ад унтэрафіцэра Ганса Лінбахэра (Uffz. Hans Lienbacher)
да сям'і Мэй і Ёганы Шмаус (Familie May & Johanna Schmaus)
Ybbs a/d Donau
Trewald 43
Nieder-Donau
FPN 29803B (гэты нумар палявой пошты замацаваны за Feldersatz-Bataillon 657 (1. kompagnie))
Цікавы ліст напісаны нямецкім афіцэрам з блок-посту на масту паміж Магілёвам і Бабруйскам (хутчэй за ўсё, мост цераз Лахву ў 26-27 км ад Магілёва, каля Чычэвічаў). Ліст адрэсаваны бацькам яго жонкі. Крыху пазьней у зусім іншым месцы я выпадкова набыў яшчэ адзін яго ліст (да самой жонкі), яго пераклад выстаўлю потым.
На ўсходзе, 19.5.1944.
Найлюбыя жонкіны бацькі!
Перад усім іншым ад усяго сэрца вітаю Вас і спадзяюся, што мае радкі сустрэнуць вас у найпоўным здароўі, у якім знаходжуся таксама і я. Адначасова дзякуй Вам ад усяго сэрца за Ваш любезны ліст ад 10.5., які я нядаўна атрымаў. Я крыху расчараваны, што Вы ад мяне яшчэ не атрымалі ніякай пошты. 4.5. з Бабруйска я напісаў адразу Вам і Аньні. За гэты час я ўжо таксама напісаў 2 ліста, так што гэта ўжо 4-ы ліст да Вас. Ну, за гэты час верагодны вы ўжо такі атрымалі мае лісты і такім чынам ведаеце, што я добра перанёс паездку і знайшоў у добрым стане маіх таварышаў і ўсё астатняе. Як я Вам як раз ужо пісаў, я ўжо восемь дзён як прызначаны камендантам на апорным пункце на шашы (гэта як у нас рэйхс-вуліца) паміж Бабруйскам і Магілёвам. Маю тут яшчэ 5 чалавек дзеля ахоўвы вялікага маста, каб яго не ўзарвалі партызаны. Цалкам даволі прыемная служба, бо я толькі і павінен што назіраць, ці людзі насамрэч увесь час сочуць, а не спяць, а таксама кантралююць прыватныя вазы і пешаходаў. Па патрэбе канечне я павінен таксама і абараняць мост, калі на нас нападуць. Наступны апорны пункт знаходзіцца ў 5 км ад нас, а наступны населенны пункт у 2,5-3 км. Пакуль што я яшчэ ніколі не быў атакаваны, хаця партызаны цяпер тры ночы запар былі ў пазначаным населенным пункце і скралі там кароў. Сёньня раніцай яны заклалі ў 0,5 км ад нас міну на шашы, аднак я яе заўважыў і загадаў узарваць яе, пакуль не здарылася ніякай бяды. Учора на маёй базе здарыўся няшчасны выпадак, некаторыя дамы былі спаленыя, а па майму лепшаму сябру і таварышу, які хацеў выцягнуць яшчэ нейкія рэчы з палаючага дому, трапіла балка, што звалілася са столі. Пры гэтым яму была зламаная левая нага і моцна пашкоджанае правае вока. Мне вельмі вельмі шкада небараку, яму яшчэ толькі 23 гады, і ён быў самы вясёлы сярод нас усіх. Вось так сыходзяць адзін за дргуім. Ніколі ня ведаеш, ці назаўтра сам не будзеш наступным. Аднак гэта вайна, і трэба выконваць свае абавязкі, пакуль магчыма.
Аньні, дарэчы, напісала мне 2 лісты, сярод іншага яна піша мне, што пан Грунэр зноўку пачаў прыставаць. Дык, любыя жонкіны бацькі, я яшчэ раз прадастаўляю Вам нашу кватэру ў распараджэньне. Вы з Аньні ж маглі б надта добра там жыць. Да канца вайны яшчэ штосьці знойдзецца, а хто ведае, ці я наогул яшчэ калісь вярнуся дадому? таму мне было б ва ўсякім выпадку да вялікага спакою, калі б Вы скарысталіся маёй прапановай. Гэта было б лягчэй як Вам, так сама і Аньні. Хаця б што да гатоўкі, Аньні б атрымлівала рэгулярна штосьці паесьці, і мне ня трэба было б хвалявацца, што яна захварэе толькі з-за таго, што яна есьці нерэгулярна, і наогул хто ведае як часта не мае нічога паесьці. Такім чынам мае любыя жонкіны бацькі, абмяркуйце яшчэ раз маю прапанову, і дайце мне ведаць. А зараз у мяне надта шмат чаго рабіць праз пыл і камарынае нашэсьце, яны кусаюцца нават цераз уніформу.
Яшчэ раз ад усяго сэрца вітаю Вас
ваш швагер
Ганс!
Шмат шмат бусек Аньні,
толькі калі ласка сапраўды перадайце!

Вельмі ахайны почырк.
ОтветитьУдалить