Працяг кароткага артыкула пра Магілёў з нямецкай газэты "Тыдзень" ("Die Woche") №44, 02.11.1918г.
Першая частка артыкула была перакладзеная і апублікаваная раней (а дакладней вось ТУТ), бо ў мяне маецца яе арыгінал. І толькі нядаўна аказалася, што ў газэце была яшчэ адна старонка з працягам. Таму цяпер пераклаў таксама і яго, і прадстаўляю адразу вашай увазе.
Магілёў, раней, за царскім часам, дакладна быў не чым іншым, як адным з расейскіх правінцыйных гарадоў, флегматычных і трошкі грубых, дзе не ў такім далёкім мінулым, калі чыгунка яшчэ не зьвязала іх са сьветам і жыцьцём, было сапраўды нудна, і частка гэтай нудоты дробных гарадкоў захавалася да сёняшніх дзён. Аднак той, хто зірне адкрытымі вачыма ўздоўж Садовай, цэнтральнай вуліцы, да ўзвышша дняпроўскага берага, а адтуль па-над ландшафтам, той знойдзе больш чым дастаткова ўзьнёслага і ўвесь час прывабнага. На тым беразе ракі, што тут у сваім пачатку яшчэ не мае той імпазантнай шырыні, праз якую яна стала вядомай, ляжыць зямля Саветаў і бясконцая раўніна, цераз якую позірк ляціць у далёкія далечы, маленькі намёк на велізарнасьць Расеі. Абодва берагі зьвязвае жалезны рашэцісты мост, і бурлівы рух у абодвух напрамках сьведчыць аб новым адраджэньні жыцьця.
А гэта вось арыгінальныя сканы абодвух старонак, можа каму будзе цікава (торкнуўшы мышой па фоткам можна адчыніць іх у большым памеры):

Выявы з Магілёва на Дняпры
(працяг)

Позірк на габрэйскае паселішча.
Жанчыны з садавінай на Дняпроўскім праспекце ў Магілёве.
Варта на Дняпры. Дэмаркацыйная лінія Магілёва.
А гэта вось арыгінальныя сканы абодвух старонак, можа каму будзе цікава (торкнуўшы мышой па фоткам можна адчыніць іх у большым памеры):
Спасибо! А где оригинал газеты нашли?
ОтветитьУдалитьПершую старонку на аўкцыёне набыў арыгінал. Другую знайшоў толькі нядаўна ў поўным электронным варыянце газэты на адным нямецкім сайце.
УдалитьПервая страница скана не открывается.
ОтветитьУдалитьага... дзіўна. заўтра паспрабую выправіць...
Удалить