21.10.2013

Neueste Gemälde des europäischen Rußlands und des Königreichs Polen

"Neueste Gemälde des europäischen Rußlands und des Königreichs Polen", Том 2, Вена 1833.
Даволі цікавае апісаньне губерні і горада 1833 года. Яскрава бачная "паліткарэктнасьць" аўтара, які ўзносіць Расею за яе ўнёсак у разьвіцьцё краю, які пад "Польшчай" быў закінуты і брудны. І Магілёў ужо выстаўляецца як гістарычна Расейская тэрыторыя, якая некаторы час знаходзілася пад уплывам Польшчы.

Магілёўская губернія.

    У старадаўнія часы мясцовасьць, якая зараз складае губернію, належала да старарускага Смаленскага княства і, пасьля захопу літоўцамі і палякамі, да польскага Мсьціслаўскага і Віцебскага ваяводстваў. Пасьля таго, як яна ў 1772 зноў вярнулася да Расеі, яна атрымала ў 1778 уласнае губернскае права. У 1796 гэтая губернія была аб'яднаная з Віцебскай пад назвай Беларосія, але ў 1802 зноўку падзеленая. Яе межамі зьяўляюцца Віцебская, Смаленская, Чарнігаўская і Менская губерніі; плошча складае 868 квадратных міль, на якіх зараз жыве каля міліёна чалавек, такім чынам атрымліваецца 1152 на квадратную мілю. Адносна плошчы яе можна параўнаць з ламбардска-венецыянскім каралеўствам.
    Таксама і гэтая правінцыя, як і Віцебская, зьяўляецца шырокай раўнінай, на якой там-сям сустракаюцца ўзгоркі, што не заслужылі называцца гарамі. Асабліва шмат іх каля Дняпра, дзе можна сустрэць некаторыя сапраўды рамантычныя мясьціны. Глеба значна менш балоцістая і пяшчаная, чым у Віцебску, і больш ўрадлівая, асабліва чым бліжэй да Маларосіі. Галоўная рака - гэта Дняпро, які прыходзіць з Смаленскай губерніі і спачатку абрашае сярэдзіну нашай губерніі, а пасьля закранае яе паўднёва-заходнюю мяжу і пакідае яе пасьля спалучэньня з прыгожай Сошай, якая таксама цячэ з Смаленску. Акрамя Сошы Дняпро ў нашай губерніі прымае яшчэ й адметныя Друць і Бярэзіну, апошняя аднак мае тут толькі вусьце. Азёраў тут значна менш, чым у Віцебску, большая частка ляжыць у паўночна-заходняй частцы, дзе раскінуліся Доўгае, найбольшае за ўсіх, і Сянное. Клімат тут значна мягчэй і прыемней, чым у Віцебску, асабліва на поўдні, на адной шыраце з мясьцінамі, што ляжаць у паўночнай частцы маларасійскай Чарнігаўскай губерніі, дзе выдатна працвітае вырошчваньне садавіны. Наогул тутэйшы клімат, за выключэньнем суворых і доўгіх зім, мала адрозьніваецца ад сярэднэй Нямеччыны. Шматлікія навальніцы ачышчаюць паветра, а вялікія гаі адцягіваюць на сябе найшкодныя выпарэньні.
    Земляробства, асноўны занятак жыхароў, якое пад польскай уладй вялося вельмі неразумна, з часоў расейскага панаваньня ўзнялося значна больш, як і наогул палепшыўся стан краю, што таксама асабліва бачна на прасёлкавых дарогах, якія да таго былі брыдкімі, і па стылю забудовы гарадоў, якія раней былі падобныя да вёсак. Увесь край, з таго часу, як ён належыць Расеі, стаў належным і добра прзначыў кожнаму яго долю, што прадухіліла некаторую колькасьць працэсаў. Карона ўвяла ў сваіх маёнтках сістэму, якую, дзякуючы яе вартасьці, некаторыя шлахцічы пераймаюць у сваіх маёнтках. Там зьбіраюць усе віды збожжа, таксама шмат проса і грэчкі, апошнюю на пяшчаных палях, дзе ніякі іншы від збожжа не расьце; яе ядуць як кашу змешваючы з мукой, і таксама ею добра карміць дамашнюю птушку. Акрамя збожжа, частку якога таксама экспартуюць, асноўнымі таварамі зьяўляюцца лён і канопля, якія тут асабліва добра атрымліваюцца і не ў вадзе, але прасушваюцца на паветры. Там-сям зьбіраюць манну, ці маннік. Звычайную гародніну, мак і хмель і садавіну даюць звычайныя сады, якія мае кожны землеўладальнік. Большая частка садавіны расьце ў паўднёвых, блізкіх да Маларосіі, мясьцінах, асабліва вішні і яблыкі. У гаях, якіх край мае ў такім вялікім дастатку, што шмат карабельнага лесу сплаўляюць уніз па Дняпру для чарнаморскага флоту, можна знайсьці жахлівую колькасьць чарніц і іншых ядомых ягад. Таксама здабываюць поташ. Паляваньне і рыбалоўства даволі прыбытковыя, хаця колькасьць буйной дзічыны ў лясах паменшылася. Затое зайцаў і птушкі маецца дастаткова ў вольных мясьцінах. Лясныя мясьціны маюць добрыя выганы і большае быдла чым не пакрытыя лесам. Коні маленькія; жырную рагатую жывёлу экспартуюць, таксама як у апошні час пачалі акультурваць авец. Коз, сьвіньняў і птушку трымаюць у вялікай колькасьці, а пчалярства, амаль паўсюль лясное, дае воск і мёд для экспарту. З мінералаў найважным зьяўляецца жалеза, якое адліваюць на некаторых прадпрыемствах; таксама няма недастатку ў вапняку.
    Прамысловасьць тут яшчэ пасрэдная; паводле табеля фабрык ад 1822 году мелася толькі 25 фабрыкантаў, сярод якіх некалькі суконных і палатняных фабрык, гарбарняў і шкляных заводаў. Гандаль вядзецца па Дняпру і некаторым іншым судаходным рэкам і зьяўляецца пры такім таваразвароце немалаважным. Большая частка яго знаходзіцца ў руках габрэяў. Сталіца губерніі зьяўляецца адначасова галоўным гандлёвым пляцам. Жыхары па большасьці русіны, зь якіх складаюцца ўсе сяляне, астатнія жыхары, як і ў Віцебску, палякі, якія асабліва складаюць шляхту, вялікаросы, немцы і габрэі, таксама маюцца цыгене ў невялікай колькасьці.
    Губернія падзяляецца на наступныя 12 уездаў: Магілёўскі, Сянной, Аршанскі, Чавускі, Мсьціслаўскі, Чэрыкаўскі, Рагачоўскі, Беліцкі, Стара-Быхаўскі, Копысьскі, Бабіновіцскі і Клімавіцкі.

    Магілёў, сталіца, што ляжыць на Дняпры ў прыгожым, добра складзеным месцы, мае шырокія брукаваныя вуліцы, у цэнтры васьмівугольны, агульнадаступны пляц, які аточаны мураванымі будынкамі, стары замак на пагорку, 16 цэркваў, сярод якіх цудоўная Ёзафаўская царква з прыгожым порцікам, 4 манастыры, гімназію, духоўную семінарыю, біблейскае таварыства, 2100 дамоў і 16000 эыхароў, сярод якіх шматлікія і часткова багатыя габрэі. Засаджаны дрэвамі праменад, які пры добрым надвор'і часта наведваюць, вядзе вакол усяго гораду, і зь яго адчыняецца адзін з найчароўнейшых відаў на дняпроўскую даліну. Кафейні, карчмы і кабакі маюцца ў Магілёве надмерна і наогул на трох тыднявых рынках пануе ажыўлены рух. Магілёў таксама зьяўляецца рэзыдэнцыяй дзьвух біскупаў, грэцкага і каталіцкага, якія абодва жывуць у прыгожых будынках, і мае гарбарні, якія пастаўляюць сафьян і падэшвы, сярод яго майстроў шмат слесараў і збройнікаў, і мае істотны гандаль, часткова ў напрамку балтыйскіх партоў, часткова ў Адэсу. Былы езуіцкі калегіюм мае добра зарэкамендавалыя навучальныя ўстановы. Жыхары прадмесьцяў вядуць істотную садоўніцтва, і горад аточаны шматлікімі фруктовымі садамі. Тут 23 ліпеня 1812 французы разьбілі рускіх пад кіраўніцтвам Баграціёна. У 4/7 мілях ад Магілёва, у вельмі рамантычнай мясцовасьці, ляжыць элегантны парк аднаго багатага шляхтіца па прозвішчу Янчын, дзе прыгожыя павільёны зьмяняюцца гротамі і каскадамі, і дзе стаіць пабудаваны ў старым стылі цудоўны рыцарскі замак. У 1780 годзе імператрыца Кацярына ІІ мела ў Магілёве сустрэчу з імператарам Ёзафам ІІ.

2 комментария:

  1. Наконт "замка" Янчына, што стаяў у Прапойску:
    "В 1776 году князь решил построить на Замковой горе новый дворец. Это
    был двухэтажный деревянный особняк, обмазанный глиной. Сегодня от него
    остались только упоминания в летописях да приусадебный дом, который
    был соединен с дворцом перекидным мостом, вдоль которого были
    построены парковые ансамбли. Парк отличался сложной водной системой,
    которая обеспечивала работу мельницы."
    "Пропойск после смерти Голицына достался Дмитрию Янчину, сыну
    откупщика, оставившему ему миллионы. Он был человеком образованным,
    культурным, любил искусство и от этой любви частенько закатывал в
    имении балы. На кутежи к нему съезжались гости со всей Российской
    империи. Пиры и обеды пользовались большой популярностью и громкой
    известностью.
    Миллионное состояние быстро улетучилось, и Янчин умер в бедности на
    соломе. Замок же после разорения хозяина долгое время оставался
    бесхозным. Его остатки окончательно растащили местные жители в 1938
    году. Вот так пропили Пропойский замок."

    цалкам пачытаць можна тут: http://news.21.by/2009/07/29/319668.html

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Анонимный18.03.2015, 14:22

      "Пусть не Димитрий ты Донской,
      И не Димитрий Самозванец,
      Но ты Димитрий Пропойской -
      Словом, пьяница из пьяниц"
      - напісаў Янчыну адзін паэт-сабутыльнік вершык, і атрымаў ад яго ў падарунак вёску.

      Удалить