14.08.2014

Габрэйскія навіны з Магілёва, 1903

Навіны 1903 г. з №41 і №44 газэты "Die Welt" (Сьвет), цэнтральнай газэты сіянісцкага руху (друкавалася ў Базэле).

Цікавыя паведамленьні аб тагачасным жыцьці, якія дайшлі нават да Эўропы

„Die Welt“
 
Nr. 41, 09.10.1903
“Сьвет“
Цэнтральны рупар сіянісцкага руху


Навіны з Магілёва на Дняпры.

    Паведамленьні разнастайных лісткоў пра быццам бы яўрэйскую масакру ў Магілёве ўсё яшчэ не правераныя. З аднаго прыватнага паведамленьня мы ведаем аднак, што ў вядомым месцы адпачынку Карабанаўка пад Магілёвам 23-га верасня сялянскія хлопцы падлеткі гуртом напалі на яўрэйскую дзяўчыну і яе спадарожніка і зьдзекваліся зь іх. Нагодай таму была чутка, нібыта яўрэі маюць намер разбурыць суседнюю вёску ў якасьці пакараньня за Гомель.


„Die Welt“
 
Nr. 44, 30.10.1903
“Сьвет“
Цэнтральны рупар сіянісцкага руху


Навіны з Магілёва на Дняпры.

    Першы хірург Магілёва паведамляе ў “Навінах” справаздачу наконт наступнага выпадку: 10-га кастрычніка каля 11 гадзін ночы перад хірургам зьявілася адна дама з 13 гадовым хрысьціянскім хлопчыкам Іванам Тарасавым, у якога была замотаная рука. На пытаньне хірурга дама адказала, што на хлопчыка напаў незнаёмы яўрэй, які зьдзекваўся над ім, а потым пракалоў руку кінжалам. Крануты гэтым расказам хірург з падвойнай уважлівасьцю агледзеў рану. Калі ён заўважыў вакол раны чорную аблямоўку, ён упэўніўся, што рана створаная агняпальнай зброяй. Пасьля шматлікіх пагроў Тарасаў паведаміў наступнае: у адсутнасьць пражываючага ў доме Тарасавых афіцэра хлопчык Іван узяў яго служэбны рэвальвер і так няўдачна абыходзіўся зь ім, што той стрэліў і куля прабіла яму далонь. З жаху перад хатняй лупцоўкай перспектыўны хлопец цалкам выдумаў гісторыю з нападам яўрэя...

Комментариев нет:

Отправить комментарий