15.01.2015

Мы марылі пра хлеб і мір. Магілёў 1944-1949

"Мы марылі пра хлеб і мір", 1983 г.
Аўтар - Hubert Griewel
    Дзякуючы парадзе пана Плоткіна я атрымаў кнігу "Мы марылі пра хлеб і мір", складзеную былым нямецкім салдатам Губертам Грывэлем паводле яго ўспамінаў пра жыцьцё ў магілёўскім лагеры ваеннапалонных з 1944 па 1949 годы.
    На першы погляд кніга вельмі цікавая. Яна апсівае шлях маладога нямецкага хлопца ад прызыва ў Вермахт восеньню 1942г да яго вяртаньня на радзіму пасьля палону ў Магілёве. Большая частка кнігі - гэта апісаньне менавіта жыцьця ў Магілёве.     Менавіта па гэтаму я вырайшыў пачаць поўны пераклад гэтага мала вядомага твору. Ня ведю, аднак, ці будзе гэта цікавым камусьці акрамя мяне і дзьвух трох аматараў гісторыі.     Таму пакуль што выстаўляю на ваш суд невялічкі ўрывак з кнігі, першае знаёмства аўтара з Магілёваў напярэдні вызваленьня горада.

"Мы марылі пра хлеб і мір. Магілёў 1944-1949"
 
Трэцяя глава.

Адступленне.

    23га чэрвеня 1944 пачаўся чаканы савецкі вялікі наступ. Чатыры гадзіны артылерыя з тысячы ствалоў біла па нямецкім пазіцыям. Па фронту усёй групы армій "Цэнтр", акрамя дняпроўскага плацдарму ўсходней Магілёва пад Чавусамі, у гэтую хвіліну быў адкрыты знішчальны агонь. Мы чулі гром гармат зправа і злева ад нашых пазіцый. Днём пазней увесь фронт прыйшоў у рух.

...
    Нарэшце, таксама і наша аб'яднанне пачало амаль падобны на ўцёкі рух. Цераз сухія летнія дарогі Расіі наш шлях ляжаў наўпрост на Магілёў, вядомы горад Беларусі на вялікай дняпроўскай дузе. А па пятах ішлі чырвонаармейцы, якія мелі перад сабой толькі адну мэту: Нямеччына. Ад Віцебска да Бабруйска нямецкія дывізіі адступалі амаль без бою. Пераўзыходнай сілы вораг не даваў на гэта ніякага часу. Некаторыя жаўнеры нават пакінулі атрад і шукалі паратунку ў лясах, каб пры добрай нагодзе здацца ў палон.
    Ужо на наступны дзень, гэта было 27га чэрвеня, мы дабраліся да гарадской мяжы Магілёва. Напярэдні апошні раз пад'язджаў палявы кухар з моцным абедам, які як заўсёды ў гэтыя тыдні быў добра прыгатаваны. Тады былі апошні раз напоўненыя фляга і хлебны мяшок.
    Пасьля паспяховага пераезду цераз дняпроўскі мост на поўдзень ад гораду, дарога кароткай пятлёй пацягнулася ўверх, і мы пабачылі моцна разбураны горад, што ляжаў перад намі. Тры гады нямецкай акупацыі перацярпелі яго жыхары, з якіх у гэты дзень нікога не было бачна. Усё выглядала нібыта вымерлае. У гэтую хвіліну нас спалохаў жудасны выбух, бо нашы сапёры ўзарвалі дняпроўскі мост. Я адчуў палёгку, што яшчэ нядаўна мы валодалі гэтай перашкодай, да таго я тады яшчэ не ўмеў плаваць.
    Галоўная вуліца, пазней мы даведаліся пра яе назву, гэта была Першамайская вуліца, была цалкам забітая адступаючымі нямецкімі салдатамі.
    Людзі, коні, аўтамабілі, пакуль хапала зроку. З санітарнай машыны, што праехала каля нас, мы чулі крыкі і стогны параненых. Шмат для каго гэта было чыстым жахам, ўсё-такі яны ехалі ў невядомае, бо небяспека акружэння была для ўсіх высокая. Павольна рухаючыся да цэнтра горада, мы прыбылі да скрыжавання, ад яго адгаліноўваецца шаша на Менск. Тут напрыканцы руін дамоў нам адкрылася хаатычная карціна. Кінутыя грузавікі, у якіх скончылася паліва, перакуленыя вазы, чый груз быў раскіданы і раструшчаны па дарозе, і зноўку безнадзейныя крыкі адступаючых.
    Гэтае скрыжаванне хавала ў сябе надзею, бо дарога Магілёў-Менск была дарогай на Захад, якая для нас валодала прыцягальнай сілай. Гэтым таксама можна было пратлумачыць, чаму танкіст, чыя цэль таксама ляжала на захадзе, ведаючы свае сілы, перамалоў пад сваімі гусеніцамі шматлікія трупы коней.
    І над усім стаяла летняе сонца, якое ў гэтыя дні няшчадна ззяла з неба. Ртутны слупок паказваў 30 градусаў у ценю, што перадусім прыносіла пакуты параненым.
    Гэтае адгалінаванне дарогі стала вырашальнай кропкай для майго далейшага жыцця. Нашаму аб'яднанню было забаронена прабіваць шлях на захад. Магілёў, так бы мовіць, быў абвешчаны фюрэрам як "умацаванае месца", і наш атрад быў прызначаны бараніць гэты горад, як нам сказалі, да апошняга чалавека..
    Такім чынам мы паехалі па гэтай вуліцы далей на поўнач. Нам насустрач ішлі іншыя атрады, нават раскіданыя, якія мелі адну толькі цэль: на Менск, то бок толькі на Захад. Прайшло няшмат часу, і мы спыніліся каля велізарнага васміпавярховага будынка, жамчужыны горада, які вельмі пацярпеў падчас баявых дзеянняў. Гэта была былая ратуша, па-рауску "Дом совьето"...


І яшчэ урывак з кнігі. Успаміны Марціна Ардакера, афіцэра вермахта, якія ён у 1977м годзе напісаў аўтару кнігі:
    У 21:00 я быў выкліканы да генерала, там былі некаторыя камандзіры часцяў, і нам быў агучаны загад фэрэра, што мы з'яўляемся "умацаваным месцам" і павінны трымаць гэта месца да апошняга чалавека. Кожны з нас будзе аддадзены пад трыбунал, калі ён паспрабуе прабіцца. Каля 22:30 я вярнуўся да сваёй часці і агучыў атрыманы загад усім хлопцам.
    Ранкам 28га чэрвеня, недзе ў 1:00 камандуючы забеспячэння дывізіі, маёр, выйшаў з Магілёва з вялікм эскортам, людзмі, машынамі і г.д., прамаршыраваў праз нашыя лініі ў напрамку на Беразіно, што па дарозе на Менск, і крыкнуў нам "усім далучацца, мы прабіваемся ў Беразіно".
    Я мог коратка пагутарыць з адным капітанам і спытаў яго, ці загад, замацавацца на нашых пазіцыях, быў скасаваны. На гэта ён сказаў мне: "Дзярмо, цяпер гэта называецца толькі бегчы".
    Нягледзячы на мае завярэнні, што трэба замацавацца, большая частка маіх людзей пабегла разам з той кучай, што я такім чынам застаўся адзін з прыкладна дзесяццю хлопцамі.
    Тады я быў вымушаны вызваліць гэтых апошніх дзесяць хлопцаў, каб яны можа знайшлі яшчэ нейкі атрад, да якога яны могуць далучыцца. Сам я хацеў да генерала Эрдмансдорфа, магілёўскага гарадскога каменданта, куды я таксама прабіўся да 4:00 раніцы. Калі я прыбыў да генерала, у той самы момант увайшоў унтэрафіцэр сувязі і паведаміў генералу перадачу яго апошняй радыёразмовы, перад тым як ён узарваў радыёстанцыю: "Мой фюрэр, мы трымалі Магілёў да апошняга чалавека, зараз я ўзрываю бункер". Генерал прапанаваў мне тады, далучыцца да адной групы каля вакзала, дзе яшчэ павінны былі змагацца.
    Тады я прабіўся да Вас. Недзе ў 11:00 мы ўзарвалі загародныя рвы каля перавязачнага пунтку. Пасля поўдня баявыя дзеяньні працягваліся з невялікімі і вялікімі перапынкамі недзе да 19:00. Тады мы былі вымушаны здацца, бо нашы баепрыпасы скончыліся. Мы з таварышамі мусілі перасекчы глыбокую калдобіну, каб не быць расплюшчанымі рускімі танкамі.

14 комментариев:

  1. UPD 28.01.2015
    урыўкі з 2й главы:
    "Насельніцтва тут жыло ў неверагодна жабрацкіх умовах. Гігіенічны стан быў, мякка кажучы, катастрафічны. Астатняе жыццё, перад усім харчаванне, можна было параўнаць толькі з жыццём нашых прадзедаў з мінулага стагоддзя."

    " У прыёмніку гучала прыгожая песня: “Мужная маленькая салдацкая жана, хутка вернемся назад, хутка вернемся мы, няхай лунаюць сцягі і скончана вайна, тады таксама я вярнусь табе жывым...”
    У цудоўным шнапсавым настроі з маіх вуснаў сарвалося: “дакладна сцягі залунаюць, вось толькі чыі, ніхто пакуль не знае.” Вахмістр Тралаву вырубіў мяне, як кажуць, што я вылішыўся слыха і зроку. Як аказалася праз два гады, мой сумнеў быў справядлівы, бо выява свастыкі, якая мелася на ўвазе ў песні, з 1945 году адышла ў мінулае, і на яе месца прыйшлі чатыры сцяга краін пераможцаў."

    ОтветитьУдалить
  2. UPD 18.02.2015
    тры главы скочаныя

    ОтветитьУдалить
  3. пра апошні бой за Магілёў, з 3-й главы:
    "У гэтым безнадзейным становішчы наш доктар прывязаў да свайго кулака белы сцяг.

    Обэр-лейтэнант Рыкерт прыцэльна срэліў яму ў плячо і абяззброіў яго. Гэтая навіна разнеслася з вуснаў у вусны па акопам. Зноўку жаўнеры з нашых шэрагаў пераскоквалі на рускі бок. Обэрлейтэнант Рыкерт, перакананы нацыянал-сацыяліст, напэўна адзін з нямногіх сярод нас, нават цяпер у гэты крытычны час усё яшчэ стаяў непахісна на баку свайго горача любімага фюрэра. Ён крычаў на нас і патрабаваў забіваць прыцэльнымі стрэламі ў спіну перабежчыкаў, то бок нашых уласных таварышаў, аднак гэта было ўжо занадта.
    ....
    Я караскаўся да перавязачнага пунтку праз паміраючых жаўнераў. У аднаго вантробы былі вырваныя з цела, і ён крэпка чапляўся за іх, іншыя ляжалі енчучы і клікалі маці. Яны маліліся, нават тыя, якія ўжо шмат год як развучыліся. Ніхто не думаў пра фюрэра, які так нікчэмна прынёс нас у ахвяру сваім мэтам. ... Перад тварам смерці, якая ў гэтыя гадзіны збірала багаты ўраджай, я раскаяўся ў грахах майго яшчэ такога маладога жыцця і ўзнёс да Нябёсаў умольную малітву, якую кажуць у час небяспекі."

    ОтветитьУдалить
  4. "Усё далей і далей бегла праз шырокія палі з хвалістым збожжам дарога; рускі край здаваўся бязмежным. Аднак праз 2-3 гадзіны, нас гналі недзе 20 кіламетраў у паўночным напрамку, на прысмерку мы дабраліся да палявога амбару паблізу ад нейкай вёскі.
    ...Праз паўгадзіны аднак памяшканне настолькі запоўнілі людзмі, што сядзець больш было немагчыма. Як сланечнікі на палях, стаялі жаўнеры вертыкальна шчыльна адзін да аднаго ў цемры амбара. Гэтую цеснату можа ацаніць толькі той, хто перажыў падобнае. Той ноччу не было і думкі пра сон. Калі я з-за сваёй раны у які раз пачынаў асядаць, усе навокал пачыналі бурчэць. Мне проста не хапала той маленькай прасторы, на якую сідзючы патрабуе больш за стоючага. Такім чынам нават я быў прымушаны стаяць, не ўзіраючы на сваю рану.
    ...Гэтай ноччу, якая стала “самай доўгай” у маім жыцці, перада мной прайшло нібыта фільм усё маё жыццё. Яскрава і дакладна бачыў я перад сабой бацькоўскі дом і маіх любых.
    У гэтыя гадзіны мне здавалася, нібыта я чую голас маці. Аднак потым на кароткі час прыйшло пачуццё палёгкі, калі я зразумеў, што цяпер вайна для нас усіх тут скончаная. З гэтага часу я адчуў сябе вызваленым ад прысягі. Прысяга была чыстай аб'явай пакорнасці асобе “Вярхоўнага камандуючага вермахтам”, то бок “фюрэру” Адольфу Гітлеру.
    Мы пакінулі межы панавання дыктатара Гітлера і перайшлі на тэрыторыю дыктатара Сталіна. Вырашальны сэнс тых гадзін прыйдзе да нашай свядомасці пазней, але на той момант мы знаходзіліся ў няпэўным становішчы, якое немагчыма апісаць. Я маліўся Госпаду Богу і няспынна прасіў яго заступніцтва."

    ОтветитьУдалить
  5. "Бой за Нямеччыну спазнаў, перад усім на ўсходзе, на нямецка-рускім фронце, пагібельныя апагеі, асабліва ў тым, што адносілася да людскога гора. Абодва народы раздзіралі адзін аднаго і пакутвалі такім чынам у аднолькавай меры пад бізуном Вайны, пакуль перапоўненыя сляпой нянавісці ўладары абодвух сістэм зноўку і зноўку ўзбройвалі сваіх падданых да бессэнсоўнай разні"
    ст. 69

    ОтветитьУдалить
  6. UPD 13.11.2015 - 93 старонкі з 200

    Урыўкі:

    "Такі самы неспакой, які выклікалі сярод палонных узгаданыя падзеі, абуджалі таксама газетныя паведамленні, якія распавядалі пра нямецкія лагеры масавага знішчэння, перад усім у Асвенцыме.
    З подпісамі вялікімі літарамі, з арыгінальнымі здымкамі, чыталі мы ў савецкіх газетах пра гэтыя жудасныя здарэнні.
    Насамрэч, тут мы ўпершыню ва ўсіх падрабязнасцях даведаліся пра існаванне падобных лагераў, якія “нацысты” старанна трымалі ў сакрэце.
    Нам было сорамна, але як быць з трупамі, што былі знойдзеныя ў лесе пад Катынью?"
    ...
    "Такім чынам у тыя дні немагчыма было здабыць ніякага дрэва для цяслярні. З гэтай нагоды ўсіх цесляроў далучылі да знешняй каманды, якая была занятая ў горадзе на прыбіранні завалаў. Гэтую брыгаду вёў па гораду адзін маёр, які ішоў наперадзе на двух мятровай адлегласці выставіўшы на паказ усе ордэны і знакі адрознення, нават залаты нямецкі крыж.
    У яго цэнтральнай частцы велічынёй у пяць марак была намаляваная чорная свастыка на светлым фоне. Тое, што гэтая выхадка дзейнічала абуральна на насельніцтва, якое знаходзілася ў цяжкім становішчы, не патрабуе тлумачэнняў, бо гэтая эмблема нагадвала тут пра цяжкія часы.
    Потым, пасьля таго як яго не раз аплявалі, усе «брыедзікі», як мы тады казалі, зніклі."

    ОтветитьУдалить
  7. UPD 24.11.2015 - 100 старонак з 200.

    Урыўкі:

    "Яшчэ некалькі разоў я працаваў у “смеццевай брыгадзе”, у цэнтры горада. Тут я аднойчы напаткаў жанчыну сярэдніх год, якая валодала нямецкай мовай.

    Разгадкай было тое, што яна працавала ў Нямеччыне, а дакладна ў Люкенвальдзе пад Берлінам, у якасці так званай замежнай работніцы з 1941-1945. Перапоўненая добрымі словамі пра той час, што яна правяла там, наша размова паглыблялася ўсё больш і больш. Яна з баязлівасцю паглядала па бакам, бо размаўляць з палоннымі было забаронена, не кажучы пра тое, каб казаць добрае пра Нямеччыну. – “Нашы хлопцы, якія трапілі ў нямецкі ваенны палон, без выключэнняў былі пасаджаныя ў лагера сваёй краіны. Ніхто не вярнуўся да дому”, казала яна. “Пройдуць гады, пакуль мы іх зноўку пабачым. Я таксама чакаю судовага працэсу. Мабыць вас хутчэй адправяць на радзіму, чым нашіх людзей”.
    На маё пытанне, чаму гэта так, яна паціснула плячмі. “Усе нашы салдаты, якія былі ў вас у Нямеччыне, трапляцюь тут спачатку ў лагер.” (Тады гаворка гаворка шла агульна пра шматгадовыя прымусовыя працы.)
    “Сталін казаў, не існуе палонных, ёсць толькі перабежчыкі. Савецкі салдат загіне, але не пойдзе ў палон.”
    Сёння можна было б спытаць, што зрабіў бы з намі Гітлер, калі б мы вярнуліся назад у Нямеччыну пасля выйгранай нацыстамі вайны? Добра, што гэта пытанне ніколі не знойдзе адказу."

    "Праз пэўныя адрэзкі часу адбываўся кантроль здароў’я, які называлі зборамі. Мы называлі гэта “рынак быдла”, і канечне праводзілася паралель з рынкамі рабоў у Амерыцы з часоў да грамадзянскай вайны ў мінулым стагоддзі. “Сучасные рабства” практыкавалася ў тыя годы ў СССР у выразнай форме, чаму таксама падаў прыклад Гітлер.
    Гэта быў стан безумоўнага рабства, якое рабіла нас, ваеннапалонных, уласнай маёмасцю пераможцы."

    ОтветитьУдалить
  8. UPD 08.12.2015 - 117 старонак з 200.

    ОтветитьУдалить
  9. пра камунізм:

    "Карціна вельмі рознага сацыялізма была аднак бачная не толькі ў лагеры, але перадусім сярод рускіх. Калі нехта бачыў, што для новага пануючага класу ў савецкай краіне меліся асобныя крамы з разнастайным асартыментам, куды звычайным жыхарам не было ўваходу, то паўставала пытанне, дык за што на самой справе змагаліся ў кастрычніку 1917.

    І пры гэтым мы чулі на шматлікіх палітычных мерапрыемствах у лагеры толькі пра камунізм, сацыялізм і дэмакратыю. Нам удзёўбвалі значэнне гэтых словаў.

    Дэмакратыя, вядома, азначае народную ўладу. Аднак як гэта выглядае на самой справе, ведаў між тым нават апошні ваеннапалонны. Таксама мы даведаліся, што немалая частка народа была пасаджаная ў штрафныя лагеры рукамі гэтай “народнай улады”. Простыя рускія называлі гэтых людзей: “нашы вязні”.

    Словы “эксплуатацыя чалавека чалавекам маецца толькі ў капіталістычных краінах” здаваўся тут чыстым здзекам.

    Хаця таксама і ў часы гітлераўскай діктатуры злачынна эксплуатаваліся перад усім “працоўныя з усходу”, але я нідзе не бачыў большай эксплуатацы людзей людзьмі чым у савецкай краіне.

    Аднаго позірку на “рынак быдла”, які адбываўся цяпер у сакавіку зноўку, на гэты эксплуататарскі рынак рабоў было дастаткова, каб абвергнуць вышэй прыведзенымі меркаваннямі ўсю хлусню прапаганды"

    ОтветитьУдалить
  10. UPD 17.12.2015 - 136 старонак з 200.
    апісаньне машынкі:
    "У непасрэднай блізкасці ад высоткі знаходзіўся другі будынак падобнага памеру.

    Да лета 1944 тут змяшчаўся нямецкі вайсковы лазарэт. Усе яго пацыенты тады трапілі ў рускі палон. Іх агульная колькасць значна перавышала тысячу.

    Распавясці пра гэта азначала б узарваць рамкі маіх замалёвак.
    Аднак пасля заканчэння вайны тут змяшчалася службовая частка народнага камісарыята ўнутраных спраў, чыя руская абрэвіатура была НКВД.

    Адзін яго аддзел займаўся нямецкімі ваеннапалоннымі.
    На працягу год карпатлівай працы тут спрабавалі вызначыць тых людзей, якія падчас вайны прыклалі руку да савецкай дзяржаўнай маёмасці. Да падобнага злачынства, напрыклад, належыў падрыў маста, што звычайна каралася двадцаццю гадамі выпраўленчага лагера.

    Прысвойванне ўсяго толькі аднаго кілаграма бульбы падчас палону каралася пяццю гадамі працоўнага лагера, бо паняцце крадзеж невялікай колькасці ежы было тут невядомае.

    То тыя, хто ніколі не быў знаёмы з унутранасцямі гэтага будынка, лічыліся шчасліўцамі. Пра допыты, якія тут адбываліся, я хачу прамаўчаць.

    На маё шчасце мяне кожны раз праносіла. Пазней у гэты будынак пераехаў навукова-даследчы інстытут машынабудоўлі."

    ОтветитьУдалить
  11. UPD 22.01.2016 - 178 старонак з 200.

    ОтветитьУдалить
  12. UPD 02.02.2016 - 184 старонкі з 200 (92%).

    ОтветитьУдалить
  13. Добрый день а где можно скачать перевод полной книги?

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. нажаль нідзе....
      вось тут ёсьць 5 частак:
      https://mogilev-history.blogspot.com/p/blog-page_6.html
      потым кнігу хацелі выдаць, але шэфа выдавецтва пасадзілі па палітычных матывах...
      То я пакуль думаю, можа калісь і выстаўлю сыры пераклад (без карэктуры), а можа такі пачакаю лепшых часоў, каб зрабіць тэкст ідэальным

      Удалить