06.02.2014

Аблога Магілёва 1655 з нямецкай кнігі 1657

"Anderte Beschreibung deß Königreichs Polen und Großherzogthumbs Lithauen", Ульм 1657.
"Новае апісаньне Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага"
Пакуль што найбольш старае ўзгаданьне горада ў эўрапейскіх кнігах, якое я знаходзіў. Урывак асабліва цікавы тым, што ў ім апісваецца знакамітая аблога горада войскамі Радзівіла ў 1655г.
Пераклад прысьвячаецца 359 годзьдзю з пачатка той беспасьпяховай аперацыі.

3. Palatinatus Vitebscensis, ваяводства якога; як і папярэдняе ляжыць на Барысфене, на раніцы; таксама падзяляецца на 2 добрыя вобласьці, менавіта Vitebscens-кае, і Braslaviens-кае. Там маецца/ акрамя 2 узгаданых галоўных месцаў/ горад Mochilovv/ і некаторыя маленькая гарадкі/

....

Mohilavia, Магілёў/ буйны горад/ у Белай Русі/ і яе зямлі Vitebs-скі Palatinat; там маецца вельмі шмат гандляроў; таму маскавіты моцна гандлююць з гэтым местам. Цяперашні маскавіцкі вялікі князь захапіў горад/ яго ў 1655 г. у красавіку беспасьпяхова абклалі палякі; і падчас гэткай аблогі; як паведамляе Aug. Limmerus/ памерла звыш 8 тысяч чалавек ад смуроду/ голаду і мяча. Таксама 18-га (28-га) чэрвеня 1656 г. з Кёнігсберга было напісана/ што казакі/ у гэтым годзе/ хацелі б зноўку адабраць Магілёў у маскавітаў (як лічыць аўтар з чорнай Русі).



Комментариев нет:

Отправить комментарий