01.07.2015

Магілёў у нямецкай газэце 1918

Пераклад кароткага артыкула пра Магілёў з нямецкай газэты "Тыдзень" ("Die Woche") №44, 1918г.
Артыкул цікавы тым, што быў выдадзены ў той кароткі час, калі немцы ў 1918г. займалі правабярэжны Магілёў, а мяжа праходзіла па Дняпру (то бок Лупалава заставалася Расеяй).
Зноўку бачная розьніца паміж успрыманьнем нашага горада замежнікамі (апісаньне з большага узнёслае, з захапленьнем) і расейскімі газэтамі/часопісамі, дзе горад падаецца як глухая нецікавая правінцыя.
А вось ТУТ можна прачытаць нядаўна знойдзены працяг гэтага артыкула.

04.06.2015

Піцерская Ніва №11, 1901

6 старонак "Нівы", ілюстраванага піцерскага часопіса, з аповядам пра Магілёў і яго гісторыю.
Поўны скан 11га нумара (з дадатковымі выявамі Магілёва і іншымі цікавымі артыкуламі) можна праглядзець/спампаваць у БІБЛІЯТЭЦЫ.

13.05.2015

Падарожжа з Віцебска ў Магілёў, частка 2

Другая палова перакладу з неверагодна цікавай кнігі 1844г. "Падарожжа па эўрапейскай Расеі, 1840-1841 гадоў" (аўтар: Ёган Генрых Блазіюс).
З першай часткай можна азнаёміцца ТУТ
Другая палова распавядае пра найбольш адметныя магілёўскія храмы. Пра геаграфію і геалогію магілёўскіх ваколіц. Пра жыцьцё сялян. І шмат чаго іншага.

30.04.2015

Падарожжа з Віцебска ў Магілёў, частка 1

Нарэшце скончыў пераклад урыўка з неверагодна цікавай кнігі 1844г. "Падарожжа па эўрапейскай Расеі, 1840-1841 гадоў" (аўтар: Ёган Генрых Блазіюс).
Два тома кнігі распавядаюць пра падарожжа аўтара з сябрамі па тагачаснай Расеі. Першы том апісвае цэнтральную частку, а другі - паўднёвую. Як раз па дарозе з поўначы на поўдзень, на адрэзку Смаленск-Кіеў, аўтар спыняецца на 8 дзён у Магілёве (сярэдзіна кастрычніка 1840 году).
Цікавы, насычаны вострымі каментарамі аповед пра наш горад, мяркую, нікога не пакіне абыякавым. Тым больш, што апісаньне гэтае гучыць настолькі па сучаснаму, нібыта за апошнія 170 год нічога і не зьмянілася.
Пераклад заняў 9 старонак 12м шрыфтам, таму разьбіў яго на 2 часткі, першая з якіх чакае вас унізе.

17.04.2015

Пастырскі ліст С. Б.-Сестранцэвіча, 1779

З нагоды выхаду ў сьвет майго пераклада кнігі "Дзіўныя паведамленьні пра езуітаў Беларусі" выстаўляю прыведзены ў ёй пастырскі ліст арцыбіскупа Станіслава Богуш-Сестранцэвіча, напісаны ім у 1779 г. у яго магілёўскай рэзыдэнцыі. Ліст цікавы сваёй асаблівай мовай, якая адлюстроўвае дыпляматыю Эўропы 18 ст. Тым і цікавы : )
Падрабязьней пра кнігу тут: ФБ паведамленьне пра выхад кнігі

09.03.2015

Паштоўка нямецкаму салдату ад жонкі 14.02.1944

ад Г. Грасхоф (H. Grasshoff)
Quedlinburg
Hohestr. 31
да обэр-ефрэйтара Фрыца Грасхофа (Obergefreiter Fritz Grasshoff)
FPN 36252 (гэты нумар палявой пошты замацаваны за камандваньнем 267й стралковай дывізіі, Kommando 267. Infanterie-Division)

    Ёсьць верагоднасьць, што паштоўка была адрэсаваная знакамітаму нямецкаму мастаку і пісьменьніку Фрыцу Грасхофу (Вікі старонка пра яго). Супадае горад, імя і той факт, што мастак таксама служыў у Вермахце і знаходзіўся на тэрыторыі СССР.