02.11.2015

Магілёў у апісаньні Беларусі, 1855

Цікавая кніжыца расейскага гісторыка Міхаіла Восіпавіча Без-Карніловіча пра Беларусь. 1855г.
Кніжка распавядае пра гісторыю, геаграфію і іншыя карысныя зьвесткі пра краіну і некаторыя яе выбітныя мясьціны. Апісаньне Магілёва пачынаецца са 157 с. дакумента (151 с. кнігі) і ўтрымлівае апісаньні жыцьця магілёўцаў і шматлікіх гістарычных падзей, што адбываліся ў горадзе.

Спампаваць/праглядзець кнігу можна ТУТ.
Кнігу таксама памясьціў у БІБЛІЯТЭКУ, каб потым не шукаць.

15.10.2015

1598 - Польшча ў "Касмаграфіі" Мюнстэра

Пераклад аднаго аркуша са знакамітай "Касмаграфіі" Себасьцяна Мюнстэра, выданьня 1598г.
2 старонкі (ст. 1247-1248) тэкста з малюнкамі распавядаюць пра каралей РП 16ст., пра захоп маскавітамі Смаленска (дзякуючы здрадзе знутры горада), а таксама пра геаграфічнае разьмяшчэньне Польшчы адносна суседніх зь ёй краін. + Аповяд пра "монстра".

07.10.2015

Ліст нямецкага салдата 29.05.1944

ад унтэрафіцэра Ганса Лінбахэра (Uffz. Hans Lienbacher)
да пані Аньні Лінбахэр (Frau Anni Lienbacher)
Krumnußbaum/Westbahn
Bahnhof 57
Nieder Donau
FPN 29803B (гэты нумар палявой пошты замацаваны за Feldersatz-Bataillon 657 (1. kompagnie))

    Другі ліст нямецкага афіцэра з блок-посту на масту паміж Магілёвам і Бабруйскам. Першы ліст быў адрэсаваны бацькам яго жонкі. Цяпер Ганс піша да сваёй жонкі. Распавядае пра партызанаў, пра калабарантаў і наогул пра жыцьцё на фронце напярэдні наступу Чырвонай арміі.

16.09.2015

Ліст нямецкага салдата 19.05.1944

ад унтэрафіцэра Ганса Лінбахэра (Uffz. Hans Lienbacher)
да сям'і Мэй і Ёганы Шмаус (Familie May & Johanna Schmaus)
Ybbs a/d Donau
Trewald 43
Nieder-Donau
FPN 29803B (гэты нумар палявой пошты замацаваны за Feldersatz-Bataillon 657 (1. kompagnie))

    Цікавы ліст напісаны нямецкім афіцэрам з блок-посту на масту паміж Магілёвам і Бабруйскам (хутчэй за ўсё, мост цераз Лахву ў 26-27 км ад Магілёва, каля Чычэвічаў). Ліст адрэсаваны бацькам яго жонкі. Крыху пазьней у зусім іншым месцы я выпадкова набыў яшчэ адзін яго ліст (да самой жонкі), яго пераклад выстаўлю потым.

07.09.2015

Тытанік у "Нашай Ніве" 1912г.

Проста не магу не выставіць гэты найцудоўны артыкул з сенсацыйнай навінай пра гібель Тытаніка ў 15м нумары Нашай Нівы за 1912г.
Артыкул кароткі, але яскрава адлюстроўвае прынцып СМІ ўсіх часоў: "сэнсацыя перад усім, дэталі не граюць ролі".

01.09.2015

Іван Васільевіч праяўляе агрэсію

Зноўку пераклад не пра Магілёў : ( Але надта ўжо цікавы.
Саму кнігу мы ўжо закраналі раней у "Магілёў у кнігах 16 ст.", бо наш горад там таксама пазначаны. Тут аднак я прывяду ўрывак з астатняга тэксту пра нечалавечую лютасьць Івана IV Васільевіча, а таксама пра захоп ім Полацка (навіны пра які ўскалыхнулі тагачасную Эўропу).
Кніга: „Цудоўныя, жахлівыя, нечуваныя апавяданьні і праўдзівыя гісторыі: а менавіта пра жыўшага нядаўна вялікага князя Масквы Ioan Basilidis (названага на іх мове Іванам Васільевічам).“ (Wunderbare / Erschreckliche / Unerhörte Geschichte / und wahrhaffte Historien: nehmlich des nechst gewesenen Großfürsten in der Moschkaw / IOAN BASILIDIS (auff ire Sprach Iwan Basilowitz genannt) Leben)
Аўтар: Paulus Oderborn, царкоўнік з Коўна, ВКЛ. Пераклад з лацінскай на нямецкую мову зрабіў Heinrich Räteln у 1588 г. Кніга выдадзеная ў горадзе Görlitz у 1596 г. у друкара Johan Rhambaw.

У БІБЛІЯТЭЦЫ можна спампаваць сабе ПДФ пераклада з прадмовай і ўрыўкам пра Магілёў.

  ХХХ
...............
Цяжарным, дзецям, уражлівым, людзям з настабільнай псіхікай ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ
тэкст зьмяшчае сцэны неверагоднай бесчалавечнасьці і гвалту
калі вы ня ўпэўненыя ў сваёй душэўнай раўнавазе
лепш не чытайце далей

10.08.2015

Літва і Русь 1493г. з Хронікі Шэдэля

Пераклад 278й старонкі з "Хронікі сьвету" (Нюрнбергскай хронікі) Гартмана Шэделя 1493 г.
Не адносіцца на прамую да Магілёва, але апісвае тагачасную Літву і Русь з погляду нямецкага вучонага ХV ст.
Цікавыя зьвесткі пра норавы літоўцаў і крывавыя забавы знакамітых князёў.