Працяг публікацыі апісаньня Магілёва вачыма невядомага падарожніка з Галіцыі.
Першую частку можна прачытаць па спасылцы: Магілёў 1822 - часта 1. Тэкст узяты з артыкула "Заўвагі Галічаніна з падарожжа ў Літву і Беларусь, што адбылося летам 1822 г."
На Шклоўскай вуліцы, як распавядалася вышэй, стаіць найпараднейшы, ці найпрывабнейшы грэцка-расейскі храм сьв. Ёзафа, узьведзены за кошт імпэратара Ёзафа ІІ на памяць аб яго сустрэчы ў 1780-м годзе з імпэратрыцай Катарынай ІІ у гэтым горадзе. Базіліка дарычная з каланадай без стылю не выбітная ані архітэктурай, ані багацьцем, якімі той гамах павінен быў вылучацца, паколькі быў узьведзены замежным манархам. Усім гэтым тая царква вылучаецца знутры; яна ўся пакрытая мазаікай, нібыта найпрыгожым мармурам, а на дзьверах, што называюцца Царскай брамай, маецца на адной паловае абраз сьв. Катарыны, а на другой сьв. Ёзафа, майстэрскі намаляваныя. Імпэратрыца з узаемнай пачцівасьці загадала ўзвесьці ў Херсоне такі самы храм на памяць аб тым Ёзафе ІІ. Там яна таксама сустракалася з імпэратарам. Той храм, што стаіць у Магілёве, мае імя сьв. Ёзафа, а той іншы сьв. Катарыны.
Акрамя старага замку на ўзвышшы, які ўпрыгожвае ўвесь горад, двух палацаў арцыбіскупскіх, прыватных крамаў і іншай шэраговай забудовы, асаблівай увагі заслугоўвае палац метрапаліта беларускага; гэта вялікі гмах пакрыты бляхай, зьяўляецца адным з напрыгажэйшых у Магілёве, мураваны і мае на заднім двары прылягаючыя велізарныя будынкі, рознага прызначэньня. Сам корпус, кажуць, будзе заняты ўрадам, бо пасьля французаў застаўся моцна пашкоджаным, таму адрамантаваны і адданы дзеля зьмяшчэньня ў ім нейкага аддзелу вайсковай адміністрацыі. Да яго належаць 3 царквы, што стаяць паблізу, якія, здаецца, калісьці былі лацінскімі касьцёламі. Акружэньне таго будынку было цалкам спаленае і зьнішчанае французамі. Дзе цяпер стаіць велізарны будынак прызначаны дзеля вайсковых практыкаваньняў, там калісьці мусіў быць драўляны ўрадавы будынак, які называўся: Двор імпэратарскі, дзе тады пражывалі царыца Катарына і імпэратар; цяпер цар спыняецца альбо ў кватэры галоўнакамандуючага, альбо ў грамадскім будынку, то бок там, дзе бываюць выбары, і дзе знаходзіцца канцэлярыя грамадскіх актаў. Абодва тыя будынка драўляныя, але вялікія, другі аднак з цокалям і вялікай залай і ў больш прыемным месцы, чым першы.
Да навучальных устаноў адносяцца: школы губернскія, што называюцца гімназыі, да якіх жыхары тутэйшыя дрэнна ставяцца і заўжды аддаюць перавагу езуіцкай школе. Адна школа гарадская. Школа ў будынку архіерэя, ці інакш кажучы, духоўная семінарыя, грэцка-расейская. Яна надта добрая і вартая ўхваленьня, у ёй выкладаюцца ўсялякія навукі, якія могуць выкладацца толькі ў розных клясах сьвецкіх школ, таму ў ёй бывае значна больш вучняў, чым у іншых. Акрамя тых маюцца вайсковыя школы, дзе таксама ўсё вывучаюць, але ж пасьля тых школ нельга больш нікуды пайсьці, акрамя як у войска. І паколькі тут маецца толькі адзін стан, вайсковы, то кожны хоча аддаць туды, каб яго дзіця хутчэй атрымала ранг. Нізкія саслоўі ставяць яе пад над усімі іншымі, паколькі ўсе астатнія асаблівасьці ў іх роўныя; але высокія саслоўі адаюць сваіх дзяцей у Пецербург, у школу пад назвай Peterschule, якая ёсьць найлепшай і найпаважанай ва ўсім краі. Вайсковая школа адкрытая толькі ад 9-га сьнежня 1820 г. і знаходзіцца ў вялікім новапабудаваным адмыслова дзеля гэтай мэты гмаху. Яна зьяўляецца цэнтральнай для ўсіх наступных школ, якія маюць быць адкрытыя пры карпусовых штабах Першай арміі. Прадметы навучаньня ў ёй наступныя: рэлігія і навука маралі, мова расейская, гісторыя, геаграфія, арыфметыка, геаметрыя, алгебра, вывучэньня ўстава расейскай арміі, тапаграфічнае маляваньне, сітуацыйнае здыманьне мясцовасьці, маляваньне, каліграфія, хуткапіс (графадромія), шэраговая служба, стральба па цэлі, фехтаваньне і язда верхам. Настаўніцкія абавязкі выконваюць афіцэры арміі і некаторыя з высшых настаўнікаў губернскай магілёўскай гімназыі. Тут таксама ёсьць школа ўзаемнага навучаньня, для салдацкіх дзяцей. Калі прачытаць перыядычнае выданьне Сьвініна (выходзіць у Пецербурзе пад назвай: Успаміны айчынныя), то можна пераканацца, што Ўрад выдаткуе неверагодныя сумы на краёвую адукацыю, і тое, што Пётр Вялікі і Катарына ІІ заснавалі, Аляксандр палепшыў; у акадэміі і інстытуты стала перадаюць новыя найвыбітныя ў сьвеце зборы, бібліятэкі і г.д., і заклікаюць найдасьведчаных людзей як мясцовых, так сама і замежных, займаць там уласьцівыя ім месцы, каб у выніку перанесьці сталіцу разумнага сьвету на поўнач і пад сваё панаваньне.
У вышэй узгаданую вайсковую школу кожны вольны (то бок той, хто не зьяўляецца падданым ці прыгонным) можна свабодна аддаць сваё дзіця, як толькі яно народзіцца. Бедныя бацькі лічуцца шчасьлівымі, калі маюць некалькі сыноў, гэта ўсё адразу зьмяняе для іх, усё робіцца лепей, і будучыня ўсьміхаецца ім насустраць гоючы іх сэрца. З дню запісаньня сына да вайсковай школы на таго сына вылучаецца порцыя вайсковай мукі. Што ўжо ёсьць дапамога беднай хаце. Калі сын потым добра вучыцца, то ўжо ў дзяцінстве, часам у 7- ці 8-гадовым узросьце, мае ўжо ранг. Калі даходзіць да 15 ці 18 год, то адпраўляецца ў полк простым афіцэрам, і ў кароткі час у залежнасьці ад сваёй здатнасьці, ці ад якога агляду, альбо нарэшце праз добрыя абставіны і праз, звычайна ў тым ліку, выслугу, калі робіцца маёрам, то залічаецца ў мясцовую шляхту і стварае новую шляхецкую дынастыю, якае дае моцны вузел грамадскага згуртаваньня і прывязанасьці да айчыны і Манарха, які бедную істоту часта ўжо ў першым пакаленьні выводзіць з нікчэмнасьці да найвысокай у краі ступені. Паляк, немец, ангелец, француз, італьянец, грэк і г.д. разглядаюцца як прадстаўнікі народу, калі турак, татарын, азіят цалкам трымаюцца абавязкаў добрасумленнага грамадзяніна, то яны прымаюцца ўрадам з роўнай прыхільнасьцю як і праваслаўныя, і атрымліваюць падтрымку як тутэйшыя, яны напаўняюць усе аколіцы велізарнай і багатай Расеі і робяцца яе першачарговай сілай і моцай, сілай і моцай, што абапіраецца на прывязанасьць да краіны і Манарха і нічым не можа быць парушаная. Дзе яшчэ саслоўе падданых, асабліва беларускіх (бо іншых я ня ведаю лепш за іх), магло бы быць нейкім чынам палепшанае і атрымаць прыстойны выгляд будучы выведзеным з пакутаў і недарэчнасьці, якія ўласьцівыя зараз на мяжы Расейскіх уладаньняў, што раней былі польскімі правінцыямі. Да арганізацый дабрачыннасьці належаць 6 дамоў для бедных і 1 шпіталь, пабудаваны і ў вельмі парадным выглядзе, у якім і падтрымліваецца далей. Вялікая плошча занятая домам вайсковых сірот (военно-сиротское отделение), там былі ўсталяваныя новыя памяшканьні, вельмі прыгожыя. Кажуць, што тых сірот маецца прыкладна 6000. – Столькі грамадзян, ці абаронцаў краіны, Ўрад такім чынам не абараніў ад гібелі, а цяпер забясьпечыў сабе іх удзячнасьць і самаахвярнасьць!.
Жыхары хрысьціяне гэта католікі, грэцкія, уніяты і ў меншай колькасьці люцеране. Горад аточаны мноствам агародаў з гароднінай. Усе яны без выключэньня шырокія, годныя і досыць дагледжаныя. А паколькі тут зьмяшчаецца галоўнае камандаваньне расейскіх войскаў, то горад амаль цалкам заняты вайскоўцамі, таму просты салдат не можа інакш ісьці па вуліцы, акрамя як у шыку і парадку, бо на кожным кроку можа напаткаць афіцэра. Цывільных годна апранутых асобаў амаль не бачна, хіба толькі ў брычках, альбо ў дамах. Вайскоўцы вельмі спакойныя; пануе надзвычайная цішыня і парадак. Зьмена караула адбываецца на плошчы паміж катэдрай, езуітамі і цэрквамі арцыбіскупскімі; заўсёды з музыкай і ў вялікім парадзе. Манеўры войска адбываюцца ў вельмі прыгожай шыкоўнасьці і лёгкасьці.
Я трапіў у Магілёў на дзень імянінаў царскіх. Дождж ліў усю ноч, парад наступным ранкам хаця і па бруду, але адбыўся. Я пайшоў да храма, дзе сабраўся галоўны штаб. Набажэнства было звычайнае, і нічога болей. У катэдры таксама пасьля набажэнства адсьпявалі Te Deum laudamus, і потым усё скончылася. Канторы ў той дзень былі зачыненыя, сьвята аднак не было бачнае, як бывае звычайна ў Галіцыі, у царскім маёнтку. Аніводнага стрэлу з гармат і ніякага надзвычайнага параду не было. Праўда атрымліваецца! Што край, то звычай.
Арцыбіскупства рымска-каталіцкае было ўведзенае Імпэратрыцай Катарынай ІІ у 1782 г. Магілёўскі магістрат мае вялікія прывілеі ад каралей польскіх, і яму нададзены тытул шляхетнага, з вольнасьцю нашэньня шаблі на баку як у агульнай шляхты.
Гараджане займаюцца разнастайнымі рамёствамі, асабліва шмат тут гарбароў, што робяць юхтавыя скуры, целячыя, саф'янавыя і падэшвенныя; слесароў, збройнікаў і іншых рамесьнікаў; таму там вельмі істотныя скураныя і жалезныя фабрыкі. З даўніх часоў гэты горад быў славуты вырабам розных стрэльбаў. Найбольшы гандаль яны вядуць яны тут мясцовымі пладамі і вырабамі, але ня меней і замежнымі таварамі. Найвялікшую колькасьць вязуць да Рыгі, Мемеля, Каралеўца і Гданьска, куды адпраўляюць рагатае быдла, дрэва, збожжа, пяньку, лён, алею канапляную, мёд, воск, поташ, скуры і лой. Дрэва ў значных колькасьцях сплаўляюць Дзьвіной да Рыгі, а па Дняпру дастаўляюць да чарнаморскіх партоў. А праз іх цягнуць далей да Адэсы. Купцы тут надта заможныя; больш нізкі ўзровень займаюць габрэі. Тут адбываюцца таксама вялікія кірмашы; куды прывозяць тавары з Рыгі альбо Брадоў. Іх кошт канечне істотны, але ў параўнаньні з такой далёкай дастаўкай немагчыма чакаць іншага. Юхтавыя скуры надта дарагія і надта маленькія, то бок, выраб маецца, але добрых рамесьнікаў мала. Звычайная тканіна дарагая, у параўнаньні з Галіцыяй, бо за тое, што там можа каштаваць 12 грошаў срэбных за локаць, тут пэўна 24 трэба будзе аддаць. Лён аднак расьце ў неверагоднай колькасьці. На Дняпры ловяць баброў і выдры, калі забіваюць іх у лістападзе і сьнежні, то даюць за іх па 70-80 раблёў асігнацыямі за штуку, бо футра іх у тую пару найлепшае, асабліва ў старых. Забітыя ў іншы час, а асабліва летам, не такія добрыя, і за іх бывае даюць толькі па 10, 12 ці 15 рублёў асігнацыямі, нават з бабровай струёй. Можна часта бачыць як іх носяць па вуліцах дзеля продажу. Скуркі ў той час дрэнныя.
Караблі са збожжам на Дняпры ў Магілёве стаяць досыць вялікія, і здаецца, што некаторыя маюць даўжыню да 80 локцяў, забясьпечаныя зьверху адной мачтай і перавозюць па некалькі тысяч бушаляў збожжа. Людзі, што сыходзюць з іх, закупаюць збожжа і выносюць, ці вывозюць. У той час іх было 4; добра зробленыя і новыя; потым 3 адышлі, і прыбылі зноўку 4, увесь час падыходзюць і адыходзюць.
Напрыканцы верасьня і ў кастрычніку рынкі запоўненыя дровамі і будаўнічым дрэвам. Дранку вывозюць толькі шырынёй па 10 і 12 цаляў, а дошкі надта малыя, і самыя шырокія з іх маюць 8 цаляў. Кроквы і прагоны сабраныя ў кубы па 12 локцяў, 2 р. срэбрам. Дошкі па 12 локцяў, 2 цалі, 2 рублі асігнацыямі. Копа дранкі, 2 рублі асігнацыямі па 3 локці. Копа гонту па 14 ці 15 капеяк. Дошка цалёўка 2 польскіх злотых срэбрам. Фура лепшага дрэва аднаконная, 80 капеяк; горшых – 70 ці 60 капеяк. Копа капустных качаноў прыгожа палушчаных і адабраных: 90 капеяк, ці 44-45 грошаў срэбрам. На рынку знайшоў рэпу незвычайную, а дакладней неверагоднага памеру, гладкую, плоскую і акруглую, падобную да вялікай талеркі толькі большага за звычайны памеру. Агуркі затое дробныя; ня гледзячы на тое, што агароды не здаюцца багатымі на гародніну, аднак на рынках яе бывае вельмі шмат, але збожжа няма. Яблыкі і грушы лепшага гатунку прыбываюць сюды з Украіны на караблях. Аднак чырвоныя сьлівы, што лёгка адыходзяць ад костак, тут растуць свае, якія дазраюць каля 15 верасьня і не раней.
Ня гледзячы на наяўнасьць тут шматлікіх прыродных сенажацяў, сена каштуе дорага. За аднаконную фуру добрага сена плоцюць 5-6 рублёў. За аднаконную фуру сена з асакі, 2 ці 2½ рублі асігнацыямі. Чвэрць аўса ад 80 галонаў (56½ галонаў літоўскіх) каштук 12 рублёў. Калі кошт падае то бушэль па 5 рублёў. Напрыканцы кастрычніка 1822 г. кошт збожжа быў наступны: пуд жыта – 2 рублі, пуд пшаніцы – 3 рублі, ячменю – 2 рублі, аўса чвэрць – 11 рублёў, пуд гароху – 3 рублі, пуд грэчанай крупы – 3 рублі. На пуд жыта ідзе 10 галонаў. Пшаніцы і ячменю роўна 7½ альбо 8 галонаў. Круп грэчаных у чвэрці пудоў 8. Гароху – 9. – Чвэрць азначае 80 галонаў. Пуд жытняй мукі – 2 руб. 60 кап. Пуд пшанічнай мукі – 3 руб. 80 кап. Пуд проса – 3 руб. 80 кап, і яно тут вельмі рэдкае. Няспынны імпарт збожжка баркамі з Кіева зрабіў кошты такімі таннымі.
Бушаль львоўскі па 32 галоны мае літоўскіх галонаў 45 3/25, а вось пуд беларускі па 24 галона мае львоўскіх галонаў 17 3/141. Таму 1 польскі галон мае літоўскіх галонаў 1, 1 кварту і каля 2/3 кварты. А ў сваю чаргу літоўскі галон мае 3 польскія кварты і каля 1/12. 160 літоўскіх галонаў складаюць 113 галонаў польскіх; 80 -> 56 ½; 40 -> 28 ¼; 20 -> 14 1/8; 10 -> 7 1/16. Сто галонаў львоўскіх складаюць 114 літоўскіх.
Габрэі, якія набываюць збожжа ў сялян, не вымяраюць яго іначай як квартамі, хаця бушалямі было б зручней. Насыпаюць заўжды так, каб каўнер на кварце не мог утрымацца, пры гэтым кварта мае збожжа з улікам каўняроў, што можа зрабіць прадаўцу шкоду на адну шостую частку.
Што да знакамітых падзей горада Магілёва, то гэта наступныя: У 1616 годзе Ўладзіслаў IV, сын Жыгімонта ІІІ, зьбіраў тут войска польскае, з якім рушыў на Маскву. У 1654 г. горад быў захоплены маскоўцамі, у наступным годзе палякі яго абклалі, пры чым мусіла загінуць да 8 000 гараджан. Потым зноўку ўзяты маскоўцамі і ў 1660 г. безпасьпяхова абкладзены палякамі, якія мусілі адступіць ад аблогі. Толькі ў 1661 годзе жыхары тамашнія адабралі горад у маскоўцаў гарнізон часткова праз здраду зьнішчыўшы, часткова ў палон узяўшы. Тое адбылося ў часы крывавых і зацятых войн паміж Польшчай і Расеяй, калі пад войтам па імені Пара было зьнішчана ў горадзе 7000 расейцаў, якія хацелі пазьней выразаць увесь горад. Войт Пара меў іншае імя, а Пара ад Пора, час, было дадзенае яму ў мянушку, таму што калі ён вучыўся і хадзіў у школу, то вяртаўся адтуль не хутка, і астатнія дамачадцы, калі нехта ўзгадваў пра абед, адказвалі заўжды, што яшчэ няма студэнта, то яшчэ не пара; а калі той вяртаўся, крычалі: вунь “пара” ідзе; то бок пара есьці даваць. Начальнікі збройнай сілы маскоўскай перад пачаткам дамоўленай паміж сабой разьні сабраліся ў цэрквы брацкай (так яна называлася), чакаючы прызначанага часу. Войт даведаўшыся раней пра намеры расейцаў ад адной дзяўчыны, у якую салдат закахаўся і адкрыў ёй таямніцу, каб яна там не знаходзілася, вырашыў апярэдзіць расейцаў. То калі распачалася разьня, масковец кінуўся да царквы і распавёў начальніку, што Пара паўстаў. Той падумаў, што ён нагадвае яму, што ўжо прышла пара пачаць разьню, паглядзеў на гадзіньнік, і са спакоем яму адказаў, што яшчэ не пара, а толькі праз гадзіну. Але неўзабаве народ даў яму зразумець сваю памылку, калі яны кінуліся да царквы, усіх выцягнулі на могілкі і вылішылі іх жыцьця.
У 1707 годзе швэды атрымалі тут значную перамогу над маскоўцамі. Каля горада ёсьць высокі пагорак, які Карл ХІІ з малай колькасьцю людзей ўзарваў, каб выгнаць адтуль маскоўцаў, але быў падчас гэтага паранены. У 1708 годзе горад быў абрабаваны і спалены маскоўцамі. З 1773 году знаходзіцца пад панаваньнем расейскім. У 1780 г. праславіўся візытам імпэратрыцы расейскай, Катарыны ІІ, і кесара Ёзафа ІІ. За польскім часам належала да Мсьціслаўскага ваяводства. А эканомія магілёўская, пакуль той край не быў анэксаваны, належала да каралеўскіх уладаньняў. Знаходзіцца ад Пецербурга ў 846 вёрстах, у 107 мілях ад Варшавы, 68 мілях ад Вільні, а ад Мсьціслава ў 23 мілях, ці 139 вёрстах.
Магілёў быў шмат разоў схілены да Уніі, адак заўжды адчапляўся ад яе. Пры жыцьці сьв. Ёзафата, нават замкнуўся перад ім, але потым адчыніў брамы, прыняў яго і вярнуўся да Уніі. Потым зноўку адарваўся ад Уніі і дагэтуль так застаўся. Аднак гараджане тутэйшыя аднолькава да цэркваў як і да касьцёлаў ходзюць і паводзюць сябе з годнасьцю. Тут можна бачыць жанчын, салдат і іншыя катэгорыі і тыпы людзей, што прыносяць сьвечкі ахвярныя да алтара Нашай Панны, альбо да касьцёла Сьв. Антонія, і бьюць паклоны так добра, як у цэрквах расейскіх; і нават праходзячы каля касьцёлаў, спыняюцца, схіляюцца і кланяюцца роўна як і перад цэрквамі; акрамя высшых сасловій і духавенства, бо тыя ані перад сваімі, ані перад іншымі таго не робюць.
Знаходжаньне тут французаў не было надта цяжкім, бо ўсе яны плацілі. Маршал Даву быў вельмі суворы, таму трымаў парадак, і шмат людзей было расстраляна за дрэнныя ўчынкі. Тыя, што знаходзіліся пры французах: італьянцы і гішпанцы, былі горшыя і нават злыя людзі. Вестфальцы, баварцы, а горш за ўсіх іх ўзгадваюць войска польскае. Саксонцы аднак аказаліся найспакойнымі. У тутэйшых аколіцах пад Салтанаўкай, каля 40 вёрст ніжэй па Дняпру, таксама была бітва, але толькі агнявая.
!!! Працяг чытаем па спасылцы: Магілёў 1822 - частка 3 !!!

"Разнастайнасьці", № 16, 21 красавіка 1824 г.

Выдатна! Чакаем яшчэ больш малюнкаў выяў горада!)
ОтветитьУдалить