Чарговы працяг публікацыі апісаньня Магілёва вачыма невядомага падарожніка з Галіцыі. Апошні нумар газэты прыйшлося разьбіць на 2 публікацыі, бо надта вялікі тэкст атрымаўся.
Першую частку можна прачытаць па спасылцы: Магілёў 1822 - частка 1
Другую частку можна прачытаць па спасылцы: Магілёў 1822 - частка 2.
Тэкст узяты з артыкула "Заўвагі Галічаніна з падарожжа ў Літву і Беларусь, што адбылося летам 1822 г."
Магілёў ляжыць на ўзгорку і выглядае добра з кожнага боку, але ўезд да яго ад Вільні, ці з Захаду, найпрыемны. Тут Магілёў паказвае сябе ва ўсёй сваёй прывабнай постаці, і выглядае нібыта вельмі вялікі горад. Калі б трэба было яго намаляваць, здаецца, толькі з таго боку ён мог бы атрымацца найбольш прыгожа. Праўда, тады Дняпро схаваны за пагоркам, але з гэтай кропкі надта добра выглядаюць усе храмы, вежы, лепшыя будынкі, manege, дыкастэрыя і ўрадавыя памяшканьні, і як раз уся даўжыня Шклоўскай вуліцы з яе надта прыгожымі будынкамі ляжыць нібыта на далоні. Тое самае павінна быць, калі ехаць ад Мсьціслава, то бок з Усходу, з той толькі розьніцай, што з тых пагоркаў бачны Дняпро, аднак тады найпрыгожыя будынкі часткова закрытыя валамі (высокімі з таго боку), часткова схаваныя за дрэвамі прадмесьця, а часам і самім схілам на процілеглым баку. Падобны прыклад я меў, калі быў на левым беразе Дняпра, у прадмесьці Лупутава, у велізарным мураваным млыне, часткова разбураным і спаленым, у 1500 кроках ад берагу. Хаця горад стаіць на ўзгорку, аднак ракурс Магілёва адтуль атрымліваецца непрыгожы, зусім сьціснуты, і самыя крайніе вежы і дахі на правым баку вежы ледзь бачныя, а правае прадмесьце здаецца зьнікае.
Аколіцы Магілёва прыгожыя і адкрытыя. Палі шырокія, і дзе нідзе толькі паказваюцца лясы, што даказвае, што сельская гаспадарка тут мусіць быць у добрым стане. Аднак надта рэдка можна сустрэць вяскоўцаў, ці сялян. Каля тракту вёсак няма, часам можна бачыць вазы аднаконныя, ды і тымі часта кіруюць людзі надта нягеглыя і часьцей за ўсё гэта вельмі маладыя жанчыны і дзяўчыны. Вазы тыя аднолькавай формы з тымі, якія я заўважыў у Кобрыне. Коні маленькія і нізкія. Люд той, што так падарожнічае, апрануты надта гаротна і дрэнна. Твар бляклы і паніклы, у мужчын досыць запушчаная барада. Ботаў не носюць. Жанчыны нават ходзюць у лапцях. Словам, іх узрост і колер твару даказвае, што яны заўжды знаходзяцца ў галечы і недахопу добрай ежы, а вопратка паказвае іх жабрацтва, як яно ёсьць; ня дзіва, калі нават у самыя ўрадлівыя часы яны мусяць есьці хлеб з саломай. Аднак сярод паноў ніхто не мае падобнага колеру твараў, наадварот на іх адлюстроўваецца сама моц і найкрэпкае здароўе; такім чынам можна меркаваць, што і сяляне, калі б іх становішча палепшылася, маглі б мець моц, сілу і здаровы колер твару. Але як жа падданы можа мецца добра, калі пан ад усіх яго дамачадцаў патрабуе адпрацовак па 2 дні штотыдзень; такім чынам, калі падданы мае ў сваёй сямьі чатырох чалавек, старых, ці маладых, тады мусіць адпрацоўваць 8 дзён штотыдзень. Напрыклад, ён мае старага айца і малое дзіця, а жонка цяжарная, якім чынам тады адзін чалавек за 6 дзён можа адрабіць 8? Павіннасьці таму адкладаюцца, і калі жонка акрыяе, мусіць разам з мужам штодзень быць на паншчыне, пад пакараньнямі, якія ня маюць ніякага абмежаваньня. То паны тутэйшыя мусяць мець неверагодна жорсткія сэрцы, у якія не трапляе ніводнага далікатнага пачуцьця, альбо тыя людзі мала цэнюць сабе падобных. Я хацеў бы, каб гэта ўсё было толькі ўявай, каб я мог бачыць усіх весялейшымі.
Тут вясковы люд абодвух палоў не мае агіднай фізыяноміі, і наогул досыць прыемны, а недзе падобны да жыхароў Самары. Жанчын, маладога ўзросту, не раз атрымлівалася ўбачыць і такіх, якія маглі бы быць прыгожымі, каб не лахманы і змардаванасьць.
Пачынаючы ад Сьверу і датуль на ўсіх жанчынах бачныя карсэты, чорныя, зялёныя, блакітныя, у рэшце з белай ткаіны, і гэта здаецца найгодная вопратка, хаця пры гэтым ногі заўжды ў лапцях.
Ёсьць пэўная рэч, што палі побач з лесам, калі не знаходзяцца ў сталым ужываньні, звычайна хутка зарастаюць маладымі дрэвамі. Пра гэта сьведчаць прыклады з усіх бакоў. Хаця нідзе так відавочна не сустракаецца поле, што ператвараецца ў лес, як у гэтых аколіцах. Чалавек тут, як відаць, увесь час прыстасоўваецца да прыроды. Высякаюць лес у адным годзе, пакідаюць яго, каб дрэва пасохла, а наступнай вясной, як толькі сухія ветры абдзьмулі зямлю, падкладаюць агонь і так кіруюць ім, каб усё тое пасечанае ў попел ператварылася. Тут цяпер саха арэ закапцелую зямлю, і яна яшчэ не састыла, а зерне ўжо выпускае карэньне і прабіваецца прыгожы колас, які шчодра плаціць потым сваім ураджаем за зробленую гаспадаром працу. Глеба гэткая, з лесу толькі што зробленая, вельмі ўрадлівая, таму год за годам 3 і 5 год засяваецца. На тым месцы недзе застаецца кавалак поля пад парам, якое дзеля адпачынку пакіудаюць на год ці два, яго не кранаюць, а ўжо на ім уздымаюцца бярозы, і калі з аднаго боку чалавек зрабіў поле з лесу, з другога боку лес у яго столькі сама (ці нават боль) поля адабраў. То бок чалавек зьнішчае сякерай і агнём парослыя на яго нівах лясы, а лес у сваю чаргу вырывае ў яго з пад рукі яго нівы, а прырода тут таксама настолькі ўрадлівая, што ў 2 ці тры года засявае паравае поле і закладвае там пасадку будучых неабсяжных пушчаў. Кажуць, аднак, цяпер ужо маецца больш палёў, чым было ў гэтых краях 20 год таму. Дык якая шырыня палёў магла быць тады, калі і зараз яна зусім мізэрная?
Сялянскія хаты паміж лясоў да неверагоднасьці маленькія, часта проста наваленыя з нейкіх дошак, нічым ані прыбітых, ані перавязаных. Шмат маецца халупаў, я якіх адсутнічаюць сеняі Сама хата стаіць без задніх забудоваў. Дзьверы ў іх на апорах, проста з двару, не здольныя абараніць у дрэнную хвіліну. Вокны маленькія, часам без шкла, толькі засунутыя кавалкам дрэва. Цяжка ўявіць, як людзі ў тых хатах могуць зімаваць. Шмат маецца халупаў трошкі лепшых, да якіх і іншыя будынкі прыстасаваныя, аднак сені нічым не накрытыя, рэдка калі хата, сені і інашыя будынкі маюць аднолькавы і добры дах.
Агароды ўсе занядбаныя, і на іх тырчаць капусты, некалькі буракоў, часам трошкі бульбы, і заўжды істотная частка засеяная семям каноплі. Але ня толькі ў агародах вяскоўцаў назіраецца тая нястача, падобнае часам бачнае і ў фальварках, дзе бур’яны і пустазельле душаць усё і ўздымаюцца вышэй платоў.
Заможныя, што трымаюць батракоў, маюць столькі ўсялякай гародніны, што яны ядуць значна больш разнастайна. Аколіцы Магілёва на поўначы цалкам закінутыя; здаецца, што ўзгорак па над Дняпром (канца якому ня бачна) у тым баку мае некалькі тысяч акраў зямлі засеянай ад прыроды лесам, аднак яшчэ малым. Там расьце бяроза, ўлюблёнае дрэва тых аколіц (падобна як і ў Сібіры), альха, асіна, вярба, vaccinium, volipodium, які раскошна ўздымаецца. Над берагамі Дняпра дзе-недзе паказваюцца таполі, таго гатуну, што расьце над Віслай у Пулавах, і які княжна Ізабэла Чартарыйская ў сваёй працы па садаводству называе сакорамі. Таксама на пустых мясьцінах над Дняпром багата растуць парэчкі лясныя, якіх Клюк называе смародзінай. Якая, аднак, шкода той зямлі, што насельніцтва не здольнае ею карыстацца. Здаецца, ёй дастаткова ўжо толькі маленькіх плужкоў, якія мы завем нямецкімі, і яна б ужо зрабілася лепшай, чым ёсьць тут звычайна. Зямля тая была б адна з найурадлівейшых. Я чытаў перыядычнае выданьне, што выходзіць у Пецербурзе пад тытулам “Нататкі айчыны” (Отечественныя запіскі) у выдавецтве Сьвініна, з якіх вынікае, што ўрад зямельнай маёмасьці трымаецца ў найлепшым парадку і выдаткуе велізарныя кошты, каб пашыраць той парадак на ўсе адзьдзелы адміністрацыі. Асабліва абараняюцца лясы. Дзіўная рэч, што прыватныя асобы не пераймаюць гэта. Больш глыбокія краі Расеі мусяць быць надта прыгожымі. Люд менш прыгнечаны, чым тут, больш праяўляе здольнасьцей і ідэй. Прыгожыя, моцныя, сільныя, калі меркаваць на прыкладзе тых, што трапляюць сюды з маёнткаў генэралаў ці афіцэраў, калі іх адтуль пасылаюць з рознымі даручэньнямі. Гатунак коней добры, невымяральна моцнай цягі. Вазы ўсе аднастайныя, не камфортныя, але іх канструкцыя мусіць мець нейкія свае карысьці, калі яны дагэтуль ею карыстаюцца. Расейскія цесляры вельмі спрытныя ў пабудове драўляных дамоў. Трэба зьдзіўляцца прыгажосьці асабнякоў, якія трапляюцца часам у гарадах і ў аколіцах Магілёва. Тыя будынкі будуюцца з цокаляем, гладкія і трывалыя. Абшытыя габляванымі дошкамі і пафарбаваныя белым, шэрым, альбо брудна-жоўтым. Часта на мураваным цокале, з карнізамі пад дахам і ўпрыгожваньнямі каля вокнаў у грэцкім альбо гатычным стылі. Ставяцца такім чынам, што з вуліцы нідзе няма дзьвярэй унутар дому, але ўсе ўваходы накшталт як праз браму на двор, а потым з боку ўжо маюцца дзьверы ў дом. Такі спосаб будаваньня зьяўляецца годным, з позірку ўтрыманьня цяпла ўзімку, бо ўвесь дом замыкаецца аднымі дзьвярыма, якія звычайна засланяюцца папярэдняй забудовай, што перасякае рух паветра. Ёсьць некаторыя дамкі з рознымі вынаходкамі, маючыя фасады ажыўленыя паўкруглымі вокнамі, прыгожа вырабленымі лесьвіцамі, акруглымі салонамі, вокнамі з адной шыбы велізарнага пецярбурзскага шкла, калонамі, хаця і без стылю, чорна пафарбаванымі парэнчамі і г.д.
!!! Працяг чытаем па спасылцы: Магілёў 1822 - фінал !!!

"Разнастайнасьці", № 17, 28 красавіка 1824 г.

Комментариев нет:
Отправить комментарий