Другая частка вялікага артыкула з апісаньнем горада ад нямецкага ваенкара Ганса Захачовера з 10й нямецкай арміі.
Гэта палова тэксту надрукаванага ў №579 ад 25.05.1918, у якой распавядаецца пра разьвіцьцё горада ў апошнія часы і пра бальшавісцкую ўладу. Першую частку можна прачытаць па спасылцы.
пераклады з старых кніг і газэт, дзе ўзгадваецца Магілёў
30.05.2022
Магілёў 1918 - апісаньне горада з нямецкай газэты ч.2
24.05.2022
Магілёў 1918 - апісаньне горада з нямецкай газэты ч.1
Першая частка вялікага артыкула з апісаньнем горада ад нямецкага ваенкара Ганса Захачовера з 10й нямецкай арміі.
Артыкул друкаваўся цягам двух нумароў №578 і №579 ад 24 і 25.05.1918 адпаведна і складаўся з гістарычнага агляду і ўласнага позірку аўтара на сучасны яму горад.
16.05.2022
Суд над габрэем і уніяткай, 1748 г. ч.2
Працяг судовай справы 1748 супраць габрэя і хрысьціянкі за пазашлюбныя зносіны, здраду хрысьціянскай веры і верагоднае забойства ўласнага дзіця.
З першай часткай можна азнаёміцца ТУТ.
11.05.2022
Магілёў 1918 - кароткі нарыс
Паколькі не бачу ніякіх умоваў для выданьня новага зборніка перакладаў, пачну публікаваць тэксты, што трымаў у марах надрукаваць 2-і том "Магілёва вачыма падарожнікаў"
Прапаноўваю вам кароткі, але на мой погляд самы кранальны і рамантычны позірк на Магілёў з усіх, што сустракаліся дагэтуль. Артыкул Ганса Захачовера з газэты 10-й нямецкай арміі, 01.06.1918
03.05.2022
Суд над габрэем і уніяткай, 1748 г. ч.1
Прапаноўваю вашай увазе першую частку пераклада судовай справы з актаў магілёўскага магістрата.
Абвінавачваньне габрэя і хрысьціянкі ў пазашлюбных зносінах, здрадзе хрысьціянскай веры і верагодным забойстве ўласнага дзіця.
Пераклад максімальна набліжаны да арыгінальнага стылю, таму можа быць трошкі складаным для ўспрыманьня сучасным чытачом. Аднак неадаптаваная версія лепш перадае тагачасную атмасферу і зьяўляецца цудоўным помнікам юрыдычнай мовы 18 ст. Калі будзе патрэба, пасьля завяршэньня перакладу магу стварыць і больш спрошчаную версію.
03.09.2021
Магілёўская масакра 1654 г.
Да 367 гадавіны жудаснай падзеі, якая ўразіла ўвесь габрэйскі сьвет РП і ВКЛ, публікую поўны пераклад артыкула Шымана Дубнова пра забойства казакамі Паклонскага габрэйскай абшчыны Магілёва ў верасьні 1654г. (у дзень паста Гедальі, альбо каля яго).
Тэкст утрымлівае таксама каментары наконт аўтарскай памылкі ў даціроўцы падзей. У астатнем тэкст ёсьць аналізам зьвестак занатаваных Орэстам у паралелі з тэкстам габрэйскай памінальнай малітвы і таксама з аўтарскімі думкамі на гэты конт.
Поўны артыкул Ш. Дубнова можна прачытаць тут: беларуская версія + расейская версія.
Пераклад і арыгінал дададзены таксама ў "Архіў тэкставых дакументаў".
30.08.2021
Спроба крывавага нагавору, 1692 г.
Пераклад дакумента 1692 г. наконт няўдалай спробы крывавага нагавору на габрэяў Магілёва. Цікавы дакумент, якому набліжаны да арыгіналу пераклад надае яшчэ больш атмасфернасьці, паказвае, што гарадскія ўлады Магілёва былі дастаткова незалежныя і не прымалі да разгляду папулярныя на той час спробы распальваньня варожасьці да габрэяў.
Арыгінальная скарга "пацярпелых" не была прынятая да разгляду. І нават "па блату", праз пратэкцыю VIP заступніка (графа), гарадская рада пагадзілася занесьці ў актавыя кнігі ўсяго толькі пратэст супраць непрыняцьця скаргі.
Пераклад з копіяй арыгінальнага тэксту Гістарычна-юрыдычных мацерыялаў можна пачытаць тут: беларуская версія + расейская версія.
Пераклады дададзеныя таксама ў "Архіў тэкставых дакументаў".




p.jpg)

