09.03.2015

Паштоўка нямецкаму салдату ад жонкі 14.02.1944

ад Г. Грасхоф (H. Grasshoff)
Quedlinburg
Hohestr. 31
да обэр-ефрэйтара Фрыца Грасхофа (Obergefreiter Fritz Grasshoff)
FPN 36252 (гэты нумар палявой пошты замацаваны за камандваньнем 267й стралковай дывізіі, Kommando 267. Infanterie-Division)

    Ёсьць верагоднасьць, што паштоўка была адрэсаваная знакамітаму нямецкаму мастаку і пісьменьніку Фрыцу Грасхофу (Вікі старонка пра яго). Супадае горад, імя і той факт, што мастак таксама служыў у Вермахце і знаходзіўся на тэрыторыі СССР.


14.2.44

Мой Фрыдрых, сёньня Ты дакладна дабраўся нарэшце да Твайго месца прызначэньня. Разьвітаньне даецца мне ўсё цяжэй пасьля кожнага новага вотпуска. Калі я прыйшла з вакзала, я старанна выплакалася, а потым, каб хутчэй прагнаць з галавы ўсё цяжкае, з мужнасьцю роспачы пайшла на працу. Навяла парадак у шуфлядках, каб на наступны дзень зрабіць утульна чыстымі залу і спальню. Потым праца на пагрузке тавараў, усе штодзённыя клопаты вярнулі мяне зноўку ў раўнавагу, і паступова я зноўку прывыкаю да адзіноты. Як Ты дабраўся? Ці хапіла Табе ежы? Ці Ты знайшоў усё ў ранейшым стане? Атрымаць бы толькі вестачку. Цалую ад цсяго сэрца.

Вялікі прывіт табе ад сям'і Фолін і Вігман

Комментариев нет:

Отправить комментарий