25.07.2023

Справаздача нямецкага атрада, 21-26.07.1941

Пераклад арыгінальнага дакументу: "Баявыя дзеяньні цяжкага эскадрону 15-га выведавацельнага дывізіёну (Aufklärungs-Abteilung 15) падчас аперацыі Магілёў".
Атрад прымаў удзел у захопе Магілёва, і дакумент апісвае яго баявыя дзеяньні ў перыяд 21-26.07.1941. 

Баявыя дзеяньні цяжкага эскадрону ВД 15 падчас аперацыі
Магілёў

    Цяжкі эскадрон ВД 15 (15-ы выведавацельны дывізіён / Aufklärungs-Abteilung 15) быў ўзьняты па трывозе ранкам 21.7.1941 і адразу накіраваны ў марш да Княжыц. Там ён быў прыпісаны да перадавога аддзела дывізыі пад началам пана палкоўніка Павела, які павінен быў замяніць часткі 78-й дывізыі на Лахве з фронтам каля Магілёва. Эшалон кавалерыйскага эскадрону рушыў на поўдні ад маста на адрэзку 2-га процітанкавага дывізіёну 15 і пазьней сустрэў на пазыцыях 5-ы пехотны полк 81 пад цяжкім непакоячым агнём ворага. Неўзабаве пасьля падрыхтоўкі да вядзеньня агня быў адкрыты агонь па вызначаным цэлям. Эшалон да цемры змагаўся супраць кулямётных гнёздаў і палявых пазыцый, прагнаў адну варожую процітанкавую гармату, якая раней ужо нанесла страты 2-му процітанкаваму дывізіёну 15.
   Упершыню была выкарыстаная трафейная руская гармата (76 мм), якую замацавалі ў пазыцыю на дарозе ў напрамку Магілёва. Па агнявому запыту аднаго атрада выведкі процітанкавага дывізіёну 15 яна вельмі добра абстрэльвала прамой наводкай падвор’е прыкладна ў 1000 метрах, дзе верагодна замацаваўся артылерыйскі наводчык ворага.
   Эшалон процітанкавых гармат рушыў паўднёваўсходней пункту 164,5 да абарончых пазыцый пад цяжкім варожым абстрэлам - абапіраючыся справа на 2-ю роту і зьлева на 1-ю роту процітанкавага дывізіёну 15.
   Эскадрону пашчасьціла ў гэты дзень абыйсьціся без страт.

22.7.
   Ноч з 21-га на 22-е прайшла спакойна. Зацяжны дождж аднак быў зусім непрыемны. На сьвітанку камандзір эшэлону кавалерыйскага эскадрону лейтэнант Кагель перанёс свой назірацельны пункт далей наперад, на самыя перадавыя лініі 5-й роты пехотнага палка 81, і атрымаў такім чынам сапраўды добры позірк на вёску Прысна і на адрэзак роты. Сапраўды цяжка давалася сувязь эскадрона з назірацельным пунктам, бо варожыя снайперы, верагодна з дрэваў на шашы да Магілёва, стралялі па кожнаму зьвязному, які рухаўся па збожжаваму полю каля назірацельнага пункту, і цяжкія гранатамёты ворага сістэматычна накрывалі тэрыторыю. Зараз упершыню быў таксама задзейнічаны гранатамётны эшэлон (3 ангельскіх трафейных гранатамёта) дзеля прыкрыцьця на адрэзку 3-га сапёрнага 15, аднак у бой ён не ўступіў.

Ст. 2

   Зранку 23.7 карціна цалкам зьмянілася. Рускія пакінулі пазіцыі і вёску Прысна. Пехота прасунулася наперад, аднак адразу за вёскай зноўку сустрэла моцны агонь. Назірацельны пункт быў арганізаваны на ўскрайку вёскі з таго боку. Тут кавалерыйскі гарматны эшалон мог біць па варожай гармаце, якая як раз накіроўвалася на пазыцую, і прадухіліць яе выкарыстаньне. Зноўку вялася пасьпяховая барацьба супраць кулямётных і снайперскіх гнёздаў. Тэлефонная сувязь назіральнага пункту з агнявой пазіцыяй была 4 разы перабітая і патрабавала рэмонту. Падчас гэтага загінуў ст. ефрэйтар Герхард Гасэ. Каля 15:00 эшэлон быў адкліканы назад паводле загаду камандзіра перадавога аддзела. Падчас выхаду з пазыцыі быў паранены ефрэйтар Вітман. Эшалон састраляў 266 лёгкіх пяхотных гранат.
   У ноч з 22-га на 23.7. вораг адступіў таксама і на адрэзку перад эшалонам процітанкавых гармат. Эшалон атрымаў заданьне - абапіраючыся справа на 2-гі процітанкавы дывізіён 15, левы фланг свабодны - на людской цяге (калі салдаты з дапамогай тросаў перакатваюць гарматы сваім ходам на колах) паўночней шашы падтрымаць атаку пяхоты на Магілёў. Каля 11:00 эшалон прасунуўся прыкладна на 500 м у паўночна-заходнім напрамку ад казармаў. Шматлікія спробы аб’яднаньня паказалі, што эшалон знаходзіцца перад уласнымі лініямі. Пасьля гэтага кіраўнік эшалона лейтэнант Вэндлер разам з унтэр-афіцэрам Томасам уласна правялі выведку напрамку да казармаў. Падчас спробы падпаліць сарай, які закрываў агнявы напрамак процітанкавых гармат, абодва трапілі за пярэднія лініі ворага. Унтэр-афіцэр Томас быў падчас гэтага паранены, змог аднак уратавацца з дапамогай лейтэнанта Вэндлера. Эшалон падчас усёй аперацыі знаходзіўся пад моцным артылерыйскім агнём ворага. Каля 16:00 эшэлон быў адкліканы назад паводле загаду камандзіра перадавога аддзела.
   26.7.1941 падначаены 81-му пяхотнаму палку выведвацельны бранявік (францускі трафей) атрымаў заданьне, прабіцца праз цэнтр нясхільна абараняемага рускімі горада Магілёва да Дняпра і правесьці выведку. Экіпаж браневіка складалі: старшы вахтмайстар Фешарак, старшы ефрэйтар Гумке і салдат Айд. Да іх далучыўся яшчэ лейтэнант Ёрдан з 81-га пяхотнага палку. Ужо праз некалькі 100 метраў бранявік трапіў пад жорсткі агонь кулямётаў і карабінаў. Старшы вахтмайстар Фешарак змог з дапамогай 2 см вежавай гарматы і кулямёта пасеяць істотную паніку сярод рускіх.

Ст. 3

   Вялікая плошча недалёка ад дняпроўскага маста была запоўненая гатовым да руху транспартам. Дарога йшла далей уздоўж берага ракі. Між тым варожы супраціў узмацніўся. Калі выведвацельны бранявік зьвярнуў на адну з бакавых вуліц, ён сустрэў 2 варожых выведвацельных браневіка і некалькі процітанкавых гармат. Першы стрэл процітанкавай гарматы не трапіў у нашу машыну, якая такім чынам змагла павярнуць на іншую вуліцу. Тым часам машына трапіла ў вялікую варонку ад гранаты, якая была так умела накрытая дошкамі, што небясьпеку немагчыма было заўважыць загадзьдзя, і больш не магла рухацца. Рускія цяпер зноўку прывялі сваю процітанкавую гармату ў гатоўнасьць, што ўсяму экіпажу ў якасьці апошняга паратунку заставалася толькі “спешыцца”. З громкімі крыкамі і беспарадачнай стралянінай рускія бросіліся за нашымі. Падчас гэтага загінуў старшы вахтмайстар Фешарак. Некалькі кулямётных чэргаў трапілі яму ў бок на рагу аднаго з дамоў. Астатні экіпаж здолеў непрыкметна забрацца праз акно ў адзін з дамоў, і пасьля 4 гадзін знаходжаньня паміж артылерыйскім агнём немцаў і ворагаў, што іх шукалі, яны былі вызваленыя сваімі нямецкімі таварышамі. У асобе старшага вахтмайстра Фешарэка эскадрон страціў выбітнага кіраўніка выведвацельнага атраду і добрага таварыша.
   Бранявік пасьля захопу Магілёва быў з невялікімі пашкоджаньнямі выцягнуты з танкавай пасткі і ў той самы дзень з тым самым экіпажам пад кіраўніцтвам вахтмайстра Буша зноўку стаў у шэраг дывізіёна.

Подпіс: барон фон Крам, старшы лейтэнант.

"Стралковы полк 81 (I.R. 81) займае Магілёў у 7 гадзін 26.07.1941"
(той самы бранявік, пра які йшла гаворка ў дакуменце)

Комментариев нет:

Отправить комментарий