20.10.2013

Reales Staats-Zeitungs- und Conversations-Lexicon

"Reales Staats-Zeitungs- und Conversations-Lexicon", Ляйпцыг 1715
Зноўку кароткае апісаньне горада.
Цікава, што ў выданьні гэтага лексікону 1739 году, "маскавіцкая мяжа" і "бой паміж швэдамі і маскавітамі" ужо замененыя на "рускую мяжу" і "бой паміж швэдамі і рускімі". Атрымліваецца, што тэрміны "Расея" і "рускія" для эўрапейцаў узніклі паміж 1715 і 1739 гадамі.

Магілёў, вялікі і шматлюдны горад на Дняпры ў Літве, у Мсьціслаўскім ваяводстве, на маскавіцкай мяжы, быў у 1708 разрабаваны і спалены маскавітамі. Паблізу адтуль, пры Голоўчыне 14.07.1708 адбыўся бой паміж тымі швэдамі і маскавітамі, у якім швэды ўтрымалі поле.

Комментариев нет:

Отправить комментарий