з інжэнернага батальёну, 20-31.07.1941 (ст. 24-32)
У лесе пад Магілёвам.
Другі і трэці эшэлон нашай роты ехаў цяпер 20.7. разам з тэхнікай далей у напрамку да Магілёва. Мы, у першым эшэлоне, ішлі пеша. Мы спыніліся ў вялікім лесе. Палаткі мы спачатку не будавалі, бо разьлічвалі працягнуць марш.
Аднак мы памыліліся. У палове другой пасьля поўдня наш ротны паставіў нам нам нашу новую задачу. Было вырашана, ўзяць горад Магілёў. Бой пачынаецца дакладна ў 2 гадзіны. З падлеску мы глядзелі на дульны агонь нашай артылерыі і назіралі з усёй напружанасьцю, як вораг абстрэліваў нашыя аэрастаты зеніткамі.
Баявыя дзеяньні пад Магілёвам.
Калі сьцямнела мы ляглі пад дрэвамі. Мы не праляжалі і двух гадзін, як прыйшоў загад выступаць. Наш батальён, дарэчы, меў задачу замяніць узарваны саветамі мост часовай пераправай і правясьці да яе пад’яздную дарогу. Праца была не лёгкай, бо было даволі цёмна і нельга было запальваць ніякага сьвятла. Вораг залягаў усяго ў 300-400 метрах ад нас. Як толькі пачаўся дзень, мы ўжо зрабілі большую частку працы, і калі мы былі амаль гатовыя, па нам адкрылі агонь. Чым сьвятлей рабілася, тым мацней быў варожы мінамётны агонь. Мы уцяклі ў суседні лясок. Але і там мы не былі ў бяспецы. Вораг, верагодна, меў добры назіральны пункт, бо цяпер увесь агонь накіраваўся ў лес. Калі мы заўважылі, што ён не сьціхае, мы хаваючыся вярнуліся на сваё працоўнае месца і працягнулі свой занятак. Аднак праз кароткі час агонь узмацніўся, выстаўленыя пасты пачалі адступаць. Калі мы гэта заўважылі, то таксама адступілі прыкладна на 3 км. У лесе адна машына адзьдзела сувязі, каля якой я стаяў гадзіну таму, атрымала прамое трапленьне і загарэлася. Цяпер мы чакалі да 1 гадзіны дня ў маленькай вёсцы, дзе знаходзіўся наш генэральны і батальённы штаб. Наша тэхніка прывезла нам ежу, і мы адразу працягнулі сваю працу на масту. Усё, здавалася, было ў парадку. Каля 4-х гадзін вораг зноўку стрэліў 2 гранаты ў буьлбяное поле перад намі. Мы паскорылі сваю працу. Бронемашына з лёгкай зеніткай і 7 маленькіх процітанкавых гарматаў першымі перасяклі зараз наш новы мост і адразу занялі пазіцыі ў 200 м перад намі. Як толькі яны адкрылі агонь па ворагу, мы хуткім тэмпам адступілі. Гэта было цалкам сваечасова, бо падчас нашага адыходу, палова эшэлона ішла па канавам справа, другая зьлева ад дарогі, вораг паслаў нам усьлед моцны агонь. Дзьве з гранат трапілі прама ў прыдарожную канаву ў 10 м перад намі.
Агонь быў яшчэ надта моцны, калі мы дабраліся да вёскі, дзе й паабедалі. Адтуль нас забралі на машынах, якія адвезьлі нас назад у той лес, дзе мы былі 20.7. Да сьмерці стомленыя ад шматлікіх перабежак і нялёгкай працы мы адразу заваліліся спаць у хутка пабудаваных палатках. Абстрэл, пад якім мы былі, складалі пераважна мінамёты, кулямёты і шрапнэль. Калі мы пакінулі наш лагер 25.7., мы налічылі каля дарогі ў вёсцы, дзе стаяў наш батальён, 103 нямецкія магілы.
Казармы ў Магілёве.
Увечар 25.7. мы зьняліся з месца і занялі кватэры ў адной з казарм у прадмесьцях Магілёва. Там мы прабылі адзін дзень. Перад казармай стаяў атрад лёгкай артылерыі 10;5, які яшчэ пакрываў горад Магілёў стрымальным агнём.
У Магілёве.
26.7 мы пайшлі напрамую на Магілёў. Ён стаяў у агні. Магілёў мае прыкладна 60 000 жыхароў. Палову ночы мы прыбіралі з вуліц абломкі, тэхніку, забітых коней і людзей, каб забясьпечыць транспартны рух. Каля 11 гадзін мы пайшлі паспаць у вялікі спалены будынак. Калі каля 3:30 27.7 пачало сьвітаць, мы працягнулі сваю працу. Каля поўдня мы скончылі. У адном разьбітым артылерыяй будынку мы знайшлі 6 уніформ і дэталей адзеньня нашых мужных СС хлопцаў. Верагодна гэтыя таварышы трапілі ў палон і былі забітыя саветамі.
Палатачны дагер каля Дняпра.
27.7. пад вечар мы разьбілі наш лагер каля Дняпра ў 1 км на ўсходзе ад Магілёва. Нашай новай задачай было пабудаваць цераз раку 16 тонны мост даўжынёў 97 метраў. Мы адразу прыступілі да працы. Адзін атрад шукаў дрэвамацерыялы і знайшоў пілараму, якая была яшчэ ў працоўным стане. Кіраўнікі гэтай майстэрні сказалі, што майстэрня павінна запрацаваць да 4-х гадзін раніцы 28-га. Калі я ранкам выйшаў разам з астатнімі з палатак, коміны ўжо дыміліся і дзьве піларамы мурчалі, нібыта быў мірны час. Такім чынам мы паставілі патрэбны мост у загаданы час.
Лес пад Мсьціславам.
31.7. ў 8:30 раніцымы паехалі далей у паўднёваўсходнім напрамку…
Хітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-8274002045213126015.post-66804432794902542362022-06-20T13:51:00.000+02:002022-06-20T13:51:34.871+02:00Суд над габрэем і уніяткай, 1748 г. ч.3
Драматычны фінал судовай справы 1748 супраць габрэя і хрысьціянкі за пазашлюбныя зносіны, здраду хрысьціянскай веры і верагоднае забойства ўласнага дзіця.
З першай часткай можна азнаёміцца ТУТ.
А з другой вось ТУТ.
З цягам часу дадам таксама расейскую і адаптаваную для простага чытача версію.
Працяг.
Году 1748 , месяца Декабра 20 дню.
На прыёме сёняшнім, пасьля накіраваньня справы да вытворчасьці, за выклікам бакоў да слушаньня, ягамосьць пан Ёзаф Цяпінскі, падстольнік старадубаўскі, пракурор і рэгент Я. Кар. Моцы эканоміі магілёўскай, абнавіў скаргу сваю адносна ўзгаданых злачынцаў Абрама Міхалевіча і Параські Данілаўны, што ад веры сьвятой хрысьціянскай адступіла, а жыдоўскую веру прыняла, і ў пералюбе таемным з жыдом Абрамам Міхалевічам жыла, агульныя злачынствы папаўняючых, як яны самі дабравольна на першым і паўторным допытах і споведзях прызналіся суду, для якіх сьвятой і неадкладнай справядлівасьці, каб адсячэньнем галавы пакараныя, альбо жывымі спаленыя былі, паказваючы на абодвух злачынцаў ад суду патрабаваў і ў доказ прыводзіў права, з Парадку Права Магдэбурскага, з часткі першай, у слове “Аб акце судовым”, аркуш 51: “паміж жыдом і хрысьціянінам ніякага шлюбу быць не можа; а калі б у шлюб злучыліся, не інакш як судзімы маюць быць як тыя, што жывуць у пералюбе”; таксама, там жа: “жыд хрысьціяніна ў сваю сэкту канвертаваць не можа, а калі канвертаваў, то мусіць быць мячом пакараны”. Таксама Люстра Саксонскае, частка: Жыд, аркуш 533, прыводзіць з таго закону пункты сёмы, восьмы і адзінаццаты, з сёмага: “калі нейкі жыд хрышчонага жыда чапаў, альбо яму крыўду якую ўчыніў, альбо пхнуў, альбо ў яго нечым кінуў, тады мае быць спалены з усімі сваімі памочнікамі”, з восьмага: “каб жыды нічога гэткага рабіць не сьмелі, што было б на абразу веры хрысьціянскай”, з адзінаццатага: “каб ніводны жыд не сьмеў хрысьціяніна ў сваю веру канвертаваць, а калі гэткае зрабіў, галаву страціць”, у дадатак прывёў закон з Статуту вял. кн. літ., з разьдзелу 12, артыкул 9, параграф 1, у пункце; у выніку, сыходзячы з гэтых прыведзеных законаў і канстытуцый, пад тым жа артыкулам 1616 году на аркушы 45, каб Абрам Міхалевіч, вінароб, і Параська Данілаўна, якія ёсьць відавочнымі злачынцамі, праз ката жывымі спаленыя былі, і каб дзень экзекуцыі быў вызначаны ў суду прасіў і патрабаваў. Пасьля гэтых выслушаных скаргаў з боку вяльм. ягамосьці пана Ёзафа Феліцыяна Цяпінскага, падстольніка старадубаўскага, запярэчаньня да той справы ўладкаванага абаронцы і гэткай вялікай колькасьці прыведзеных законаў, як таксама і ад абвінавачанага боку, Абрама Міхалевіча, жыда, і Параські Данілаўны, быўшай хрысьціянкі з касьцёлам рымскім злучонай у жыдоўскую сэкту канвертаванай, злачынцаў - то ўсе доказы выслухаўшы і разабраўшыся, Мы, урад гарадскі магілёўскі Я. Кар. Моцы, з увагай да таго, што той Абрам Міхалевіч, жыд, вінароб, сам, у зачыненым коле, на дабравольнай споведзі першай і другой пацьвердзіў дапоўненыя злачынствы, ніколі ў хрысьціянскім народзе не бывалыя ўчынкі, і разам з Параськай Данілаўнай прызналіся: 1-е, што схіліў арыштантку да сумеснага с сабой у пералюбе жыцьця патаемнага на шмат год; 2-е, аб тым што сам злачынец, дэкларуючы быць хрысьціянінам у веры рымскай каталіцкай, насуперак гэтаму Параську Данілаўну, злачынку, у сэкту сваю жыдоўскую перавёў, і сам хрышчэньне сьвятое, праз абстрыганьне з яе валасоў, скасаваў; 3-е, тое што жыд злачынец спарадзіў ад пералюбу з сабой дачку, якую па выхадзе з Дуброўкі ў полі пад мястэчкам, на вуліцы, намовіўшы арыштантку паднявольную, жывую пакінулі і страцілі; а Параська Данілаўна, якая на той час у веры сьвятой хрысьціянскай, з касьцёлам рымскім уніяцкай, была, у стане нявіньніцы на патаемнае, свавольнае, у пералюбе з жыдом жыцьцё пагадзілася, і больш таго тая самыя злачынка пакінуўшы самаго Пана Бога, Хрыста Збавіцеля, у Тройцы сьвятой адзінага, і крыжа яго сьвятога, у пагардзе да бясконцай боскай велічы і веры хрысьціянскай патаемна да сэкты і веры жыдоўскай далучылася і прыняла, свавольна жыцьцё праводзіла, дачку нараджоную жывую на вуліцы пакінула і страціла; што ўсё гэта на пагарду бясконцай усемагутнасьці Бога, у Тройцы сьвятой адзінага, і крыжа сьвятога, і на ігнараваньне народу ў веры хрысьціянскай жывучага, учыніла. Пагэтаму мы, урад гарадскі магдэбурыі Я. Кар. Мц. магілёўскай, схіліўшыся да працэсу і скаргі вяльм. ягамосьці пана Міхала Кройера, старасты ківільскага, заявіцеля, дзе гаворка йдзе пра відавочны гонар Цара па-над царамі і Пана па-над панамі, з бласлаўленьня якога мы памнажаемся, жывем, расьцем і паміраем, і таксама пра пагарду веры хрысьціянскай; з улікам гэтай скаргі, а потым дабравольнага прызнаньня саміх злачынцаў, і таксама адносна прыведзеных агульных законаў і канстытуцыі, у імкненьні да таго, каб веліч боская не была выкліканая да вечнага пакараньня, і каб падобныя свавольныя ўчынкі ў народзе хрысьціянскім практыкаваныя не былі, як тое высьвятляецца з уласнага тых злачынцаў прызнаньня, на падставе вышэй выказанага Абрама Міхалевіча, жыда, вінароба, як прынцыпіяльнага злачынцу, каб зажыва праз ката, на месцы звычайным пры шляху Віленскім, у поле на вогнішчы спалены быў, а Параську Данілаўну, каб там жа праз ката абезгалоўлена была, а пасьля таго каб цела яе спалена было, асуджаем і загадваем. Тую экзэкуцыю на дзень дваццаць трэці сьнежня гэтага году прызначаем і на кантроль той экзэкуцыі, з нашага боку, шляхетных паноў Станіслава Красоўскага і Базылія Каралькевіча, лаўнікаў магілёўскіх, дэлігіруем.
Году 1748 , месяца Декабра 23 дню.
На прыёме сёняшнім, паводле прачытанага нарэшце дэкрэту і ў прызначэньні экзэкуцыі Абрам Міхалевіч, жыд, за канвертацыю хрысьціянкі па імені Параські, уніяткі, у веры з касьцёлам рымскім злучонай, на спаленьне зажыва ёсьць асуджаным, аднак той самы Абрам Міхалевіч, разумеючы свой злы ўчынак і цяжкую абразу Пана Бога, дабравольна пакінуўшы сваю веру жыдоўскую прызнаў сапраўднага Пана Бога ў Тройцы сьвятой адзінага і веру сьвятую каталіцкую прыняць пажадаў, пасьля чаго і бок абвінавачаньня маліў заклкікаючы аб літасьці, тобок, аб спачатку адсячэньні галавы, а потым спаленьня. За чым тады, з прыведзенай прычыны, урад гарадскі магдэбурскі судовы, над Абрам Міхалевічам літасьць прымаючы, не зажыва спаліць, але да роўнага з Параськай пакараньня, тобок да адсячэньня галавы спачатку, а потым спаленьня праз ката, выракае і прысуджае, і таксама паводле запрашэньня гэтага боку тую экзэкуцыю да дня трыццатага сьнежня гэтага году адкладвае і на тым дні дэкрэт да выкананьня неадкладнага пастанаўляе.
На прыёме сёняшнім, пасьля экзэкуцыі, шляхетныя паны Станіслаў Красноўскі і Базылі Каралькевіч параўнальна асабістыя даклады зрабілі, што асуджальны дэкрэт быў прыведзены да выкананьня, і былы Абрам Міхалевіч, а цяпер у веры хрысьціянскай названы Адамам, і Параська Данілаўна на месцы звычайным абезгалоўленыя, а потым спаленыя. Гэтая справа, як яна была праведзена, да актаў гарадскіх магілёўскіх ёсьць запісанай.
<< -- КАНЕЦ -- >>
Хітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-8274002045213126015.post-63357737611075245092022-06-02T12:24:00.001+02:002022-06-02T12:24:37.438+02:00Магілёў 1918 - апісаньне горада з нямецкай газэты ч.3
Апошняя частка вялікага артыкула з апісаньнем горада ад нямецкага ваенкара Ганса Захачовера з 10й нямецкай арміі.
Гэта канчатак тэксту надрукаванага ў №579 ад 25.05.1918, у якім распавядаецца пра пераход горада ў рукі палякаў і немцаў, пра актуальнае жыцьцё ў горадзе і спадзяваньні на лепшы лёс для яго.
Першую частку можна прачытаць па спасылцы.
Другую частку можна прачытаць па спасылцы.
Магілёў на Дняпры (ад ландсштурмана Ганса Захачовера)
Газета 10-й Арміі (Zeitung der 10. Armee), № 579, 25.05.1918, Вільня
Палітычнае становішча, а разам зь ім і эканамічнае, цалкам спрыялі таму, каб узьняць да максімальнай вышыні чаканьне вызваленцаў, што набліжаліся з захаду. Польскі легіён увайшоў у горад і прыклаў намаганьні, каб парадак і закон вярнуліся да годнага выгляду, але канечне ўсё яшчэ не да свайго мірнага стану. Таксама і цяпер не абыходзілася без жорсткасьці і эпізадычнай грубасьці. Аднак усё такі атрымалася даць хаця б нейкае падабенства адпачынку гэтаму, ах, так мала распешчанаму гораду.
Нямецкая армія прадстаўлена ў гэтым прыгожым горадзе нажаль вельмі слаба. Да нашых салдат адносяцца, іншага нельга і чакаць, з вялікай павагай і шчасьлівы мець справы з немцамі.
Аблічча горада, як ужо ўзгадвалася, ажыўляе вялікая колькасьць цэркваў, белыя будынкі якіх зьзяюць сваім уласным сьвятлом і ўражваюць вочы і розум значна глыбей, чым, напрыклад, стракатыя цэрквы ў Менску.
Найпрыгожы куток знаходзіцца каля Дняпра, напрыканцы Садовай, там, дзе стаіць гістарычны будынак стаўкі, а гарадскі парк адкрывае панараму па-над ракой. Цяпер там наверсе нясуць варту польскія легіянэры. Унізе, аднак, па строме цягнуцца маленькія чоўны, запрашаюць да мірнага плаваньня, і той, хто паддаецца спакусе, атрымлівае на Дняпры моцнае ўражаньне ад горада, адначасова ўрачыстае і радаснае.
Трошкі далей ад чоўнаў знаходзіцца прыстань для параходаў, што ходзюць да Кіева, Адэсы і Бярэзіны. Мост, які вядзе тут цераз Дняпро і знаходзіцца пад аховай польскіх салдатаў, штодня прымае надзвычайна бурлівы транспартны рух. Можна нават пазайздросьціць вартавым, якім пашчасьціла назіраць тут за рухам стракатай чарады людзей і вазоў. Хто пералічвае народы, той ведае імёны /перафраз радка з балады Ф. Шылера “Журавы Івікуса” (1797): “Хто пералічвае народы, той агалошвае імёны”/! Гэта паход на рынак, гэта шлях усіх, каго справы, ці жаданьне вядуць з прадмесьцяў у горад.
Хто прыбывае з бедных на прэсу мясьцін Слуцка і Бабруйска, той прыемна заўважае, што тут у Магілёве ёсьць шмат газэтных шапікаў. Аднак потым значна менш прыемна пачуваецца, калі разумее, што нямецкіх газэт няма. З тых аркушаў, якія зьявіліся тут зусім нядаўна і пры гэтым здолелі ахапіць адносна вялікае кола чытачоў, варта назваць “Трут” і “Рэха”. Першая пачала выдавацца недзе 6 тыдняў таму і зьяўляецца газэтай “расейскага аб’яднаньня афіцэраў і студэнтаў”. З палітычнага погляду пра яе можна сказаць, што яна накіраваная не прыхільна да немцаў. “Рэха”, самая новая магілёўская газэта на расейскай мове нават вельмі пра-нямецкая.
Гэты кірунак вельмі ўхваляюць шматлікія курляндцы, што жывуць у горадзе разам з трошкі меншай колькасьцю латышоў.
Магілёў, дарэчы, зьяўляецца рэзідэнцыяй праваслаўнага і каталіцкага біскупаў. Арцыбіскуп магілёўскі зьяўляецца кіраўніком каталіцкай царквы па ўсёй Расеі і жыве ў Пецербурзе. Сярод цэркваў, якія маюцца ў горадзе, маецца таксама нямецкая; месца, на якім яна стаіць, было падараванае немцам горада праваслаўным арцыбіскупам прыкладна ў 1785 годзе. У дзень, калі быў арыштаваны цар, гэтая нямецкая кірха згарэла /памылка аўтара, кірха дастаяла да 1943 г./.
Усе школы горада ў гэтыя дні былі закрытыя палякамі; вельмі сумнае рашэньне, якое не мае ніякай прычыны. Дарэчы, у Магілёве, як таксама і ў Менску, знаходзіцца шмат расейскіх афіцэраў, і паколькі яны не атрымліваюць жалаваньня, і мала хто зь іх дастаткова заможны, каб плаціць фантастычныя кошты дзеля забесьпячэньня жыцьця, то яны цягнуць вартае жалю існаваньне і харчуюцца з вулічнай працы, продажу газэт і падобных заняткаў. Магілёў таксама мае перавагу, на якую нельга не зьвяртаць увагу, – конку, якая стомлена рухаецца па гораду, як у крайняй ступені стомлены чалавек, які нядаўна перанёс ліхарадку. Аднак, гонар таму, хто гонару варты! Конка заўсёды перапоўненая, людзі сідзяць і стаяць нават на прыступках і радуюцца пры гэтым, што маюць транспарт з стабільным, танным коштам. Бо паны вазьніцы, не важна расейцы, габрэі ці палякі, апантаны нахабствам у назначэньні коштаў, што далёка пераўзыходзяць межы даступнасьці. Яны пасьпяваюць падчас дарогі выдаць усю статыстыку коштаў на ўсе сродкі харчаваньня, каб абгрунтаваць павышэньне коштаў за праезд.
Ужо ўзгадвалася, што ў Магілёве жывець шмат курляндцаў. Трэба дадаць, што ў горадзе наогул сустракаеш не малаістотную колькасьць людзей, якія валодаюць нямецкай мовай, пры гэтым я не ўлічваю габрэяў, якіх з іх ідышам таксама лёгка зразумець, і яны заўсёды трошкі валодаюць нямецкай.
Зараз на двары першыя вясеньнія дні. Дняпро вабіць і вабіць. Маленькія чоўны вельмі спакусьлівыя, і зноўку мы садзімся ў адзін з іх і трошкі аддаляемся. І зноўку атрымліваем асалоду ад панарамы гарыстага, шчыльна застаўленага цэрквамі горада, над якім льецца сонечнае сьвятло і, як прадвесьце лепшых часоў, гульліва раскідвае над дахамі свае промні.
Магілёў! У гэты горад можна закахацца і немагчыма пазбавіцца жаданьня, каб паходжаньне назвы больш ніколі не было сімвалам, але каб горад узмацніўся да новага, заможнага жыцьця вольнага ад расейскага прыгнёту.
Хітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.com2tag:blogger.com,1999:blog-8274002045213126015.post-73212563810606877992022-05-30T16:52:00.003+02:002022-06-02T12:25:38.679+02:00Магілёў 1918 - апісаньне горада з нямецкай газэты ч.2
Другая частка вялікага артыкула з апісаньнем горада ад нямецкага ваенкара Ганса Захачовера з 10й нямецкай арміі.
Гэта палова тэксту надрукаванага ў №579 ад 25.05.1918, у якой распавядаецца пра разьвіцьцё горада ў апошнія часы і пра бальшавісцкую ўладу. Першую частку можна прачытаць па спасылцы.
Магілёў на Дняпры (ад ландсштурмана Ганса Захачовера)
Газета 10-й Арміі (Zeitung der 10. Armee), № 579, 25.05.1918, Вільня
Як мы перагарнулі стагодзьдзе паміж вайной з Карлам швэдскім і напалеонаўскай кампаніяй, так сама прыкладна праз яшчэ сто год горад мусіў зноўку стаць цэнтрам ваенных падзей. Між тым горад вырас; цяпер ён налічвае 70 000 жыхароў. Яны ўсё яшчэ адносяцца да шматлікіх нацыянальнасьцей, аднак беларусы маюць перавагу. Разам з імі габрэі складаюць найбольшую частку насельніцтва. Далей ідуць рускія і палякі.
Горад, які ўжо праз сваё тэрытарыяльнае разьмяшчэньне павінен рабіць выйграшнае ўражаньне, здаецца, і дае гледачу сьведчаньне энэргічнасьці сваіх жыхароў, што нават складаецца ўражаньне, быццам знаходзішся ў бурлівым гандлёвым горадзе, у якім нават духоўнае жыцьцё пусьціла поўныя бласлаўленьня карані. Яшчэ больш зьдзіўлена заўважаеш, што асацыяцыя з “магілай” увесь час была сваеасаблівай самаіроніяй, якая бывае толькі праз недахоп разуменьня ўласнай моцы, і ўвесь час была надуманая і прыцягнутая да становішча ў горадзе, які павінен быў быць мёртвым, без сьпеваў і музыкі.
Усяго толькі з 1902 Магілёў знаходзіцца на чыгунцы. Недалёка ад горада, каля Пелагееўкі, цераз Дняпро /памылка журналіста/ перакінуты вялікі жалезны чыгуначны мост; яго пабудаваў нямецкі інжэнер Глэзер /Gläser/.
Зямля ў Магілёўскай губерні не асабліва ўрадлівая і рэнтабельная. Збожжа прыходзіцца імпартаваць. Спрытна ідзе толькі гандаль лесам. Фабрык у горадзе нешмат, і толькі скураныя гарбарні старанна працуюць у прадмесьці Лупалава, пры гэтым бачна, што назва гэтага месца паходзіць ад рускага слова lupiets = лупіць скуры. У горадзе маецца бровар, які належыць аднаму баварцу; пасьля сьмерці баварскага ўладальніка ён перайшоў да сілезца, які на пачатку гэтай вайны быў высланы рускімі. Бо як і паўсюль тут таксама немцаў напаткаў гэткі лёс. Колькасьць немцаў не была маленькай; а сёньня рускія раскідалі іх на ўсе чатыры бакі.
Магілёў быў сапраўды горадам чыноўнікаў; цэнтрам дзярж. установаў, аднак трэба дадаць, цэнтрам расейскіх дзярж. установаў, і можна сабе ўявіць, што карты, шнапс і “жанчыны” гралі асноўную ролю, і ад духоўнага развіцьця тут адмаўляліся з такой мужнасьцю, якой, слава Богу, немцам ніколі не дасягнуць.
Падчас вайны, нават менш за год таму, у горадзе заснавалі народны універсітэт паводле дацкага ўзору; там перад людзьмі, ад якіх не патрабуецца ніякай асаблівай пачатковай адукацыі, чыталі лекцыі, што закраналі ўсе сферы, і такім чынам старанна давалі магчымасьць атрымаць адукацыю ў розных галінах мастацтва і навукі, пры гэтым за кожную лекцыю прасілі ўсяго 20 капеек.
Сёняшні выгляд горада немагчыма апісаць без наступнага дадатку, і неабходна вярнуцца назад і прывесьці гістарычныя факты пра горад падчас цяперашней вайны. Статны будынак, які ўзвышаецца над Дняпром напрыканцы Садовай, і над брамамі якога сёньня красуецца польскі арол (бо ў ім жывуць польскія легіянэры), з жніўня 1915 быў стаўкай цара. Жыхары горада, для якіх паводле іх палітычных поглядаў і ўзрозню адукацыі “зьвяржэньне” было зусім недарэчным, а час бальшавікоў здаваўся нацыянальнай трагедыяй, паведамлялі аднак, што цар зрабіў сябе сапраўды непапулярным. Само сабой ён быў чалавекам, які выклікаў трапятаньне; аднак паколькі людзі атрымлівалі інфармацыю не з нейкіх мутных крыніц, але мелі магчымасьць штодня ўласнымі вачыма бачыць, як гэты імпэратар прымаў зусім малы ўдзел у справах свайго войскай, як ён дзень і ноч, ператварыўшы яе ў дзень, аддаваўся выпіўцы і нізкім жанчынам, то ўнутраная павага да падобнага манарха, зразумела, не магла імкнуцца ўверх, але мусіла схавацца на дне патрыятычнай душы і вызваліць месца для найзмрочных прадчуваньняў. Тое, што яны не былі марнымі, добра паказаў потым ход вайны сваімі баявымі і палітычнымі падзеямі. Стаўка, якая ставіць клопаты пра армію на другое ці трэцяе месца, сама вылішае сябе жыцьцяздольнасьці. Аднак акрамя чыста ваенных падзей Мікалай быў таксама не ў стане выклікаць у насельніцтва прыхільнасьць нават чыста па чалавечы. Распавядаюць, што аднойчы нейкая жанчына ўстала перад яго машынай з нейкай просьбай; і як гэта мусіць адпавядаць бясьпецы цара, яе адкінулі ў бок. Аднак цар ніколі не абмовіўся нават словам пра гэтае здарэньне, і яму не забылі гэткую абыякавасьць да журбы і бездапаможнасьці, да маленьня аб спачуваньні, якую ўбачыў народ у гэтым выпадку.
Потым адбылося зьвяржэньне цара і яго арышт. Вайна працягвалася пад іншым кіраўніцтвам, і ў мінулым годзе, восеньню і ў сьнежні 1917, Магілёў зноўку стаў арэнай ваенных, а па сутнасьці палітычных падзей найвысокай важнасьці.
У той час у горадзе знаходзіўся Крыленка і яго начальнік генэральнага штабу Духонін. І хаця Крыленка даў слова, што зь ім нічога не здарыцца, ў яго не атрымалася прадухіліць прыкрае забойства, якое зьдзейсьнілі матросы. Чаго вартая тады была дысцыпліна і загад Крыленкі! Генэрал Духонін быў выцягнуты з вагона цягніка і забіты, а яго труп быў апаганены і выстаўлены голым у вагоне на публічны прагляд.
“In hoc signo vinces“… /Пад гэтым знакам ты пераможаш (лац.)/І надыйшло ўсё больш і больш рашучае і ўпэўненае ў перамозе панаваньне тэрора бальшавікоў. Ужо амаль ванітуе зноў і зноў паведамляць пра злачынствы, і яшчэ больш брыдка пра бессэнсоўную лютасьць разбурэньня ўчыненага гэтымі нязрэлымі галовамі; і ўсё ж такі іх уплыў быў дастаткова моцны і дастаткова спрыяльны, каб зачароўваць душэўны настрой масс, што ў выніку яны стварылі хаос значна больш доўгі, чым час іх уласнага панаваньня. Паводзіны бальшавікоў у самім Магілёве былі звычайнымі; і тут, на суседняй зямлі, “дасягненьні” гэтых паноў былі нават большыя, чым у іншых мясьцінах; яшчэ больш глыбокая журба, якую яны прынесьлі сялянам. Шырока распаўсюдзілася меркаваньне, нібыта бальшавікі рабавалі толькі “багатых”, нібыта праз гэта яны дапамагалі “бедным” і такім чынам стваралі нешта накшталт новага сусьветнага парадку з прывядзеньнем усіх да шчасьлівай і цудоўнай, агульна роўнай справядлівасьці. Трэба запярэчыць гэтай памылцы. Канечне ў некаторых выпадках здаралася, што, напрыклад, у буйных землеўласьнікаў адбіралі быдла і раздавалі яго дробным сялянам. Аднак падобныя сітуацыі, што здаюцца адносна ідэальнымі, былі выключэньнем. У агульнасьці бальшавікам было без розьніцы, яны не разьбіраліся, на гэта ім, дарэчы, проста не хапала спакою, бо дэман часу сядзеў у іх на карку і трымаў гадзіньнік у іх перад вачыма. Яны ўсё больш хапалі, „граблі” пад сябе і жылі ў раскошы, прымушалі кошты дзіка і жвава ўзьлятаць у вышыню.
<< -- Працяг па спасылцы -- >>
Хітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.com1tag:blogger.com,1999:blog-8274002045213126015.post-49204418048143961322022-05-24T09:52:00.006+02:002022-05-30T16:53:41.256+02:00Магілёў 1918 - апісаньне горада з нямецкай газэты ч.1
Першая частка вялікага артыкула з апісаньнем горада ад нямецкага ваенкара Ганса Захачовера з 10й нямецкай арміі.
Артыкул друкаваўся цягам двух нумароў №578 і №579 ад 24 і 25.05.1918 адпаведна і складаўся з гістарычнага агляду і ўласнага позірку аўтара на сучасны яму горад.
Магілёў на Дняпры (ад ландсштурмана Ганса Захачовера)
Газета 10-й Арміі (Zeitung der 10. Armee), № 578, 24.05.1918, Вільня
З Магілёвам, як з некаторымі паўночнымі гарадамі: туды лепш не ехаць цягніком, але дабірацца да яго водным шляхам. Позірк з Дняпра на вытанчана і велічна асьветлены белымі цэрквамі, востраканечнымі вежамі і зьзяючымі купаламі горад робіць вялікае ўражаньне і захапляе прывабнасьцю фарбаў.
Той, хто наадварот трапляе ў горад на цягніку, не здолее адразу атрымаць ніякага намёку, што яго чакае такое мноства прыгажосьці. Вуліца, якая здаецца бясконцай, вядзе ад вакзалу ў горад; сцьвярджаюць, што вакзал наўмысна быў пастаўлены так далёка, каб знайсьці на свабодныя надзелы прадпрымальнікаў і пакупнікоў, якіх прывабіць блізкасьць да вакзалу.
Магілёў, ці як кажуць рускія: Могілев, гэта вельмі стары рускі горад. Яго назва адносіцца да рускага слова mogila = магіла. Назву можна растлумачыць тым, што паблізу ад горада і таксама ва ўсёй губерні, што носіць такую самую назву як і яе сталіца, знаходзіцца шмат курганаў са старажытных часоў.
Раней у гэтым краі жылі крывічы і радзімічы, старажытнаславянскія плямёны; потым ён належыў да Літвы. Да 1526 году Магілёў быў вядомы толькі як замак; а пачынаючы ад таго году ён стаў літоўскім горадам. Як напярэдні свайго росту да горада, а менавіта ў 1515 і 1519, таксама і падчас належнасьці да Літвы, дакладней у 1535 і 1564, гэтае месца моцна пацярпела ад рускіх набегаў. У 1569 годзе Люблінская вунія прывяла да таго, што Магілёў адышоў да Польшчы. Не доўга горад радаваўся спакою; ужо ў 1588/89 гадах зноўку пачалася руская агрэсія. І менш чым праз 100 год, прыкладна ў 1650, рускія здолелі авалодаць горадам. Гісторыя паведамляе, што рускія там паводзілі сябе вельмі дрэнна; у лютасьці не было нястачы; рускага “войска” з 600 чалавек хапіла тады, каб прынесьці жыхарам найвялікія пакуты і прывесьці іх да моцнага бедства. Рэквізаваліся прадукты харчаваньня; адбываліся крывавыя бойкі. Аднак лютыя гаспадары ўладарылі не доўга, і паколькі Польшча ў той час мела перавагу, адбылося тое, што ўжо ў 1661 горад зноўку быў забраны ад рускіх.
Не прайшло і паловы стагодзьдзя, як Магілёў зноўку пабачыў і адчуў на сабе ваенныя няўзгоды. Сапраўды, здавалася, нібыта паходжаньне ад слова mogila надавала далейшаму існаваньню горада сумна сімвалічнае адценьне. Пачалася вайна паміж Пятром Вялікім і Карлам ХІІ швэдскім. 22-га чэрвеня 1704 года рускія прайшлі праз Магілёў, аднак у 1708 яны мусілі тэрмінова ўцякаць, і швэды завалодалі горадам. Швэды паказалі сябе з таго боку, з якога таксама праявілі сябе некаторыя нашы ворагі падчас цяперашней вайны; ўзгадаем толькі апаганеныя нядаўна французамі нямецкія салдацкія могілкі ў паўночнай Францыі. Карацей кажучы, яны займаліся рабаўніцтвам, зьдзекваліся з насельніцтва; частка горада была спаленая /горад насамрэч быў спалены Пятром 1/, і калі ўсе скарбніцы былі спустошаныя, а Карлу ХІІ патрабавалася яшчэ больш грошай і каштоўнасьцей, ён аддаў загад плюндраваць цэрквы. Надышоў дзень Палтавы, 8-е ліпеня 1709, які прынёс канец гэтай Велічы. Аднак так званая Карлава даліна, якая знаходзіцца паблізу ад горада, яшчэ сёньня захоўвае памяць пра тыя часы.
Першы падзел Польшчы ў 1772 прывёў горад у рускія рукі. Хутка пасьля таго, у 1780 годзе, у Магілёве адбылася славутая сустрэча Катарыны ІІ і Ёзафа ІІ аўстрыйскага, палітычная вага якой была падкрэсьленая і каранаваная шэрагам урачыстых мерапрыемстваў. 24-га траўня Катарына прыбыла ў горад і накіравалася да службы ў катэдру. На працягу наступнага дня не было нястачы ў разнастаўных забавах. У горад была запрошаная італьянская опера, якая грала некалькі вечароў; штодзень праводзіліся манёўры; застольлі, музыка і радасны настрой насельніцтва стваралі эфектную, напоўненную жыцьцём і моцай карціну.
Забаўна выглядаў надпіс, які выставілі на прывітальным плакаце габрэі горада; ён гучаў так: “мы радуемся і сьвяткуем як у часы Саламона”. Катарына падаравала гораду 2 ключы з гербам Магілёва, а 30-га траўня быў закладзены першы камень мемарыяльнай царквы, царквы сьв. Ёзафа; потым адбыўся ад’езд іх Сьветласьцей. Праз 19 год, у 1799, царква была скончаная. /падрабязнае апісаньне візыта Ёзафа ІІ ў Магілёў можна прачытаць па спасылцы/-
У 1802 годзе Магілёў, які дагэтуль быў толькі раённым горадам, зрабіўся губернскім цэнтрам. Потым прыйшла французская вайна, і 8-га ліпеня 1812 у горад нечакана ўвайшлі французы. Тады губернатарам горада быў граф Талстой; а цяпер камендантам стаў маршал Даву. Жыхароў прымусілі служыць Напалеону.
Калі чытаеш гістарычныя працы ці некаторыя гістарычныя раманы, як напрыклад “Вайна і мір” Талстога, можна ўявіць сабе карціну таго настроя, які панаваў тады ва ўсёй Расіі адносна французаў. Няспынны трыумфальны марш французаў разарваў расійскія далечы; здавалася, на кон пастаўлена ўсё. Інтэлегенцыя і дваранскія семьі, сярод якіх лічылася само сабой зразумелым карыстацца ў гутарках французскай мовай, на гэты раз пракліналі яе, і гэтую вольную, сапраўды надзвычайную любоў да радзімы, якая ў цяперашней вайне, напрыклад, прымусіла рускіх перайменаваць Пецербург у Петраград, не кажучы пра іншыя выпадкі, паказвае нам Талстой, калі ён прыводзіць у некалькіх словах гутарку, дзе рускі размаўляе па французску і мусіць плаціць “штраф за штрафам”!
Тым не менш небясьпека, у якой знаходзілася радзіма, дапамагла дасягнуць сумленнасьці, і можна ўявіць сабе, з якім супярэчлівымі пачуцьцямі працавалі магілёўскія жыхары на службе Напалеона /успаміны сьведкаў пра французаў у Магілёве можна прачытаць па спасылцы/.
<< -- Працяг па спасылцы -- >>
Хітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.com2tag:blogger.com,1999:blog-8274002045213126015.post-70418486897417206482022-05-16T13:09:00.004+02:002022-06-20T13:52:31.033+02:00Суд над габрэем і уніяткай, 1748 г. ч.2
Працяг судовай справы 1748 супраць габрэя і хрысьціянкі за пазашлюбныя зносіны, здраду хрысьціянскай веры і верагоднае забойства ўласнага дзіця.
З першай часткай можна азнаёміцца ТУТ.
Працяг.
Году тысяча семьсот сорак восьмага, месяца Наября 19 дню.
На прыёме сёняшнім, вышэй па даце пазначаным, пасьля наданьня абвінавачаным арыштантам абаронцы і суд той справы распачаўшы, тады ягамосьць пан Ёзаф Феліцыян Цяпінскі, падстольнік Старадубаўскі і г.д., поўны прадстаўнік свайго васпана ягамосьці пана заявіцеля, падняўся, прапанову сваю адносна абвінавачваньня абнавіў і для абвінавачаных злачынцаў справядлівасьці і пакараньня адсячэньнем галавы патрабаваў, а ў межах гэтага давёў ён да суду, паколькі абвінавачаны Абрам Міхалевіч, жыд, і Параська Данілаўна, злачынцы, падчас першага допыту і дабравольнай споведзі, у зачыненым коле, наконт страты дачкі сваёй у полі пад мястэчкам, на вуліцы жывой пакінутай, упарта ўчынак свой жыд Абрам Міалевіч утойваў, з гэтай прычыны наконт паўторнага допыту і параўнаньня паказаньняў абодвух злачынцаў суду неабходнасьць агучваў і патрабаваў. Урад гарадскі магілёўскі патрабаваньне ягамосьці пана Цяпінскага, падстольніка Старадубаўскага, пракурора і рэгента замку Я. Кр. Мц., за рэч слушную прыняўшы, жыда Абрама Міхалевіча, вінароба, і Параську Данілаўну, злачынцаў, каб параўнаньня даведацца перад судом паставіць казалі.
Таго ж году, месяца і дню, як пазначана вышэй.
На прыёме сёняшнім, падчас паўторнай споведзі, у коле зачыненым, Параська Данілаўна дабравольна, пацьвердзіўшы сьведчаньне сваё, засьведчыла, што з народжанай дачкой выйшаўшы з Дуброўкі ў поле і там пад мястэчкам у полі, на вуліцы, з намовы жыда Абрама Міхалевіча, жывую на могілках пакінулі, у чым і Абрам Міхалевіч прызнаўся, а самі далей пайшлі і, калі адыйшлі, два дні ў лесе прасядзелі, а потым далей у падарожжы вандравалі; той жа Абрам Міхалевіч, злачынец, ва усіх учынкаў выкананых дабравольна прызнаўшыся, сьведчыў, што настойліва Параську Данілаўну, у веры ўніяцкай быўшую, хрысьціянку, да супольнага з ім у пералюбе жыцьця таемнага, непатрэбнага намаўляў, абвесьціўшы веру каталіцкую хрысьціянскую прыняць; а потым, жывучы разам таемна на далейшую пагарду боскую і веры сьвятой хрысьціянскай, вышэй названую Параську Данілаўну, арыштантку, каб яна Бога ў Тройцы сьвятой адзінага і крыжа сьвятога, веры хрысьціянскай пакінула і адраклася, намаўляў і ў веру іншую перавёў, і рукамі ўласнымі валасы ёй з галавы абстрыг, у знак скасаваньня хрышчэньне сьвятога, і далей да ўсіх дзеяньняў у набажэнствах веры сваёй жыдоўскай прыцягваў, у чым і сама арыштантка дабравольна прызналася і, учынкаў з жыдом Абрамам Міхалевічам зробленых не ўтойваючы, сьведчыла.
Году цяперашняга 1748 , месяца і дня па даце вышэй пазначаных.
Пасьля правядзеньня паўторнай дабравольнай у зачыненым коле споведзі злачынцаў, ягамосьць пан Ёзаф Цяпінскі, падстольнік Старадубаўскі, пракурор і рэгент Я. Кар. Мц. эканоміі Магілёўскай, у якасьці поўнага паўнамочнага прадстаўніка, з заяўлення вяльможнага ягамосьці пана Міхала Кройера, старасты Ківільскага, прывёў права выпраўленага закону, пад назвай: Рэестр актаў у Трыбунале, пункт права статутнага з разьдзелу 4, артыкул 54, і, сыходзячы з гэтага выпраўленага закону, у кароткі тэрмін справядлівасьці ад суду патрабаваў; у супярэчаньне славуты пан Павел Кузеўка, у якасьці дадзенага злачынцам абаронцы, абараняючы іх прывёў права выпраўленае, пад назвай: Прававыя звароты і прывілеі, і на базе таго права запытаў у суду выдачу сабе копій усіх справаў. Яму насуперак вышэй узгаданы ягамосьць пан Цяпінскі, абаронца з боку абвінавачваньня, выказаўся і, сыходзячы з таго самага выпраўленага права, запярэчыў, а каб у зразумелай справе, за дабравольным прызнаньнем злачынцаў, ад таго судовага звароту ўхіліцца, справу да вытворчасьці накіраваць прасіў. Урад гарадскі магілёўскі схіліўшыся да права агульнага праз ягамосьць пана Цяпінскага прыведзенага, як у крымінальнай справе зразумелай, унесены судовы зварот славутага пана Паўла Кузеўкі, абаронцы злачынцаў, у бок адхіліўшы справу да вытворчасьці накіраваў.
<< -- працяг у 3-й частцы -- >>
Хітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-8274002045213126015.post-28626918089688180792022-05-11T11:54:00.006+02:002022-05-12T10:23:08.682+02:00Магілёў 1918 - кароткі нарыс
Паколькі не бачу ніякіх умоваў для выданьня новага зборніка перакладаў, пачну публікаваць тэксты, што трымаў у марах надрукаваць 2-і том "Магілёва вачыма падарожнікаў"
Прапаноўваю вам кароткі, але на мой погляд самы кранальны і рамантычны позірк на Магілёў з усіх, што сустракаліся дагэтуль. Артыкул Ганса Захачовера з газэты 10-й нямецкай арміі, 01.06.1918
Падарожжа да Дняпра (ад ландсштурмана Ганса Захачовера)
Газета 10-й Арміі (Zeitung der 10. Armee), № 585, 01.06.1918, Вільня
Шлях цягнецца далей, да Магілёва, канечнай мэты нашага падарожжа, да гэтага багатага на цэрквы, сьветлага і па ранішнему прыгожага горада на Дняпры. Тут вочы маюць магчымасьць акунуцца ў прыгажосьць, напіцца прагна з крыніцы гісторыі і прайсьціся разам з вандроўнікам па гораду ў якасьці несхаванага прыхільніка і спадарожніка. Гэты горад таксама стары, занатаваў у сваім дзёньніку істотны шэраг стагодзьдзяў; але яго прыхільнасьць належыць сёняшнему дню, яго сакавітае, юнацкае аблічча цяперашней гадзіне. Гэты горад – ферзь, панна сярод дняпроўскіх гарадоў; аднак не старая панна, на твары якой гісторыя намалявала зморшчыны, якія павінна прысыпаць і схаваць пудра; не, гэта хутчэй юная каханка, поўная сьвежасьці, любові да жыцьця і з маленькім, вострым пачуцьцём уласнай годнасьці! Ці шукае жаніха гэтая панна Магілёў? Ці шлюб з Вялікай Расеяй ў якасьці старага беларусінскага горада здаецца ёй толькі жартам, толькі насьмешкай Гісторыі?... Тут ёсьць шмат добрага і вартага ўвагі, і рынак з сялянамі, і цэрквы з палацам, але перадусім Дняпро, гэтая шырокая, прывабная плынь не адпускае падарожніка, трымае яго, кранае яго серца.
Хітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-8274002045213126015.post-91036432059394535382022-05-03T12:11:00.012+02:002022-05-16T15:42:27.441+02:00Суд над габрэем і уніяткай, 1748 г. ч.1
Прапаноўваю вашай увазе першую частку пераклада судовай справы з актаў магілёўскага магістрата.
Абвінавачваньне габрэя і хрысьціянкі ў пазашлюбных зносінах, здрадзе хрысьціянскай веры і верагодным забойстве ўласнага дзіця.
Пераклад максімальна набліжаны да арыгінальнага стылю, таму можа быць трошкі складаным для ўспрыманьня сучасным чытачом. Аднак неадаптаваная версія лепш перадае тагачасную атмасферу і зьяўляецца цудоўным помнікам юрыдычнай мовы 18 ст. Калі будзе патрэба, пасьля завяршэньня перакладу магу стварыць і больш спрошчаную версію.
Судовае вызначэньне па абвінавачваньню Абрама Міхалевіча і Праскоўі Данілаўны ў пералюбе, дзетазабойстве і вераадступніцтве.
Году тысяча семьсот сорак восьмага, месяца Наября восьмага дню.
Дэкрэт крымінальны.
Перад намі, Філімонам Дзегцяровічам, войтам, Станіславам Мацкевічам і Стэфанам Карабанкам, бурмістрамі, і таксама перад дарадцамі і лаўнікамі горада яго Кар. Моцы Магілёва ў тым годзе на справах гарадскіх засядаючых, скардзіўся пан Ёзаф Феліцыян Цяпінскі падстольнік Старадубаўскі, пракурор і рэгент яго Кар. Моцы эканоміі магілёўскай, паводле паўнамочнага прадстаўніцтва сабе дадзенага і ў актах магістрата яго Кар. Моцы магілёўскага актуальным годам месяца Окцябра пятняццатага дню прызнанага ў якасьці поўнага паўнамочнага прадстаўніка, з заяўленьня васпана ягамосьці пана Міхала Кройера, старасты Ківільскага, на нявернага жыда Абрама Міхалевіча Вінароба і Праскоўю Данілаўну, хрысьціянку, якія разам у шлюбе пазаконным патаемна жывуць, арыштаваных, з свайго маёнтку Вендража выправаджаных і на турэмнае заключэнне ратушы магілёўскага магістрата да суду перададзеных, паводле пратэсту і скаргі сваёй на пісьме пададзенай наступнымі словамі:
Выпіс з кніг магістрата Я. Кр. Моцы магілёўскага. Году 1748, месяца Окцябра, 21 дню.
На радзе Я. Кр. Моцы гарадскога магістрата магілёўскага абвінавачваў, распавядаў і маніфеставаў васпан ягамосьць пан Міхал Кройер, стараста Ківільскі, адносна нявернага жыда Абрама Міхалевіча і Параські Данілаўны, а менавіта аб тым, што ўзгаданы абвінавачаны, жыд, угаварыў абвінавачаную арыштантку стаць яго жонкай, у пагардзе да веры хрысьціянскай, з відавочнай шкодай Панаваньню Цара над царамі і Пана (з блаславеньня Якога мы памнажаемся, жывем, расьцем і паміраем), і з ёй, нашчадкам веры, ці то жылі, ці то, на далейшую Пана Бога абразу і з тым таксама на паразу Яго Велічы бясконцай да выкліку на пакараньне, да таго часу, як то было высьветлена з дасьледваньня і ўласнага іх прызнаньня, свавольна праводзілі жыцьцё і займаліся тым, што ў хрысьціянскім народзе называецца “бадзяньне па сьвету”; тым часам той самы няверны абвінавачаны жыд назваўшыся вінаробам доўгі час, чатыры гады, з нявестай тайну захоўвалі і свой учынак хавалі; пакуль аднак сапраўды маючы Боскі інстынкт адносна гэткай Яго велічы абразы, кіруючыся якім, аўтар абвінавачваньня васпан заявіцель, жадаючы ў гэтым вядомым, непатрэбным з пазыцыі хрысьціянства, праз варожы Богу народ зробленым учынку законнасць чыніць і жадаючы, перад усім, прызначэньня неадкладнага слушаньня і … калі ісьціна не будзе з агульнага дасьледваньня вызначаная, прызнаньня ўчынку жыда і арыштанткі да асуджэньня гэткай для Бога і веры хрысьціянскай мярзотнасьці, з улікам законаў Вял. Княства Літоўскага адносна пакараньня злачынцам, якія за падобныя ўчынкі распаўсюджваюцца на абвінавачаных, і за ўсё тое, што за час суду праз спрэчкі даведзена будзе рана ці позна, і, у выпадку неадкладнасьці, удакладніць абвінавачваньне, даў той маніфест да кніг магістрацкіх запісаць.
На прыёме сёняшнім, вышэй па даце пазначаным, з выклікам злачынцаў з рэестру судовага, праз слугу гарадскога прысяжнага, да слушаньня, пасьля прачытаньня абвінавачаньня з працэсу, калі няверны Абрам Міхалевіч з вязьніцы да ратушы прыведзены і публічна, у закрытым коле, дапытаны быў, ён на дабравольнай споведзі наступнымі словамі выказаўся:
Маё імя Абрам Міхалевіч, родам з Полацку, меў жонку па імені Гіся Янкелева, з Дзісны, з якой на заўтра пасьля вясельля разышоўся з прычыны яе нібыта бязглуздасьці; потым прыйшоў да Дуброўкі, маёмасьці ягамосьці пана Місона, да арэндатара Лейбы, у якога за арэндатара быў, дзе й сустрэў служанку Параську, хрысьціянку, у 1743 годзе, пазнаёміўшыся з якой учыніў справу брудную, з якой праз паўтара гады зачалі дзіця, а потым мы выйшлі да Дубравенкі ад таго арэндатара, і недалёка ад Дубравенкі ў полі ў нас нарадзілася дачка жывая, а праз гадзіну памерла, яе мы, захутаўшы ў тартан, на тым самым полі й пахавалі; а па выкананьні таго ўчынку пайшлі на Ўшачу, а з Ушачы да Каменнай і да Чашнік, і падчас таго падарожжа, калі ў розныя заходзілі вёскі, мястэчкі, яна ні з кім не размаўляла прыкінуўшыся нямой, і потым мы прыйшлі да маёмасьці ягамосьці пана Кройера, Вендражу, і там ужо Параська веру нашу жыдоўскую прыняла перед жыдом Гіршкам і жонкай ягонай, яна малітву жыдоўскую вывучала і шабас спраўляла; а той Гірш з жонкай ёсьць арэндатарамі ягамосьці пана Кройера ў Вендражы; і ад таго ўжо часу яна святы і веру жыдоўскую трымала і да школы ў Княжыцах хадзіла, а я сам загадзьдзя абвесьціў сябе католікам, а потым даў ёй на выбар, альбо ў сваёй веры быць, альбо жыдоўскую веру прыняць, і ад таго часу яна вывучала малітвы жыдоўскія; з ёй мы рукі паціснулі, каб адзін аднаго не пакінуць, а шлюбу з ёй мы ня мелі; а больш нічога той Абрам не ведаў.
Пасьля той дабравольнай сповядзі ўзгаданы Абрам зноўку ў вязьніцу адасланы; наступным разам абвінавачаную арыштантку Парасью Данілаўну да суду прывялі, якая падчас дабравольнай споведзі наступнымі словамі выказвалася:
Я ёсьць веры рускай, не благачэснай, але ўніятка, служыла ў Лейбы, арэндатара ягамосьці пана Місуна, ў Дуброўцы тры гады, была чыстай у стане нявіньніцы, а потым, калі той жыд Абрам да той вёскі прыйшоў і там за вінароба застаўся, з ім мы зачалі дачку, і выйшаўшы з Дуброўкі я нарадзіла ў полі, спачатку меркавала, што яна не жывая, а потым прызнала, што жывая, яе, тую дачку, з намовы свайго Абрама Міхалевіча там жа, на могілках, пад мястэчкам на аколіцы, жывую пакінулі загарнуўшы ў кашулю, а самі пайшлі, і калі адыйшлі добра, у лесе два дні сядзелі; разам з тым яна таксама прызнала, што мне той жыд Абрам сказаў і паведаміў, каб я прыкінулася нямой і мову сваю хавала, а калі мы прыйшлі да Вендража, там ён стаў вінаробам у жыда Гірша, арэндатара ягамосьці пана Кройера, і там ужо ўвесь час мяне да веры жыдоўскай схіляў, кажучы, што ніхто цябе не возьме ў нашай веры, а ты свайго Бога не ўспамінай і крыжа на сябе не кладзі, але ўсхваляй жыдоўскага Бога; і так я жыдоўскую веру прыняла, валасы мае з галавы абстрыг сам Абрам, і ад таго часу сьвяты жыдоўскія з імі трымала, у сераду і ў пятніцу ела, пра што жыд Гірш і Сеся Гіршова, арэндатары ягамосьці пана Кройера, ведалі і мяне саму малітвам жыдоўскім і як шабас асьвячаць вучылі, а потым мы ў Княжыцах у школе жыдоўскай былі.
Пасьля той дабравольнай споведзі ўрад магілёўскі гарадскі злачынцам Абраму Міхалевічу і Параське Данілаўне, з міласэрнасьці іх судзьдзі абаронцу, шляхетнага пана Паўла Кузеўку, дадаўшы, тую арыштантку зноўку да вязьніцы правадзіць казалі.
<< -- працяг у 2-й частцы -- >>
Хітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-8274002045213126015.post-25385652328037094552021-09-03T15:35:00.001+02:002021-09-09T13:22:57.397+02:00Магілёўская масакра 1654 г.
Да 367 гадавіны жудаснай падзеі, якая ўразіла ўвесь габрэйскі сьвет РП і ВКЛ, публікую поўны пераклад артыкула Шымана Дубнова пра забойства казакамі Паклонскага габрэйскай абшчыны Магілёва ў верасьні 1654г. (у дзень паста Гедальі, альбо каля яго).
Тэкст утрымлівае таксама каментары наконт аўтарскай памылкі ў даціроўцы падзей. У астатнем тэкст ёсьць аналізам зьвестак занатаваных Орэстам у паралелі з тэкстам габрэйскай памінальнай малітвы і таксама з аўтарскімі думкамі на гэты конт.
Поўны артыкул Ш. Дубнова можна прачытаць тут: беларуская версія + расейская версія.
Пераклад і арыгінал дададзены таксама ў "Архіў тэкставых дакументаў".
Хітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.com4tag:blogger.com,1999:blog-8274002045213126015.post-75657831631904850632021-08-30T12:21:00.002+02:002021-08-30T12:29:52.374+02:00Спроба крывавага нагавору, 1692 г.
Пераклад дакумента 1692 г. наконт няўдалай спробы крывавага нагавору на габрэяў Магілёва. Цікавы дакумент, якому набліжаны да арыгіналу пераклад надае яшчэ больш атмасфернасьці, паказвае, што гарадскія ўлады Магілёва былі дастаткова незалежныя і не прымалі да разгляду папулярныя на той час спробы распальваньня варожасьці да габрэяў.
Арыгінальная скарга "пацярпелых" не была прынятая да разгляду. І нават "па блату", праз пратэкцыю VIP заступніка (графа), гарадская рада пагадзілася занесьці ў актавыя кнігі ўсяго толькі пратэст супраць непрыняцьця скаргі.
Пераклад з копіяй арыгінальнага тэксту Гістарычна-юрыдычных мацерыялаў можна пачытаць тут: беларуская версія + расейская версія.
Пераклады дададзеныя таксама ў "Архіў тэкставых дакументаў".
Хітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-8274002045213126015.post-52018763998691789192021-06-27T11:31:00.004+02:002021-06-27T11:46:11.804+02:00Памінальная малітва, 1654 г.
Дзякуючы пану Айзэнбергу атрымалася выцягнуць на дзённае сьвятло частку гісторыі Магілёва, якая даўно лічылася страчанай назаўсёды.
Гаворка ідзе пра памінальную малітву ("азкара"), якую магілёўскія габрэі што год чыталі ў пост Гедальі ў памяць пра разьню 09.1654г., калі казакі Паклонскага зьнішчылі ўсю габрэйскую суполку горада.
Гэтую малітву працягвалі чытаць да першай паловы ХХ ст, а потым камуністы і нацысты зьнішчылі тых, хто памятаў яе...
Аднак дзякуючы гісторыку Шыману Дубнову тэкст гэтай малітв захаваўся ў зборніку "Пардэс" (Адэса 1892-1896) і цяпер зноўку даступны шырокай публіцы.
Поўны артыкул Ш. Дубнова я пастараюся перакласьці пазьней, а пакуль што тэкст малітвы (і крыніцы, адкуль яна ўзятая) можна пачытаць тут: беларуская версія + расейская версія.
Пераклад і арыгінал дададзены таксама ў "Архіў тэкставых дакументаў".
Хітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-8274002045213126015.post-20051591478413055142021-06-21T15:13:00.008+02:002021-07-23T15:26:52.078+02:00"Людзі з мінулага", 1926
Верш на ідыш ад магілёўскага эмігранта з Амерыкі.
"Людзі з мінулага", Аврэймэл, 1926
Там, дзе Дняпро зьмяіцца
на шляху сваёй усьмешкі,
Там, дзе габрэйская галеча
расьцягнулася ў далінах,
Там, дзе ад хасідскага "граха"
раздуўся "ташліах", -
Там стаяла "маці"
і "горад ізраэлітаў"...
Там, дзе рака абмывае берагі
хвалямі і цішынёй,
Там, дзе з сінагогі Цукермана раздаецца
урок з малітвай,
Там, дзе Мальбім вёў
барацьбу з грамадствам,
Там "піў" я Тору
з крыніц абшчыны...
Там, у даліне забітых
і сьвятых ахвяр,
Там, дзе р. Ротэнбург-Зіскінд
стаў каронай равіната,
Там, дзе "мараны" Паклонскага
суда трымаюць пост, -
Там мая нявіннасьць нясла
сьцягі Торы...
Там над горадам вісіць доўгая
гісторыя выракаў,
Ад палякаў, ад цара Алексеіча,
хмельніцкіх-жахаў,
Ад габрэйскіх выгнаньняў у час
запальваньня сьвечак;
І цені распавядаюць пра плады,
што рана сышлі...
Сёньня ад цэнтра старай "Коль-Йакаў"
застаўся толькі прысмак,
Галеча дзьме ўсё мацней
у даліне баракаў для хворых,
У сьценах зачыненых йешываў
грукацяць більярдныя кулі,
У сінагозе Цукермана - "клуб" для
абрэзаных казакаў...
Духоўная арыстакратыя
паводле аходжаньня і ведаў,
старыя семьі: РаШаЛь,
у Гурэвіч, і Гісін, -
банкроты, нібыта бедныя жабракі сёньня
скінуты ў даліну...
Чакаюць падтрымкі ад далёкіх,
нібыта "адар" і "нісан"...
На рынку спекуліруюць і бегаюць
персанажы і "НЭПеры",
Яны дзяруць пропуск з бядноты
і выцягваюць у іх тавары;
Толькі Янкель бляшанік, з "комналогу"
не хоча чапаць іх,
З іх "арэнды" выгадна
атрымліваць сабе харчаваньне...
З хэдараў і малітоўных залаў
зноўку чуюцца галасы,
Не малітвы, а толькі дзіцячы пафас
Харікавых сьпеваў...
Беззаконьне ў школах трымае
хлопцаў у "чырвоным" палоне
З птушыным розумам і
"камсамольскімі" запросамі...
Скуголіць багіня свабоды
ад малых хуліганаў,
што гоняць бацькоў на "поўдзень"
каб араць магілы...
Аднекуль з-пад зямлі гучыць з
шафару шварым,
І цені распавядаюць гісторыі,
як багацьце стане галечай...
Хітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-8274002045213126015.post-62521003931927421162020-07-27T14:51:00.003+02:002020-07-27T14:55:07.664+02:00Роспісы Халоднай сінагогі, артыкул Вішніцэр
Упершыню па беларуску.
Артыкул Р. Вішніцэр з апісаньнем малюнкаў Халоднай сінагогі і спробай аналізу матываў.
Пераклад з іўрыцкага пераклада. Арыгінальны артыкул пакуль што, нажаль, не знойдзены.
"heAvar" / "Мінулае"
Першае ўзгаданьне малюнкаў сінагогі ў Магілёве на Дняпры ўзьнікла ў 1914 г. ў кнізе "Гісторыя габрэяў Расеі". Артыкул пра Магілёў у расейскай "Габрэйскай энцыклапедыі", 11-ы том, які быў апублікаваны пасьля таго, не ўтрумлівае зусім нічога пра тую драўляную сінагогу. Будынак сінагогі, намаляваны там, быў пабудаваны ў 19-м ст., а запіс 1700 года, які ўзгадваецца там менавіта адносна гэтай сінагогі, памылковы. Высьветлена, што аўтар паблытаў 2 сінагогі. Усё, што мы ведалі ў 1914 г. адносна роспісаў у той драўлянай сінагозе, гэта, што яны пакрывалі паверхню купала, і адзіны здымак, які быў у нашым распараджэньні, паказваў надпісы ў арнаментнай рамцы на малюнку львоў і птушак.
Так было, пакуль на пачатку 20-х гадоў мастак Эліэзэр Лісіцкі, які належыў да плыні "канструктывістаў", не прывёз у Берлін копіі роспісаў магілёўскай драўлянай сінагогі, якія ён скапіраваў падчас візыта ў Магілёў і яго ваколіцы ў 1916 г. разам з мастаком Іссахарам Бэрам Рыбаком.
З артыкула надрукаванага ў "Гісторыі габрэяў Расеі" вядома таксама пра сінагогу ў мястэчку Копысь (Капуст) ў тых ваколіцах, якая таксама была ўпрыгожаная роспісамі. Калі ён //Э. Лісіцкі// прыбыў у Магілёў, яму сказалі, што сінагога ў Копысі згарэла. Копіі Лісіцкага былі апублікаваныя ў 1923 г. у "Рымоне" на іўрыце і ў "Мілгройме" на ідыш. З яго апісаньня роспісаў столі сінагогі атрымліваецца вельмі добрае ўяўленьне аб іх прыродзе. У ніжняй частцы, каля ніжняга края купала былі 2 вялікія выявы. Зьверху, у сярэдняй частцы, было кола надпісаў у строга ўпрыгожаных медальёнах, а вершыня купала была каранаваная дыскамі, з выявамі сузор'еў у іх. Кожная частка паверхні купала была пакрытая перапляценьнямі акантаў (acanthus), на фоне якіх былі кветкі. Малюнак на паўночным баку купала //на паўночна-ўсходнім// – перапляценьне вежаў і званіц з рускімі навершамі накшталт цыбулін. Над малюнкам, вельмі высокім, напісана "Вормс", што азначае горад Вормс у Германіі. Пад гарадскім мурам ляжыць вялікі цмок. Горад аточаны дрэвамі, і над самым вялікім дрэвам зправа подпіс: "дрэва жыцьця".
Малюнак 1 – сінагога ў Магілёве. Выява горада Вормса з цмокам каля мура. Дрэва жыцьця зправа ад яго.
На поўдні //на паўднёвым-захадзе// купала бачны каўчэг на калёсах, які стаіць сярод неглыбокіх водаў, па якім плаваюць рыбы і гусі, а вакол іх лётаюць птушкі. Зправа ад каўчэга стаіць дрэва, а над ім надпіс "дрэва розуму" //гэтае дрэва ніяк не падпісанае, а дрэва розуму намаляванае насупраць “дрэва жыцьця” на паўночна-ўсходнім баку, каля выявы Ерусаліма//, а зьлева ў вадзе – караблі з ветразямі. Буслы і зьмеі гняздуюцца на "дрэве розуму" //проста на дрэве, а на “дрэве розуму” намаляваны зьмей з этрогам у пашчы//, і бусліха маці нясе яшчэ большага зьмея.
Малюнак 2 – сінагога у Магілёве. Каўчэг, які сімвалізуе Ерусалім. "Дрэва розуму" зправа ад яго.
Надпіс намаляваны на шыльдах, на заходнім баку купала, над уваходам у сінагогу, утрымлівае імя майстра: Хаім сын Іцхака Айзэка Сегал з Слуцка, і зашыфраваны год 1740.
Лісіцкі тлумачыў выяву Вормса як "пракляты горад", а каўчэг насупраць яго як сімвал Ерусаліма //памылка аўтара, бо Лісіцкі ў сваім артыкуле апісваў выяву Ерусаліма, адпаведна падпісаную, побач з выявай Вормса//. Ён не ўзгадаў лодку, здаецца ненаўмысна, і таксама нічога не сказаў пра буслоў і іх сэнс.
Новае сьвятло на выяву Вормса праліў нямецкі дасьледчык, Айзэк Кранцбюлер з Горштадта. Ён напісаў кнігу па Песьні Нібелунгаў, і некалькі яго сяброў габрэяў зьвярнулі яго ўвагу да выявы Вормса ў “Рымоне”. У 1927-м годзе д-р Макс Дынман, равін Офэнбаха, напісаў д-ру Марку Вішнецэру, рэдактару часопісаў “Рымона”, і перадаў яму просьбу д-ра Кранцбюлера, дазволіць яму апублікаваць выяву Вормса ў яго кнізе. Кранцбюлер памёр у 1928-м годзе, а яго кніга выйшла ўжо пасьля яго сьмерці ў 1930-м годзе. Там былі надрукаваныя выява Вормса і ўрыўкі з “Рымона”. З дасьледваньняў Крацнбюлера мы даведаліся, што выява цмока ўказвае на зьмея альбо велізарнага чарвяка – “ліндвурм” у нямецкай міфалогіі. Народная нямецкая этымалогія бачыла ў назве горада Вормс памяць пра “ліндвурма”. Зігфрыд, герой з Песьні пра Нібелунгаў, забіў “ліндвурма” ў Вормсе і выратаваў прыгажуню Крымгільду, і ажаніўся з ёй.
Кранцбюлер узгадаў іншую версію падзеі з “ліндвурмам” – з габрэйскіх крыніц. Яна знаходзіцца ў кнізе “Цудоўныя гісторыі ад Іфтаха Юзфа Шамеса з Вормса” (друкарня Бэн Якава, 1876), які жыў у 1604-1678 гг. //Juspa Schammes//. Сярод розных гістарычных апавяданьняў распавядаецца пра забойства пачвары пад назвай “ліндвурм” іншым чынам. Цмок ляжаў і чакаў каля мура горада Вормса, і штодня яму кідалі жыхара горада, паводле жрэбія, каб ён не разбурыў горад. Калі жрэбій выпаў на прынцэсу, адзін слесар вырайшыў пайсьці замест яе. Ён зрабіў сабе шчыт аздоблены вострымі шыпамі. Ён кінуў яго цмоку, і той праглынуў яго і падох. А слесар застаўся некранутым. Ён ажаніўся з прынцэсай і назваў горад Вормсам ад назвы “ліндвурма”. Пасьля таго, ён называўся Варміза, і так ён называецца ў раньніх габрэйскіх крыніцах.
Паводле адкрыцьцяў Кранцбюлера ўдакладнілася сувязь паміж гэтым горадам і цмокам. Не высьветлены застаўся сэнс выявы ў сінагозе і таксама не зразумела, чаму гэтая выява знаходзіцца менавіта насупраць Ерусаліма, і такім чынам яна сімвалізіруе грэшны горад. Здаецца, горад Вормс быў тэрарызаваны цмокам без аніякага граха за сабой, то чаму яго намалявалі як сімвал злачынства? Аднак у кнізе “Цудоўныя гісторыі” Іфтаха Юзфы Шамеса мы знаходзім апавяданьне, якое кідае цень на Вормс, і тым больш на габрэяў Вормса. Аўтар вяртаецца да падзей мінулага і распавядае нам, як габрэі былі выкупленыя з Вавілонскага выгнаньня, дзе правялі 70 год, і вярнуліся ў Ерусалім. Габрэі, якія жылі ў Вормсе – распавядае Юзфа – не вярнуліся ў Сьвятую зямлю і засталіся ў Вормсе. Жыхары Ерусаліма напісалі габрэям Вормса, каб яны пакінулі выгнаньне і вярнуліся ў Зямлю Ізраіля. Паколькі Вормс знаходзіцца далёка ад Сьвятой Зямлі – напісалі жыхары Ерусаліма – вы не можаце зьяўляцца тройчы на год на сьвяты, як таго патрабуе закон, таму на вас ляжыць абавязак перасяліцца ў Сьвятую Зямлю. Адказам жыхароў Вормса было: вы жывеце ў вялікім Ерусаліме, а мы жывем у малым Ерусаліме. Мы знаходзімся ў добрых адносінах з уладамі і нашымі суседзямі негабрэямі, і наша становішча даволі добрае. Аўтар робіць вынік, што цяжкія выпрабаваньні, якія былі наканаваныя грамадзе Вормса, прыйшлі ў якасьці пакараньня за адмову пакінуць выгнаньне.
Малюнак 3 – Малюнак 3 – сінагога ў Магілёве. Карабель з ветразем.
Пасьля таго, як былі растлумачаныя асноўныя элементы роспісаў, зразумела, што лодка сімвалізуе вяртаньне ў Сьвятую Зямлю, якое жыхары Вормса адмовіліся зрабіць.
Усё яшчэ не зразумелы сэнс дрэваў жыцьця і розуму, якія, здаецца, маюць нейкую сувязь з дзьвума гарадамі.
З Бэ-рэйшыт 2:9 мы ведаем, што дрэва розуму, гэта забароненае дрэва. На нашым малюнку, яно знаходзіцца побач з бусламі //памылка, якая ставіць пад пытаньне ўсе далейшыя гіпотэзы//. Бусел, відаць, зьяўляецца сімвалам пабожнасьці. Такім чынам мастак вырашыў надаць гэтаму дрэву пазітыўны сэнс. Зьмей адлюстроўвае левіятана. Паводле месіянскай веры, для пабожных людзей у Будучым сьвеце будзе падрыхтавана застольле з мясам левіятана. Пасколькі мастак сімвалізаваў пабожнага чалавека на дрэве розуму, то ён надаў гэтаму дрэву пазітыўны сэнс. Ён кіраваўся паводле традыцыі з старажытных кніг, напісаных пасьля Пісаньня. Узвялічваньне дрэва розуму знаходзіцца ўжо у апошніх пісаньнях у кнізе Ханоха. Там распавядаецца, як пасьля выгнаньня Адама і Хавы з Эдэнскага саду за тое, што яны елі ад плода гэтага дрэва, “елі пабожныя ад яго і атрымалі шмат розуму”. Плады розуму і мудрасьці захоўваюцца для пабожных людзей, як узнагарода за іх пабожнасьць. У кантрасьце з дрэвам розуму дрэва жыцьця мае негатыўны сэнс. Яго разьмяшчэньне разам з Вормсам паказвае на месца габрэйскіх жыхароў горада.
Мы бачым, што ў дрэва жыцьця ёсьць вялікія плады, падобныя да сасновых шышак. Шышкі сімвалізуюць марнасьць гэтага дрэва, сімвал габрэйскай грамады, якая абрала выгнаньне.
Крок за крокам высьвятляюцца літаратурныя крыніцы роспісаў магілёўскай сінагогі. Мастак Нахум //Хаім// Сегал, відаць, сустракаў кнігу “Цудоўныя гісторыі” і тлумачэньні пра дрэва розуму ў кнігах, што былі зробленыя пасьля Пісаньня. Дрэва розуму лічыцца дрэвам, якое дае слаўныя плады, як напрыклад фінікі, гарэхі, вінаград альбо ябылкі . Розум, якога напачатку баяліся, робіцца вельмі важным. У сярэднявеччы розум стаў тым, да чаго імкнуліся пабожныя людзі, а абыякавае стаўленьне да вышэйшых мэтаў было тым, да чаго імкнулася нікчэмнае жыцьцё невукаў. Юзфа Шамес, сонца, якое закацілася, суцешыў, відаць, сваёй кнігай дабро і зло ў галавах грамады Вормса. Хаім Сегаль, які скарыстаўся гэтым прыкладам адносна становішча свайго часу, пайшоў па яго сьлядох.
ПДФ артыкула з арыгінальнымі зноскамі глядзіце ў "Архіве тэкставых дакументаў".
Малюнак 4 – сінагога ў Магілёве. Подпіс мастака.
Хітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-8274002045213126015.post-31192200545249518552020-05-28T09:48:00.002+02:002020-05-28T09:50:23.644+02:00Цмокі з "Касмаграфіі" 1545
Не зусім пра Магілёў, але проста цікавы пераклад.
Апісаньне натуральных цмокаў у энцыклапедыі 1545 г. - "Касмаграфіі" Себасьцяна Мюнстэра.
Дарэчы, наш сегалаўскі цмок з ропісаў Халоднай сінагогі 1740 г. вельмі падобны на свайго мюнстарскага продка з 16ст. ;)
Касмаграфія, альбо апісаньне Зямлі
Себасьцяна Мюнстэра
(1545 г., Базэль)
Кніга Пятая
ст. 1249-1250
Пра цмокаў
Таксама і ў гэтым краі, як і ў зямлі маўраў, можна знайсьці цмокаў; і гэта вялікія зьмеі, якія маюць вострыя і розна нахіленыя зубы, нібыта ў добра і якасна завостранай пілы. Аднак яны больш моцныя сваім хвастом, чым зубамі, і таксама маюць не столькі шмат атруты як іншыя зьмеі. Калі яны сьціскаюць кагосьці сваім хвастом, то забіваюць яго, і для іх нават слон не дастаткова моцны, пры тым які ён вялікі. Бо яны хаваюцца і кладуцца каля дарог, дзе звычайна ходзюць сланы, і чакаюць на яго, зьвязваюць яму хвастамі ногі, што ён больш не можа йсьці, і душаць яго.
Ён мае атруту ў языку і ў жоўці, і больш ані ў якой частцы цела, пагэтаму маўры ядуць мяса цмокаў акрамя языкоў. Пліній таксама піша, што атрута ў іх языках такая моцная, што язык увесь час тырчыць вонкі, і паветра трошкі распаляецца ад гарачай атруты, што людзі мяркуюць нібыта цмок плюецца агнём. Таксама часам здараецца, калі цмок сьвісьціць, ён выпускае пры гэтым атрутную пару, ад якой забруджваецца паветра, і гэта прыводзіць да заразнай хваробы. Пліній піша далей, што у зямлі Маўраў сустракаюцца цмокі, якія ў даўжыню маюць 20 локцяў, і там 14 ці 15 зь іх зьбіраюцца разам і плаваюць з паднятымі галовамі па балотам і іншым вадаёмам, каб знайсьці сабе харчаваньне. Яны маюць вечную вайну з сланамі, бо цмокі зьвязваюць слану яго ногі хвастом, як было сказана, што слон падае, а слон наступае на цмока, ці кідае яго сваім хобатам, што той памірае. Бо ён настолькі моцны сваім хобатам, што ён з яго дапамогай можа выдраць дрэва з каранямі. І калі ён гэтак робіць, ён устае на свае заднія ногі, асабліва калі ён бачыць цмока, свайго сьямротнага ворага, сідзячым на дрэве, то ён прыкладвае да дрэва ўсю сваю моц, каб зкінуць цмока разам з дрэвам, і калі цмок гэта ўбачыць, ён скочыць на слана з намерам укусіць яго за нос і выдрапаць яму вочы. Таксама часам ён скочыць яму на сьпіну, кусае яго і смокчыць кроў, пакуль той нарэшце не стане настолькі слабым, што вымушаны паваліцца, і калі ён падае, забівае слон цмока, які сядзіць на ім, і забіваюць адзін аднаго, тобок паміраюць абодва. Тое, аднак, што цмок такім чынам вельмі прагны да слановай крыві, не мае ніякай іншай прычыны, акрамя таго што гэтая кроў халодная, і цмок мяркуе асцьюдзіць сваю гарачыню з яе дапамогай. Ён шмат жыве ў балотах і рэках, аднак больш за ўсё ён знаходзіцца ў пячорах і норах, і сьпіць вельмі рэдка, але прыслухоўваецца да птушак і жывёл, каб іх праглынуць. Ён мае настолькі востры зрок, што ён кладзецца на гару, і з далячыні можа разглядзець сваю здабычу. Акрамя таго ў Індыі сустракаюцца пітоны, якія маюць 9 лакцёў у даўжыню, і вялікія крылатыя скарпіёны, яны, аднак, зусім не шкодныя і не прыставучыя да чалавека, як іншыя маленькія зьмейкі, якія ў даўжыню не больш за трэску, і якія знаходзюцца ў хатах, у посудзе і ў плотах і кусаюць неахайных людзей, а як толькі чалавек паранены імі, то ўся кроў з яго цела выцякае з усіх дзірак, і ён хутка памірае, калі за адну гадзіну яму не дапамогуць лекамі. Таксама сустракаюцца ў некаторых мясьцінах зьмеі ў 2 локці даўжынёй, якія маюць крылы як у начных кажаноў, і яны звычайна лётаюць ноччу і кожны раз выпускаюць кропелькі мачы, а хто дакранецца да гэтых кропель, той робіцца забыўчывым і аблезлым.
А вось і "магілёўскі" цмок намаляваны Хаімам Сегалем на купале Халоднай сінагогі ў 1740г. пад выявай горалда Вормса.
Хітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-8274002045213126015.post-88885459835349594452019-01-23T12:31:00.004+01:002019-01-23T12:31:59.571+01:00ВКЛ і Масковія з "Касмаграфіі" 1545 - ч.2
Працяг пераклада "Касмаграфіі" С. Мюнстэра. Першую частку пра Літву і Жмудзь можна пачытаць па спасылцы: Касмаграфія 1545 - часта 1.
Другая частка распавядае пра выбітныя гарады ВКЛ і пра Русь, як яе разумелі тагачасныя эўрапейцы
Касмаграфія, альбо апісаньне Зямлі
Себасьцяна Мюнстэра
(1545 г., Базэль)
Кніга Чацьвёртая
ст. 643-645
Пра некаторыя гарады ў Літве
Вільня, як было сказана, ёсьць сталіцай у Літве і ляжыць у 60 мілях ад Прусскага мора. Аднак ад Рыгі налічваецца да Вільні 70 міль.
Ад Кіева, дзе зьліваюцца вялікі і малы Барысфен, якіх цяпер завуць Дняпро і Буг, да гэтага месца налічваецца 70 міль, і там край мяжы літвінаў. Аднак, калі лічыць з іншага боку, ад Паркова, што ляжыць на мяжы Літвы, да Вільні налічваецца 120 міль. Таксама ад Кракава да Вільні налічваецца 100 нямецкіх міль. Ноўгарад і Ноўгародчына, гэта горад, які таксама належыць да Літвы, зьяўляецца трошкі больш шырокім за Рым. Бо Рым займае з сваімі ваколіцамі 6 нямецкіх міль з паловай, але Ноўгарад мае 7 поўных міль у сваёй акружнасьці. Ён ляжыць у трох мілях ад мора і мае выключна драўляныя будынкі. Яго захапіў Іван, гэта Іоан Маскавіт, да гэтай падзеі налічваецца ад нараджэньня Хрыстова 1479 год, і загрузіў там тры сотні вазоў срэбрам, золатам, каштоўнымі каменьнямі і іншымі каштоўнымі рэчамі і гандлёвымі таварамі. Бо там знаходзілася шмат заможных гандляроў. Гэты горад мае столькі цэркваў, як дзён у годзе. Ён ляжыць так далёка на поўначы, што ўлетку каля дня сьвятога Яна пасьля закату сонца застаецца настолькі сьветла, што шавец і кравец усю ноч бачаць як шыць. Пскоў – гэта іншы выбітны горад, вялікі і аточаны мурам, але ён меншы за Ноўгарад, ён ляжыць паміж Літвой і зямлёй Маскавітаў. Яго жыхары аднолькавыя з русінамі што да традыцый і да мовы, яны не стрыгуць ані бараду, ані воласы. Ад гэтага гораду край назван Пскоўскім і мае 60 міль у даўжыню і 40 у шырыню. У Літве ёсьць чатыры мовы. Першая – ятвяжская, і на ёй мала хто размаўляе. Другая гэта літоўская і жамойцкая. Трэцяя гэта пруская //верагодна мелася на ўвазе русінская, бо пруская, ці нямецкая, ўзгадваецца далей//. І чацьвёртая гэта латвійская, ці ліфляндская, вакол горада Рыгі. Аднак польская і нямецкая мовы прынятыя амаль паўсюль у Прусіі, Літве і Ліфляндыі.
Трэба адзначыць таксама, што пад Вільняй жыве некаторая колькасьць татараў, як ужо раней паведамлялася, і таксама маюцца ў Літве жыды, асабліва ў горадзе Трокі.
Таксама ў Літве пачынаецца малы Дон, ці Танаіс, таксама выцякае з яе Дняпро, ці Барысфен, і цячэ праз Смаленск і Кіеў пэўна 300 міль да Понтыйскага мора. Таксама Вілія, іншая рака, пачынаецца пад Вільняй і бяжыць пэўна 30 міль на ўсход, дзе разам з Вілам, іншай ракой, упадае з воды Нёмана, які цячэ амаль кругам і ўпадае ў Прусскае мора каля замка Коўна. Дзьвіна, вялікая рака, пачынаецца ў Масковіі і цячэ праз Літву, праходзіць каля Рыгі ў Ліфляндыі і ўпадае ў тое самае мора.
Яны маюць у Літве разнастайныя медавухі, ад якіх яны нават робяцца пьянымі, аднак просты народ пье ваду. Край мае разнастайнае быдла і шмат дзічы з вялікіх неабжытых мясьцін, і шмат лясоў, дзе таксама можна знайсьці велізарных дзікіх жывёл, такіх як першабытныя буйвалы і дзікія быкі, якіх яны называюць турамі і зумбрамі, дзікія аслы і коні, алені, казлы, барсукі, мядзьведзі і інш.
У Літве ёсьць нават дрэнная звычка сярод моцных, калі яны разам зьбіраюцца ў карчме, то сядзяць яны з поўдня да поўначы і напаўняюць сябе больш і больш, пакуль іх не ванітуе, а потым яны зноўку пачынаюць жэрці. Гэтая звычка таксама распаўсюджаная ў зямлі маскавітаў і сярод татараў. Таксама ў гэтых краях ёсьць стары звычай, што людзей прадаюць як быдла, і вольныя людзі сярод бедных прадаюць ад жабрацтва сваіх дзяцей, каб яны атрымлівалі такім чынам ад свайго пана дастаткова ежы, якой бы грубай яна ні была.
Русь
Русія і Рутэнія, якую таксама называюць Падоліяй, у мінулым называлася Раксаланія. Яна ляжыць за Польшчай і прымыкае на поўдні да Малдавіі і Валахіі. Гэта вельмі ўрадлівы край і мае вельмі шмат мёду. Таму тут толькі трошкі апрацоўваюць зямлю плугам і кідаюць туды зерне, а яна дае тры гады ўраджай, аднак калі пакінуць трошкі зерня ў зямлі падчас збору збожжа, то яны вырастуць без усялякай іншай апрацоўкі зямлі.
Пчолы пакідаюць свой мёд не толькі ў сваіх вульлях і пустых дрэвах, але паўсюль на берагах рэк і ў пячорах скал, там яны зьбіраюць свой мёд, з якога людзі робяць смачную медавуху і вялікія воскавыя кругі.
У гэтай Русі знаходзяцца вобласьці Галіцыя, Пржэмыслія, Занок і Львоў. Гэты Львоў ці па нямецку Лемберг зьяўляецца сталіцай у Русі, ён набыў сваё імя ад імпэратара Льва ў памяць аб вялікай перамозе, якую той атрымаў над народамі гэтай зямлі. Тут вядуць вялікі гандаль турэцкія і хрысьціянскія гандляры, ён ляжыць у 50 мілях за Кракавам.
На поўначы знаходзяцца панствы Хельм і Бельзэн. З Масковіі цячэ рака Барысфен, ці Непр, які аднак жыхары гэтага краю называюць Дняпро, і ён бяжыць праз Літву і белую Русь у Понтыйскае мора. У Русі не расьце ніякага віна, але яго прывозюць туды з Венгрыі, Малдавіі і Валахіі. Там робяць шмат разнастайнага піва, маецца шмат коней, кароў, быкоў і авец, шмат кунічага і лісьега меха. Таксама маецца шмат рыбы ў рэках. Там садзюць у ваду маленькага малька, бо дзе ёсьць вада, кажуць яны, там завядуцца й рыбы ад расы нябёснай. У гэтым краі здабываюць соль з аднаго возера, якое называецца Кацібей, асабліва пры сухім надвор’і, з гэтай нагоды русіны таксама ўвесь час знаходзяцца ў стане вайны з татарамі.
Край Белай Русі, які ляжыць за Дняпром, мае шмат аеру каля Дону, гэта Танаіс, таксама маецца шмат рэвеню там і ў Літве, і таксама шмат іншых траваў і карэньняў, якія больш нідзе не знайсьці. У Хельмскім краі маецца шмат крэйды, якую здабываюць і экспартуюць да нас. У Русі пражывае шмат жыдоў, якія забясьпечваюць сабе жыцьцё апрацоўкай палёў і гандлям. Яны таксама трымаюць мытні і іншыя падобныя службы. У горадзе Камень і ў Лебмерзе жывуць армяне, вельмі славутыя гандляры, якія вандруюць да Кафы, Канстантынопаля, Александрыі, Алькаіра і Калькуты, якія ўсе зьяўляюцца вялікімі гандлёвымі гарадамі. Русіны маюць асаблівы шрыфт, аднак па стылю падобны да грэцкага. Жыды карыстаюцца таксама сваім шрыфтам і вывучаюць сярод сябе астраномію і медыцыну. Армяне карыстаюцца сваім шрыфтам і сярод іншых сьвятых апосталаў шануюць Юду Тадэя, кажуць, ён прывёў іх да веры. Яшчэ яны шануюць Барталамея, ад якога яны перанялі шмат артыкулаў веры.
У Лемберзе маецца арцыбіскупства, пад якім знаходзяцца русіны і літвіны. Там спыняюцца хрысьціяне, грэкі, армяне, жыды і туркі, якія ўсе прыбываюць з сваім гандлярскім скарбам.
У Кіеве калісьці таксама было арцыбіскупства, пад якім знаходзіліся грэцкія біскупы праз Малдавію і Валахію да Тонава. Белые русіны знаходзяцца пад князем Масковіі. Пад ім таксама знаходзіцца вялікі горад Ноўгардыя ці Ноўгарад, пра які тут раней у апісаньні Літвы шмат было сказана. Пра гэты горад пайшла вось такая прымаўка: хто можа йсьці супраць Бога і супраць вялікага Ноўгарада.
!!! Працяг чакаем на наступным тыдні !!!
Хітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.com1tag:blogger.com,1999:blog-8274002045213126015.post-39228841524391432302019-01-18T10:53:00.003+01:002022-10-20T15:40:44.642+02:00ВКЛ і Масковія з "Касмаграфіі" 1545 - ч.1
Першая частка пераклада артыкулаў з "Касмаграфіі" Себасьцяна Мюнстэра пра Літву, Жамайцію, Русь і Масковію.
Тэкст суправаджаецца арыгінальнымі ілюстрацыямі з выданьня 1545 і 1598 г. і будзе разьбіты на 3 публікацыі: Літва і Жмудзь, Літоўскія гарады і Русь, Масковія.
Касмаграфія, альбо апісаньне Зямлі
Себасьцяна Мюнстэра
(1545 г., Базэль)
Кніга Чацьвёртая
ст. 640-643
Літва
Літва прымыкае да Польшчы і большай часткай пакрытая балотамі і лясамі, і таму не так проста туды дабрацца, асабліва на конях, акрамя як у зімовы час, калі балоты і азёры пакрытыя крыгой, і сьнег ляжыць у краіне. Бо звычайна там гандляры рухаюцца па вадзе як па мору і арыентуюцца толькі па зорам альбо па компасу, таму што іншай ніякай дарогі там няма. Літва мае мала гарадоў і вёсак.
Яе багацьце складаюць быдла і мех разнастайных жывёл. Воск і мёд маюць яны звыш меры. Яны не карыстаюцца грошамі. Мужчыны дазваляюць, каб іх жонкі мелі палюбоўнікаў, якіх яны завуць дапаможнікамі шлюбу. Аднак, калі мужчына мае яшчэ адну жанчыну акрамя сваёй законнай жонкі, гэта лічыцца заганным. Яны вельмі проста разрываюць шлюб пры згодзе абодвух і бяруцца шлюбам з іншымі. У гэтай краіне рэдка можна знайсьці віно. Хлеб чорны, зроблены з грубай мукі. Яны карыстаюцца ячменем і пшаніцай, і выпякаюць іх разам з клеверам. Аднак паны карыстаюцца белым хлебам. Іх заробак складаецца амаль толькі з быдла. Адносна мовы яны падобныя да палякаў. Паводле рэлігіі ў Літве ёсьць шмат тых, што вядуць багаслужэньне на грэцкі манер. Таксама сярод іх там яшчэ можна знайсьці некаторую колькасьць паганцаў, якія пакланяюцца ідалам. Сталіца гэтай краіны – Вільня, і там таксама маецца біскупства, і горад гэты такі самы вялікі як Кракаў з яго прадмесьцямі. Аднак ніводны дом не стаіць паблізу ад іншых, але ўсе дамы маюць паміж сабой сад і двор як у вёсках. Там жыве таксама некаторая колькасьць татараў, пад Вільняй у пэўных вёсках, і яны працуюць на зямлі і перавозюць тавары гандляроў з аднаго гораду ў другі, карыстаюцца татарскім языком і вызнаюць магаметанскую веру. Літва гэта вялікае і шырокае герцагства, якое раскідваецца далёка на поўнач, бо ў Вільні Полус падымаецца на 54 градуса //Касмаграфія 1598: "... на 54 градуса. А некаторыя кажуць, 57 градусаў"//. Гэты народ у мінулым //Касмаграфія 1598: "некалькі стагодзьдзяў таму"// быў у вялікай пагардзе з боку русінаў, што князь кіеўскі з-за іх жабрацтва патрабаваў ад іх толькі вяроўку-пояс і некалькі садовых слупоў, што яны павінны былі даць у знак свайго падпарадкаваньня яму. Аднак паўстаў у Літве герцаг, якога звалі Віцень, ён быў непакорлівы русінам і сам сябе прызначыў герцагам сярод простых людзей, і таксама пачаў вайну супраць русінаў і ў гэтым паводзіўся настолькі мужна і асьцярожна, што ўтрымаў поле //перамог// і такім чынам атрымаў перавагу ва ўладзе, што да яго адыйшла нават некаторая частка Русі, якая мусіла плаціць яму даніну. Яго нашчадкі частка нападалі на русінаў, як таксама і на прусаў, маскавітаў і палякаў, і рабавалі іх, пакуль герцаг Конрад, які валадарыў над мазовіяй , не заклікаў нямецкіх братоў крыжа з Прусіі і не папрасіў абараніць ад літвінаў і іх набегаў. Такім чынам нямецкія браты падпарадкавалі сабе літвінаў да часоў двух братоў Ольгерда і Кейстута. Кейстут быў вялікім перасьледчыкам хрысьціян, які ў адным баю тройчы трапіў у палон да братоў крыжа з Прусіі, і кожны раз супраць іх волі хітрасьцю выбіраўся з вязьніцы. Аднак нарэшце ён быў забіты сынам свайго брата, Ягайлам, які хутка пасьля таго хрысьціўся і быў названы Ўладзіславам у 1386-м годзе хрыстовым, і пабраўся шлюбам з дачкой польскага караля, атрымаўшы таксама і яе дзяржаву. Калі гэта адбылося, ён накіраваў шмат намаганьняў на тое, каб яго народ, літвіны, таксама сталі хрысьціянамі, таму ён узяў біскупа і іншых духоўнікаў і разам з некаторымі землеўласьнікамі ў годзе, які лічаць 1387-м, уторгся ў Літву і дасягнуў таго, каб літвіны прынялі сьвятое хрышчэньне, а да таго яны пакланяліся агню, лясам і зьмеям.
Агонь іх сьвятары падтрымлівалі ўвесь час нязгасным, зьмей і вужакаў яны трымалі ў сваіх хатах таксама як і сваіх хатніх ідалаў. Аднак кароль Уладзіслаў пагасіў агонь у Вільні, разьбіў храм і алтар, высек лес, якому яны пакланяліся, і загадаў, каб людзі забівалі зьмей. Калі гэта адбылося, яны перайшлі ў хрысьціянскую веру і хрысьціліся. Потым у Вільні таксама была фундаваная саборная царква, і яе алтар быў пастаўлены на тое месца, дзе дагэтуль гарэў вечны агонь.
Жамайція
Зямля Жамайція ляжыць на поўначы, прымыкае да Літвы, Прусіі і Ліфляндыі, яна аточаная лясамі і рэкамі і зьяўляецца халодным краем.
Людзі там – ладныя і высокія, аднак грубага і лютага нораву. Яны сілкуюцца малай колькасьцю ежы, пьюць ваду, зрэдку піва ці таксама медавуху. Некаторы час таму яны ня ведалі ані золата, ані срэбра, ані жалеза ці нават віна. Мужчына можа мець шмат жонак, і калі бацька памірае, то сын можа ўзяць сабе сваіх сводных маці, альбо жонку свайго брата. Яны маюць бедныя, нікчэмныя хаты зроблены з дрэва, саломы і гноя, у форме жалезнай гуты, і ў іх маецца зьверху адно вялікае, шырокае акно, якое дае сьвятло ўсёй хаце. Там знаходзіцца бацька сямейства, яго жонка, дзеці, слугі, прыслужніцы, быдла, збожжа і ўсе хатнія прылады. Там яны таксама падтрымліваюць вечны агонь, вакол яго яны сядзяць і не толькі вараць на ім, але таксама і бароняцца ад лютага холаду, які амаль увесь год пануе ў іх. Народ там схільны да чарадзейства //Касмаграфія 1598: "да рабаўніцтва"//, і акрамя іншага яны пакланяюцца агню. Бо яны мяркуюць, што ён ёсьць сьвятой і вечнай рэччу. Ён быў закладзены на высокай гары адным сьвятаром, які ўвесь час падкідвае дровы. Кароль Уладзіслаў паскакаў да вежы, у якой быў агонь і загасіў яго, і загадаў высеч тыя дрэвы ў лясох, якім яны пакланяліся. Таму што яны меркавалі, што лясныя птушкі і дзікія зьверы там зьяўляюцца сьвяшчэннымі. І калі нехта ішоў у лес і нешта там псаваў, то яму чорт перакручваў рукі і ногі, таму яны былі вельмі зьдзіўленыя, што польскія слугі не мелі нічога супраць таго, каб пасекчы дрэвы.
Яны таксама мелі вогненныя печы ў лясах, для кожнага полу асобна, на якіх яны спальвалі памерлых з конямі, сёдламі і з лепшай вопраткай. Яны таксама ставілі там крэслы і клалі на іх выпечку ў выглядзе сыра і вылівалі медавуху на печ, мяркуючы паводле сваёй веры і глупства, што душы памерлых прыходзяць ноччу і харчуюцца там. Калі ж кароль Уладзіслаў падпарадкаваў жамайтаў адносна веры, ён загадаў хрысьціць іх усіх і заснаваў біскупства ў Медніках. Потым ён перадаў вялікае герцагства Літоўскае і Жамайцію сыну свайго брата, якога звалі Вітольд і які быў дзёрзкім ваяром. Ён таксама захапіў пад сваю ўладу герцагства Пскоўскае і герцагства Новаградскае, якое называюць Ноўгародчынай, і трэцім герцагства Смаленскае, і калі ён задаволіўся, то рушыў супраць татар і захапіў сабе вялікую колькасьць татараў, якіх ён пасяліў у Літве, і яны дагэтуль яшчэ знаходзяцца там. Пасьля гэтага ён з вялікай моцай рушыў у Татарыю, аднак яго людзі былі разьбітыя, а ён сам уцёк і вярнуўся ў Літву. Тады імпэратар Жыгімонт вырашыў пасеяць разлад паміж каралём Уладзіславам і герцагам Вітольдам, і паведамў герцагу Вітольду, што ён хоча зрабіць яго каралём Літвы, і даслаў яму дзеля гэтага карону праз Марк і Прусію. Аднак шляхта з Польшчы не хацела дапусьціць гэтага і зладзіла варту з выведчыкамі. Што калі паслы імпэратара наблізіліся да іх, то з жаху адразу павярнулі назад.
!!! Працяг чытаем па спасылцы: Касмаграфія 1545 - частка 2 !!!
Хітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-8274002045213126015.post-33580701210601823582018-10-25T13:04:00.002+02:002018-10-25T13:05:12.996+02:00Магілёў 1822 - частка 3 фінал
Апошняя частка апісаньня Магілёва вачыма невядомага падарожніка з Галіцыі, у якім апісваецца маёнтак Пашкевіча, асаблівасьці выбараў і арэнды зямлі, а таксама сістэма пошты і магілёўскія габрэі.
Першую частку можна прачытаць па спасылцы: Магілёў 1822 - частка 1
Другую частку можна прачытаць па спасылцы: Магілёў 1822 - частка 2.
Трэцюю частку можна прачытаць па спасылцы: Магілёў 1822 - частка 3.
Тэкст узяты з артыкула "Заўвагі Галічаніна з падарожжа ў Літву і Беларусь, што адбылося летам 1822 г."
"Разнастайнасьці", № 17, 28 красавіка 1824 г., працяг
Фальварак Юзафава, пана Пашкевіча, у 1 ці 1½ вёрстах ад Магілёва, над рачулкай Дубравенкай, вельмі прыемны. Бярозавы лес, можа 300-гадовы, чысты як гай, на поўначы ставок, грэбля, млын на ўсходзе, узгорак закрывае гарызонт хмызамі, і яго ажыўляе позірк на частку Магілёва на поўдні і захадзе. Асабняк напалову мураваны, напалову драўляны, з бакавымі памяшканьнямі цалкам драўлянымі, закрыты ад праезду парэнчамі, у нізкім але мілым месцы. Гаспадарчыя будынкі з вежачкамі знаходзяцца з тылу, архітэктурная вынаходка, якая прываблівае цікаўных паглядзець на іх. Унізе лазенка з падагрэвам. Шкада, што той будынак не быў пабудаваны там, дзе ёсьць малатарня, то бок вышэй на 30 локцяў і далей можа сажняў на 200. Тады ён меў бы невыказнай прыгажосьці далягляды. Двор тады павялічыў бы агарод, а малатарня, што стаіць у лесе зправа, надавала б дадатковай прыемнасьці. За тым фальваркам таксама ў вярсьце ці паўтарах, у лесе зправа (бярозавым зьмешаным з іншымі дрэвамі) знаходзіцца прыгожы дом з каланадай. Гэты прыгожы дом належыць метрапаліту Беларускаму. Пакрыты жалезнай бляхай, дзе зараз вайсковы шпіталь. Шкада, што такі прыгожы дом зправа поўнасьцю закрыты гаямі, бо ён цалкам прыемны і ўпрыгожвае шматлікія аколіцы ў тым баку.
Палац арцыбіскупа перад зносам, 2009 г.
Паводле звычаю ў магілёўскай губерні казённыя землі адпускаюцца ў арэнду, паводле кантракту на пэўную колькасьць год. Арэндатар павінен даць наперад адпаведны капітал прапарцыйна ўрадлівасьці глебы, ці лепшага яе ўраджаю. Калі нехта сее 100 чвэрцей жыта, тады за 3, а часам 3½ і 4 чвэрці мусіць аплаціць. Колькі жыта ўзята на пасеў, столькі гародніны ў суме кладзецца, і звычайна па 10 ці 12 рублёў кожная чвэрць падлічваецца, акрамя таго далучаецца частка сена, і калі ёсьць якія іншыя даходы. Напрыканцы году надыходзіць разьлік, адымаецца працэнт, і атрымліваецца вышэй узгаданая сума, якая, калі б карыстальнік быў не ў стане яе заплаціць, была б аднятая ад капіталу паводле рынкавага кошту. Добры гаспадар з 20 пасеяных чвэрцей мае 1000 коп жыта, капа дае па 22, 24 галона і больш, бо тут снапы маленькія. Дрэнны гаспадар сее 60 і 80 чвэрцей, дык хаця б 1000 коп меў. Жыхары заўжды аддаюць у арэнду дрэння фальваркі. Калі арэндатар тыя паляпшае, то ўладальнік іх адразу аднімець і ўжо такі фальварак сам выкарыстоўвае, аж пакуль зноўку не давядзе яго да дрэннага стану, і гэтак далей. А найчасьцей ён выдае столькі ўгодзьдзяў, колькі атрымлівае грошай, а потым ані ўгодзьдзяў, ані грошай не аддае, а калі дае ўгодзьдзі, то хутка робіць бясконцую чаргу прэтэнзій і забірае ўгодзьдзі і ўсё, што карыстальнік мае на зямлі. Ёсьць аднак людзі, што дзейнічаюць больш годным чынам.
У гэтым годзе ў сьнежні ў Магілёве будуць выбары адміністрацыі. Кожны, хто хоча быць абраным на наступны Trienium, ужо зараз заводзіць сяброўствы са старымі, а калі не атрымліваецца пэўнага эфекту, то кажа публічна, што ўрад ужо стаміўся, што нічога не можа прымусіць яго да далейшай актыўнасьці, што ён толькі чакае, калі яго звольнюць. Гэта забаўна слухаць збоку і назіраць за намаганьнямі. Сумна было мяне аднак, калі двое судзьдзяў у палаце судовай (прісудственной) выхваляліся, што яны хаця ані трымалі ў руках статуту, ані бачылі яго, але паводле яго былі абраныя на судзейства, і нават дагэтуль тая кніга не ў стане іх зацікавіць. Яны аднак прымушаныя вывучаць яе, каб далей быць у стане служыць грамадству. Бо адзін з іх не толькі складаў, але і сам пісаў дэкрэт у пэўнай закладнай справе, які па меркаваньню юрыстаў мае быць адзіны ў сваім родзе, дзе артыкул пра гадавыя, то бок тэрміновыя, выплаты тлумачыўся такім чынам, што слова “год”, у сэньсе “тэрмін”, бралася як каляндарны год часу. Што стварае дзіўную недарэчнасьць, з якой калі іншы звычайна сьмяецца, то ці будзе судзьдзя таксама па добрай волі сьмяецца з сябе разам з другім? Як жа можна знайсьці там справядлівасьць, калі падобныя тлумачаць закон!
У прысутным месцы, літаграфія сяр. ХІХ ст.
Справа тая была паміж пэўнай самотнай (старай пані) і яе родзічам; было пастаноўлена, што яна можа хоць паміраць з голаду, бо 24х тыдневы тэрмін быў павялічаны да году і 24 тыдняў.
Варта ўвагі, што расейская працэдура і нават спосаб пісаньня дэкрэтаў зьяўляюцца такімі самымі (можа з зусім малай розьніцай) як статут літоўскі. Я чытаў вельмі шмат загадаў сенацкіх і іншых выракаў, наконт разводу палкоўніка Сербіна (ніжгародскага палка) з жонкай, дзе я знайшоў усё тое, што мае літоўскае судзейства. Тут мусіць уразіць, што Сербіна цалкам падтрымлівала справу аб разводзе, і першая духоўная інстанцыя дазволіла развод, пры ўсім гэтым, Сінод гэта скасаваў і наказаў, каб палкоўнік жыў з жонкай. Той аднак мяркуючы, што Сінод развод пацьвердзіць, ужо другі раз ажаніўся. Пасьпяшаўся небарака! Хто тады каму даў прыклад права, справа для разважаньняў. Ці Літва Расеі, ці Расея Літве?
Паштовая станцыя, ХІХ ст.
У тых краях, што трапілі пад панаваньне Расеі раней, пошты невыразна лепшыя за літоўскія, а дазорцы ці даглядчыкі іхныя не маюць столькі хітыркаў, пры гэтым калі ідзе хто з краёвых магнатаў, вайсковых ці ўраднікаў, аднолькава як там, таксама і тут пошты паскараюцца; але да чужаземцаў, альбо прыватных асобаў, яны часта ставяцца непрыемна, і пакуль госьць чагосьці не выгандлюе, датуль коней атрымаць не можа. Вельмі патрэбна пазьбягаць тых пошт, якія трымаюць габрэі, дзе праз розныя хітрыкі альбо за коней вышэй патрэбнага заплаціш, альбо палову дня страціш. У паштальёнаў няма ўсталяванай платы, таму яны прымаюць з удзячнасьцю, хто колькі дасьць. У Літве трэба даваць 20 грошаў срэбных, альбо нават і 1 польскі злоты, каб добра ехаць, тут тое самае маеш за 10 срэбных грошаў. Ня ведаючы пра тое, я плаціў як у Літве, і ехаў часам па 20 вёрст за гадзіну, вельмі не хутка аднак (нямецкая міля складае 7 вёрст). Гэткім чынам з Магілёва да Оршы 72 вярсты я ехаў ад 1-й да 6-й гадзіны пасьля поўдня, а вяртаючыся быў у дарозе ад 11-й зранку да паловы 4-й пасьля поўдня; правялі на двух станцыях па паўгадзіны, а на адной чвэрць гадзіны, такім чынам агульна мы прабеглі за 3 гадзіны з чвэрцью 72 вярсты, ці 10 2/7 нямецкіх мілі; атрымліваецца кожная вярста займала 2 5/7 хвіліны, а за гадзіну мы праяжджалі 22 ½ вярсты.
Паштовыя канторы паўсюль асобныя ад коннай пошты. І нават ніколі не знаходзяцца ў суседнім будынку, з нагоды, што тут пошты ёсьць біржавыя, і прымаюць пры нагодзе розныя казённыя грошы дзеля перасылкі іх ад аднаго да другога канца краіны, што патрабуе асобнай бяспекі, таму таксама паўсюль пры паштовых касах стаяць вартавыя вайскоўцы, якія назіраюць за дзяржаўнымі касамі. Гэткая сістэма надта зручная для краіны, інакш было б немагчыма забясьпечваць гандлёвыя альбо іншыя сувязі. Гэта зьяўляецца вялікай спрыяльнасьцю для ўсіх краёў Яго Імпэратарскай Моцы.
На пецярбурзскім тракце пачынаючы ад Вільні, паўюсль паштовыя будынкі прыгожыя і часьцей за ўсё мураваныя, і вельмі добра аздобленыя, аднак сумна і дзіка дарагія. У агульнасьці, тут яшчэ трэба ўзгадаць нешта пра габрэяк і габрэяў.
Магілёўскія габрэі, фрагмент малюнка М. Львова, прыкладна 1803 г.
У Вільне, і нават ва ўсёй Літве, пачынаючы ад мяжы Палесься аж да Магілёва і Оршы, габрэйкі маюць азіацкія галаўныя ўборы. Едучы ад Палесься аж да Ваўкавыска я не бачыў на іх пэрлін, як у Галіцыі. У Ваўкавыску адна габрэйка мела на сабе каралі ў выглядзе каўнэрыка. Далей падобныя каралі можна было бачыць паўсюль. У Вільні, аднак, на галавах носюць цюрбаны з шалей і хустак, на шыі шнуры пэрлін ад найкароткага да найдоўгага па 6 ці больш, аж да 12, шнуроў, спадаючых ад падбародку ўніз да самых грудзей, таксама як я бачыў на гравюрах у султанак індыйскіх набобаў. Некаторыя апранутыя паводле звычайнай моды лепшага тону, але яны атрымліваюць пагарду ад сваіх і звычайна лічацца прастытуткамі. Ніжэйшага саслоўя габрэйкі выходзяць на вуліцу ў вялікім белым покрыве (velum) падобным на павешаную на сябе прасьціну, увесь чалавек укрыты ею цалкам акрамя твару. Паміж сабой размаўляюць, асабліва пры чужых, па габрэйску. Але гэтая мова звычайна перакручаная нямецкая, ці нямецкая па-габрэйску. У Старасеку пад Шкловам я бачыў у габрэйкі на галаве ўбор падобны чымсьці да ўбору габрэяк Галіцыі, і гэта быў толькі адзіны падобны прыклад. Мужчыны габрэі маюць аднастайную вопратку, як дзе нідзе ў некаторых польскіх правінцыях. Увесь гандаль знаходзіцца ў іх руках, надакучлівы і часта моцна дзёрзкі. Урад тут зьбіраецца ўвесьці сродкі супраць ашуканства габрэяў, якія звычайна маюць найбольшыя даходы з найбеднага ці менш за ўсё адукаванага клясу людзей, альбо таксама з найбольш распушчанай моладзі. Але тыя сродкі будуць па рознаму зьвязаныя ўкаранелай амаль спрадвечнай слабай актыўнасьцю і павольным рухам. Пры ўсім гэтым, ніякі ўрад у Эўропе не паказвае столькі доказаў паляпшэньня таго народу, ня гледзячы на ўсе так моцна супраць яго накіраваныя сродкі, чым урад расейскі. Заахвочваньняў для габрэяў да новых паселішчаў у розных паўднёвых правінцыях было зроблена больш, чым усе сыстэматычныя спробы найбольшага іх прыгнёту. Аседлыя ў Хэрсонскай губерні габрэі за некалькі год у якасьці фермераў узьняліся да заможнасьці, якую найнадзейна стварае шчырая праца і сумленны заробак без нараканьняў. Прыклад тых габрэяў заахвоціў бедны кляс да падобнага жыцьця. Шматгадовыя неўраджаі ў некалькіх губренях павялічылі агульнае гаротнае становішча тамашніх жыхароў, вылішаючы габрэяў шляхоў да лайдацкага жыцьця; не было каго ашукваць у тых масштабах, каб гэта забясьпечыла столькі сямей, колькі іх было раскідана па тых губернях. Такім чынам яны рушылі да хэрсонскіх паселішчаў, і паводле дзяржаўных сьведчаньняў, якія выдаваліся габрэям у самой Магілёўскай губерні, да Хэрсону іх сышло да паловы верасьня 1822г. за той год звыш 9000 душ, і яны не толькі зрабілі тое падарожжа за ўласны кошт, але нават на першыя патрэбы новай гаспадаркі нічога ад ураду не патрабавалі, акрамя пацьвярджэньня вольнасьці ад падаткаў і іншых цяжараў на 10 год ці больш, у залежнасьці ад слабод, якія атрымалі тыя прывілеі.
Строі габрэяў хасідскай плыні, ХІХ ст.
А 5-й гадзіне пасьля поўдня, 8-га лістапада, я пакінуў Магілёўі паехаў абсаджаным дрэвамі трактам на Княжыцы, нядрэнны гарадок, у 12 вёрстах адлегласьці; адтуль да Галоўчына, таксама падобнага гарадка, 20 вёрст, з яго ў Круглае таксама 20 вёрст, а з яго да Талочына 10 вёрст. У трох узгаданых гарадках паўсюль маюцца храмы мураваныя і нічога болей, астатняе – некалькі дзесяткаў габрэйскіх дамоў.
Хітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-8274002045213126015.post-49244999384558317982018-10-18T12:13:00.001+02:002018-10-25T13:06:28.403+02:00Магілёў 1822 - частка 3 пачатак
Чарговы працяг публікацыі апісаньня Магілёва вачыма невядомага падарожніка з Галіцыі. Апошні нумар газэты прыйшлося разьбіць на 2 публікацыі, бо надта вялікі тэкст атрымаўся.
Першую частку можна прачытаць па спасылцы: Магілёў 1822 - частка 1
Другую частку можна прачытаць па спасылцы: Магілёў 1822 - частка 2.
Тэкст узяты з артыкула "Заўвагі Галічаніна з падарожжа ў Літву і Беларусь, што адбылося летам 1822 г."
"Разнастайнасьці", № 17, 28 красавіка 1824 г.
Позірк на Магілёў з захаду, другая палова ХІХ ст.
Магілёў ляжыць на ўзгорку і выглядае добра з кожнага боку, але ўезд да яго ад Вільні, ці з Захаду, найпрыемны. Тут Магілёў паказвае сябе ва ўсёй сваёй прывабнай постаці, і выглядае нібыта вельмі вялікі горад. Калі б трэба было яго намаляваць, здаецца, толькі з таго боку ён мог бы атрымацца найбольш прыгожа. Праўда, тады Дняпро схаваны за пагоркам, але з гэтай кропкі надта добра выглядаюць усе храмы, вежы, лепшыя будынкі, manege, дыкастэрыя і ўрадавыя памяшканьні, і як раз уся даўжыня Шклоўскай вуліцы з яе надта прыгожымі будынкамі ляжыць нібыта на далоні. Тое самае павінна быць, калі ехаць ад Мсьціслава, то бок з Усходу, з той толькі розьніцай, што з тых пагоркаў бачны Дняпро, аднак тады найпрыгожыя будынкі часткова закрытыя валамі (высокімі з таго боку), часткова схаваныя за дрэвамі прадмесьця, а часам і самім схілам на процілеглым баку. Падобны прыклад я меў, калі быў на левым беразе Дняпра, у прадмесьці Лупутава, у велізарным мураваным млыне, часткова разбураным і спаленым, у 1500 кроках ад берагу. Хаця горад стаіць на ўзгорку, аднак ракурс Магілёва адтуль атрымліваецца непрыгожы, зусім сьціснуты, і самыя крайніе вежы і дахі на правым баку вежы ледзь бачныя, а правае прадмесьце здаецца зьнікае.
Фрагмент карціны М. Львова, прыкладна 1803г.
Аколіцы Магілёва прыгожыя і адкрытыя. Палі шырокія, і дзе нідзе толькі паказваюцца лясы, што даказвае, што сельская гаспадарка тут мусіць быць у добрым стане. Аднак надта рэдка можна сустрэць вяскоўцаў, ці сялян. Каля тракту вёсак няма, часам можна бачыць вазы аднаконныя, ды і тымі часта кіруюць людзі надта нягеглыя і часьцей за ўсё гэта вельмі маладыя жанчыны і дзяўчыны. Вазы тыя аднолькавай формы з тымі, якія я заўважыў у Кобрыне. Коні маленькія і нізкія. Люд той, што так падарожнічае, апрануты надта гаротна і дрэнна. Твар бляклы і паніклы, у мужчын досыць запушчаная барада. Ботаў не носюць. Жанчыны нават ходзюць у лапцях. Словам, іх узрост і колер твару даказвае, што яны заўжды знаходзяцца ў галечы і недахопу добрай ежы, а вопратка паказвае іх жабрацтва, як яно ёсьць; ня дзіва, калі нават у самыя ўрадлівыя часы яны мусяць есьці хлеб з саломай. Аднак сярод паноў ніхто не мае падобнага колеру твараў, наадварот на іх адлюстроўваецца сама моц і найкрэпкае здароўе; такім чынам можна меркаваць, што і сяляне, калі б іх становішча палепшылася, маглі б мець моц, сілу і здаровы колер твару. Але як жа падданы можа мецца добра, калі пан ад усіх яго дамачадцаў патрабуе адпрацовак па 2 дні штотыдзень; такім чынам, калі падданы мае ў сваёй сямьі чатырох чалавек, старых, ці маладых, тады мусіць адпрацоўваць 8 дзён штотыдзень. Напрыклад, ён мае старага айца і малое дзіця, а жонка цяжарная, якім чынам тады адзін чалавек за 6 дзён можа адрабіць 8? Павіннасьці таму адкладаюцца, і калі жонка акрыяе, мусіць разам з мужам штодзень быць на паншчыне, пад пакараньнямі, якія ня маюць ніякага абмежаваньня. То паны тутэйшыя мусяць мець неверагодна жорсткія сэрцы, у якія не трапляе ніводнага далікатнага пачуцьця, альбо тыя людзі мала цэнюць сабе падобных. Я хацеў бы, каб гэта ўсё было толькі ўявай, каб я мог бачыць усіх весялейшымі.
Тут вясковы люд абодвух палоў не мае агіднай фізыяноміі, і наогул досыць прыемны, а недзе падобны да жыхароў Самары. Жанчын, маладога ўзросту, не раз атрымлівалася ўбачыць і такіх, якія маглі бы быць прыгожымі, каб не лахманы і змардаванасьць.
Пачынаючы ад Сьверу і датуль на ўсіх жанчынах бачныя карсэты, чорныя, зялёныя, блакітныя, у рэшце з белай ткаіны, і гэта здаецца найгодная вопратка, хаця пры гэтым ногі заўжды ў лапцях.
Ёсьць пэўная рэч, што палі побач з лесам, калі не знаходзяцца ў сталым ужываньні, звычайна хутка зарастаюць маладымі дрэвамі. Пра гэта сьведчаць прыклады з усіх бакоў. Хаця нідзе так відавочна не сустракаецца поле, што ператвараецца ў лес, як у гэтых аколіцах. Чалавек тут, як відаць, увесь час прыстасоўваецца да прыроды. Высякаюць лес у адным годзе, пакідаюць яго, каб дрэва пасохла, а наступнай вясной, як толькі сухія ветры абдзьмулі зямлю, падкладаюць агонь і так кіруюць ім, каб усё тое пасечанае ў попел ператварылася. Тут цяпер саха арэ закапцелую зямлю, і яна яшчэ не састыла, а зерне ўжо выпускае карэньне і прабіваецца прыгожы колас, які шчодра плаціць потым сваім ураджаем за зробленую гаспадаром працу. Глеба гэткая, з лесу толькі што зробленая, вельмі ўрадлівая, таму год за годам 3 і 5 год засяваецца. На тым месцы недзе застаецца кавалак поля пад парам, якое дзеля адпачынку пакіудаюць на год ці два, яго не кранаюць, а ўжо на ім уздымаюцца бярозы, і калі з аднаго боку чалавек зрабіў поле з лесу, з другога боку лес у яго столькі сама (ці нават боль) поля адабраў. То бок чалавек зьнішчае сякерай і агнём парослыя на яго нівах лясы, а лес у сваю чаргу вырывае ў яго з пад рукі яго нівы, а прырода тут таксама настолькі ўрадлівая, што ў 2 ці тры года засявае паравае поле і закладвае там пасадку будучых неабсяжных пушчаў. Кажуць, аднак, цяпер ужо маецца больш палёў, чым было ў гэтых краях 20 год таму. Дык якая шырыня палёў магла быць тады, калі і зараз яна зусім мізэрная?
Сялянскія хаты паміж лясоў да неверагоднасьці маленькія, часта проста наваленыя з нейкіх дошак, нічым ані прыбітых, ані перавязаных. Шмат маецца халупаў, я якіх адсутнічаюць сеняі Сама хата стаіць без задніх забудоваў. Дзьверы ў іх на апорах, проста з двару, не здольныя абараніць у дрэнную хвіліну. Вокны маленькія, часам без шкла, толькі засунутыя кавалкам дрэва. Цяжка ўявіць, як людзі ў тых хатах могуць зімаваць. Шмат маецца халупаў трошкі лепшых, да якіх і іншыя будынкі прыстасаваныя, аднак сені нічым не накрытыя, рэдка калі хата, сені і інашыя будынкі маюць аднолькавы і добры дах.
Сялянскія хаты пад Магілёвам, карціна М. Львова, прыкладна 1803г.
Агароды ўсе занядбаныя, і на іх тырчаць капусты, некалькі буракоў, часам трошкі бульбы, і заўжды істотная частка засеяная семям каноплі. Але ня толькі ў агародах вяскоўцаў назіраецца тая нястача, падобнае часам бачнае і ў фальварках, дзе бур’яны і пустазельле душаць усё і ўздымаюцца вышэй платоў.
Паўночныя аколіцы Магілёва, здымак пач. ХХ ст.
Заможныя, што трымаюць батракоў, маюць столькі ўсялякай гародніны, што яны ядуць значна больш разнастайна. Аколіцы Магілёва на поўначы цалкам закінутыя; здаецца, што ўзгорак па над Дняпром (канца якому ня бачна) у тым баку мае некалькі тысяч акраў зямлі засеянай ад прыроды лесам, аднак яшчэ малым. Там расьце бяроза, ўлюблёнае дрэва тых аколіц (падобна як і ў Сібіры), альха, асіна, вярба, vaccinium, volipodium, які раскошна ўздымаецца. Над берагамі Дняпра дзе-недзе паказваюцца таполі, таго гатуну, што расьце над Віслай у Пулавах, і які княжна Ізабэла Чартарыйская ў сваёй працы па садаводству называе сакорамі. Таксама на пустых мясьцінах над Дняпром багата растуць парэчкі лясныя, якіх Клюк называе смародзінай. Якая, аднак, шкода той зямлі, што насельніцтва не здольнае ею карыстацца. Здаецца, ёй дастаткова ўжо толькі маленькіх плужкоў, якія мы завем нямецкімі, і яна б ужо зрабілася лепшай, чым ёсьць тут звычайна. Зямля тая была б адна з найурадлівейшых. Я чытаў перыядычнае выданьне, што выходзіць у Пецербурзе пад тытулам “Нататкі айчыны” (Отечественныя запіскі) у выдавецтве Сьвініна, з якіх вынікае, што ўрад зямельнай маёмасьці трымаецца ў найлепшым парадку і выдаткуе велізарныя кошты, каб пашыраць той парадак на ўсе адзьдзелы адміністрацыі. Асабліва абараняюцца лясы. Дзіўная рэч, што прыватныя асобы не пераймаюць гэта. Больш глыбокія краі Расеі мусяць быць надта прыгожымі. Люд менш прыгнечаны, чым тут, больш праяўляе здольнасьцей і ідэй. Прыгожыя, моцныя, сільныя, калі меркаваць на прыкладзе тых, што трапляюць сюды з маёнткаў генэралаў ці афіцэраў, калі іх адтуль пасылаюць з рознымі даручэньнямі. Гатунак коней добры, невымяральна моцнай цягі. Вазы ўсе аднастайныя, не камфортныя, але іх канструкцыя мусіць мець нейкія свае карысьці, калі яны дагэтуль ею карыстаюцца. Расейскія цесляры вельмі спрытныя ў пабудове драўляных дамоў. Трэба зьдзіўляцца прыгажосьці асабнякоў, якія трапляюцца часам у гарадах і ў аколіцах Магілёва. Тыя будынкі будуюцца з цокаляем, гладкія і трывалыя. Абшытыя габляванымі дошкамі і пафарбаваныя белым, шэрым, альбо брудна-жоўтым. Часта на мураваным цокале, з карнізамі пад дахам і ўпрыгожваньнямі каля вокнаў у грэцкім альбо гатычным стылі. Ставяцца такім чынам, што з вуліцы нідзе няма дзьвярэй унутар дому, але ўсе ўваходы накшталт як праз браму на двор, а потым з боку ўжо маюцца дзьверы ў дом. Такі спосаб будаваньня зьяўляецца годным, з позірку ўтрыманьня цяпла ўзімку, бо ўвесь дом замыкаецца аднымі дзьвярыма, якія звычайна засланяюцца папярэдняй забудовай, што перасякае рух паветра. Ёсьць некаторыя дамкі з рознымі вынаходкамі, маючыя фасады ажыўленыя паўкруглымі вокнамі, прыгожа вырабленымі лесьвіцамі, акруглымі салонамі, вокнамі з адной шыбы велізарнага пецярбурзскага шкла, калонамі, хаця і без стылю, чорна пафарбаванымі парэнчамі і г.д.
Драўляная забудова Магілёва, паштоўка пач. ХХ ст.
!!! Працяг чытаем па спасылцы: Магілёў 1822 - фінал !!!
Хітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-8274002045213126015.post-80094148052065681802018-10-08T12:58:00.000+02:002018-10-18T12:14:31.926+02:00Магілёў 1822 - частка 2
Працяг публікацыі апісаньня Магілёва вачыма невядомага падарожніка з Галіцыі.
Першую частку можна прачытаць па спасылцы: Магілёў 1822 - часта 1.
Тэкст узяты з артыкула "Заўвагі Галічаніна з падарожжа ў Літву і Беларусь, што адбылося летам 1822 г."
"Разнастайнасьці", № 16, 21 красавіка 1824 г.
Ёзафаўскі сабор на паштоўцы пач. ХХ ст.
На Шклоўскай вуліцы, як распавядалася вышэй, стаіць найпараднейшы, ці найпрывабнейшы грэцка-расейскі храм сьв. Ёзафа, узьведзены за кошт імпэратара Ёзафа ІІ на памяць аб яго сустрэчы ў 1780-м годзе з імпэратрыцай Катарынай ІІ у гэтым горадзе. Базіліка дарычная з каланадай без стылю не выбітная ані архітэктурай, ані багацьцем, якімі той гамах павінен быў вылучацца, паколькі быў узьведзены замежным манархам. Усім гэтым тая царква вылучаецца знутры; яна ўся пакрытая мазаікай, нібыта найпрыгожым мармурам, а на дзьверах, што называюцца Царскай брамай, маецца на адной паловае абраз сьв. Катарыны, а на другой сьв. Ёзафа, майстэрскі намаляваныя. Імпэратрыца з узаемнай пачцівасьці загадала ўзвесьці ў Херсоне такі самы храм на памяць аб тым Ёзафе ІІ. Там яна таксама сустракалася з імпэратарам. Той храм, што стаіць у Магілёве, мае імя сьв. Ёзафа, а той іншы сьв. Катарыны.
Кацярынінская царква ў Хэрсоне, сучасны стан.
Акрамя старага замку на ўзвышшы, які ўпрыгожвае ўвесь горад, двух палацаў арцыбіскупскіх, прыватных крамаў і іншай шэраговай забудовы, асаблівай увагі заслугоўвае палац метрапаліта беларускага; гэта вялікі гмах пакрыты бляхай, зьяўляецца адным з напрыгажэйшых у Магілёве, мураваны і мае на заднім двары прылягаючыя велізарныя будынкі, рознага прызначэньня. Сам корпус, кажуць, будзе заняты ўрадам, бо пасьля французаў застаўся моцна пашкоджаным, таму адрамантаваны і адданы дзеля зьмяшчэньня ў ім нейкага аддзелу вайсковай адміністрацыі. Да яго належаць 3 царквы, што стаяць паблізу, якія, здаецца, калісьці былі лацінскімі касьцёламі. Акружэньне таго будынку было цалкам спаленае і зьнішчанае французамі. Дзе цяпер стаіць велізарны будынак прызначаны дзеля вайсковых практыкаваньняў, там калісьці мусіў быць драўляны ўрадавы будынак, які называўся: Двор імпэратарскі, дзе тады пражывалі царыца Катарына і імпэратар; цяпер цар спыняецца альбо ў кватэры галоўнакамандуючага, альбо ў грамадскім будынку, то бок там, дзе бываюць выбары, і дзе знаходзіцца канцэлярыя грамадскіх актаў. Абодва тыя будынка драўляныя, але вялікія, другі аднак з цокалям і вялікай залай і ў больш прыемным месцы, чым першы.
Палац праваслаўнага арцыбіскупа, здымак 1980х.
Да навучальных устаноў адносяцца: школы губернскія, што называюцца гімназыі, да якіх жыхары тутэйшыя дрэнна ставяцца і заўжды аддаюць перавагу езуіцкай школе. Адна школа гарадская. Школа ў будынку архіерэя, ці інакш кажучы, духоўная семінарыя, грэцка-расейская. Яна надта добрая і вартая ўхваленьня, у ёй выкладаюцца ўсялякія навукі, якія могуць выкладацца толькі ў розных клясах сьвецкіх школ, таму ў ёй бывае значна больш вучняў, чым у іншых. Акрамя тых маюцца вайсковыя школы, дзе таксама ўсё вывучаюць, але ж пасьля тых школ нельга больш нікуды пайсьці, акрамя як у войска. І паколькі тут маецца толькі адзін стан, вайсковы, то кожны хоча аддаць туды, каб яго дзіця хутчэй атрымала ранг. Нізкія саслоўі ставяць яе пад над усімі іншымі, паколькі ўсе астатнія асаблівасьці ў іх роўныя; але высокія саслоўі адаюць сваіх дзяцей у Пецербург, у школу пад назвай Peterschule, якая ёсьць найлепшай і найпаважанай ва ўсім краі. Вайсковая школа адкрытая толькі ад 9-га сьнежня 1820 г. і знаходзіцца ў вялікім новапабудаваным адмыслова дзеля гэтай мэты гмаху. Яна зьяўляецца цэнтральнай для ўсіх наступных школ, якія маюць быць адкрытыя пры карпусовых штабах Першай арміі. Прадметы навучаньня ў ёй наступныя: рэлігія і навука маралі, мова расейская, гісторыя, геаграфія, арыфметыка, геаметрыя, алгебра, вывучэньня ўстава расейскай арміі, тапаграфічнае маляваньне, сітуацыйнае здыманьне мясцовасьці, маляваньне, каліграфія, хуткапіс (графадромія), шэраговая служба, стральба па цэлі, фехтаваньне і язда верхам. Настаўніцкія абавязкі выконваюць афіцэры арміі і некаторыя з высшых настаўнікаў губернскай магілёўскай гімназыі. Тут таксама ёсьць школа ўзаемнага навучаньня, для салдацкіх дзяцей. Калі прачытаць перыядычнае выданьне Сьвініна (выходзіць у Пецербурзе пад назвай: Успаміны айчынныя), то можна пераканацца, што Ўрад выдаткуе неверагодныя сумы на краёвую адукацыю, і тое, што Пётр Вялікі і Катарына ІІ заснавалі, Аляксандр палепшыў; у акадэміі і інстытуты стала перадаюць новыя найвыбітныя ў сьвеце зборы, бібліятэкі і г.д., і заклікаюць найдасьведчаных людзей як мясцовых, так сама і замежных, займаць там уласьцівыя ім месцы, каб у выніку перанесьці сталіцу разумнага сьвету на поўнач і пад сваё панаваньне.
Духоўная семінарыя, паштоўка пач. ХХ ст.
У вышэй узгаданую вайсковую школу кожны вольны (то бок той, хто не зьяўляецца падданым ці прыгонным) можна свабодна аддаць сваё дзіця, як толькі яно народзіцца. Бедныя бацькі лічуцца шчасьлівымі, калі маюць некалькі сыноў, гэта ўсё адразу зьмяняе для іх, усё робіцца лепей, і будучыня ўсьміхаецца ім насустраць гоючы іх сэрца. З дню запісаньня сына да вайсковай школы на таго сына вылучаецца порцыя вайсковай мукі. Што ўжо ёсьць дапамога беднай хаце. Калі сын потым добра вучыцца, то ўжо ў дзяцінстве, часам у 7- ці 8-гадовым узросьце, мае ўжо ранг. Калі даходзіць да 15 ці 18 год, то адпраўляецца ў полк простым афіцэрам, і ў кароткі час у залежнасьці ад сваёй здатнасьці, ці ад якога агляду, альбо нарэшце праз добрыя абставіны і праз, звычайна ў тым ліку, выслугу, калі робіцца маёрам, то залічаецца ў мясцовую шляхту і стварае новую шляхецкую дынастыю, якае дае моцны вузел грамадскага згуртаваньня і прывязанасьці да айчыны і Манарха, які бедную істоту часта ўжо ў першым пакаленьні выводзіць з нікчэмнасьці да найвысокай у краі ступені. Паляк, немец, ангелец, француз, італьянец, грэк і г.д. разглядаюцца як прадстаўнікі народу, калі турак, татарын, азіят цалкам трымаюцца абавязкаў добрасумленнага грамадзяніна, то яны прымаюцца ўрадам з роўнай прыхільнасьцю як і праваслаўныя, і атрымліваюць падтрымку як тутэйшыя, яны напаўняюць усе аколіцы велізарнай і багатай Расеі і робяцца яе першачарговай сілай і моцай, сілай і моцай, што абапіраецца на прывязанасьць да краіны і Манарха і нічым не можа быць парушаная. Дзе яшчэ саслоўе падданых, асабліва беларускіх (бо іншых я ня ведаю лепш за іх), магло бы быць нейкім чынам палепшанае і атрымаць прыстойны выгляд будучы выведзеным з пакутаў і недарэчнасьці, якія ўласьцівыя зараз на мяжы Расейскіх уладаньняў, што раней былі польскімі правінцыямі. Да арганізацый дабрачыннасьці належаць 6 дамоў для бедных і 1 шпіталь, пабудаваны і ў вельмі парадным выглядзе, у якім і падтрымліваецца далей. Вялікая плошча занятая домам вайсковых сірот (военно-сиротское отделение), там былі ўсталяваныя новыя памяшканьні, вельмі прыгожыя. Кажуць, што тых сірот маецца прыкладна 6000. – Столькі грамадзян, ці абаронцаў краіны, Ўрад такім чынам не абараніў ад гібелі, а цяпер забясьпечыў сабе іх удзячнасьць і самаахвярнасьць!.
Магілёў у 1822 г., малюнак невядомага мастака.
Жыхары хрысьціяне гэта католікі, грэцкія, уніяты і ў меншай колькасьці люцеране. Горад аточаны мноствам агародаў з гароднінай. Усе яны без выключэньня шырокія, годныя і досыць дагледжаныя. А паколькі тут зьмяшчаецца галоўнае камандаваньне расейскіх войскаў, то горад амаль цалкам заняты вайскоўцамі, таму просты салдат не можа інакш ісьці па вуліцы, акрамя як у шыку і парадку, бо на кожным кроку можа напаткаць афіцэра. Цывільных годна апранутых асобаў амаль не бачна, хіба толькі ў брычках, альбо ў дамах. Вайскоўцы вельмі спакойныя; пануе надзвычайная цішыня і парадак. Зьмена караула адбываецца на плошчы паміж катэдрай, езуітамі і цэрквамі арцыбіскупскімі; заўсёды з музыкай і ў вялікім парадзе. Манеўры войска адбываюцца ў вельмі прыгожай шыкоўнасьці і лёгкасьці.
Я трапіў у Магілёў на дзень імянінаў царскіх. Дождж ліў усю ноч, парад наступным ранкам хаця і па бруду, але адбыўся. Я пайшоў да храма, дзе сабраўся галоўны штаб. Набажэнства было звычайнае, і нічога болей. У катэдры таксама пасьля набажэнства адсьпявалі Te Deum laudamus, і потым усё скончылася. Канторы ў той дзень былі зачыненыя, сьвята аднак не было бачнае, як бывае звычайна ў Галіцыі, у царскім маёнтку. Аніводнага стрэлу з гармат і ніякага надзвычайнага параду не было. Праўда атрымліваецца! Што край, то звычай.
Арцыбіскупства рымска-каталіцкае было ўведзенае Імпэратрыцай Катарынай ІІ у 1782 г. Магілёўскі магістрат мае вялікія прывілеі ад каралей польскіх, і яму нададзены тытул шляхетнага, з вольнасьцю нашэньня шаблі на баку як у агульнай шляхты.
Малюнак М. Львова, прыкладна 1803 г.
Гараджане займаюцца разнастайнымі рамёствамі, асабліва шмат тут гарбароў, што робяць юхтавыя скуры, целячыя, саф'янавыя і падэшвенныя; слесароў, збройнікаў і іншых рамесьнікаў; таму там вельмі істотныя скураныя і жалезныя фабрыкі. З даўніх часоў гэты горад быў славуты вырабам розных стрэльбаў. Найбольшы гандаль яны вядуць яны тут мясцовымі пладамі і вырабамі, але ня меней і замежнымі таварамі. Найвялікшую колькасьць вязуць да Рыгі, Мемеля, Каралеўца і Гданьска, куды адпраўляюць рагатае быдла, дрэва, збожжа, пяньку, лён, алею канапляную, мёд, воск, поташ, скуры і лой. Дрэва ў значных колькасьцях сплаўляюць Дзьвіной да Рыгі, а па Дняпру дастаўляюць да чарнаморскіх партоў. А праз іх цягнуць далей да Адэсы. Купцы тут надта заможныя; больш нізкі ўзровень займаюць габрэі. Тут адбываюцца таксама вялікія кірмашы; куды прывозяць тавары з Рыгі альбо Брадоў. Іх кошт канечне істотны, але ў параўнаньні з такой далёкай дастаўкай немагчыма чакаць іншага. Юхтавыя скуры надта дарагія і надта маленькія, то бок, выраб маецца, але добрых рамесьнікаў мала. Звычайная тканіна дарагая, у параўнаньні з Галіцыяй, бо за тое, што там можа каштаваць 12 грошаў срэбных за локаць, тут пэўна 24 трэба будзе аддаць. Лён аднак расьце ў неверагоднай колькасьці. На Дняпры ловяць баброў і выдры, калі забіваюць іх у лістападзе і сьнежні, то даюць за іх па 70-80 раблёў асігнацыямі за штуку, бо футра іх у тую пару найлепшае, асабліва ў старых. Забітыя ў іншы час, а асабліва летам, не такія добрыя, і за іх бывае даюць толькі па 10, 12 ці 15 рублёў асігнацыямі, нават з бабровай струёй. Можна часта бачыць як іх носяць па вуліцах дзеля продажу. Скуркі ў той час дрэнныя.
Караблі са збожжам на Дняпры ў Магілёве стаяць досыць вялікія, і здаецца, што некаторыя маюць даўжыню да 80 локцяў, забясьпечаныя зьверху адной мачтай і перавозюць па некалькі тысяч бушаляў збожжа. Людзі, што сыходзюць з іх, закупаюць збожжа і выносюць, ці вывозюць. У той час іх было 4; добра зробленыя і новыя; потым 3 адышлі, і прыбылі зноўку 4, увесь час падыходзюць і адыходзюць.
Напрыканцы верасьня і ў кастрычніку рынкі запоўненыя дровамі і будаўнічым дрэвам. Дранку вывозюць толькі шырынёй па 10 і 12 цаляў, а дошкі надта малыя, і самыя шырокія з іх маюць 8 цаляў. Кроквы і прагоны сабраныя ў кубы па 12 локцяў, 2 р. срэбрам. Дошкі па 12 локцяў, 2 цалі, 2 рублі асігнацыямі. Копа дранкі, 2 рублі асігнацыямі па 3 локці. Копа гонту па 14 ці 15 капеяк. Дошка цалёўка 2 польскіх злотых срэбрам. Фура лепшага дрэва аднаконная, 80 капеяк; горшых – 70 ці 60 капеяк. Копа капустных качаноў прыгожа палушчаных і адабраных: 90 капеяк, ці 44-45 грошаў срэбрам. На рынку знайшоў рэпу незвычайную, а дакладней неверагоднага памеру, гладкую, плоскую і акруглую, падобную да вялікай талеркі толькі большага за звычайны памеру. Агуркі затое дробныя; ня гледзячы на тое, што агароды не здаюцца багатымі на гародніну, аднак на рынках яе бывае вельмі шмат, але збожжа няма. Яблыкі і грушы лепшага гатунку прыбываюць сюды з Украіны на караблях. Аднак чырвоныя сьлівы, што лёгка адыходзяць ад костак, тут растуць свае, якія дазраюць каля 15 верасьня і не раней.
Ня гледзячы на наяўнасьць тут шматлікіх прыродных сенажацяў, сена каштуе дорага. За аднаконную фуру добрага сена плоцюць 5-6 рублёў. За аднаконную фуру сена з асакі, 2 ці 2½ рублі асігнацыямі. Чвэрць аўса ад 80 галонаў (56½ галонаў літоўскіх) каштук 12 рублёў. Калі кошт падае то бушэль па 5 рублёў. Напрыканцы кастрычніка 1822 г. кошт збожжа быў наступны: пуд жыта – 2 рублі, пуд пшаніцы – 3 рублі, ячменю – 2 рублі, аўса чвэрць – 11 рублёў, пуд гароху – 3 рублі, пуд грэчанай крупы – 3 рублі. На пуд жыта ідзе 10 галонаў. Пшаніцы і ячменю роўна 7½ альбо 8 галонаў. Круп грэчаных у чвэрці пудоў 8. Гароху – 9. – Чвэрць азначае 80 галонаў. Пуд жытняй мукі – 2 руб. 60 кап. Пуд пшанічнай мукі – 3 руб. 80 кап. Пуд проса – 3 руб. 80 кап, і яно тут вельмі рэдкае. Няспынны імпарт збожжка баркамі з Кіева зрабіў кошты такімі таннымі.
Бушаль львоўскі па 32 галоны мае літоўскіх галонаў 45 3/25, а вось пуд беларускі па 24 галона мае львоўскіх галонаў 17 3/141. Таму 1 польскі галон мае літоўскіх галонаў 1, 1 кварту і каля 2/3 кварты. А ў сваю чаргу літоўскі галон мае 3 польскія кварты і каля 1/12. 160 літоўскіх галонаў складаюць 113 галонаў польскіх; 80 -> 56 ½; 40 -> 28 ¼; 20 -> 14 1/8; 10 -> 7 1/16. Сто галонаў львоўскіх складаюць 114 літоўскіх.
Габрэі, якія набываюць збожжа ў сялян, не вымяраюць яго іначай як квартамі, хаця бушалямі было б зручней. Насыпаюць заўжды так, каб каўнер на кварце не мог утрымацца, пры гэтым кварта мае збожжа з улікам каўняроў, што можа зрабіць прадаўцу шкоду на адну шостую частку.
Паўстаньне 1661 г., ілюстрацыя Ігара Адамовіча.
Што да знакамітых падзей горада Магілёва, то гэта наступныя: У 1616 годзе Ўладзіслаў IV, сын Жыгімонта ІІІ, зьбіраў тут войска польскае, з якім рушыў на Маскву. У 1654 г. горад быў захоплены маскоўцамі, у наступным годзе палякі яго абклалі, пры чым мусіла загінуць да 8 000 гараджан. Потым зноўку ўзяты маскоўцамі і ў 1660 г. безпасьпяхова абкладзены палякамі, якія мусілі адступіць ад аблогі. Толькі ў 1661 годзе жыхары тамашнія адабралі горад у маскоўцаў гарнізон часткова праз здраду зьнішчыўшы, часткова ў палон узяўшы. Тое адбылося ў часы крывавых і зацятых войн паміж Польшчай і Расеяй, калі пад войтам па імені Пара было зьнішчана ў горадзе 7000 расейцаў, якія хацелі пазьней выразаць увесь горад. Войт Пара меў іншае імя, а Пара ад Пора, час, было дадзенае яму ў мянушку, таму што калі ён вучыўся і хадзіў у школу, то вяртаўся адтуль не хутка, і астатнія дамачадцы, калі нехта ўзгадваў пра абед, адказвалі заўжды, што яшчэ няма студэнта, то яшчэ не пара; а калі той вяртаўся, крычалі: вунь “пара” ідзе; то бок пара есьці даваць. Начальнікі збройнай сілы маскоўскай перад пачаткам дамоўленай паміж сабой разьні сабраліся ў цэрквы брацкай (так яна называлася), чакаючы прызначанага часу. Войт даведаўшыся раней пра намеры расейцаў ад адной дзяўчыны, у якую салдат закахаўся і адкрыў ёй таямніцу, каб яна там не знаходзілася, вырашыў апярэдзіць расейцаў. То калі распачалася разьня, масковец кінуўся да царквы і распавёў начальніку, што Пара паўстаў. Той падумаў, што ён нагадвае яму, што ўжо прышла пара пачаць разьню, паглядзеў на гадзіньнік, і са спакоем яму адказаў, што яшчэ не пара, а толькі праз гадзіну. Але неўзабаве народ даў яму зразумець сваю памылку, калі яны кінуліся да царквы, усіх выцягнулі на могілкі і вылішылі іх жыцьця.
Магілёўскі войт Фёдар Пятровіч Казановіч (сын аднаго з кіраўнікоў паўстання 1661 г.), які кіраваў горадам падчас Паўночнай вайны, 1705 г.
У 1707 годзе швэды атрымалі тут значную перамогу над маскоўцамі. Каля горада ёсьць высокі пагорак, які Карл ХІІ з малай колькасьцю людзей ўзарваў, каб выгнаць адтуль маскоўцаў, але быў падчас гэтага паранены. У 1708 годзе горад быў абрабаваны і спалены маскоўцамі. З 1773 году знаходзіцца пад панаваньнем расейскім. У 1780 г. праславіўся візытам імпэратрыцы расейскай, Катарыны ІІ, і кесара Ёзафа ІІ. За польскім часам належала да Мсьціслаўскага ваяводства. А эканомія магілёўская, пакуль той край не быў анэксаваны, належала да каралеўскіх уладаньняў. Знаходзіцца ад Пецербурга ў 846 вёрстах, у 107 мілях ад Варшавы, 68 мілях ад Вільні, а ад Мсьціслава ў 23 мілях, ці 139 вёрстах.
Сустрэча Катарыны ІІ з Ёзафам Аўстрыйскім, гравура ХІХ ст.
Магілёў быў шмат разоў схілены да Уніі, адак заўжды адчапляўся ад яе. Пры жыцьці сьв. Ёзафата, нават замкнуўся перад ім, але потым адчыніў брамы, прыняў яго і вярнуўся да Уніі. Потым зноўку адарваўся ад Уніі і дагэтуль так застаўся. Аднак гараджане тутэйшыя аднолькава да цэркваў як і да касьцёлаў ходзюць і паводзюць сябе з годнасьцю. Тут можна бачыць жанчын, салдат і іншыя катэгорыі і тыпы людзей, што прыносяць сьвечкі ахвярныя да алтара Нашай Панны, альбо да касьцёла Сьв. Антонія, і бьюць паклоны так добра, як у цэрквах расейскіх; і нават праходзячы каля касьцёлаў, спыняюцца, схіляюцца і кланяюцца роўна як і перад цэрквамі; акрамя высшых сасловій і духавенства, бо тыя ані перад сваімі, ані перад іншымі таго не робюць.
Знаходжаньне тут французаў не было надта цяжкім, бо ўсе яны плацілі. Маршал Даву быў вельмі суворы, таму трымаў парадак, і шмат людзей было расстраляна за дрэнныя ўчынкі. Тыя, што знаходзіліся пры французах: італьянцы і гішпанцы, былі горшыя і нават злыя людзі. Вестфальцы, баварцы, а горш за ўсіх іх ўзгадваюць войска польскае. Саксонцы аднак аказаліся найспакойнымі. У тутэйшых аколіцах пад Салтанаўкай, каля 40 вёрст ніжэй па Дняпру, таксама была бітва, але толькі агнявая.
Бой каля Фатаўскага млыну ў 1812г., гравура 1870г.
!!! Працяг чытаем па спасылцы: Магілёў 1822 - частка 3 !!!
Хітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.com1tag:blogger.com,1999:blog-8274002045213126015.post-85850394221706237722018-09-27T10:04:00.003+02:002023-03-13T15:19:37.131+01:00Магілёў 1822 - частка 1
Пачынаю публікаваць пераклад, які дагэтуль можна было прачытаць толькі ў папяровым зборніку.
Гаворка ідзе пра грунтоўнае і вельмі цікавае апісаньне горада невядомым падарожнікам з Галіцыі ў 1822 г. Апісаньне друкавалася на працягу трох нумароў "Разнастайнасьцей" (Rozmaitości), літаратурнага дадатку да польскамоўнага выданьня "Газэты Львоўскай" (Gazeta Lwowska) у 1824 г.
Тэкст узяты з артыкула "Заўвагі Галічаніна з падарожжа ў Літву і Беларусь, што адбылося летам 1822 г."
"Разнастайнасьці", № 15, 14 красавіка 1824 г.
Малюнак М. Львова, прыкладна 1801 г.
Магілёў, пад 53° 54‘ шырыні і 48° 4‘ 30” даўжыні; сталіца аднаймённай губерні, зьмяшчаецца на абодвух берагах Дняпра. Рэзыдэнцыя ваеннага і цывільнага губэрнатара і губэрнскіх уладаў, як таксама і каталіцкага арцыбіскупа і грэцкага арцыбіскупа, ці метрапаліта. Назва таго места паходзіць ад магіл, якіх шмат у той аколіцы. Таму па руску – Магілёў, ці места Могілёў. Пад расейскім панаваньнем гэтае места зрабілася значна прыгожым; а паколькі маё знаходжаньне тут было даўжэйшым, чым трэба, то спынімся на ім падрабязьней. Горад зьмяшчаецца над судаходнай ракой Дняпро, каля вусьця Дубравенкі, на правым беразе. Ад Шклова яго атачаюць раўніны, з поўдня і з усходу – Дняпро, а з захаду рачулка Дубравенка, невялікая, але шыбкая, а па-за ёй далейшы гарызонт хаваецца за ўзгоркамі і часткай лесу. Ляжыць на ўзгорку. Калісьці горад мусіў быць умацаваным, бо ён мае свае вялікаія і высокія валы з боку Дняпра, а з іншых бакоў малыя, амаль ужо зніклыя. Горад падзяляецца на 4 часткі. Першая складаецца з малага замку, аточанага земляным валам, у гарыстай мясцовасьці паміж Дняпром і Дубравенкай; другая частка ляжыць таксама на ўзгорку і аточаная насыпаным з зямлі валам, у ёй маецца 2 вуліцы і рынак, 3 царквы і ратуша, і яшчэ дыкастэрыя, дом губернатара і віцэ-губернатара, і вайсковая канцэлярыя, уласьцівасьць горада; трэцяя частка складаецца з трох прадмесьцяў, якія праз найвялікшую колькасьць насельніцтва становяцца на адзін ўзровень з цэлым горадам, яны аточаныя земляным валам, даўжыня якога расьцягваецца на тры вярсты. Адно называецца Лупутава, ляжыць за Дняпром, дзе калісь быў расейскі склад, і дзе стаяць яшчэ тыя самыя будынкі. Акрамя прадмесьцяў, ёсьць яшчэ паселішча ўздоўж нізкага берага Дняпра, якое называецца Пакроўскім, каля самай гары, на якой стаіць замак і крэпасьць. Другі вал за Дубравенкай, які ідзе вакол прадмесьцяў, мае можа 20 лакцёў вышыні, прасечаны брамамі, ад якіх разыходзяцца дарогі ў розныя напрамкі. Увесь дол па-за валам, што цягнецца аж да Дняпра, як і ўзгоркі з двух бакоў горада населеныя рознымі людзьмі і габрэямі, якія маюць 2 сінагогі. Днепр па вясьне можа заліваць усю прастору паміж узгоркамі, а дзе-недзе можа дайсьці і да паўмілі ў шырыню. Праз гэта дольняе прадмесьце штогод бывае залітае вадой, а людзі дабіраюцца да сваіх дамоў на чаўнах і вымушаныя жыць на стрэхах. На Дняпры тут ёсьць мост на сваях, зьбітых адна каля другой, па некалькі штук разам, а на іх пакладзены памост. Той мост пад едучым экіпажам прагінаецца, аж пакуль вада не праступае наверх, але ён вельмі добры. Аднак насупраць бернардынаў (хаця трохі далей маецца сталы мост) час ад часу людзей на другі бок перавозіць кабета, якая мае свой доўгі човен, у якім часта сядзяць разам 10 чалавек. Гледзячы на тое, як яна ўпраўляецца са стырном, можна падумаць, што яна нашчадак Харона. Ну другім баку Дняпра, за прадмесьцем Лупутава, каля 1500 крокаў ад берага, ёсьць мураваны млын велізарнага памеру, але часткова разубраны і спалены. Хаця ён і стаіць на ўзгорку, аднак з яго не адкрываецца прыгожай панарамы Магілёва, толькі абмежаваная, толькі трошкі паказваюцца самые правыя вежы і дахі, а правае прадмесьце зьнікае зусім.
Горад налічвае 2109 дамоў і прыкладна 18000 сталага насельніцтва; а паколькі большая частка беларускай шляхты падчас зімы перасяляецца сюды, колькасьць насельніцтва ў тую пару бывае памножанай. У 1783 годзе мелася толькі 1778 хрысьціянскіх і 225 габрэйскіх сямей; у 1817 г. мелася 2000 дамоў і 12000 насельніцтва, а ў 1818 г. 13000 сталага насельніцтва. Шмат будынкаў пабудаваны з каменьня, але большасьць гладка пабудаваныя з дрэва у рознай архітэктуры (асноўнай зьяўляецца дарычная, дзе часта можна бачыць па 6 трыгліфаў) і размаляваныя цёмна – аліўкавым, белым і іншымі колерамі, з вокнамі і дзьвярмі заўсёды таго самага колеру. Усе будынкі прыгожыя і пакрытыя гонтам. Вуліцы шырокія і цалкам брукаваныя, хаця брук у Магілёве дарагі, бо брукаваньне вуліцы на 100 локцяў мае каштаваць 1000 рублёў асігнацыямі, з прычыны што камень, якога зусім няма з ваколіцах Магілёва, прывозяць з гор па Дняпру.
Малюнак М. Львова, прыкладна 1801 г.
Вуліца ад Шклова аж да рынку над Дняпром найгодная і доўгая, брукаваная і забудаваная прыгожымі прыватнымі і ўрадавымі будынкамі. Тут таксама жыве галоўнакамандуючы. Тут стаіць прыгожая грэка-расейская царква с. Ёзафа; насупраць якой ужо скончаны да муроў велізарных памераў будынак вайсковых практыкаваньняў, які называецца Manege; даўжынёў на 170 крокаў і шырынёў за 55 крокаў. Наверсе ад плацдармаў будзе мець жылыя памяшканьні, з тыльнага боку зямля ўнізе адкінутая, што дазваляе трапіць у ніжнія памяшканьні. Гмах будзе вялікі, хаця просты, але прыгожы. Кроквы на даху будуць з мачтавага дрэва, каб вытрымаць на сабе 96 пудоў жалезнай бляхі; то бок: прыкладна 3800 фунтаў. Дах мусіць быць пафарбаваным у белае. У Магілёве пражывае шмат мясцовых і чужаземцаў, што маюць свае хаты і крамы, цукерні, Marchandes de modes і г.д. На васьмікутным грамадскім рынку, аточаным мураванымі будынкамі, знаходзіцца ратуша з каменьня пабудаваная, двухпавярховая з высокай вежай, у тым самым будынку зьмяшчаюцца купецкія крамы, і там жа знаходзіцца будынак дыкастэрыі, насупраць таго досыць вялікага гмаху стаяць два іншых будынка, прадназначаных для пражываньня губернатараў. Другая вуліца ў паралель з галоўнай таксама прыгожая, на ёй стаіць паштовая кантора і дом для салдацкіх сірот, прыгожа і з размахам пабудаваны на імпэратарскі кошт.
Цэркваў маецца шмат як у горадзе, так і на прадмесьцях. То бок: 20 цэркваў, грэцкіх і ўніяцкіх, сярод іх 10 драўляных, а астатнія мураваныя. Лацінскіх касьцёлаў толькі 4, то бок: катэдральны, кармеліцкі, бернардынскі і езуіцкі. Адна царква лютэранская, два грэцкіх манастыра. Шэсьць альбо сем царквей мураваных паводле пабудовы, здаецца, маглі быць калісьці лацінскімі, аднак пра гэта немагчыма казаць з упэўненасьцю. У цэрквах грэцка-расейскіх маюцца велізарныя званы, якіх добра чуваць з далячыні.
Фарны касьцёл на фатаздымке 1913 г.
Катэдральны касьцёл маленькі, мабыць найстарэйшы з тутэйшых храмаў, і перабудаваны раней за рускімі, і ўжо быў зруйнаваны французамі, а цяпер адрамантаваны, таму тым часам катэдра была перанесеная да кармелітаў. Базіліка, з усходу зьнешне мае карынфскі стыль, а далей тасканскі; непасуючая сумесь; пры ёй з бакоў маюцца прыдубовы, ператвораныя ў жылыя, дзе нават маецца шмат неахайнасьцей, выкарыстаньня дрэва і г.д. Касьцёл Кармелітаў (дзе зараз катэдра) досыць прасторны, прыгожы і вельмі сьветлы. Звонку іанічны, знутры composite і размаляваны alafresco; алтары без стылю, формы і кампазыцыі. Месцы канонікаў і сталец біскупа бедныя. Іконы пасрэдныя, аднак аздобленыя срэбнымі вотамі, сукенкамі і г.д. Алтара вялікага няма, пры гэтым у тым месцы катэдры алтар высунуты на сярэдзіну, а дараносіца зьмяшчаецца ў алтару з боку па правай руцэ. Касьцёл Бернардынаў таксама вялікі, але занядбаны, што бачна з усіх бакоў, аднолькава бедны знутры за выключэньнем {выявы} сьв. Антонія ў першым алтары, з асобнай галерэяй. Пры касьцёле Бернардынаў жывуць манахіні марыявіткі, якія не маюць уласнага касьцёла. Невядома, ці гэта заканамернасьць, бо я бачых іх і ў Оршы не маючых свайго касьцёла, што ўскладняе адукацыю паненак.
Малюнак Н. Орды, 1877 г.
Асабаліва тут уражвае вочы замежніка, што ксяндзы сьвецкія і законныя носяць на шыях хусткі і белыя каўнеры, як прафаны. Законьнік, напрыклад кармелітаў, не мае на галаве вянка, камізэлькі ці хусткі, праз рукавы бачная каляровая кашуля з перкалю; калі надзене сюртук, то відавочна ніхто не прызнае яго за сьвятара. У Вільні я бачыў аднаго падобнага каноніка, які ўзыйшоў на сваё месца ані разу не павярнуўшыся да алтара, але бесперапынна рабіў пантамімы элегантна пакручваючы акулярамі, што магло засмуціць нават прафана. Тут бачыў двух такіх падобных канонікаў, але ў адрозьненьні ад таго кармеліта гэтыя, здаецца, былі прафанамі.
Малюнак Ё. Пешкі, 1798 г.
Калегіюм езуітаў быў заснаваны Аляксандрам Гасіеўскім, ваяводай смаленскім. Езуіцкі касьцёл маленькі і дастаткова бедны, знутры досыць добра размаляваны alfresco Карнэліям Янам Горскім у 1803-м годзе. Астатнія абразы, здаецца, былі нядаўна ўстаўленыя ў алтары, бо яны карацей за месца ў алтарах, але аркі майстэрскай працы, рамы каштоўнай разьбы з пазалотай. Пан Езус на крыжу, на левым баку ад уваходу, вельмі дасканалай разьбы, якую рэдка дзе можна ўбачыць. У астатнем аднак надта шмат прыгожай прастаты. Ківорый, амвон узорныя; першы ў дарычным стылі, як таксама і вялікі алтар, другі гладкі, толькі з лаўрамі і разэткамі, а наверша з арабескамі ў пазалоце, просты, але прыгожы. Вартых увагі абразоў 10, і яшчэ два ці тры ардынарных, ва ўсім касьцёле іх больш няма. Паміж першымі маюцца такія самыя 4, бо акрамя рам яны маюць можа толькі 12 – 24 цалі ў вышыню; такі голы касьцёл. Што да зьнешней прыгажосьці, то той касьцёл найаздоблены. На вежы пры касьцёле ёсьць гадзіньнік. Калегіюм у прапорцыі да касьцёла досыць вялікі.
Фрагмэнт роспісаў езуіцкага касьцёла, 1943г.
Пакуль набажэнства вядзе сьвецкі сьвятар; але кажуць, што тут будуць дамінікане. У гэтым месцы варта прывесьці колькі словаў пра езуітаў. (...).
!!! Працяг чытаем па спасылцы: Магілёў 1822 - частка 2 !!!
Хітры Лісhttp://www.blogger.com/profile/02570574851563635347noreply@blogger.com1