ад унтэрафіцэра Ганса Лінбахэра (Uffz. Hans Lienbacher)
да пані Аньні Лінбахэр (Frau Anni Lienbacher)
Krumnußbaum/Westbahn
Bahnhof 57
Nieder Donau
FPN 29803B (гэты нумар палявой пошты замацаваны за Feldersatz-Bataillon 657 (1. kompagnie))
Другі ліст нямецкага афіцэра з блок-посту на масту паміж Магілёвам і Бабруйскам. Першы ліст быў адрэсаваны бацькам яго жонкі. Цяпер Ганс піша да сваёй жонкі. Распавядае пра партызанаў, пра калабарантаў і наогул пра жыцьцё на фронце напярэдні наступу Чырвонай арміі.
На ўсходзе, 29.5.1944.
Найлюбая жанчынка!
Нарэшце сёньня я атрымаў зноўку лісточак ад Цябе, хаця ён і атрымаўся вельмі кароткі, але я ўсё роўна ад усяго сэрца дзякую Табе за яго. Таксама здаецца Ты крыху дурыш мяне, бо ўнутры стаіць 21-е, а праштампавана яно было ў Похларне толькі 23-га. Мой любы дыяманцьік, альбо ты мяне трошкі дурыш, альбо пошта ў Похларне цяпер настолькі марудная, што ёй спатрэбілася 2 дні, каб праштампаваць ліст. Дзякуй Богу сёньня зноўку скончыліся дні сёмухі. Бо для мяне яны не былі надта прыемнымі. Сёньня ў 6:00 раніцы ў мяне зноўку адзін конны экіпаж наехаў на міну, вазьніца цяжка паранены, як і абодва коні, і воз сур'ёзна паламаны. Скажу табе, гэта мяне проста выводзіць з сябе. Міны заўсёды закладваюцца на адным і тым месцы, а я нічога не магу зрабіць, бо мне не дазволена пакідаць блок-пост, бо нас та ўсяго 6 чалавек. Дзьве гадзіны таму я быў у вёсцы каб да сьвята хаця б памыцца. Тут мяне ўбачыў стараста і я павінен быў завітаць да яго. Ён прыняў мяне сапраўды першаклясна. Спачатку была смажаная сьвініна, потым яечніца з 6 яек, выдатны шнапс і на прыканцы малако з гаршчковым кулічом, а на разьвітаньне яшчэ 2 сырых яйкі і шклянка шнапсу. Гэта была па меншай меры сьвяточная трапеза. Стараста быў неверагодны рады, што мне ўсё так спадабалася, і што я наогул зайшоў да яго. Ведаеш, ён проста хацеў хоць раз адплаціць, бо ён жа кожную ноч спіць у мяне на блок пасту, бо інакш яго расстраляюць партызаны, калі яны знойдуць яго ў яго кватэры. Як твае справы, моё дыяманьцік, як ты правяла сьвяточныя дні, таксама напісала мне лісточак? Па меншай меры я напісаў табе ўчора і, як ты бачыш, таксама і сёньня. Спадзяюся, што я заўтра зноўку атрымаю лісточак ад цябе. Сёньня я таксама атрымаў ліст ад Вацынгера з Артштэтэна, піша мне, што Эрых таксама быў 12 дзён дома на вакацыях, як раз праз 3 дні як я паехаў, ён прыехаў. Скажы, дыяманьцік, Гансэль Айбэнштайнэр ужо выканаў сваё абяцаньне? Якое было надвор'е на сьвяты, у нас тут прыгожа, толькі надта моцны вецер.
Маці я не мог павіншаваць, бо я толькі сёньня атрымаў твой ліст, у якім ты пішаш, што ў маці 25-га былі яе імяніны.
Вось, мая каханая, я цяпер зноўку стаўлю кропку, каб мне заўтра таксама было што напісаць.
Шмат шмат бусек
твой мужанёк!

Комментариев нет:
Отправить комментарий