28.07.2022

Дзёньнік акупанта, 20-31.07.1941

Урывак пра Магілёў з дзёньніку нямецкага салдата з інжэнернага батальёну, 20-31.07.1941 (ст. 24-32)

У лесе пад Магілёвам.

    Другі і трэці эшэлон нашай роты ехаў цяпер 20.7. разам з тэхнікай далей у напрамку да Магілёва. Мы, у першым эшэлоне, ішлі пеша. Мы спыніліся ў вялікім лесе. Палаткі мы спачатку не будавалі, бо разьлічвалі працягнуць марш.
   Аднак мы памыліліся. У палове другой пасьля поўдня наш ротны паставіў нам нам нашу новую задачу. Было вырашана, ўзяць горад Магілёў. Бой пачынаецца дакладна ў 2 гадзіны. З падлеску мы глядзелі на дульны агонь нашай артылерыі і назіралі з усёй напружанасьцю, як вораг абстрэліваў нашыя аэрастаты зеніткамі.

Баявыя дзеяньні пад Магілёвам.

    Калі сьцямнела мы ляглі пад дрэвамі. Мы не праляжалі і двух гадзін, як прыйшоў загад выступаць. Наш батальён, дарэчы, меў задачу замяніць узарваны саветамі мост часовай пераправай і правясьці да яе пад’яздную дарогу. Праца была не лёгкай, бо было даволі цёмна і нельга было запальваць ніякага сьвятла. Вораг залягаў усяго ў 300-400 метрах ад нас. Як толькі пачаўся дзень, мы ўжо зрабілі большую частку працы, і калі мы былі амаль гатовыя, па нам адкрылі агонь. Чым сьвятлей рабілася, тым мацней быў варожы мінамётны агонь. Мы уцяклі ў суседні лясок. Але і там мы не былі ў бяспецы. Вораг, верагодна, меў добры назіральны пункт, бо цяпер увесь агонь накіраваўся ў лес. Калі мы заўважылі, што ён не сьціхае, мы хаваючыся вярнуліся на сваё працоўнае месца і працягнулі свой занятак. Аднак праз кароткі час агонь узмацніўся, выстаўленыя пасты пачалі адступаць. Калі мы гэта заўважылі, то таксама адступілі прыкладна на 3 км. У лесе адна машына адзьдзела сувязі, каля якой я стаяў гадзіну таму, атрымала прамое трапленьне і загарэлася. Цяпер мы чакалі да 1 гадзіны дня ў маленькай вёсцы, дзе знаходзіўся наш генэральны і батальённы штаб. Наша тэхніка прывезла нам ежу, і мы адразу працягнулі сваю працу на масту. Усё, здавалася, было ў парадку. Каля 4-х гадзін вораг зноўку стрэліў 2 гранаты ў буьлбяное поле перад намі. Мы паскорылі сваю працу. Бронемашына з лёгкай зеніткай і 7 маленькіх процітанкавых гарматаў першымі перасяклі зараз наш новы мост і адразу занялі пазіцыі ў 200 м перад намі. Як толькі яны адкрылі агонь па ворагу, мы хуткім тэмпам адступілі. Гэта было цалкам сваечасова, бо падчас нашага адыходу, палова эшэлона ішла па канавам справа, другая зьлева ад дарогі, вораг паслаў нам усьлед моцны агонь. Дзьве з гранат трапілі прама ў прыдарожную канаву ў 10 м перад намі.

    Агонь быў яшчэ надта моцны, калі мы дабраліся да вёскі, дзе й паабедалі. Адтуль нас забралі на машынах, якія адвезьлі нас назад у той лес, дзе мы былі 20.7. Да сьмерці стомленыя ад шматлікіх перабежак і нялёгкай працы мы адразу заваліліся спаць у хутка пабудаваных палатках. Абстрэл, пад якім мы былі, складалі пераважна мінамёты, кулямёты і шрапнэль. Калі мы пакінулі наш лагер 25.7., мы налічылі каля дарогі ў вёсцы, дзе стаяў наш батальён, 103 нямецкія магілы.

Казармы ў Магілёве.

    Увечар 25.7. мы зьняліся з месца і занялі кватэры ў адной з казарм у прадмесьцях Магілёва. Там мы прабылі адзін дзень. Перад казармай стаяў атрад лёгкай артылерыі 10;5, які яшчэ пакрываў горад Магілёў стрымальным агнём.

У Магілёве.

    26.7 мы пайшлі напрамую на Магілёў. Ён стаяў у агні. Магілёў мае прыкладна 60 000 жыхароў. Палову ночы мы прыбіралі з вуліц абломкі, тэхніку, забітых коней і людзей, каб забясьпечыць транспартны рух. Каля 11 гадзін мы пайшлі паспаць у вялікі спалены будынак. Калі каля 3:30 27.7 пачало сьвітаць, мы працягнулі сваю працу. Каля поўдня мы скончылі. У адном разьбітым артылерыяй будынку мы знайшлі 6 уніформ і дэталей адзеньня нашых мужных СС хлопцаў. Верагодна гэтыя таварышы трапілі ў палон і былі забітыя саветамі.

Палатачны дагер каля Дняпра.

    27.7. пад вечар мы разьбілі наш лагер каля Дняпра ў 1 км на ўсходзе ад Магілёва. Нашай новай задачай было пабудаваць цераз раку 16 тонны мост даўжынёў 97 метраў. Мы адразу прыступілі да працы. Адзін атрад шукаў дрэвамацерыялы і знайшоў пілараму, якая была яшчэ ў працоўным стане. Кіраўнікі гэтай майстэрні сказалі, што майстэрня павінна запрацаваць да 4-х гадзін раніцы 28-га. Калі я ранкам выйшаў разам з астатнімі з палатак, коміны ўжо дыміліся і дзьве піларамы мурчалі, нібыта быў мірны час. Такім чынам мы паставілі патрэбны мост у загаданы час.

Лес пад Мсьціславам.

    31.7. ў 8:30 раніцымы паехалі далей у паўднёваўсходнім напрамку…

Комментариев нет:

Отправить комментарий