03.11.2016

Рэха паўстаньня Касьцюшкі і цікавыя зьвесткі, 1795

Сёньня прадстаўляю вашай ўвазе пераклад некалькіх старонак з газэты "Тыднёвы аркуш курфюрсцкага, саксонскага, намесьніцкага, раённага горада Плаўэн", No. 3, 15.01.1795.
- рэха паўстаньня Касьцюшкі;
- павучальная гісторыя пра вусеня і смоўжа;
- гумар ХVIII ст., які не страціў сваёй актуальнасьці;
- крыху статыстыкі з дэмаграфіі і коштаў на прадукты харчаваньня ў саксонскім горадзе Плаўэн на мяжы паміж немцамі і чэхамі.


   20-га дню гэтага месяца у Варшаву прыбыў рускі кур'ер з Пецербурга з вельмі важнай дэпешай, і адразу па яго прыбыцьці 32 асобы, якіх ведалі як натхніцелей польскай рэвалюцыі, сярод якіх былі графы Ігнаць Патоцкі і Містоўскі, паны Ледухоўскі, Капостас і Шумахер Кілінскі былі схопленыя, арыштаваныя і 24-га дню пад камандай казакаў вывезеныя да рускай мяжы.



   Праз аднолькавае месца жыхарства ды аднолькавыя жыцьцёвыя патрэбы ўсталявалася сапраўднае сяброўства паміж вусеням і смоўжам. Здавалася, нішто не ў стане іх разлучыць. Праз некалькі месяцаў аднак вусень ператварыўся ў матылька.
   "Га, сябра!" - выкрыкнуў тут смоўж, калі упершыню сустрэўся зь ім у новым стане. - "Як я рады, зноўку бачыць цябе! Я цябе ледзь пазнаў..."
   "Як?" - перабіў яго матылёк, - "я твой сябар? Так, я прыпамінаю, то вусень быў тваім сбярам." З гэтымі словамі ганарлівы матылёк уляцеў і пацьвердзіў выказваньне: новыя пасады цалкам ламаюць былыя сяброўствы.



   "Паланэз з горнамі!" (па немецку "з рагамі", горн і рог у іх адным словам Horn называецца), крыкнуў аркестру адзін легкадумец, калі пан Эрэнграў са сваёй 17-ці гадовай нявестай павінны былі адкрыць вясельны баль.



народжаных, памерлых і заручоных у 1794 годзе ў некаторых суседніх гарадах.

Нарадзіліся   Памерлі  Заручыліся
Аўэрбах   290 14649
Ользьніц   169 9544
Плаўэн   282 21961
Райхенбах   176 141
Вайда   68 6711
Вэрдаў   157 11839
Цвікаў   102 17127


У мінулым 1794 годзе агульна ва ўсіх належных да Плаўэна фарных і філіяльных абшчынах
1) заручыліся: 557.
2) Нарадзіліся: 2759 дзяцей, а дакладна: 1461 сын і 1298 дачок.
3) Памерла: 1844 разам з 116 мёртванароджанымі дзецьмі.
4) Насельніцтва: 98598.

У мінулыя 2 тыдні ў горадзе наралдзіліся: 4сыночка і 3 дочанькі, сярод якіх 3 па-за шлюбныя.

   Кошты на мяса за фунт:
Сьвініна, 2 гр. 2 пф.
Бараніна, 1 гр. 5 пф.
Ялавічына, 1 гр. 10 пф.
Цяляціна, 1 гр. 4 пф.

   Кошты на збожжа гэтага горада:
1795 год
на 10.01.
добрае   сярэдняе  горшае
Пшаніца   1т. 1г. 1т.23гр.
Жыта   17гр. 16г. 6пф.  16гр.
Ячмень   11гр. 10г. 6пф.10гр.
Авёс   7гр. 3пф.   6г. 6пф.-------


т. - талер
гр. - грош
пф. - пфенінг

Комментариев нет:

Отправить комментарий