06.02.2014

Аблога Магілёва 1655 з нямецкай кнігі 1657

"Anderte Beschreibung deß Königreichs Polen und Großherzogthumbs Lithauen", Ульм 1657.
"Новае апісаньне Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага"
Пакуль што найбольш старае ўзгаданьне горада ў эўрапейскіх кнігах, якое я знаходзіў. Урывак асабліва цікавы тым, што ў ім апісваецца знакамітая аблога горада войскамі Радзівіла ў 1655г.
Пераклад прысьвячаецца 359 годзьдзю з пачатка той беспасьпяховай аперацыі.

04.02.2014

Т. Касьцюшка - "Нямецкія Старонкі", №174 23.08.1814

Гэты пераклад не мае прамога дачыненьня да Магілёва, але ў агульным сэнсе закранае гісторыю ўсёй Беларусі.
Прысьвячаецца народзінам Тадэвуша Касьцюшкі (04.02.1746), вайсковага і палітычнага дзеяча сусьветнага масштабу, героя Беларусі, Польшчы і ЗША. 

А таксама ў якасьці супрацьвагі Патоцкаму. Абодва жылі ў адзін час, і абодва гралі сваю ролю ў гісторыі нашай краіны пад час апошніх падзелаў РП. 

Нажаль у нас, на радзіме героя, няма настолькі ўзьнёслага апісаньня яго жыцьця, як у гэтым артыкуле зь нямецкай газэты. Спадзяюся, калісьці мы таксама навучымся шанаваць сваіх герояў...

23.01.2014

Гамбургская газэта, No. 8, 1793 год

Калі мы ўжо закранулі графа Патоцкага. То прывядзем яго прамову на Гародненскім сойме 30.12.1792 года.
Прамова перакладзеная з "Гамбургскай газэты".
Прамова зьяўляецца ня менш актуальнай і ў нашыя дні, калі рыторыка палітычных дзеячаў накіраваная на "заспакойваньне" народу, калі гучнымі словамі накшталт "спакой", "стабільнасьць", "мір" падкупляюць прагу людзей да свабоды.

Аўгсбургскія газэты 1780 - напад на Патоцкага

2 ўрыўка з Аўгсбурскіх газэт 1780 г.
Абодва артыкула распавядаюць пра цікавае здарэньне ў Магілёве, пад час знаходжаньня Кацярыны ІІ у горадзе. Граф Патоцкі, вялікі каралеўскі харунжы Літвы трапіў у рукі злачынцаў.


09.01.2014

Катарына ІІ і Ёзаф ІІ у Магілёве

Вытрымка з ліста Франца Калатаі пра падарожжа імпэратара Ёзафа ІІ ў Херсон.
Тэкст узяты з Аўстрыйскага архіву гісторыі, земляапісаньня, краіназнаўства, мастацтва і літаратуры, Том 1, надрукаваны ў Вене ў 1831м годзе (Österreichisches Archiv für Geschichte, Erdbeschreibung, Staatenkunde, Kunst und Literatur)

Аўтар Каталаі Франц Ксаверы (Kalatai, Franz Xaver) біскуп Гросвардэйну (Bischof von Großwardein) 1.10.1722 - 27.03.1795. Каталаі належыў да невялікай сьвіты, якую ўзяў імпэратар Ёзаф ІІ ў сваё першае падарожжа ў Расею, у якое ён выправіўся 26.04.1780 і зь якога вярнуўся ў жніўні таго года.

20.11.2013

Бітва за горад. Ліпень 1941

Захоп Магілёва 15-й Стралковай дывізіяй (23.7.-26.7.1941)
Па просьбе выкладваю тут пераклад успамінаў салдатаў вермахта, якія прымалі ўдзел у захопе Магілёва ў ліпені 1941га. Матэрыял узяты са старонкі гісторыі 15-й Стралковай дывізіі (15. Infanterie Division).
Дагэтуль мы шмат ведалі пра гераічную абарону горада, аднак мала хто ведае, як гэта бачыў праціўнік. І ня гледзячы на ўсе акалічнасьці ўсё ж такі выклікае гонар тое, што Магілёў стаў першым горадам, дзе нацысты сустрэлі сапраўдны супраціў. Можа гэты супраціў і ня меў ніякага ўплыву на ход вайны, можа абаронцы горада ня мелі іншага выйсьце. Але гатоўнасьць не скарыцца перад ворагам і геройскі аддаць жыцьцё за свой край заўсёды была годная павагі.

29.10.2013

Encyklopädie des rußischen Reichs

"Versuch einer vollständigen geograph. -topograph. Encyklopädie des rußischen Reichs nach alphabetischer Ordnung.", Гётінген 1796.
Апісаньне горада з энцыклапедычнага слоўніка па Расейскай Імперыі 1796 году.
Галоўнае адрозьненьне да іншых апісаньняў у тым, што тут акрамя іншых зьвестак прыводзіцца кароткая гісторыя горада, нават са спробай вызначыць паходжаньне назвы.