01.04.2014

Захоп Магілёва ў 1812

Пераклад з нямецкай газэты 1812 года, дзе прыведзеныя сьвежыя (на той момант) зьвесткі з расейскага паходу Напалеона.
У артыкуле прыводзіцца кароткая інфармацыя пра захоп Магілёва.

"Вялікакняская Гэсэнская газэта", № 97 ад 13.08.1812
ст. 825

Парыж, 7-е жніўня

    9-ая зводка Вялікага Войску. Бешанковічы (Bechenkoviski), 25 ліпеня. Імператар перанёс сваю стаўку праз Ухач (Ouchatsch) у Камэн (Kamen). Віцэкароль са сваім авангардам заняў 22-га мост у Бачэйкава (Botscheiskowo). Адасланая да Бешанковічаў разведка з 200 коней напаткала 2 эскадроны рускіх гусараў і два палкі казакаў, атакавала іх, узяла ці забіла зь іх 12 чалавек, у тым ліку аднаго афіцэра. Камандуючы эскадронам Ларэнцы (Der Eskadronschef Lorenzi), які ўзначальваў разведку, хваліць капітанаў Росі (Rossi) і Ферэры (Ferreri). 23-га ў 6 гадзін раніцы Віцэкароль прыбыў да Бешанковічаў. У 10 гадзін ён перасёк раку і атакавай мост цераз Дзьвіну. Вораг хацеў перашкодзіць пераправе; але яго артылерыя была вымушана змоўкнуць. Палкоўніку Лакруа (Obristen Lacroix), ад'ютанту Віцэкараля, мушкэтнай куляй была раздробленая нага. Імпэратар прыбыў у Бешанковічы 24-га чысла ў 2 гадзіны пасьля палудню. Кавалерыйскі дывізіён Генэрала Графа Бруйе (Gen. Graf Bruyeres) і дывізіён Генэрала Графа Сэн Жэрман (General Graf St. Germain) былі адасланыя на Віцебскі напрамак; яны пераначавалі на паўшляху. 20-га чысла Князь фон Экмюль (Führst von Eckmühl) адправіўся на Магілёў, 2000 чалавек, якія складалі гарнізон гэтага гораду, мелі нахабства спрабаваць абараняцца; але яны былі зьбітыя лёгкай кавалерыяй. 21-га чысла 3000 казакаў атакавалі заставы Князя фон Экмюля; гэта быў прыбыўшы з Бабруйска (Bobrunk) авангард Князя Багратыёна (Fürst Bagration). Адзін батальён 85-га палку стрымаў гэтае воблака лёгкай кавалерыі і адкінуў яго далёка назад. Багратыён, здаецца, выкарыстоўваў тыя невялікія рэсурсы, з якімі яго перасьледвалі, калі ён адправіўся ў Бабруйск, адтуль ён павярнуў назад на Магілёў. Мы трымаем занятымі Магілёў, Оршу, Дзісну, Полацк. Мы маршыруем на Віцебск, дзе здаецца аб'ядналіся рускія арміі." - Яго Вялікасьць знаходзяцца, паводле навейшых зьвестак з арміі, пастаянна ў вельмі добрым стане; нягоды вайны ўзмацняюць увесь час яго здароў'е. Усе прыватныя лісты напоўненыя дэталямі аб разладзе, які пануе ў рускай арміі. Яна адступае на ўсіх пунктах і зьнішчае свае склады; акрамя таго яна таксама занятая тым, што спальвяе іх, такім чынам нашыя войскі часта праходзяць каля пажараў. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий