Кніга "Der erhabene Adler in der Maske des Falken: oder Kaiser Josephs II. Reise nach Rußland unter dem Namen eines Grafen von Falkenstein" (Узвышаны арол пад маскай сокала: ці Імпэратар Ёзаф ІІ. Падарожжа ў Расею пад імем графа Фалькенштайна).
Аўтар Johann Georg Mayer, надрукаваная ў Аўгсбурзе ў 1780м годзе.
Вельмі падрабязнае апісаньне падарожжа аўстрыйскага імпэратара, дзе канечне ж не забыліся пра Магілёў. Падзеі ў Магілёве апісваюцца два разы. Спачатку коратка і агульна, а потым больш падрабязна, з апісаньнем падзей амаль кожнага дню. Таксама не забылі і пра здарэньне з панам Патоцкім, якое аказалася не адзіным падобным выпадкам ;)
У гэтым посьце я дадам первую частку. Другая зьявіцца крыху пазьней.
Яшчэ адзін нумар той самай газэты, аднак цяпер без Магілёва.
Проста ў працяг тэмы вайны 1812 вачамі саюзьнікаў Напалеона (і канечне не без элементаў інфармацыйнай вайны).
У артыкуле прыводзіцца інфармацыя пра бой пад Дрысай і пра актуальныя на той момант навіны з фронту.
Пераклад з нямецкай газэты 1812 года, дзе прыведзеныя сьвежыя (на той момант) зьвесткі з расейскага паходу Напалеона.
У артыкуле прыводзіцца кароткая інфармацыя пра захоп Магілёва.
"Anderte Beschreibung deß Königreichs Polen und Großherzogthumbs Lithauen", Ульм 1657.
"Новае апісаньне Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага"
Пакуль што найбольш старае ўзгаданьне горада ў эўрапейскіх кнігах, якое я знаходзіў.
Урывак асабліва цікавы тым, што ў ім апісваецца знакамітая аблога горада войскамі Радзівіла ў 1655г.
Пераклад прысьвячаецца 359 годзьдзю з пачатка той беспасьпяховай аперацыі.
Гэты пераклад не мае прамога дачыненьня да Магілёва, але ў агульным сэнсе закранае гісторыю ўсёй Беларусі.
Прысьвячаецца народзінам Тадэвуша Касьцюшкі (04.02.1746), вайсковага і палітычнага дзеяча сусьветнага масштабу, героя Беларусі, Польшчы і ЗША.
А таксама ў якасьці супрацьвагі Патоцкаму. Абодва жылі ў адзін час, і абодва гралі сваю ролю ў гісторыі нашай краіны пад час апошніх падзелаў РП.
Нажаль у нас, на радзіме героя, няма настолькі ўзьнёслага апісаньня яго жыцьця, як у гэтым артыкуле зь нямецкай газэты. Спадзяюся, калісьці мы таксама навучымся шанаваць сваіх герояў...
Калі мы ўжо закранулі графа Патоцкага. То прывядзем яго прамову на Гародненскім сойме 30.12.1792 года.
Прамова перакладзеная з "Гамбургскай газэты".
Прамова зьяўляецца ня менш актуальнай і ў нашыя дні, калі рыторыка палітычных дзеячаў накіраваная на "заспакойваньне" народу, калі гучнымі словамі накшталт "спакой", "стабільнасьць", "мір" падкупляюць прагу людзей да свабоды.
2 ўрыўка з Аўгсбурскіх газэт 1780 г.
Абодва артыкула распавядаюць пра цікавае здарэньне ў Магілёве, пад час знаходжаньня Кацярыны ІІ у горадзе.
Граф Патоцкі, вялікі каралеўскі харунжы Літвы трапіў у рукі злачынцаў.