20.11.2013

Бітва за горад. Ліпень 1941

Захоп Магілёва 15-й Стралковай дывізіяй (23.7.-26.7.1941)
Па просьбе выкладваю тут пераклад успамінаў салдатаў вермахта, якія прымалі ўдзел у захопе Магілёва ў ліпені 1941га. Матэрыял узяты са старонкі гісторыі 15-й Стралковай дывізіі (15. Infanterie Division).
Дагэтуль мы шмат ведалі пра гераічную абарону горада, аднак мала хто ведае, як гэта бачыў праціўнік. І ня гледзячы на ўсе акалічнасьці ўсё ж такі выклікае гонар тое, што Магілёў стаў першым горадам, дзе нацысты сустрэлі сапраўдны супраціў. Можа гэты супраціў і ня меў ніякага ўплыву на ход вайны, можа абаронцы горада ня мелі іншага выйсьце. Але гатоўнасьць не скарыцца перад ворагам і геройскі аддаць жыцьцё за свой край заўсёды была годная павагі.

    Перадавыя танкавыя дывізіі мінулі горад Магілёў, і ён утварыў такім чынам сваеасаблівы востраў паміж захопленымі нямецкімі вайскамі раёнамі.
    Расейскія войскі ў горадзе мелі сувязь з яшчэ адной баявой групай усходней горада. Абедзьве баявыя групы былі адрэзаныя і знаходзіліся ў безвыходным стане, што не перашкаджала аднак, аказваць жорсткі супраціў.
    Спачатку VII Армейскі корпус гэнерала Фармбахера (General Fahrmbacher) меў задачу захапіць Магілёў з дапамогай 7-й і 23-й стралковых дывізій. Затым абедзьве дывізіі былі выстаўленыя пад Магілёвам у форме кляшчэй; 23-я С.д. мусіла атакаваць з паўднёвага захаду, а 7-я С.д. з паўночнага захаду. На флангах з 21-га па 23-е ліпеня быў дасягнуты прагрэс. Пры гэтым 7-я С.д. з 62-м пяхотным палком прарваліся усходней Магілёва глыбока да берага Дняпра; гэтаму палку і пяхотнаму палку 19 атрымалася зрабіць плацдарм на усходнім беразе Дняпра.
    Падчас гэтага далей на поўдні 23-я С.д. з пяхотным палком 9 выйшлі да усходняга берага. 22 ліпеня 1941 разам з часткамі 78-й С.д. (ХІІІ Армейскі корпус) была захоплена Лупалава. 78-я С.д. дайшла далей на ўсходзе да калена Дняпра. 10-я Кампанія 67-га пяхотнага палка ужо 21 ліпеня 1941 з заходняга берага заняла непарушаным аўтадарожны мост на паўднёвай ускраіне Магілёва.

    Такім чынам 23.7.1941 Магілёў быў шчыльна ахоплены з поўдня, усходу і паўночнага ўсходу. Толькі атака на заходні фронт аднак дагэтуль ня мела посьпеху. З адобвух бакоў дарогі наступу набліжаўшайся з захаду 15-й С.д. стварылася шырокая брэш. З 21-га ліпеня яе ахоўваў адзін з перадавых атрадаў.

    Захоп Магілёва такім чынам выпаў на галоўны напрамак 15-й С.д. Агульнае становішча тым часам патрабавала 24.7.1941 далейшага наступу на Ўсход 2х астатніх дывізій VII корпусу. Пасьля гэтага ад 23-й С.д. засталіся толькі часткі на ахове плацдарма на поўдні. Ад 7-й С.д. у далейшых баях за горад Магілёў прымалі ўдзел толькі 62-і пяхотны пол і 7-ы выведвальны батальён.

    Апоўдні 23-га ліпеня 1941 марш калёны 15-й С.д. дасягнулі раёна Княжыц.
    Пяхотныя палкі 15-й С.д. былі выстаўленыя гэнералам Гэлем (General Hell) для наступу гэткім чынам: 106 пяхотны полк зправа, 81-ы пяхотны полк зьлева. 88-ы пяхотны полк быў пакінуты ў рэзерве.

    Пачатак наступу: 15:30. Супраціў моцных баявых заслонаў быў зломлены, прарывы былі дасягнутыя, аднак затым наступ быў зноўку спынены. Абодва палкі змагаліся з адкрытымі зьнешнімі флангамі.
    А 18й гадзіне ПП 106 (зправа ІІ батальён, зьлева І батальён) выступіла зноўку і адбіла месца ў умацаванага супраць яго супраціву. ПП 81 (зправа ІІІ, зьлева І батальён) да гэтага часу цядка змагаўся за казармы паўночней вялікай дарогі на Магілёў.
    24.7. а 6е гадзіне раніцы: працяг наступу. У брэш, якая ўтварылася паміж ПП 106 і ПП 81 быў выстаўлены вывведвальны батальён 15 (ВБ 15).
    У 7:15 ПП 106 падыйшла да заходняй галіны чыгункі. У 14:00 батальёны ўварваліся ў рукапашным баі ў высока разьмешчаныя прадмесьці Магілёва. Супраціў рабіўся ўсё больш жорсткім, парадак вайсковых частак з-за распачаўшыхся вулічных баёў быў страчаны. Затым быў распачаты наступ ПП 106, які быў выстаўлены паміж І, ІІ і ІІІ батальёнамі.
    Таксама і ВП 15 уварваўся ў заходнюю частку горада.
    ПП 81 перасёк лес заходней Карабанаўкі і прасунуўся да цэнтральнага вакзалу і паўночных кварталаў горада (лютыя і багатыя на страты вулічныя баі).

    25.7. ПП 81 мусіў абараняцца ад цяжкай контратакі; зьявіліся лакальныя крытычныя становішчы на левым фланге. Трымаўшыйся ў рэзерве ІІ батальён 81га ПП быў накіраваны туды, і да вечара становішча было ўжо выпраўленае. Вечарам і ўначы адбыліся наступныя расейскія контратакі ўздоўж усёго фронту дывізіі. Праз брэш паміж 15й і суседняй 23й С.д. здолелі прарвацца расейскія сілы. Праціўнік з часткай сіл дайшоў да лесу ў 6 км паўднёва заходней Магілёва. ІІІ батальён / ПП 88 выступіў да ляснога масіва і разьбіў расейскую баявую групу.

    26.7. адбыўся сканцэнтраваны наступ усіх трох пяхотных палкоў на цэнтр гораду. Варожы супраціў цяпер паступова слабеў. ПП 88 спалучыўся каля разбуранага дняпроўскага маста з суседняй 23й С.д. ПП 106 прарвалаўся з боем у гарадскі цэнтр да галоўнай царквы і узняла там палкавы сьцяг. ПП 81 захапіў жорстка змагаўшыйся "Чырвоны Дом". Пад вечар апошні супраціў быў зламаны і бой за Магілёў скончыўся.

    Страты 15й С.д. былі кваліфікаваныя як "значныя", аднак у гісторыі дывізіі не пазначана ніякіх дакладных лічбаў. Толькі І батальён / ПП 81 меў страты 89 чалавек забітымі і параненымі. І батальён/ ПП 106 скардзіўся на 101 страчанага.

    Ўілемэр (Willemer) кажа ў гісторыі дывізіі пра шматлікія зьнішчаныя дывізіі і 12575 палонных з боку праціўніка.

    Тагачасны унтэр-афіцэр Герман Зойм (Unteroffizier Hermann Seum) паведамляў, што бітва за Магілёў была першымі баявымі днямі на Ўсходзе для 15й стралковай дывізіі, і што колькаьсць загінуўшых у яе Кампаніі (8./ПП 81) у першы дзень бітвы была вышэй за ўвесь час Заходняга паходу.
    Герман Зойм паведамляў пра шматлікіх загінуўшых ад снайперскіх стрэлаў у галаву. На падставе гэтага вопыту, пазьней, ён мусіў падчас застаўкі да нямецкага дэтэктыўнага серыялу "Месца злачынства" - там крыж прыцэлу паўзе праз чалавечае вока - кожны раз адварочвацца, бо яго ахаплялі ўспаміны пра вайну і асабліва пра Магілёў. Герман Зойм асабліва успамінаў жорсткі супраціў расейскіх афіцэрскіх і унтэр-афіцэрскіх кадэтаў з тамашняй вайсковай школы.

    Калі Ўільгельм Ўілемэр (Wilhelm Willemer) пасьля вайны пытаўся пра інфармацыю для яго гісторыі дывізіі, 19.5.1954 яму напісаў пра наступ на Магілёў былы трэцьці афіцэр гэнеральнага штабу Дытрых Моль (Dritte Generalstabsoffizier (I c) Dietrich Moll):

"   23.7. успамінаецца мне наступным чынам: камандны пункт дывізіі знаходзіўся ў цяжкім становішчы паўдзёньней шляху Княжыцы-Магілёў; прыкладна ў 500 м у варожы бок на тым жа шляху знаходзілася перадавая лінія бою VII Армейскага корпусу з яго начальнікам, тагачасным палкоўнікам Крэбсам (Oberst i.G. Krebs).
    Першымі ўражаньнямі былі жорсткі бой рускіх пры нечакана вялікімі стратамі з нашага боку, асабліва сярод афіцэраў і унтэр-афіцэраў.
    Я асабіста тады па большасьці суправаджаў перадавую лінію наступу 81га ПП, быў ноччу да 25.7. на цэнтральным вакзале, дзе становішча ўвесь час было вельмі недакладнае, пры некаторых прарывах расейскіх бранемашын, якія зрабілі істотны ўнёсак у беспарадак. Пра 24.7. я не магу больш паведаміць ніякіх падрабязнасьцей, тое самае адносіцца і да 25-га, калі я становішча каля "Чырвонага Дому" разглядаў усё ж такі па большасьці як стабільнае.
    26-га я суправаджаў рух батальёна Шётэнзак (Schötensack) [ПП 106] як перадавога атрада. Нельга казаць пра нейкія вулічныя баі. Расейскія салдаты здаваліся па аднаму, калі бачылі, што ім нічога не пагражае. Наш атрад быў вельмі знэрваваны і дадавалі сабе мужнасьці праз бессэнсоўнае закідваньне асобных дамоў гранатамі. Я тады яшчэ бачыў на мой погляд цалкам няўдалы напад бранемашыны 15-га выведвальнага батальёна, які пры магчымасьці абароны прывёў да страты і захопу гэтай машыны. Поўнае глупства. Я, пасьля прыходу на гарадскую плошчу і пасьля зьнішчэньня некаторых ачагоў супарціву, якія вялі агонь з засадаў, што зноўку прывяло да стратаў лідэраў, паехаў назад у камандны пост дывізіі.

    Пераважнае ўражаньне ад патоку тылавых атрадаў, як зянітных батарэй ды ветэранскіх атрадаў, якія адразу вельмі мужна прыступілі да плюндраваньня á la France, так што хутка пасьля спаду саміх баёў ў горадзе стварылася істотная гара сьмецьця, якая была дадаткова павялічаная праз плюндраваньне насельніцтва.
    Атрад змагаўся добра і мужна. Камандаваньне заўсёды рабіла чыстыя падрыхтоўкі і было таксама ўвесь час гаспадаром становішча. Да нейкіх сур'езных крытычных абставінаў тут не даходзіла. Атрад спачатку паказаў сябе зьбянтэжаным паводзінамі рускіх, бо яны дагэтуль бачылі толькі французскіх праціўнікаў, па большасьці уцякаўшых назад. Гэта праявілася праз некторыя недарэчнасьці ў дзеяньнях і ў асабістых паводзіназ, якія з-за бясшкоднай, у параўнаньні з гэтым праціўнікам, формы павінны былі прывесьці да істотных стратаў."

    Радыст Карл Шэфэр (Funker Karl Schäfer) (ПП 88) узгадвае:
"   Я прыбаў удзел ва ўзяцьці Магілёва ў складзе радыё групы пры І бат. Рухаючыся цераз разьвілку мы з нашай ротай штурмавалі горад, адкуль нас сустрэў моцны супраціў. Калі ён быў падаўлены, мы мусілі прасунуцца да Дняпра. ІІІ бат. прасоўваўся цераз лес, падчас чаго мой стрыечны брат Гельмут быў паранены.
    Колькасьць палонных, якіх захапіў наш полк, была вялікая."
(здымак зроблены празь 2 гадзіны пасьля захопу горада)

1 комментарий:

  1. З арыгінальнага апісаньня да кіна-часопіса нямецкай прапаганды Degeto Weltspiegel выпуск 26, 1941 г.
    "24-а ліпеня у нямецкія рукі трапіў апошнім мацнейшы бастыён, які толькі быў пакінуты ў тылу нямецкага фронту, бо яго штоноч з Масквы з дапамогай самалётаў падтрымлівалі боепрыпасамі і харчаваньнем, Магілёў, які ляжыць ніжэй Смаленска па строме на заходнім беразе Дняпра."

    глядзець анлайн (без гуку):
    https://archive.org/details/DegetoWeltspiegelNr26

    ОтветитьУдалить