Некалькі кніг 16 ст., дзе мімаходам коратка ўзгадваецца Магілёў.
Нічога асабіста новага, ці цікавага. Але пакуль што гэта найбольш раньнія узгаданьні Магілёва, як горада ў Эўрапейскіх выданьнях. То бок у 1500х Магілёў быў ужо горадам Эўрапейскага масштабу.
„Цудоўныя гісторыі маскавітаў: у якіх найстаранным парадкам зьмяшчаюцца геаграфія, рэлігія і дзіўныя традыцыі вялікай краіны Русь, разам са сталіцай Масквой і іншымі імянітымі суседнімі княствамі і гарадамі: а таксама паходжаньне жахлівага вялікага князя Масквы, яго дзеяньні, улада і дзяржаўны строй: усё тое, што дагэтуль было невядомым сярод нашага Нямецкага народу.“
Базэль,1567г., Нямецкі пераклад арыгінальнага лацінскамоўнага выданьня 1557г.
Аўтар: Сігізмунд фон Гэрберштайн
Цікавая кніга з апісаньнем Масковіі, яе ўкладу жыцьця, традыцый, адносін з суседнімі краінамі. Пра Магілёў узгадваецца два разы ў чыста геаграфічным сэнсе пры апісаньні гарадоў, што стаяць на Дняпры:
ст. LXXX "Пасьля гэтага ён [Дняпро] паварочвае свой бег на ўсход і цячэ да гарадоў Дрогобуш, Смаленск, Орша і Магілёў."
ст. CXVI "Ад Мозыра да Бабруйска таксама трыццаць міль. Калі праехаць адтуль 25 міль, то трапіш у Магілёў [Mogileüw], ад якога ў 6 мілях ляжыць Орша."
мапа 1562, Giacomo Gastaldi
Сярод іншых цікавых зьвестак, хацеў бы прывесьці апісаньне адносін да жанчын у тагачаснай Масковіі:
ст. LIIII
Іх вельмі рэдка адпускаюць у цэрквы, яшчэ радзей да добрых сяброў, каб пагутарыць зь імі, толькі калі яны зусім старыя, і ўжо няма ніякай падазронасьці: аднак у пэўныя сьвяточныя дні яны адпускаюць сваіх жанчын і дачок сабірацца разам на забаўляльных лугах і весяліцца адно з адным: у гэтым месцы яны сядзяць на калясе, нібыта гэта "Кола шчасьця", і едуць такім чынам адна за адной, уверх і ўніз; альбо яны вешаюць высока нейкую вяроўку, садзяцца на яе, піхаюць яе і катаюцца такім чынам туды сюды. Таксама яны сьпяваюць разам некаторыя вядомыя песьні, падкідваючы рукі да гары, і такім чынам забаўляюцца, бо яны не маюць зусім ніякіх танцаў. У Маскве жыве адзін нямецкі кузнец, якога завуць Ёрдан, што пабраўся шлюбам з жанчынай у Русі, калі яна ўжо доўгі час пражыла зь ім, сказала яна яму аднойчы: "Мой любы супруг, чаму ж ты мяне зусім не кахаеш"? Тады муж адказаў: "Я кахаю цябе ад усяго сэрца". Кажа яна: "Але я не магу адчуць гэта ні праз які знак". Тады муж пацікавіўся, які ж такі знак яна мае на ўвазе. Жонка сказала: "ты мяне яшчэ не разу не біў". Кажа муж: "хоць я ніколі не лічыў біцьцё знакам каханьня, аднак я не хачу адмаўляць табе ў гэтым". Таму пасьля гэтага ён зьбіў яе жудасна моцна. Ён таксама распавёў мне, што пасьля гэтага яго жонка кахала яго яшчэ больш, чым раней, такім чынам ён і далей працягваў выказваць ёй гэты знак каханьня: і нават нядаўна, калі я яшчэ быў у Маскве, лупіў яе па шыі і па нагах.
„Цудоўныя, жахлівыя, ніколі ня чутныя апавяданьні і праўдзівыя гісторыі: а менавіта пра жыцьцё нядаўна былога вялікага князя Масквы Ioan Basilidis (названага на іх мове Іванам Васільевічам).“
1588г., Нямецкі пераклад з латыні Генрыха Рэтэля з Загана
Аўтар: Пауль Одэрборн (па словам перакладчыка: "служэцель Царквы ў Коўна, у Вялікім княстве Літоўскім")
Таксама цікавая кніга з апісаньнем жыцьця і сьмерці Івана Жахлівага. Магілёў узгадваецца таксама толькі мімаходам у апісаньні падзей 1581 г.:
У той самы час маскавіты нанесьлі вялікія страты Магілёву, Оршы і Шклову пажарамі ды плюндраваньнямі. Калі пра гэта даведаўся пан Радзівіл, ён сабраўся з некаторымі добра ўзброеннымі вершнікамі і зусім не вагаўся, але спаткаў ворага і аказаў яму рыцарскі супраціў, і з вялікім посьпехам зрабіў шмат мужных учынкаў, захапіў некаторыя гарады, спусташыў край, падпаліў вёскі, забіў шмат людзей, плюндраваў і рабаваў, і падобна ветру зьмёў усё да зямлі. ... Бо ў гэткім суцэльным замяшаньні маскавіты не мелі ніякай мужнасьці ані супрацьстаяць ворагу, ані памерці з гонарам. Таму выглядала, што чым мацней хаваліся маскавіты, тым больш каралеўскія ваяры пагарджалі ўсялякай небясьпекай.
„Cosmographia: ці прыгожае, вернае і поўнае апісаньне тварэньняў Б-скіх, неба і зямлі, абодвух нябеснага і зямнога шароў.“
1597г., Франкфурт на Майне
Аўтар: Ян Раўв
Зноўку чыста геаграфічныя зьвесткі ўзятыя з Хронікаў Эўрапейскай Сарматыі (адзін да аднаго). Апісаньне Мсьціслаўскай зямлі, 789 старонка:
Таксама горад Магілёў з замкам на Дняпры, 6 міль ад Шклова.
Таксама Быхаў гарадок і крэпасьць у 12 мілях ад Магілёва.
„Экстраардынарныя газэты кожную сераду.“
1644-..., Вена
Паведамленьне з Гамбурга, 28.06.1655:
13.06. Пішуць з Магілёва, што значная частка маскавіцкага войска пайшла на Ўкраіну, сышла з Полацка і шмат шляхты туды павяла ў палон; такім чынам 10.06. паведамляюць са Стакгольма, што вялікі рускі палон, які павінен быў прыйсьці яшчэ мінулай зімой, усё яшчэ знаходзіцца ў дарозе; галандскі пасол пан Юзэбранд яшчэ не атрымаў аўдыенцыі пры двары з-за адсутнасьці Яго Каралеўскай Моцы, такім чынам пазаўчора прыбыў з добрым станам пан Байбіцкі, які доўгі час быў у Польшчы.
Вось так працавалі СМІ ў сярэдзіне 17 ст., два тыдні на тое каб сабраць у Гамбург навіны з Магілёва і Стакгольма. Пры адсутнасьці сучасных сродкаў камунікацыі ды нават спакойных дарог паміж краінамі. І таксама яшчэ адзін прыклад таго, наколькі сур'ёзны горад быў Магілёў, што ў ім знаходзіліся карэспандэнты гамбурзскіх газэт нараўні са Стакгольмам ;)

Интересно, как понять эти мили? Магілёў [Mogileüw], ад якога ў 6 мілях ляжыць Орша. Таксама горад Магілёў з замкам на Дняпры, 6 міль ад Шклова.
ОтветитьУдалитьТаксама Быхаў гарадок і крэпасьць у 12 мілях ад Магілёва.