11.11.2015

Магілёўскія вавёркі, 1760

Пераклад урыўка з кнігі па заалёгіі 1760г.
Аўтар: Якуб Тодар Кляйн (ням. Jacob Theodor Klein, 1685—1759), нямецкі батанік, сучасьнік і праціўнік Карла Лінэя.
"Якуба Тодара Кляйна, старэйшага сэкрэтара горада Гданьска, удзельніка Рас. Імп. Акадэміі навук, Кар. Вялікабрытанскай суполкі ў Лондане, інстытута Балоньі і суполак у Йене і Гданьску, Натуральны парадак і падрабязная гісторыя чатырохногіх жывёл"
выдадзеная Готфрыдам Райгерам, дырэктарам Навукова даследчай суполкі. 1760
Урывак распавядае пра вавёрку ляцягу з Магілёва і спосабы, якімі магілеўчане 18ст. здабывалі гэтых вавёрак.


    У даўнім 1727м годзе, 19-га сакаваіка менскі стараста, Ян Ігнат Завіша, перадаў каралю Польшчы Аўгусту ІІ ў Варшаву дзьвух падобных вавёрак жыўцом, якіх разглядалі прыдворныя і каралеўскі лейб медык фон Гойхер, адну зь іх, якая памерла, таксама прэпаравалі і перадалі мне малюнкі, як усёй жывёлы з расьцягнутай скурай, так і яе шкелета.

    У тым самым годзе яе Сьветласьць княгіня Радзівіл, супруга былога вялікага канцлера Літвы, ушанавала сваёй прысутнасьцю мой сад і кабінэт, бо яна калісьці мела ласку да мяне тым, што паабяцала падараваць мне жыўцом падобную жывёлу, якую я і атрымаў улетку мінулуга 1728 году дастаўленую яе лейб медыкам, панам Д. Флёрке.



     Гэтая жывёла паходзіла з лясоў крычаўскага стараства у Магілёўскай вобласьці, на расейскай мяжы. Жыхары Магілёва паведамляюць, што гэтыя вавёркі селяцца на высокіх соснах, куды яны сьцягваюць мох з бяроз, каб закручвацца ў яго, і спяць увесь дзень, аднак уначы яны бадзёрыя, забаўляюцца і шукаюць сабе харчаваньне. Таму іх здабываюць наступным чынам. Калі паляўнічыя мяркуюць, што ў нейкім дуплістым дрэве хаваюцца вавёркі, то яны расьцягваюць сеткі перад іх дзіркамі, ці выхадамі і потым падпальваюць карані; калі потым дым трапляе ў разнастайныя пустэчы дрэвы, вавёркі пакідаюць сваё гняздо і шукаюць паратунку ва ўцёках, але трапляюць у сеткі і аказваюцца пайманымі. У нас гэтую лятучую вавёрку называюць каралём вавёрачага футра. 
 

Комментариев нет:

Отправить комментарий