02.09.2016

Магілёў ХІХ ст. вачыма габрэйскай дзяўчынкі ч.4

Заканчэньне апавяданьня пра жыцьцё ў Магілёве (1876-1881 гг.) вачыма габрэйскай дзяўчынкі Іты, дачкі равіна, што жыла ў нашым горадзе са сваіх 7 да 12 год.

Першую частку можна прачытаць > ТУТ.
А другую вось > ТУТ
А трэцюю > ТУТ


Заканчэньне

Паездка майго дзядзі ў Ерусалім
    Турэцка-Расейская вайна скончылася, і мой дзядзя Залман Лурыя, які прыняў на сябе забесьпячэньне патрэбаў рускага войска ў харчаваньні і адзеньні, зарабіў шмат грошай і даў зарок наведаць Зямлю Ізраіля. Калі яму быў яшчэ толькі год, бацькі прывозілі яго ў Зямлю Ізраіля, і калі ён вырас, яго душа заўсёды імкнулася наведаць Ерусалім, і ў рэшце рэшт трапіў туды. Ён заставаўся ў Зямлі некалькі месяцаў, і калі з мірам вярнуўся ў Магілёў да дому і сямьі, то перадаў нам прывітаньне ад нашага таты, які ў той час жыў у Ерусаліме, і чакаў нас з нецярпеньнем.
    Гэтыя словы дзядзі вельмі паўплывалі на дух маёй маці і далі ёй моцы перабароць усё непрывабнасьці, што хаваў у сябе пераезд маладой сямьі ў Ерусалім. У рэшце рэшт яна вырашыла пакінуць горад свайго нараджэньня, дзе ўсе былі вельмі дарагія ёй, і ёй цяжка было думаць пра раставаньне зь імі і пра такі далёкі шлях.



Габрэі каля Мура Плачу ў Ерусаліме, 1880 г.

Гранат Зямлі Ізраіля
    Калі мой дзядзя п. Залман Лурыя вярнуўся з Зямлі Ізраіля, ён прывёз шмат рэчаў на памяць пра Ерусалім. Сярод тых рэчаў быў таксама вялікі і прыгожы гранат, і ён упрыгожыў ім стол у зале, і кожнаму, хто прыходзіў наведаць яго пасьля прыезду з Зямлі Ізраіля, ён паказваў гэты радуючы вочы гранат, і кожны дакранаўся рукамі да гэтага прыгожага плоду. І ці магу я забыць, як жудасна раззлаваўся дзядзя, калі гранат разламіўся ў руках аднаго з тых, што трымалі яго, і ўпаў на зямлю, і ўсе яго бліскучыя чырвоныя зернейкі рассыпаліся разам з кавалачкамі скуры па ўсёй падлозе пакоя, і ўвесь гэты прыгожы сувэнір зьнік у адно імгнеьне. Мой дзядзя аплакваў яго як разбурэньне Ерусаліма.

Мая маці і пасланцы з Ерусаліма
    Слова Ерусалім не было для нас чужым, бо ўсе пасланцы, якія прыбывалі з Ерусаліма ў Магілёў, спыняліся ў нашым доме, і мая маці дапамагала ім зьбіраць грошы для кассы рабі Мэіра Бааль аНэс, яна хадзіла з адной са сваіх сябровак па дамам багатых людзей, якія давалі свае ахвяраваньні шчодрай рукой. І яшчэ засталося ў маёй памяці, калі мая маці вярталася з абыходу па гораду і рабіла падлік, што багачы давалі ёй 5, 10, 15 рублёў, якія тады лічыліся значным ахвяраваньнем, і ў выніку каля 500 рублёй для пасланца з Ерусаліма, гэта было вялікім капіталам.
    Аднойчы прыйшла таксама жанчына ў якасьці пасланца, яе звалі Хана Новардыкерн. Яна была мачыхай д-ра Авраама Гаркаві (Авраам Эліягу Гаркаві (17.10.1839 Навагрудак – 15.03.1919 Петраград) – сапраўдны стацкі саветнік Расейскай Імпэрыі, усходазнаўца і гебраіст. Удзельнік шматлікіх навуковых суполак, аўтар арыткулаў Габрэйскай энцыклапедыі і Энцыклапедычнага слоўніка Брокгаўза і Эфрона. Габай Вялікай харальнай сінагогі С-т Пецярбурга) і жыла ў Ерусаліме зь яго айцом, і яна асабіста прыбыла ў якасьці пасланца, і таксама ёй вельмі дапамагла мая маці. Яна распавяла нам шмат пра жыцьцё ў Ізраілі. Мы з захапленьнем глядзелі на ерусалімскую вопратку, на яе голеныя валасы, на хустку на яе галаве і нагавіцы, што былі даўжынёй у локаць з паловай на кожнай наге і выходзілі за край сукенкі.

Падрыхтоўка да пераезду
    У той час пачаўся абмен лістамі паміж маімі татам і маці на тэму таго, што трэба падрыхтаваць вопратку для яе і нас, і з гэтай нагоды перашыць сукенкі па ерусалімскаму густу, бо тамашняе адзенне адрозьнівалася ад эўрапейскіх строяў. Прыкладна два месяцы правяла швачка ў нашым доме, пакуль скончыла перашываць усё для нас. Мы, дзеці, радаваліся кожнай новай рэчы, якую рыхтавалі для нас. Усё адзеньне, якое нам зрабілі, было з чыстай воўны. Паводле таго, што пісаў мой тата, у той час у Зямлі Ізраіля панавала малярыя, і адзіным выратаваньнем было, насіць ваўняную вопратку. Ён тлумачыў, каб мы прывезьлі выхавальніцу габрэйку, якая першы час будзе вучыць нас чужой мове і выхоўваць, але ў той час яшчэ не хапала любові да Зямлі Ізраіля, і немагчыма было тады знайсьці жанчыну, якая хацела б прынесьці ахвяру падобную гэткаму пераезду; і нам не заставалася іншага выбару, як узяць сабе гувернанткай рускую хрысьціянку, якая прагла душой памаліцца на магіле Йешу ў Ерусаліме. Яна атрымала стала няняй для майго маленькага брата, якому быў год з паловай, і была вельмі адданай майму брату і нам, дзяўчынкам.

Расставаньне
    Вельмі цяжка было маёй маці расставацца з родным горадам, з адзіным братам і трымя сёстрамі, з сямьёй і з шматлікімі вернымі сяброўкамі. У параўнаньні з гэтым мы, дзеці, былі вясёлыя і радасныя, таму што вось мы мелі магчымасьць у першыню ў жыцьці адправіцца ў падарожжа на цягніку і карабле, і ўбачыць гарады і краіны, і таксама вялікае мора. У Зямлі Ізраіля мы будзем есьці вінаград, гранаты, міндаль і разынкі, якіх у Ізраілі мноства паводле словаў дзядзі, які распавядаў нам пра гэта па вяртаньні адтуль.
    Недзе на працягу тыдня дзьверы не замыкаліся. З ранку да вечара прыходзілі людзі, жанчыны і дзеці. Адны прасілі нас памаліцца за іх на сьвятых месцах, іншыя, каб прыслалі ім чырвоных нітак, якімі абмотвалі магілу нашай прамаці Рахелі (абмотвалі ніткай надмагільле, каб такім чынам далучыць хворага, які носіць гэтую нітку, да заслугаў прамаці Рахелі, чым паспрыяць яго вылячэньню), прыкмета хворым на краснуху і шкарлятыну, яе павязваюць вакол шыі хворых ці на руку, каб паскорыць вылячэньне. Прасілі таксама прыслаць ім зямлю з Маслічнай гары, бо калі яны на ўдастояцца быць пахаванымі на Маслічнай гары ў Зямьлі Ізраіля, па меншай меры яны пакладуць трошкі зямлі адтуль на свае магілы ў дыяспары. Шмат было разнастайных просьбаў, якія мая маці абяцала выканаць, і выканала іх таксама.


Каля магілы прамацеры Рахелі

Расставаньне з Грунай, – гісторыя з забітым
    Цяжка, цяжка было мне раставацца з дачкой маёй цёткі Грунай, якая была мне выхавацельніцай у часы майго жыцьця ў доме маёй бабулі да таго, як мае бацькі пераехалі ў Магілёў. Я была вельмі прывязаная да яе, і не забудуцца з маёй памяці яе вялікія клопаты пра мяне, калі аднойчы быў забіты паліцэйскі, і я выпадкова бачыла забітага праз акно ў пакоі паліцыі. Усё было так: злодзеі ўвайшлі ў нейкі дом дзеля рабунку пасьля поўначы, а той паліцэйскі стаяў на пасту. І калі ён убачыў іх і хацеў перашкодзіць іх плянам, яны забілі яго на тым месцы і кінулі яго цела ў яму са сьмецьцем. Наступным ранкам забітага прнесьлі ў паліцыю, якая была ў нашым двары, і ў мяне была магчымасьць бачыць раны на яго галаве і твары і пятна яго выцекшай крыві, і абрыўкі паперы, якімі былі прыкрытыя яго раны. Увесь горад стаяў на вушах, і хаўтуры былі зробленыя з вялікай урачыстасьцю. Усе высокія чыновнікі несьлі дамавіну па чарзе, а вайсковы хор праводзіў забітага з песьнямі да могілкаў. Я таксама ішла за хаўтурамі, але праз нейкі час мяне прымусілі вярнуцца да дому, бо вялікі быў мой жах з-за твара нябожчыка, які стаяў перад маімі вачыма і вылішаў мяне пакою па начах; і тая Груна брала мяне ў свой ложак і супакойвала маю душу, пакуль мне не стала лепей.

Мой дзядзя рав Фрыдман
    Спачатку з намі разьвітацца прыйшлі дзядзі і цёці з Ружанаў і таксама блізкія з іншых гарадоў, і нават мая карміліца, якая засталася на ролі пакаёўкі пасля таго, як выгадавала мяне, і калі мы пераехалі жыць у Магілёве, яна засталася ў маёй бабулі Гінды ў якасьці прыслугі. Яна была дарагім чалавекам і была адданая нашай сямьі да самой старасьці.
    Прыйшоў таксама мой дзядзя рав Давід Карлінэр, таксама вядомы як гаон Давід Фрыдман. Гэты дзядзя, якога я ўдастоілася ведаць, быў чалавекам невысокім, хударлявым і тонкім, ён апранаўся ў кафтан з чорнага атласу і апаясваўся доўгім чорным пасам, які ён часам павязваў вакол таліі. Лад яго жыцьця, пра які я ведаю з яго знаходжаньня ў нашым доме на працягу тыдня, быў наступны: ён сілкаваўся толькі пьючы малако, некалькі стаканаў штодзень, з сухарамі. Увесь дзень ён вучыў Тору, а ноччу спаў на кожанай канапе без аніякай падушкі. Ён падымаўся апоўначы і паглыбляўся ў малітву Тыкун-хацот сідзючы на падлозе, дзеля аплакваньня зьнішчэньня Храма і дзеля малітвы, каб аШэм аднавіў славу нашага народу і славу сьвятога горада Ерусаліма, як у былыя часы.
    Я любіла гуляць у кожаныя мячыкі, падкідваць іх дагары і лавіць, калі яны падаюць. Асабліва мне хацелася гуляць у Шабат, калі я была на канікулах, але маці не давала мне гуляць у мяч па Шабатам. Цяпер у мяне была магчымасьць спытаць у майго дзядзі рава Давіда Фрыдмана пра гэта, і ён дазволіў мне. У той час маёй радасьці не было межаў, і я была вельмі вельмі ўдзячная яму за яго прысуд.



Падарожжа і фурманка
    У тыя гады ў нашых мясьцінах яшчэ не было чыгункі, і таксама немагчыма было знайсьці вялікага возу, які быў бы ў стане зьмясіць на сабе ўсю сямью з сямі чалавек. Таму мы арэндавалі нешта накшталт фурманкі, што называлася “бойд”, і на ім можна было разьмясіць усіх разам з нашымі падушкамі і яшчыкамі, і мноствам нашых пажыткаў, разам з ежай і напоямі, якіх мы падрыхтавалі ў мностве. І ўсё гэта цягнулі два коні. Як я казала, тады не засталося нават немаўляткі ў калысцы, хто не пайшоў бы праводзіць нас да станцыі, што знаходзілася ў дзьвух гадзінах ад гораду, і некалькі гадзін цягнулася чарада тых, хто нас праводзіў. Сярод праваджаючых, на цудоўных фурманках былі прадстаўнікі сямей Цукерман, Этлінгер, Сімховіч, Ратнэр, Шор, Эйдэльман, Эйдэльсон, Гаркаві, Гурвіц і іншыя, і іншыя.
    Нарэшце надыйшоў час, калі мы павінны былі разьвітацца з усёй нашай дарагой сямьёй, з сябрамі і сяброўкамі, знаёмымі і знаёмкамі, і сьлёзы і енк не спыняліся, пакуль наш “бойд” не аддаліўся па ціху ад усіх, хто быў нам дораг доўгія годы.



Мая маці Хайя Цыпора, спачывай з мірам, (зьлева)
Мая сястра Сара Рохэль (справа)
і я (па цэнтру) перад нашым ад’ездам у Зямлю Ізраіля




Іта Еліна/Пінэс з мужам Давідам у Ерусаліме

Комментариев нет:

Отправить комментарий