11.04.2016

Этнаграфічны архіў, 1824

"Этнаграфічны архіў", выдадзены др. Фрыдрыхам Аляксандрам Бранам. 24-ы том.
Йена, 1824

Падарожжа з Рыгі ў Крым. З ангельскіх заметак пані Хольдэрнэс.

Кароткае, але даволі прыемнае, ўзгаданьне Магілёва + чарговае апісаньне габрэяў рысы аседласьці вачыма замежнікаў.
(цікавая заўвага: у 1811 годзе ва ўзросьце 44 год аўтар пакінуў габрэйства і перайшоў у каталіцызм)


ст. 17-18:

     У Магілёве мы спыніліся толькі на адну ноч, і я бачыла з гэтага даволі вялікага і надзеленага прыгожымі цэрквамі і выбітнымі будынкамі горада, сталіцы тамашняга раёну, толькі тую частку, праз якую мы ехалі.
     Паміж Магілёвам і ўжо ўзгаданым Гомелем, маёмасьцю графа Раманцава, ляжаць 11 станцый, праязжаючы праз якія мы аднак не сустрэлі нічога вартага ўвагі.

ст. 77:

    Габрэі маюцца толькі ў гэтых расейскіх калёніях у надта вялікім мностве; у некаторых яны скаладаюць пятую, у іншых дзясятую частку ад усяго насельніцтва. Як правіла яны належаць да клясу мяшчан і купцоў, у кожным з розных гарадоў Новарасеі; нядаўна аднак ўлады зрабілі таксама спробу, перадаць ім землі ў апрацоўку, і некаторыя падобныя ўтварэньні знаходзяцца цяпер у Екацерынаслаўскай губерні.
            ... адступленьне пра караімаў ...
    Габрэйскія жанчыны як правіла прыгожыя і добра складзеныя, аднак вельмі скажоныя праз сваё выключна неспрыяльнае і непрыгожае адзеньне, таму што тут, як наогул амаль паўсюль акрамя Англіі, яны захавалі свае нацыянальныя строі. У гарадах Крыма, дарэчы, яны зьяўляюцца дзіўнымі жанчынамі, якія ў жаночых працах настолькі майстэрскі абыходзяцца з іголкай, што могуць прадаваць іх за грошы; таксама там маецца шмат габрэйскіх краўцоў. Я выпадкова чула пра вось такую дзіўную традыцыю, якую можна заўважыць у габрэяў. У дзень вясельля яны надзяюць кашулю з тонкай і лепш апрацаванай тканіны чым звычайна, якая тады пасьля сьвята акуратна і некранута захоўваецца да дня сьмерці, і ў ёй іх хаваюць. Да гэтай кашулі яны адносяцца так асабліва і сьвята, што яны, калі яны вымушаныя пазычыць грошай і не могуць пакінуць у заклад ніякіх каштоўнасьцей ці ўпрыгожваньняў, то яны тады закладваюць гэтую кашулю, якая таксама сярод веруючых разглядаецца як абсалютна надзейны заклад, таму што агульна пануе вера, што ніякі габрэй не можа быць блаславёны, пакуль не выкупіць яе назад.

ст. 358, з апісаньня Віньніцы:

    Габрэі мужчынскага полу маюць брыдкі, часта брудны зьнешні выгляд, здаецца, аднак, з задавальненьнем даюць сваім жанчынам прытрымлівацца адваротнага, бо тыя прыгожа апранутыя, і іх хаты заўсёды чыстыя і беззаганныя.

Комментариев нет:

Отправить комментарий