Пераклад кароткага артыкула пра Магілёў з нямецкай газэты "Тыдзень" ("Die Woche") №44, 1918г.
Артыкул цікавы тым, што быў выдадзены ў той кароткі час, калі немцы ў 1918г. займалі правабярэжны Магілёў, а мяжа праходзіла па Дняпру (то бок Лупалава заставалася Расеяй).
Зноўку бачная розьніца паміж успрыманьнем нашага горада замежнікамі (апісаньне з большага узнёслае, з захапленьнем) і расейскімі газэтамі/часопісамі, дзе горад падаецца як глухая нецікавая правінцыя.
А вось ТУТ можна прачытаць нядаўна знойдзены працяг гэтага артыкула.
Магілёў азначае - магіла, аднак горад, што носіць гэтую назву, не мае ніякага сьледу паміраньня, альбо сьмерці. Падзеі, якія далі яму гэтае імя, ляжаць далёка ў мінулым, іх амаль забылі. Магілай кожнаму захопніку мусіў стаць гэты горад, і насамрэч тут праваліліся
напады літоўцаў, палякаў і швэдаў супраць Маскавіцкай імпэрыі, а яшчэ, у 1812г. там крывава патрапалі французаў. Паводле іншых меркаваньняў імя гораду далі шматлікія дагістарычныя курганы ў воліцах гэтага места. Як бы там не было: сучасны Магілёў моцны і
жывы, гэты горад на Дняпры прыгожы і поўны пераканаўчай сілы. Цэрквы, а іх там мусіць быць 50, звычайна так часта прыземістыя і нязграбныя пад цяжкімі купаламі, у Магілёве аднак маюць нешта вольнае, радаснае і лёгкае, а вясёлае барока аб'ядноўвае белыя муры, аркі і ўбраньне ў адну адзіную вялікую, прыгожа выгнутую лінію.
А гэта вось арыгінальны скан, можа каму будзе цікава:

Позірк на Магілёў
Выявы з Магілёва на Дняпры
(да артыкула, фатаграфіі Бёдэкера)
Магілёў азначае - магіла, аднак горад, што носіць гэтую назву, не мае ніякага сьледу паміраньня, альбо сьмерці. Падзеі, якія далі яму гэтае імя, ляжаць далёка ў мінулым, іх амаль забылі. Магілай кожнаму захопніку мусіў стаць гэты горад, і насамрэч тут праваліліся
Немцы і бальшавісцкі перакладчык на масту ў Магілёве
напады літоўцаў, палякаў і швэдаў супраць Маскавіцкай імпэрыі, а яшчэ, у 1812г. там крывава патрапалі французаў. Паводле іншых меркаваньняў імя гораду далі шматлікія дагістарычныя курганы ў воліцах гэтага места. Як бы там не было: сучасны Магілёў моцны і
Царскі палац у Магілёве
(апошні прытулак цара напярэдні рэвалюцыі)
(апошні прытулак цара напярэдні рэвалюцыі)
жывы, гэты горад на Дняпры прыгожы і поўны пераканаўчай сілы. Цэрквы, а іх там мусіць быць 50, звычайна так часта прыземістыя і нязграбныя пад цяжкімі купаламі, у Магілёве аднак маюць нешта вольнае, радаснае і лёгкае, а вясёлае барока аб'ядноўвае белыя муры, аркі і ўбраньне ў адну адзіную вялікую, прыгожа выгнутую лінію.
Тэатральная плошча ў Магілёве.
А гэта вось арыгінальны скан, можа каму будзе цікава:
Комментариев нет:
Отправить комментарий