20.10.2013

Neueste länder-und völkerkunde

"Neueste länder-und völkerkunde: Ein geographisches lesebuch für alle stände", 3 Том, Ваймар 1807.
Зараз пачынаем ужо больш падрабязныя апісаньні. Цікавы статыстычныя звесткі пра губерню і горад на пачатку 19 ст.

Хутка дадам астатнія, што выкладзеныя на фэйсбуке.
32. Магілёўская губернія.

Магілёўская ці Могилёвская губернія таксама зьяўляецца часткай Бела-Русі і знаходзіцца ў сярэдняй частцы Расеі, паміж губернатарствамі Віцебск, Смаленск, Арол, Чарнігаў і Менск. - Плошча складае 867 кв. міль і колькасьць насельніцтва дасягае 663.000 душ. - Клімат умераны і здаровы. Зямля плоская, без гор, толькі перасечаная ўзгоркамі. - Найадметнай ракой гэтай зямлі зьяўляецца судаходны Дняпро з яго прытокамі: Друць, Соша, Проня, Вохра, Вайчоса, Асетр, Бяседа, Іпуць, Воша, Рэзда і г.д. разам з іншымі маленькімі рачулкамі. Сярод азёр найбольш значнае - Сянной. Аднак зямля менш багністая, чым раней апісаная Віцебская губернія; таксама й глеба цалкам прыемная, ураджайная. Найадметнымі прадуктамі зьяўляюцца: збожжа, канопля і лён, якія здабываюцца з лішкам; таксама шмат драўніны. Жывёлагадоўля, асабліва буйнарагатай жывёлы, значная; маюцца таксама рыбы і дзіч, а з мінералаў асабліва вапна і жалеза. - Найбольшую частку насельніцтва складаюць палякі; потым йдуць расейцы, габрэі і іншыя чужынцы. - Галоўны занятак жыхароў сельская гаспадарка і жывёлагадоўля. Прамысловасьць амаль адсутнічае. Акрамя гарбарняў, шкляных і металургічных прадпрыемстваў, няма ніякіх фабрык. Гандаль сельскагаспадарчай прадукцыяй нельга назваць нязначным.

Гэтая губернія цяпер зноўку, як калісь, падзяляецца на наступныя 12 крэсаў: Магілёў, Сянной, Бабіновіч, Копысь, Орша, Чаусы, Мсьціслаўл, Старой-Быхаў, Чэрыкаў, Клімавіч, Рагачоў і Беліцы.

Найпрыкметныя мясьціны:

Магілёў (Могилев) - старая сталіца губерніі на правым беразе Дняпра (48° 4' УШ 53° 54' ПД), 108 міль ад Пецярбурга; рэзыдэнцыя грэцкага і каталіцкага арцыбіскупаў, і гэнерала езуітаў; мае 2003 па большасьці драўляных дамоў (зь якіх 225 належаць габрэйскім сем'ям), прыгожа забудаваны васьмівугольны рыначны пляц, мураваны 2-х павярховы гандлёвы дом, 16 грэцкіх цэркваў, 2 кляштары і 1 семінарыю, 2 каталіцкіх кляштары, 1 езуіцкі калегіюм, 1 люцеранскі малельны дом, 2 сынагогі, мноства школ і прыкладна 12500 жыхароў, якія займаюцца разнастаўнымі рамёствамі і значным гандлем, часткова на экспарт. Тут маецца шмат гарбароў, і таксама слесараў, збройнікаў і г.д...





Комментариев нет:

Отправить комментарий