27.09.2018

Магілёў 1822 - частка 1

Пачынаю публікаваць пераклад, які дагэтуль можна было прачытаць толькі ў папяровым зборніку.
Гаворка ідзе пра грунтоўнае і вельмі цікавае апісаньне горада невядомым падарожнікам з Галіцыі ў 1822 г. Апісаньне друкавалася на працягу трох нумароў "Разнастайнасьцей" (Rozmaitości), літаратурнага дадатку да польскамоўнага выданьня "Газэты Львоўскай" (Gazeta Lwowska) у 1824 г.

08.08.2018

Ружаны ХІХ ст. вачыма Іты Елінай

Не зусім пра Магілёў, але даволі цікавы тэкст. Самы пачатак успамінаў Іты Елінай (Пінс), якія я публікаваў раней: першую частку можна прачытаць > ТУТ. У новым перакладзе даецца апісаньне першых шасьці год жыцьця Іты, праведзеных ў Ружанах.

27.02.2018

Магілёў 1918 у польскай газэце

Новы, вельмі цікавы пераклад артыкула з польскай газэты 1918 года пра Магілёў і падзеі 1917-1918.

Хацеў прытрымаць яго да выставы "Невядомы Магілёў #1918", якая мае адбыцца напырканцы верасьня ў Музэі гісторыі Магілёва. Але вырайшыў такі апублікаваць яго ў яцасьці рэклямы : )

То запрашаю ўсіх, паглядзець на рэвалюцыйны Магілёў вачыма яго польскіх жыхароў.


26.01.2018

1655 - аблога вачыма маскавітаў

Даўно нічога не посьціў сюды, бо зусім няма часу на пераклады. Але спадзяюся, як скончацца справы з выданьнем кніг, вярнуся зноўку і да гэтага блога.

Сёньня аднак публікую сюды 2 цікавых тэкста, гэта справаздачы маскавіцкага гарнізона падчас знакамітай аблогі Магілёва ў 1655 г.

06.12.2017

Зборнік гатовы ! ! !


Зборнікі перакладаў нарэшце гатовыя і заўтра адпраўляюцца ў Магілёў. Як толькі можна будзе іх атрымаць, напішу ўсім заказчыкам каардынаты : ) Усе 99 асобнікаў разыйшліся па падпіскам. Вялікі дзякуй гомельскай друкарні "Барк Тда" ! ! ! 

Калі кнігі разыйдуцца па гаспадарам, пачнем публікацыю некаторых новых тэкстаў, якія дагэтуль не былі апублікаваныя ў блоге, але трапілі ў зборнік : )
 
 

10.10.2017

Выданьне зборніка перакладаў


Працягвае збор падпісак на доўгачаканае выданьне папяровага зборніка маіх перакладаў з апісаньнямі Магілёва 1697-1918 гг.

з 99 асобнікаў у вольным продажы засталося 24 ! ! ! 

падрябязнасьці ніжэй: