23.01.2014

Гамбургская газэта, No. 8, 1793 год

Калі мы ўжо закранулі графа Патоцкага. То прывядзем яго прамову на Гародненскім сойме 30.12.1792 года.
Прамова перакладзеная з "Гамбургскай газэты".
Прамова зьяўляецца ня менш актуальнай і ў нашыя дні, калі рыторыка палітычных дзеячаў накіраваная на "заспакойваньне" народу, калі гучнымі словамі накшталт "спакой", "стабільнасьць", "мір" падкупляюць прагу людзей да свабоды.

Аўгсбургскія газэты 1780 - напад на Патоцкага

2 ўрыўка з Аўгсбурскіх газэт 1780 г.
Абодва артыкула распавядаюць пра цікавае здарэньне ў Магілёве, пад час знаходжаньня Кацярыны ІІ у горадзе. Граф Патоцкі, вялікі каралеўскі харунжы Літвы трапіў у рукі злачынцаў.


09.01.2014

Катарына ІІ і Ёзаф ІІ у Магілёве

Вытрымка з ліста Франца Калатаі пра падарожжа імпэратара Ёзафа ІІ ў Херсон.
Тэкст узяты з Аўстрыйскага архіву гісторыі, земляапісаньня, краіназнаўства, мастацтва і літаратуры, Том 1, надрукаваны ў Вене ў 1831м годзе (Österreichisches Archiv für Geschichte, Erdbeschreibung, Staatenkunde, Kunst und Literatur)

Аўтар Каталаі Франц Ксаверы (Kalatai, Franz Xaver) біскуп Гросвардэйну (Bischof von Großwardein) 1.10.1722 - 27.03.1795. Каталаі належыў да невялікай сьвіты, якую ўзяў імпэратар Ёзаф ІІ ў сваё першае падарожжа ў Расею, у якое ён выправіўся 26.04.1780 і зь якога вярнуўся ў жніўні таго года.

20.11.2013

Бітва за горад. Ліпень 1941

Захоп Магілёва 15-й Стралковай дывізіяй (23.7.-26.7.1941)
Па просьбе выкладваю тут пераклад успамінаў салдатаў вермахта, якія прымалі ўдзел у захопе Магілёва ў ліпені 1941га. Матэрыял узяты са старонкі гісторыі 15-й Стралковай дывізіі (15. Infanterie Division).
Дагэтуль мы шмат ведалі пра гераічную абарону горада, аднак мала хто ведае, як гэта бачыў праціўнік. І ня гледзячы на ўсе акалічнасьці ўсё ж такі выклікае гонар тое, што Магілёў стаў першым горадам, дзе нацысты сустрэлі сапраўдны супраціў. Можа гэты супраціў і ня меў ніякага ўплыву на ход вайны, можа абаронцы горада ня мелі іншага выйсьце. Але гатоўнасьць не скарыцца перад ворагам і геройскі аддаць жыцьцё за свой край заўсёды была годная павагі.

29.10.2013

Encyklopädie des rußischen Reichs

"Versuch einer vollständigen geograph. -topograph. Encyklopädie des rußischen Reichs nach alphabetischer Ordnung.", Гётінген 1796.
Апісаньне горада з энцыклапедычнага слоўніка па Расейскай Імперыі 1796 году.
Галоўнае адрозьненьне да іншых апісаньняў у тым, што тут акрамя іншых зьвестак прыводзіцца кароткая гісторыя горада, нават са спробай вызначыць паходжаньне назвы.

25.10.2013

Ода Кацярыне ІІ ад габрэяў Магілёва (1780)

Ода была напісаная па заказу Магілёўскай габрэйскай абшчыны ў 1780-м годзе з нагоды прыбыцьця ў горад Кацярыны ІІ.
"Далей" - кароткая інфармацыя і мой вершаваны пераклад оды, што быў апублікаваны на Магілёўскай гістарычнай канферэнцыі ў чэрвені 2013.

22.10.2013

Дзіўныя паведамленьні пра езуітаў Беларусі

"Merkwürdige Nachrichten von den Jesuiten in Weißreußen.", Франкфурт і Ляйпцыг, 1785.
    Вырайшыў дадаць сюды таксама спасылку на пераклад гэтай кнігі. Пераклад яшчэ не скончаны. Таму "далей" можна будзе паглядзець урыўкі, нейкую цікавую інфармацыю, аднаўленьні стану пераклада і спасылку на афіцыёную фэйсбук суполку пераклада, дзе можна таксама падпісацца на кнігу.