06.06.2017

Магілёў падчас Першай Сусьветнай вайны

Даўно я нічога сюды не пісаў. Але насамрэч проста не было часу.
Бо спачатку прыйшлося прыпыніць пераклад апісаньня ВКЛ дзеля больш блізкага нам апісаньня Магілёва ў польскамоўнай газэце 1822 г. Гэтае апісаньне проста цудоўнае адкрыцьцё, найзьмястоўнае і найпоўнае апісаньне горада і жыцьця яго жыхароў у 19-м ст. Дзіўна, што дагэтуль нашыя гісторыкі нічога пра яго ня ведалі.
Тэкст нам скінуў адзін сябра з Гародні, за што яму вялікі дзякуй!
А нядаўна ён скінуў таксама проста цудоўныя ўспаміны магілёўчанкі пра жыцьцё ў горадзе падчас Першай Сусьветнай вайны. Гэтая кніга была надрукаваная ў 1932 г. ў Вільні і нядаўна рэпрынтна выдадзеная ў Гародні.
У Магілёве, што ўжо ня дзіва, кніга дагэтуль нікому не вядомая (альбо вядомая 2-3 асобам, якія пра гэта маўчаць).

Таму вось выпраўляю становішча і выстаўляю скан усім на карыстаньне (і зноўку вялікі дзякуй Аляксандру Перагудаву за дапамогу!!!): СКАН ТУТ

Комментариев нет:

Отправить комментарий