08.09.2014

Роспісы халоднай сінагогі, 1920/1929

Кароткі ўрывак з артыкула "Яўрэйскае мастацтва ў Кіеве і Петраградзе (1918-1920)" са штомесячнага часопіса "Der Jude" (Жыд) 1920 г. (Бэрлін / Вена).
Аўтар распавядае пра габрэйскага мастака Рыбака і асабліва яго копію роспісаў халоднай сінагогі ў Магілёве.
А таксама ўрывак артыкула з часопіса "Ранак" (1929), таксама ўзгадваюцца роспісы халоднай сінагогі.

Унізе дадаў шмат здымкаў роспісаў, зробленых у 1913-1917 г., а таксама некалькі копій знакамітага мастака Рыбака.

„Der Jude“ 
“Жыд“ штомесячны часопіс, 1920

Паведамленьні пра яўрэйскае жыцьцё
Яўрэйскае мастацтва ў Кіеве і Петраградзе (1918-1920)
Р. Бэрнштайн-Вышніцэр

    ... Рыбак захоплены сузіраньнем старых узораў, ён зьяўляецца значным капістам. Пасрэднаму капісту ніколі б не ўдалося аднавіць насьценныя малюнкі магілёўскай сінагогі. Іх брудна карычневыя адценьні не мелі б ніякага тэмбру, ніякай вібрацыі. Мастацкае вока Рыбака заўважыла ў іх нюансы, чырванавата чорныя глыбіні і больш халодныя яркія паверхні. Ён, сучасны аналітык, расклаў цудоўны дыван (магілёўскі насьценны дэкор складаецца з геамэтрычных зьвілістых перапляценьняў, іератычных львоў і грыфонаў, стылізаваных караблей – стракаты дывановы малюнак) на першапачатковыя элемэнтарныя прамавугольныя сеткі, ён дае ўбачыць каркас пад гульлівым убраньнем, ён паглыбляе і памнажае ўражаньні аматара, унушаючы яму эмоцыі руху, якія магчыма не мог бы выклікаць арыгінал.
Я мусіў казаць гэта шмат разоў, калі я назіраў за тым, ці іншым эфектам на яго карцінах ў магілёўскага цыклу. Рыбак – празорца, імправізатар. Час, праведзены ў Магілёве, кантакт з яўрэйскім мястэчкам далі яму шмат самастойных тэмаў. Такім чынам узьнік яго фрыз: “Der Rebbe kimt” (Рэбе прыязджае). Гэта не ўрачысты сінагогскі насьценны дэкор, хутчэй поўны гумару жанравы малюнак і ўсё ж не толькі па прыродзе. Слушным, сапраўдным, непадробным зьяўляецца радасны, танцуючы натоўп, які вітае радаснымі воклікамі пад’язджаючага рабі, непараўнальны натуральны, непадробна па яўрэйску выглядаюць цудоўныя, вясёлыя кабылкі. І ўсё ж гэта ўсё толькі стылізацыі, перабольшаньне. Нейкім невядомым чынам у гэтых курчавых, кудлатых, хвалістых лініях выяўляецца воблік яўрэйскага мястэчка. Гэта сталае сьведчаньне цэлай эпохі, яе апафеоз.


„Der Morgen“ 
“Ранак“жнівень 1929

Пра розныя кнігі
Макс Дынеман

(з рэцэнзіі на кнігу Карла Шварца “Яўрэі ў мастацтве” / “Die Juden in der Kunst”, 1928)

    ... На 59 старонцы насьценную карціну ў магілёўскай сінагозе проста нельга быо называць “Відок Вормса”, глядач мог бы падумаць, што перад ім сапраўды выгляд Вормса, пры тым што мастак намаляваў са сваёй уласнай фантазіі малюнак нейкай купкі рускіх цэркваў з вежамі-цыбулямі і проста напісаў над ім назву “Вормс” у яе яўрэйскім варыянце. На паралельнай сьцяне аналягічным чынам ён намаляваў Ерусалім. Пры разглядзе гэтых малюнкаў кідаецца ў вочы – і такім чынам выходзіць за межы гэтый кнігі – наступнае: чаму на кожным сучасным малюнке яўрэяў тыпам яўрэя самаго па сабе зьяўляецца усходні яўрэй у яго тыповым выглядзе, строі і вопратцы? Чаму ніякі мастак не адважваецца паказаць сёняшнега яўрэя ў праяўленьні яго рэлігіёзнасьці.


Роспісы Халоднай сінагогі, зьнішчаныя камуністамі напрыканцы 1930х:

картуш на заходнім схіле купала: "Зроблена работнікам, выканаўцай рамяства сьвятога, Хаімам сынам рава рабі Іцхака Айзэка Сэгала, блаславеннай памяці праведніка, са сьвятой абшчыны Слуцка стольнага"

Комментариев нет:

Отправить комментарий