04.12.2015

Аблога Магілёва 1655 ч.2 - Historico-Politica Deductio

Кніга "Historico-Politica Deductio Hodierni Status Germaniae Franciae, Angliae, Daniae & Poloniae", 1658г. (Гісторыка палітычная справаздача цяперашніх дзяржаў Германіі, Францыі, Англіі, Даніі і Польшчы)
а дакладней урыўкі зь яе, у якіх распавядаецца пра аблогу Магілёва ў 1655м годзе, яе заканчэньне і далейшыя падзеі ў рэгіёне.
А вось тут спасылка на першы пост пра аблогу Магілёва: 1655, 1-я частка

ст. 560-562

    17-га красавіка была падарваная міна пад Магілёвам, але безвынікова, бо яна не закранула патрэбнае месца, але толькі ўзарвала кавалак зямлі разам з 10 ці 12 салдатамі: было такім чынам бессэнсова спадзявацца штурмаваць далей, але была падрыхтаваная новая міна. Абкладзеныя ходзюць да самага Дняпра і могуць атрымліваць ваду.

/Палякі адступаюць ад Магілёва./
    Чума і рознагалосьсі мусяць панаваць у Маскве і ў лагеры, чаму тым лягчэй верыццы, бо дапамога Магілёву затрымліваецца так доўга. Яна нарэшце падцягнулася, але палякі паклалі 400 чалавек, захапілі 3 харугві, 2 адзінкі артылерыі і 50 абозаў: ня гледзячы на гэта палякі мусілі са смуткам і горам адступіць, і даць маскавітам нагоду да трыумфаваньняць, і ўсё гэта з-за мяккага надвор'я, бо усе маразы адступілі і з няспыннымі стратамі зрабілі вялікі ўрон абкладзеным, аднак у літоўцаў цалкам скончыўся правіянт: сярод іх маленькі бохан хлебу каштаваў 10 рэйхсталераў, а іншых прадуктаў было не знайсьці. Найгоршае пры гэтай аблозе было тое, што польскія рэйтары, якія адслужылі свой квартал, сыйшлі да дому.

/Маскавіты накіраваліся да Вільды./
    Маскавіцкім палкоўнікам у горадзе зьяўляецца той фон Штадэн, яго падрымка робіць рэйды на шмат міль наўкол і вялікую небяспеку зладзіць непераможнае рабаваньне ў Вільдзе. Але пакуль не бачна ніякага наступу ці сьцягваньня войскаў, пры тым што літоўскія аб'яднаньні знаходзіліся ў міле вышэй Смаленска і не чулі нічога пра ворага. Маскавіты сур'ёзна акапаліся і ўмацаваліся пад Дынабургам: Літоўскае Войска, якое раней складалася прыблізна з 16000, зараз наўрад ці налічвае 6000 чалавек. Літоўскі ваявода, як і унтэр-ваявода, выехалі на Сейм у Варшаву, на іх месцы камандуе князь Богіславус. Маскоўскі наступ на Літву ацэньваецца ў 200 тысяч чалавек.


/Дынабург абкладзены./
    Хаця Дынабург цяжка абкладзены, палякі аднак адважна аказваюць супраціў. 40 высокіх афіцэраў, якіх страцілі за 3 месяцы пад Магілёвам, патрабуюць больш увагі, чым 8000 чалавек, што памерлі ўнутры ад вялікага няшчасьця, смуроду і голаду, які немагчыма апісаць, на якіх таксама і маскавіты не зьвярталі ўвагі. Аднак новая падтрымка маскавітаў люта назаляе Дынабургу і ня можа падчас чаканьня выстаяць разнастайнай шкоды, таму сьвяткаваньне перамогі ўсёж такі крыху адкладаецца. Таксама не чакаецца, што гэтым летам маскавіт зможа так сур'ёзна працягнуць вайну, як ён гэтага жадаў, прымаючы на ўвагу, што інфекціыя як у яго краіне, так і сярод войска зноўку вельмі пашыраецца: і кажуць, Вялікі Князь менавіта пагэтаму быў вельмі схільны, дзеля міру з Польскай Каронай за пэўную колькасьць грошай, якая аднак яшчэ не названая, зноўку вярнуць усе захопленыя гарады і шляхі, акрамя Смаленска: аб чым потым на гэтым Сейме ў Варшаве будуць працавіта абмяркоўваць: але тут маюцца разнастаўныя спрэчкі, асабліва з-за кантрыбуцый, тады таксама і літоўскаму Казначэю і унтэр-ваяводзе Гасэнескаму ды аднаму шляхетнаму кашталяну была выказаная жорсткая спрэчка ў сэнацкіх пакоях, і адбылося поўнае паседжаньне.

/Палякі разьбітыя./
    Тым часам маскавіт з гэтай нагоды зруйнаваў не толькі Полтонскі (Poltonssky) з яго людзьмі і гэтым адчыніў шлях цераз Бярэзіну, але з гвалтам узяў Барысаў, забраў адтуль усё і зрабіў вялікую спалоханнасьць і канфуз у Літве, якая гледзяла на тое, як Цар са усёй яго сілай пайшоў на Рыцлаў (Ricliow), па гэтай прычыне ваявода Радзівіл быў пасьпешліва выкліканы з Варшавы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий