02.02.2015

Аблога Магілёва 1655 ч.1 - Ordinari Reichs Zeitung

З нагоды пачатка аблогі Магілёва, які сепаратысцкі перайшоў пад уладу Масквы, польска-літоўскім войскам 2.2.1655 публікую тагачасныя навіны з Венскай ардынарнай імпэрскай газэты, што асьвятлялі гэты гістарычны момант.
"Ordinari Reichs Zeitung Wien", 1655г.



№575, 578-579

З Брэслаў / ад 19 сакавіка     Пацьвердзілася тое, што палякі і татары з дапамогай шматлікіх добрых афіцэраў і салдатаў перамаглі супраць маскавітаў і казакаў, і да трэцяга дню гналі іх, адступаючых ад аднаго ўмацаваньня да другога да самой крэпасьці Ормотаў, і акрамя іншых трафееў атрымалі шмат выкінутай новай галандскай зброі, і калі б татарам больш не гублялі час за плюндраваньнямі, то каралеўскія войскі маглі б нанесьці ворагу яшчэ большыя страты: і генерала Хмельніцкага з яго казакамі ледзь не забілі, бо маскоўцы ўжо адцягнулі сваіх людзей, таксама акрамя іншага захапілі абодва прадмесьці Багілёва і Магілёва і схапілі палкоўніка Паклонскага, які захапаіў вышэй узгаданы Магілёў для маскавітаў, аднак палкоўнік Фурманскі быў разарваны надвое гарматным снарадам, а ў князя Богуслава Радзівіла быў застрэлены конь, абкладзеным прапанавалі добрыя ўмовы, якія каралеўскія войскі атрымалі ў Смаленску, яны аднак гэта не прынялі і люта абараняліся, як потым маскоўскі Вялікі князь даслаў літоўскаму ваяводзе Янушу Радзівілу вельмі дзёрзкае пасланьне, што ён мала цікавіцца цяперашнім посьпехам палякаў і татараў і хоча зьявіцца з войскам у 400.000 чалавек, ад чаго мусіла жахнуцца ўся зямля, пагэтаму Кароль прызначыў на 10 траўня сход паноў сэнатараў у Вільдаў і выдаў яшчэ больш патэнтаў.



З літоўскага лагера пад Магілёва / ад 20 красавіка     Мы зьмяшчаемся ўсё яшчэ пад Магілёвам, не можам схіліць ворага да ніякай капітуляцыі, ён абараняецца ўвесь час з добрай рашучасьцю і не пакідаецца гараджанамі, якія яшчэ больш гнэўныя за маскавітаў, мы зладзілі адну міну, якая аднак ня мела посьпеху і ўдарыла назад, праз што было паранена 5 і таксама столькі забіта. Што да непатрэбных мужчын і жанчын у горадзе, то іх кожны дзень гоняць прэч, аднак іх усіх зноўку вяртаюць назад. Пагэтаму яны там унутры пакутуюць ад моцнага голаду, а мы насупраць ад марозу і халадоў, якія дагэтуль яшчэ настолькі моцныя, як не былі ніколі, што за гэты час 1200 чалавек мусілі зьмерзнуць насьмерць. Пра варожую падтрымку нічога не чуваць. Хаця да Смаленску і дашлі 50 кампаній вершнікаў, аднак з-за глыбокага сьнегу яны не здолелі дайсьці да нас 36 міль. У Быхаве ўсё яшчэ знаходзіцца Золотарэнка, хаця ён і атрымаў падтрымку з Ніжына, аднак не дазваляе сабе ніяк рушыць да нас. Ён накіраваў 4000 чалавек да Бабруйска, якія гэты горад цалкам абрабавалі, шмат каго там забілі і забралі з сабой палоннымі і мелі гэтым намер, адцягнуць нашых ад аблогі Магілёва: але ваяводы не хацелі адступаць, аднак столькі трымацца, як толькі змогуць, каб пры адкрыцьці стромаў па вадзе не магла падыйсьці ніякая падтрымка з Смаленску, бо Дняпро працякае пад самым горадам.



З Варшавы / ад 27 красавіка
    Ад літоўцаў паведамляюць, што хаця 17-га чысла папярэдняга месяцу пад Магілёвам і была ўзарваная міна, аднак усё прайшло беспасьпяхова, бо яна не закранула патрэбнага месца, але толькі ўзьняла ў паветра кавалак глебы разам з 10 ці 12 салдатамі, такім чынам неварта было штурмаваць далей, але была зробленая другая міна, якая павінна быць узарваная ў першы дзень, акрамя таго невядома нічога пра падтрымку, якая павінна была прыбыць да абкладзеных з Масквы, пагэтаму ваяводы будуць працягваць аблогу далей у спадзяваньні захапіць места, хаця корм для коней амаль скончыўся, ды і абкладзеныя таксама настолькі прасунуліся, што могуць ісьці да Дняпра і атрымліваць ваду, пры гэтым аднак яны павінны мець правіянту толькі на некалькі тыдняў, аднак з цягам часу іх цяжар можа зрабіцца занадта цяжкім, чума ў Маскве мусіць яшчэ трымацца, таксама лютуючы сярод вайскоўцаў, дзе зараз знаходзіцца вялікі князь немагчыма ведаць, некаторыя нават кажуць пра яго сьмерць, сярод маскавітаў мусілі адбыцца некаторыя сутычкі, пра што таксама напярэдні паведамлялася з Ліфляндыі, дзе казалі, што швэды трапілі ў рознагалосьсе з маскавітамі, і пагэтаму хочуць счапіцца з імі, доказаў гэтаму трэба яшчэ пачакаць, аднак і без таго можна лёгка паверыць, паколькі так доўга зацягваецца зьняцьце аблогі з Магілёва, то сярод маскавітаў павінна панаваць несуладзіцца. Наш каронны ваявода яшчэ тут, ён прэзентаваў Яго Моцы 7 сьцягоў і 70 палонных, сярод якіх адзін майсэнскі з шляхты і адзін польскі, астатнія аднак маскавіты і казакі. Ваявода патрабуе 16000 чалавек пяхоты, без якіх ён не можа нічога зрабіць. Татары праз сваіх паслоў прэзетнавалі 100000 чалавек, аднак з умовай, што ім за гэта таксама будзе прадастаўленая пяхота. Сёньня было заключана, што Яго Моц накіруецца не ў Літву, але ў Чэстохава. У астатнем 19 траўня тут у Варшаве зноўку прызначаны Сейм.

З літоўскага лагера пад Магілёва / ад 21 красавіка
    Золотарэнка, пасьля таго як ён накіраваўся са сваімі людзьмі ў Бабруйск, адкамандзіраваў іншых на Сьвілоц (Swilotz), на якіх выйшаў стараста мозырскі са сваёй кампаніяй, дай Бог, каб яму ўдалося зрабіць нешта добрае. Путлор (Putlor), які быў на месцы Смольскага, зьнішчыў частку казакаў і прывёў сюды палонным Герца Лобаза (Herza Lobasa), былога здрадніка, баламута і загаворшчыка. Маскавіты гойсаюць удзен і ўноч туды сюды, аднак у іх нічога не атырмліваецца, але іх зьнішчаюць як сабак. Гараджане моцна атакуюць нас падчас вылазак, яны паабяцалі Золотарэнку, даць па 10 рэйхс-талераў кожнаму ваяру, калі ён прыйдзе ім на дапамогу і вызваліць іх ад аблогі. У выпадку, калі б ён атрымаў хоць нейкую падтрымку з Масквы, то мы б адразу мелі яго тут, няхай Б-ская ласка не дапусьціць гэтага і дасьць міне, над якой мы зараз старанна працуем, дасягнуць пасьпяховага эфекту.

Комментариев нет:

Отправить комментарий