03.03.2016

"Вялікае майстэрства артылерыі" - уступ (ч.2), 1676

Апошняя частка (першую можна прачытаць па спасылцы ТУТ) перакладу ўступа і зварота да чытача са знакамітай кнігі "Вялікае майстэрства артылерыі" Казіміра Семяновіча (1650г.).
Пераклад зроблены з нямецкага выданьня 1676г. і утрымлівае ўводныя словы нямецкага перакладчыка і пераклад з латыні арыгінальнага зварота Семяновіча да чытачоў яго твора.

04.02.2016

"Вялікае майстэрства артылерыі" - уступ (ч.1), 1676

Першая частка (бо тэкст даволі вялікі) перакладу ўступа і зварота да чытача са знакамітай кнігі "Вялікае майстэрства артылерыі" Казіміра Семяновіча (1650г.).
Пераклад зроблены з нямецкага выданьня 1676г. і утрымлівае ўводныя словы нямецкага перакладчыка і пераклад з латыні арыгінальнага зварота Семяновіча да чытачоў яго твора.

04.12.2015

Аблога Магілёва 1655 ч.2 - Historico-Politica Deductio

Кніга "Historico-Politica Deductio Hodierni Status Germaniae Franciae, Angliae, Daniae & Poloniae", 1658г. (Гісторыка палітычная справаздача цяперашніх дзяржаў Германіі, Францыі, Англіі, Даніі і Польшчы)
а дакладней урыўкі зь яе, у якіх распавядаецца пра аблогу Магілёва ў 1655м годзе, яе заканчэньне і далейшыя падзеі ў рэгіёне.
А вось тут спасылка на першы пост пра аблогу Магілёва: 1655, 1-я частка

11.11.2015

Магілёўскія вавёркі, 1760

Пераклад урыўка з кнігі па заалёгіі 1760г.
Аўтар: Якуб Тодар Кляйн (ням. Jacob Theodor Klein, 1685—1759), нямецкі батанік, сучасьнік і праціўнік Карла Лінэя.
"Якуба Тодара Кляйна, старэйшага сэкрэтара горада Гданьска, удзельніка Рас. Імп. Акадэміі навук, Кар. Вялікабрытанскай суполкі ў Лондане, інстытута Балоньі і суполак у Йене і Гданьску, Натуральны парадак і падрабязная гісторыя чатырохногіх жывёл"
выдадзеная Готфрыдам Райгерам, дырэктарам Навукова даследчай суполкі. 1760
Урывак распавядае пра вавёрку ляцягу з Магілёва і спосабы, якімі магілеўчане 18ст. здабывалі гэтых вавёрак.

02.11.2015

Магілёў у апісаньні Беларусі, 1855

Цікавая кніжыца расейскага гісторыка Міхаіла Восіпавіча Без-Карніловіча пра Беларусь. 1855г.
Кніжка распавядае пра гісторыю, геаграфію і іншыя карысныя зьвесткі пра краіну і некаторыя яе выбітныя мясьціны. Апісаньне Магілёва пачынаецца са 157 с. дакумента (151 с. кнігі) і ўтрымлівае апісаньні жыцьця магілёўцаў і шматлікіх гістарычных падзей, што адбываліся ў горадзе.

Спампаваць/праглядзець кнігу можна ТУТ.
Кнігу таксама памясьціў у БІБЛІЯТЭКУ, каб потым не шукаць.

15.10.2015

1598 - Польшча ў "Касмаграфіі" Мюнстэра

Пераклад аднаго аркуша са знакамітай "Касмаграфіі" Себасьцяна Мюнстэра, выданьня 1598г.
2 старонкі (ст. 1247-1248) тэкста з малюнкамі распавядаюць пра каралей РП 16ст., пра захоп маскавітамі Смаленска (дзякуючы здрадзе знутры горада), а таксама пра геаграфічнае разьмяшчэньне Польшчы адносна суседніх зь ёй краін. + Аповяд пра "монстра".

07.10.2015

Ліст нямецкага салдата 29.05.1944

ад унтэрафіцэра Ганса Лінбахэра (Uffz. Hans Lienbacher)
да пані Аньні Лінбахэр (Frau Anni Lienbacher)
Krumnußbaum/Westbahn
Bahnhof 57
Nieder Donau
FPN 29803B (гэты нумар палявой пошты замацаваны за Feldersatz-Bataillon 657 (1. kompagnie))

    Другі ліст нямецкага афіцэра з блок-посту на масту паміж Магілёвам і Бабруйскам. Першы ліст быў адрэсаваны бацькам яго жонкі. Цяпер Ганс піша да сваёй жонкі. Распавядае пра партызанаў, пра калабарантаў і наогул пра жыцьцё на фронце напярэдні наступу Чырвонай арміі.