Показаны сообщения с ярлыком 1708. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком 1708. Показать все сообщения

04.08.2014

Паўночная вайна. Кароткі нарыс.

"Die europäische Fama, welche den gegenwärtigen Zustand der vornehmsten Höfe entdecket", 7 том (Эўрапейскія чуткі, якія выкрываюць сучасны стан важнейшых двароў)
аўтар: Philipp Balthasar Sinold von Schütz
надрукавана ў: Gleditsch, 1708

Кароткі урывак наконт Паўночнай вайны 1708 г. Час ідзе, звычкі не мяняюцца...

с. 203-204
    З Магілёва і яго аколіц маскавіты вывезьлі ў Маскву каля 100 вазоў з польскімі дзецьмі абодвух палоў, і праз гэта абудзілі паўсюль вялікі жах. Такім чынам яны працягваюць таксама ў Ліфляндыі чыніць жудасныя спусташэньні, і ад Рыгі да Дінабурга не пакінулі цэлым амаль ніводнага дому. Адметна аднак тое, што яны пры набліжэньні швэдскага войска рэціравалі сваіх таварышаў з Коўна, Кэйдана і Вільні.