Працяг пераклада ўспамінаў пра жыцьцё ў Магілёве (1876-1881 гг.) вачыма габрэйскай дзяўчынкі Іты, дачкі равіна, што жыла ў нашым горадзе са сваіх 7 да 12 год.
Першую частку можна прачытаць > ТУТ.
Працяг
***
Актывістка Груна і яе брат нігіліст
Наш дом быў вельмі вялікі, 2х павярховы, і стаяў паміж дзьвума галоўнымі дарогамі горада. На першым паверсе жыў начальнік паліцыі і яго сямья. Там знаходзіліся таксама памяшканьні паліцыі. На ніжнім паверсе з аднаго боку была турма, а з другога боку кватэра маёй бабулі і сям’і дзядзі Йосафа Цукермана, гэта мая цётушка і яе дзьве дарослыя дачкі, Груна і Цыпора. Першая, гэта тая, што была маёй выхавальніцай, і яна сдавала ў арэнду кватэры і займалася часткай прыбытку ад кватэр, што належылі чатыром яе сёстрам, дочкам майго дзядулі Шмар’і Лурыя, вечнай памяці, сярод якіх была і мая маці. Паколькі мая маці і іншыя цётушкі жылі ў іншых гарадах, Груна арганізоўвала таксама найлепшым чынам перасылку часткі грошай, што належыла кожнай з іх. Яна была дарадчыкам і папячыцелем сямей Лурыя і Цукерман. У яе было некалькі братоў, але я бачыла толькі аднаго, Эліэзэра Цукермана (артыкул пра яго ў адной з габрэйскіх газэт пачатка ХХ ст. можна пачытаць па спасылцы: Першыя габрэйскія сацыялісты), першага нігіліста ў сямьі, які быў рэдактарам нігілістычнай газэты ў Пецярбурзе, а калі ўлады знайшлі тыпаграфію і яго людзей, ён быў адным з тых, каго саслалі ў Сібір.
Я памятаю той жах, які напаў на ўсю сямью, якая ня магла паверыць, што наогул можна чытаць падобныя тэксты: нігіліст у высакароднай сямьі! Якой няшчаснай была ўся сямья з-за плямы, якой запятналі яе. Яны не зьбіралі грошы каб вызваліць свайго сына з сібірскага пекла. А ў адзін сьветлы дзень Эліэзэр Цукерман вярнуўся ў бацькоўскі дом. Але яго знаходжаньне ў доме бацькоў не працягнулася доўга, час патрабаваў тады ад нігілістаў вялікай працы, і яны выцягнулі яго зноўку дзеля “сьвятой працы”, да якой яго душа была прывязаная ўзьнёслай у яго вачах ідэяй ратаваньня рускага народу ад рабства і перамогі над дэспатычнай дзяржавай. І ён быў адной з першых ахвяраў, якія трапілі пад скіпетр уладаў (пра гэта ўзгадвае Вера Фінгер у сваёй кнізе Die Nacht um Russland). Хвароба нігілізму хутка распаўсюджвалася па ўсім бульварам пакутнікаў. І іскра прайшла па ўсім семьям арыстакратыі, і шмат маладых хлопцаў ды дзяўчын раптам пакінулі бацькоўскія хаты і ўцяклі ў сталічны горад Пецярбург, у якім знаходзілася гняздо нігілістаў, ўсе клопаты якіх складаліся ў тым, як навесьці гібель на цара і яго сямью.
Праз тры гады, што я была ў доме маёй бабулі разам з сям’ёй нашага дзядзі Цукермана, прыехала мая маці з маёй сястрой Маргаліт (цяпер Маргаліт Мэюхас), якая была малодшая за мяне на тры з паловай года.
9 ава ў доме маёй бабулі
Дзень 9 ава (Дзень смутку па разбуранаму ерусалімскаму Храму і ўсім няшчасьцям габрэйскага народу) ў доме маёй бабулі з яе кінот (Жалобныя вершы, якія чытаюць 9 Ава), плачамі і енкамі, я не магу забыць. Я заўсёды хацела параўнаць яго з 9 ава, што ў Ерусаліме каля Мура плачу, хаця я і была там некалькі разоў, у мяне не атрымалася; бо пачуцьці, якія я адчувала, калі была дзяўчынкай, калі я бачыла маю старую бабулю і сямью, што сядзелі на падлозе на маленькіх падушках, а перад імі стул з маленькай сьвечкай, каб асьвятляць тэкст кінот, і ў пакоі цемра і змрок, і ўсе аплакваюць руіны Ерусаліма і Храма – гэтыя пачуцьці былі зусім іншыя за тыя, што я адчувала, калі была на 9 ава тут.
Падарункі цётушкінай дачкі
Я не бедавала ў дні майго дзяцінства. Добра і прыгожа было ў бацькоўскім доме ў Ружанах, калі я была яшчэ маленькай дзяўчынкай, і пасьля ў маёй бабулі Ханы Лурыя і цётушкінай дачкі Груны Цукерман, якая была мне другой маці, пакуль мае бацькі не прыбылі ў Магілёў. Мне вельмі больна, што я не захавала яе падарункаў, тых што ў кнігах і тых што былі напісаныя ад рукі мне на памяць, у вершах і ў прозе, на рускай мове ў кнізе з прыгожым пераплётам. Я не глядзела за імі, хаця павінна была захоўваць падобную каштоўную памяць, і згубіла іх праз некалькі год, калі мы ўжо былі ў Ерусаліме. Адна-дзьве песьні яшчэ захаваліся ў маёй памяці, і вось яны:
Ида, Ида, ты уедешь в далёкие страны. Но я долго не забуду, как любила я тебя.
Мае бацькі і сястра ў Магілёве
Неўзабаве пасьля заручынаў цётушкінай дачкі мае бацькі з сястрой Маргаліт прыбылі ў Магілёў, каб пасяліцца ў ім. Дзьве мае сястры, Сара Рохэль і Нэхама, засталіся яшчэ ў Ружанах у бабулі Гінды, татавай маці, пакуль маці не наладзіць жыцьцё ў горадзе Магілёве. У доме, чвэрць якога належыла ёй паводле запавету, нам вылучылі прыгожую і прасторную кватэру, і мая бабуля Хана цяпер жыла разам з намі. Наша кватэра была на другім паверсе, уваход быў са двара, і калі нам трэба было падымацца ў нашу кватэру, мы кожны раз мусілі праходзіць перад вокнамі турмы, што была на першым паверсе. І кожны раз можна было праз акно і краты бачыць вязьняў, што сядзелі там за лёгкія злачынствы.
Наша дапамога вязьням
Калі мы з сястрой Маргаліт былі яшчэ маленькія мы заўсёды былі гатовыя дапамагаць вязьням, набываць ім цыгарэты, бублікі, садавіну і розныя іншыя рэчы, і ўсе гэтыя набыткі мы перадавалі ім праз краты сваімі маленькікі ручкамі, якія маглі праціснуцца туды. Але не доўга доўжылася наша дапамога, якую мы сумленна аказвалі вязьням, бо ў другой палове нашага двара жыў начальнік паліцыі са сваёй сямьёй, і праз пэўны час, калі мы перадавалі нашыя набыткі вязьням, ён прайшоў па двару і заўважыў наш учынак, які мы рабілі супраць закону, і калі б мы не былі настолькі маленькага ўзросту, то дакладна былі б пакараныя. Ён паслаў паклікаць нашу маці і папрасіў яе з гэтага дню і далей сачыць за намі, каб мы не парушалі закон адносна вязьняў. Канечне нашы дзіцячыя сэрцы вельмі вельмі пакутвалі ад гэтай забароны, і на гэтым спыніліся нашыя кантакты з вязьнямі.
Нараджэньне маёй сястры і васкавыя сьвечы да Йом Кіпура
Адносна маёй сястры Маргаліт, узгаданай вышэй, я дагэтуль памятаю яе народзіны ў пост Гедальі 5633 году (6.10.1872). Мая цяжарная маці жыла тады ў доме дзядзі Йосафа Пінса; бо з-за хваробы дзядулі Ноаха Пінса яна павінна была пакінуць свой дом, пакуль ён не акрыяе. І я таксама памятаю, як напярэдні Йом Кіпура (Дзень Адкупленьня – сьвяточны пост на 10-ы дзень пасьля габрэйскага Новага Году) ў пакоі, дзе знаходзілася мая маці, паставілі дзьве велізарныя сьвячы з воску, якія ўсталявалі там пасярод кавалка гліны, які знаходзіўся пасярод вялікай міскі поўнай вады, і яны гарэлі больш за 24 гадзіны. Уся гэтая сцэна стаіць перад маімі вачамі, нібыта я бачу яе зараз.
А мой дзядуля, вечнай памяці, так і не акрыяў тады пакуль не памёр у хуткім часе пасьля таго.
Дачка начальніка паліцыі і яе пакараньне
У начальніка паліцыі была вялікая сямья. Старэйшая дачка была прыгожая і какетлівая. Добрых якасьцей у яе не было, у прыватнасьці таму, што яна ненавідзела габрэяў і габрэяк, што прыходзілі ў наш дом. Яна брала гумовы шланг, падключала да крану з вадой і палівала вадой тых, хто трапляўся ёй пад руку. Калі яна бачыла, што мы, дзяўчыны, апранаем строі Малой Расеі, якія былі тады ў модзе, то яна была адной з першых, хто здымаў з сябе гэтыя строі, бо яна не жадала быць падобнай да нас па адзеньню. Акрамя гэтага ёй спадабалася ўводзіць нас у грэх, у прыватнасьці ў Шабат. Аднойчы яна папрасіла мяне ў Шабат зайсьці ў прасавальны пакой, што знаходзіўся на нашым двары, і дала мне ў руку гарачы прас. У той момант я забылася, што сёньня Шабат, але калі тая пачала сьмяяцца з граха, які яна прымусіла мяне зрабіць, я зразумела, што нарабіла, і плакала, пакуль не прыйшла яе маці і не ўбачыла, што зрабіла мне яе дачка. Пасьля ўсіх пакутаў, што яна рабіла нам, яе бацькам надакучыла вечна слухаць нашы скаргі, і яны паслалі яе ў пансыён гімназыі, а мы радаваліся гэтаму, бо ведалі, што немагчыма было пакараць яе большай карай, чым адаслаць яе ў пансыён. Бо перад усім яна павінна была апранацца ў простае адзеньне і ў чаравікі на нізкіх абцасах, і я памятаю нашу радасьць, калі мы бачылі яе сярод вучаніц пансыёна падчас іх шпацыру па вуліцы, а мы крычалі з акна яе імя, бо жадалі, каб яна адчувала, што бы сочым за ёй.
Танец і антысемітызм
У школе, якую я наведвала, я адчувала нянавісьць вучаніц хрысьціянак да габрэяў, і ў прыватнасьці ў дзень урока танцаў, гэта пяты дзень усяго тыдню. Настаўніца танцаў узяла мяне сярод вучаніц больш высокіх клясаў, і гэтага не маглі сьцярпець. Яны заўсёды імкнуліся даносіць на мяне, але ўсе іх даносы не прынесьлі ім карысьці, бо настаўніца ведала іх злыя намеры, і ім на злосьць і гнеў я была сярод першых танцорак. У нас было асобнае адзеньне для танцаў і для школы. У школе мы насілі карычневую сукенку з хлопку, чорны фартух і белыя каўнеры; і гэты ўзор і колер мела таксама адзеньне для танцаў, але яно было з больш каштоўнай тканіны. Каўнеры вучаніцы прышывалі самі, і тая, што мела посьпех у шыцьці, атрымлівала падарунак ад дырэктрысы, а гэта было стымулам для вучаніц, якія хацелі дасягнуць посьпеху ў шыцьці і рукадзельлі.
Мае сімпатыі і іх процілегласьці
Мы любілі не ўсіх нашых настаўнікаў і настаўніц. У асаблівасьці мы не любілі настаўніцу геаграфіі і нашу настаўніцу матэматыкі. Абодва гэтыя прадметы не былі асабліва любімыя сярод нас, і я заўсёды атрымлівала выракі.
Што я любіла больш за ўсё, гэта дапамагаць пакаёўцы ў хатніх справах, танцаваць, займацца гімнастыкай, рукадзельнічаць і чытаць кнігі, у прыватнасьці Рабінзона Круза, Дон Кіхота і Тысяча і адну ноч. Падчас я здабывала кнігі, што не падыходзілі да майго ўзросту, і атрымлівала за гэта вырак ад бацькоў, і доўгі час я не парушала іх словаў. Але з таго часу, як мяне ўзялі на пьесу “Рэвізор” і на опэру “Русалка”, я пачала чытаць пьесы: Рамэо і Джульету Шэкспіра, Аіду і яшчэ, у якіх я нічога не разумела, але любіла трагедыю, што адбывалася ў гэтых опэрах. Трагедыю жыцьця і каханьня!
Да генеральскага дому
Аднойчы мы з маці ехалі па масту, што над Дняпром, у час, калі зімовыя фурманкі стаялі адна ля адной. У адной з фурманак сядзела жонка генерала, аднаго з высокіх чыноў войска, з сямьёй. Калі наша фурманка прыблізілася да іх, гэтая генеральская жонка папрасіла маю маці, каб яна дазволіла мне перайсці ў іх фурманку, таму што яна хацела ўзяць мяне ў свой дом. Паколькі падобная просьба лічылася вялікім гонарам, маці пагадзілася. І пакуль я была ў доме генерала мяне ганаравалі разнастайнымі цукеркамі, шматлікімі ласункамі і падарункамі. І па ўсяму гораду Магілёву хадзілі чуткі пра гонар, які атрымала мая маці праз мяне.
Мой тата і студэнты ў Магілёве
Дні знаходжаньня майго таты ў Магілёве былі не доўгія, бо ён быў выкліканы ў Лондан, каб атрымаць службу дэлегата ў камітэце місыі міністра Мошэ Монтэфіоры ў Ерусаліме.
З таго кароткага часу, што мой тата, вечнай памяці, жыў з намі ў Магілёве, у маёй памяці засталіся вечары, у якія студэнты гімназісты з высакародных сямей зьбіраліся і слухалі з вялікай увагай словы майго таты на гутарках, падчас якіх ён размаўляў зь імі да поўначы. Бывала яны самі ставілі самавар, калі наша пакаёўка ўжо спала сном праведнікаў. Яны хацелі слухаць Тору таты. Бо ён быў для ніх не толькі выкладчыкам, але таксама і настаўнікам, і даваў ім добрыя парады ў час, калі пачаўся рух нігілістаў, і шмат хто з моладзі далучыўся да іх, а іх бацькі пакутвалі праз гэта. Шмат зь іх слухалі парады майго таты і ўбіралі рукі падалей ад іх руху.
Прызначэньне майго таты на службу ў Ерусаліме
Падставай для запрашэньня майго таты ў Лондан было тое, што д-р Ашэр прачытаў у газэце “аЛеванон”, якую выдаваў тады Йехіэль Брыль, артыкулы майго таты, якія ён пісаў там пра любоў да Зямлі Ізраіля, і таксама яго кнігу “Ялдэй рухі” (Дзеці майго духу), якую ён склаў яшчэ ў маладыя годы. Гэты д-р Ашэр, пад уплывам вядомага “магіда” Цві Дайенава, паведаміў свае думкі агульнаму камітэту місыі Монтэфіоры, што гэты юнак, з яго мудрасьцю і ведамі, зьяўляецца чалавекам, які пасуе, каб яго паслалі ў Зямлю Ізраіля і перадалі ў яго рукі кіраўніцтва над усімі рэчамі, якія патрэбныя камітэту місыі Монтэфіоры для выплат працоўным.
Пра заняткі майго таты і пра яго адданасьць і ўсе беды, і лаянкі, і подласьці, ад якіх ён пакутваў у Ерусаліме, я распавяду ў наступных главах. А цяпер мне трэба працягнуць мае ўспаміны з дыяспары.
Два разы мой тата езьдзіў у Лондан, і камітэт прымаў яго з павагай і ветлівасьцю, а калі ён вярнуўся ў Магілёў, то застаўся з намі на некалькі месяцаў і пачаў рыхтавацца да паездкі ў Ерусалім.
І два гады мы чакалі, пакуль ён выклікаў сваю сямью ў Ерусалім. Тыя два гады былі падобныя нам да дзесяткі год.
Працы маёй маці і бабулі
Калі я вярталася са школы ў зімовыя дні, я знаходзіла маю маці і бабулю сідзячымі разам, і кожная за сваёй працай. У маці, якая мяла белую тканіну, каб тая зрабілася белай і тонкай, былі навалачкі і прасьціны, якімі тады пакрывалі ложкі дзеля прыгажосьці. Аднойчы маці распавяла мне, што калі яна жыла ў Ружанах, то шыла цэлыя покрывы для ложкаў. І вось убачыў іх сваяк Фрыдленскі з Навагрудку, і яны яму вельмі спадабаліся. Маці аддала іх прадаўцу за 200 рублёў, а грошы пасьвяціла ў лякарню і Талмуд-Тору, якую сямья Пінс падтрымлівала за свой конт.
Часам бабуля Хана сядзела са сваёй кнігай “Цэна уРэна” і чытала яе ўголас маёй маці, а часам вязала цёплыя шкарпэткі і цёплыя пальчаткі, якія трэба было насіць у зімовыя дні.
Штотыдзень да маёй маці зімовымі начамі прыходзілі блізкія і добрыя сяброўкі, каб пагуляць у карты у “аку” і ў “прэферанс”, а атрыманыя грошы дзялілі на часткі для цдакі тут і ў Зямлі Ізраіля, і таксама для прыслугі.

Комментариев нет:
Отправить комментарий