25.03.2025

Магілёўскі замак вачыма францускага фартыфікатара, 1686

Цікавая рэфлексія францускага фартыфікатара François Blondel наконт Магілёўскага замку (прымітыўныя ўмацаваньні - сьцены ды вежы, арыентаваныя на рукапашную абарону).
"Neue Manier Vestungen zu bauen" (Новы метад будоўлі крэпасьцей), 1686, ст. 12

   Мы можам, скажу я вам, каб зноўку вярнуцца да маёй тэмы, зрабіць такі самы вырак і наконт маскавіцкіх месцаў. І хаця я яшчэ не бачыў гарады Кашаў і Астрахань, гэта памежныя крэпасьці на Чорным моры і супрць калмыкскіх і нагайскіх татараў, аднак я ведаю, што яны не маюць ніякіх іншых фартэцый акрамя дрэнных муроў з вежамі.

   Крэпасьці на Дняпры, якія я бачыў, ёсьць такія самыя: і я бязьмерна зьдзіўляўся, як гарады Кіеў, Магілёў і Смаленск, маглі вытрымаць гэткія доўгія аблогі, і што праз іх супраціў мусіла загінуць столькі шмат тысяч чалавек.

   Палякі аналагічна абапіраюць сваю моц на свае войскі. Яны не маюць у сябе ніякіх крэпасьцей, акрамя 2х, якія яны лічуць непераможнымі. Першая гэта Віцебск у Літве супраць русаў, а другая гэта Камянец у Падоліі супраць туркаў. Якія аднак паміж намі не тое каб вельмі істотныя, і з большага могуць лічыцца за месцы, што абараняюцца рукамі.

   Я нічога не хачу сказаць пра крэпасьці і месцы ў Прусіі, дзе ёсьць Гданьск, Тарунь, Эльбінг, Гойпт, Марыенбург і Вайксельмюндэ ў каралеўскай частцы, і яшчэ Кёнігсберг, Пілаў і Мемель у курфюрсцкай частцы; і таксама нічога пра тыя ў Швэцыі і Ліфляндыі, дзе ёсьць Рыга, крэпасьць Даўгаўгрыва, Рэвель і Нарва, паколькі гэтыя месца па большасьці фартыфіцыраваны паводле галандскага стылю. Таксама як і крэпасьць Нотэбург, якая ляжыць на канале, дзе вялікія азёры, што называюцца Анега і Ладага, уліваюцца з Масковіі ў Фінскае мора.

Комментариев нет:

Отправить комментарий